Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Ой я, салдатачка, ды жыта жала, За дзень спіначкі не разгінала. Ой, за дзснь палоску ды я не зжала Дый пры месяцу я дажынала, А свякровачка не спагадала
I з