• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні  Арсень Ліс

    Жніўныя песні

    Арсень Ліс

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 238с.
    Мінск 1993
    8.81 МБ
    Сувязь жніўных песень з працай выяўляецца па-роз-наму — у адных больш непасрэдна, у большасці апа-сродкавава.
    У песнях-заклінаннях зажынкавага і дажынкавага этапаў жніва гэта сувязь, здаецца, праступае найвыраз-ней. Даволі акрэслена глядзіцца яна і ў песнях-велічан-нях, дзе ўслаўляецца гаспадар, жнеі, а найболей сам плён нівы — жыта, ураджай. У такіх творах пачуццё і думка цалкам абяртаюцца вакол працы, яе мэты, выні-каў у выглядзе зжатага «поля незмяронага, копаў не-злічоных».
    У песнях, якія непасрэдна суправаджалі працу ў полі і ўяўлялі сабой маналагічнае выказванне або дыялог з
    36 Жніўныя песні. С. 63.
    56
    касмічнымі свяціламі ці прыроднымі стыхіямі, сувязь з працай знешне паглыблена, хоць яны (творы гэтыя) і ўпляталіся ў яе рытм. I ў такога роду песень (псра-важна яны ўласна жніўныя, працоўныя) узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць паняццяў «праца» — «песня» неаднолькавыя. У адных з іх якраз цяжкая жніўная праца выклікае пэўную рэфлексію і адпаведна зварот-просьбу да сонца паспагадаць жняі. У іншых песнях тамлівая жніўная праца выступае своеасаблівым мяры-лам чалавечнасці ці нялюдскасці адносін: усё роўна гу-тарка ідзе пра ўнутрысямейныя ці пазасямсйныя, сацы-яльныя ўзаемадачыненні.
    Цяжка знайсці сярод жніўных песень творы, для якіх бы тэма працы была, так сказаць, тэмай унутранай. Тым не менш песень, у якіх знайшлі адлюстраванне перажы-ванні, звязаныя з ёю, нямала. I гэта яшчэ адно сведчан-не таго, што жніўная паэзія ў цэлым старадаўняя і нс застарая адначасна: яна рухалася разам з развіццём жыцця, поглядаў, у тым ліку і эстэтычных, свайго твор-цы. Жніўная песня, хоць сабе з’ява спецыфічная, духоў-на-бытавая, калі паглядзець на яе ў сацыяльна-гіста-рычным разрэзе, усё ж імкнецца да таго, да чаго кіру-сцца ўсякае мастацтва — да паказу, выявы цераз працу перш-наперш чалавека, яго душы, сацыяльных і мараль-ных памкненняў.
    Калі ў абрадавым аспекце жніўная песнятворчасць выяўляе сваю сувязь з працай пеаднолькава, хоць і да-волі паслядоўна, то функцыянальная прырода яе (пссні) пацвярджае гэтую ўзаемазалежнасць з абсалютнай ста-ласцю. Жніўная песня суправаджае працу, абрады, ад-пачынак жней на жніве, іх дарогу дахаты і кожны крок на дажынкавай урсчыстасці з рэдкаснай паслядоўнасцю.
    Такім чынам, падагульняючы сказанае, можам па цвердзіць услед за А. Рыпінскім, А. Шлюбскім, 3. Эвальд, што жніўная песня — песня працы. Яна нарадзілася ў ходзе земляробчай практыкі чалавека і спадарожнічала яму на ўсіх этапах уборкі збажыны (аржанога жніва) і ў гадзіны ўрачыстасці, працоўнага свята на чэсць за-канчэння самай вялікай палявой работы селяніна.
    Менавіта трывалай, арганічнай сувязі з працай яна (жніўная песня) шмат у чым абавязана сваім ідэйна-вобразным багаццем, глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і не ў апошнюю чаргу — шырокім ахопам
    этнасу.
    ПЕСНІ ЎЛАСНА ЖНІЎНЫЯ. СІСТЭМА ВОБРАЗАЎ. АДЛЮСТРАВАННЕ ПРАЦЫ
    Песні, што суправаджалі само жніво, уласна жніў-ныя, або працоўныя, даволі выразна вылучаюцца з уся-го масіву жніўнай паэзіі. Яны не выяўляюць сувязі з абрадам, пазначаны матэрыялістычным светаўспрыман-нем, рэалістычным бачаннем жыцця і такім жа рэаліс-тычным узнаўленнем яго ў мастацкім слове.
    Вобразы галоўнай дзейнай асобы жніва — жняі-па-стацянкі, яе родных (хатніх), пана-прыгонніка і яго слуг, створаныя ў жніўных песнях,— гэта не аднамерныя ў псіхалагічным плане, як найчасцей бывас ў абрадавай паэзіі, вобразы-тыпы, а жывыя людзі, часам з вельмі тонкай псіхалагічнай абмалёўкай.
    Той факт, што ўласна жніўныя песні спадарожнічалі працы на полі, непасрэдна суправаджалі яе, спрыяў праўдзівай, рэалістычнай выяве жніва як вялікай і цяж-кай работы ў жыцці земляробскай сям’і. Акрамя таго, якраз праца на полі дала зачэпку, магчымасць сялян-скай жанчыне выказаць шырокі спектр душэўных пера-жыванняў. Жніво ж на панскай ніве, асабліва ў часы прыгопу, прычынілася да ўзнікнення песень, у якіх знай-шлі змястоўны мастацкі выказ сямейныя і сацыяльна-бытавыя адносіны, як япы складваліся ў мінулых са-цыяльна-грамадскіх фармацыях.
    Наогул жа, беручы ў цэлым, жніўныя песні, асабліва тыя, што спяваліся ў час працы на ніве, шырэй ахапілі народнае жыцпё, паўней раскрылі духоўны свет чалаве-ка. А сталася гэта таму, што жніўная паэзія ў пэўным сэнсе расшырыла жанравыя рамкі абрадавай творчасці. Яна, кажучы фігуральна, часцей дае слова для выказ-вання самому чалавеку, лірычнаму герою, паводле літа-
    58
    ратурнай тэрміналогіі. У ёй відавочна ўзрос лірычны пачатак за кошт калектыўнага, абрадавага. На аснове шырэйшага ўжывання лірычнага спосабу выказвання ў жніўных песнях, спяваных непасрэдна на ніве, атрымаў прадметнае развіццё гумар. Асобныя ўласна жніўныя песні ўзняліся і да сатырычнай выявы пана-прыгонніка, яго слуг, ад улады і самаўпраўства якіх цярпеў просты чалавек-рабачай. Песні самога жніва добра выяўляюць народны характар, асноўпыя яго рысы: працавітасць, непрыняцце несправядлівасці, чалавекалюбства.
    Ужо папярэдняе зпаёмства з уласна жніўнымі песня-мі пераконвае: абрадавая творчасць, цесна звязаная з працоўнай дзейнасцю земляроба, дэманструючы рэдкас-ную ўстойлівасць сваёй жанравай прыроды, адначасова даволі наглядна выяўляе рух у часе. Унутрыжанравая дынаміка развіцця яе, асабліва ў песнях са.мога жніва, праяўляецца паслядоўна.
    У чым адметнасць уласна жніўнай песні, праз якія вобразы выказаны ў ёй народны погляд на чалавека, працу, прыроду, сацыяльная этыка іх стваралыіікаў вось тыя пытанні, якія ўзнікаюць у першы чарод. Ідэй-на-мастацкая своеасаблівасць і значнасць гэтага раздзе-ла жніўнай паэзіі заключаецца перш-наперш у стварэн-ні паўнакроўнага вобраза чалавска працы, жняі, можа, самага псіхалагічна-змястоўнага вобраза ўсёй калян-дарна-абрадавай творчасці. Вобраз гэты ўзнікае на шы-рокім прыродным і сацыяльным фоне.
    Уласна жпіўная песня дас перад усім вельмі аб'ёмны, мала сказаць панара.мны, бачны вобраз жніва як асаблі-ва важнай падзеі ў жыцці земляроба. Жытняя ніва ў час жніва, як паўстае яна з уласна жніўнай песнятворчасці, не проста актыўнк фон працы жней, месца сутыкнення розных, у тым ліку антагапістычных, інтарэсаў, алс і своеасаблівая сцэча. На ёй ёсць дзе разгарнуцца і сіле, умеласці народнай, і сказаць шмат аб чым набалелым. Арэна шырокая, адкрытая: поле і прастор аж да сонца.
    Вобраз жняі-пастацянкі. У песнях уласна жніўных ён раскрываецца цераз працу, цераз самавыяўленне— лірычную споведзь. Жаць даводзілася пад спякотлівым сонцам. Праца — тамлівая. Трэба было па жменьцы, захопліваючы некалькі сцяблін і зразаючы іх сярпом, перабраць загон, і не адзін. I жнейка шукала душэўнай апоры, спагады ў самога сонца. Звярталася да ветру з просьбай, каб ён павеяў прахалодай — «паддаў халадоч-
    59
    ку» яе «сэрцу і жываточку». У жніўных песнях, як і ва ўсім фальклоры, вецер — стыхія адушаўлёная. Песня стварае зрокавы вобраз задрамалага «паміж горачак у разоры» ветру. Жняя называе яго пры звароце старой клічнай формай «.ветру» або памяншальна-ласкальнай «вецярочку». Зварот жняі гучыць лірычна-прачула, дае адчуць настрой чалавека і ўбачыць само поле, акаляючы яго рэльеф:
    Ой, нс ляжы, ветру, у полі, Паміж горачак у разоры, Павей, ветрык, паціхеньку, Развей хмарачку цямненьку— Маю тугу цяжаленьку.
    Каб я, млада, жыта жала
    I сярэдзінку не зажала.1
    Жняя просіць у ветру большага, чым толькі фізічная палёгка ў яс цяжкай працы, хоць прахалода ёй таксама нямала значыць, пільна трэба цяпер. Маладая маладзі-ца, а якраз яна, маладая жанчына, найчасцей выказ-ваецца ад імя жняі ў песні, у сваёй просьбе спадзяецца, што вецер, абудзіўшыся пад нівай, развсе «х.марачку цямненьку»— яе «тугу цяжаленьку».
    Варыянт песні еОй, не ляжы, ветру, ў полі» пад на-зваю «Да павіііь, ьетру, з лугу» канкрэтызуе, пра якую тугу ідзе гаворка:
    Да павінь, ветру, з лугу, Разгані маю тугу.
    Каб я болей не тужыла
    Па матчыным гадаванні, Па дзявочым гулянні...2
    Якраз мснавіта жпейская праца на ніве, як аб гэтым досыць красамоўна засведчылі ўласна жніўныя песні, аказалася адпаведнай перадумовай, глебай, майстэрняй для мастацкай рэалізацыі універсальнай у фальклоры тэмы сямейных адносін. Удзел у жніве, самі ўмовы жні-ва, яго характар, атмасфера давалі разнастайны сітуа-цыйны матэрыял для перажыванняў, роздуму, спрыялі
    1 Жніўныя песні. С. 89.
    2 Архіў AH СССР (далей— Архіў Расійскай АН), ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 38 адв.
    60
    выяўленню душэўнага стану жняі ў арыгіііальных паэ-тычных вобразах.
    Зноў і зноў у песнях маладая жанчына звяртаецца да свету прыроды, да касмічных сіл. Просіць «селязеньку, крылайкі быстрэнькі» пераляцець «шырокае поле, глы-бюкае мора»— перанесці «таткіну негу к цесцю на па-двор’е». Праца на жніве дае маладзіцы магчымасць вост-ра адчуць розніцу паміж жыццём у маці і ў свекрыві: паменела, калі яна ўвогуле ёсць, спагады, дабрыні (як гэта выяўляецца на працы). Вобразы «таткава нега», «матчына гадаванне» дакладна і ёміста перадаюць ад-чуванні маладой замужніцы ў новы.м для яе становіш-чы, у новай сям’і. Думка аб палярнасці атмасферы ў па-кінутым бацькавым доме і ў свёкравым праводзіцца ў песнях паслядоўна і набывае форму сталага супрацьпа-стаўлення як мастацкага прыёму, знаходзіць выраз у кампазіцыі твораў. Ракурсы гэтага супрацыіастаўлення самыя розныя. Але праца заўсёды застаецца тым крыш-талем, праз які пераламляюцца адносіны, маральны іх аспект. У песнях даволі часта ўпамінаецца «сярэдзінка», нараканне на яе боль пры жніве. Матыў наракання, звязаны з «сярэдзйжай», што вар’іруецца ў розных кан-тэкстах, вынікае з характару работы. Жнеі, працуючы на постаці, мусілі ўвесь час «кланяцца зямлі»— нахінацца да яе, каб захапіць рукой сцябліны каласоў ля самай ас-новы. На спіну ў гэтым бясконцым згінанні ды на рукі, якія сціскалі серп, натуральна, прыходзілася найболь-шая фізічная нагрузка. «Жыта маё рэдзенька, баліць мая сярэдзінка»,— жаліцца жняя. I гэты матыў, які, па сутнасці, выражае, адлюстроўвае непасрэдна цяжар жніўнай працы, песня «паварочвае» зноў жа ў маральна-этычны план. Пераводзіць нязмушана, без націску, але дастаткова для таю, каб даць адчуць розніцу адносін да маладзіцы ў свёкравым доме суадносна з бацькавым, цяпер ужо далёкім ад яе. Характарызуе праз бытавую дэталь — клопат аб лазні для стомленай ва жніве ня-весткі: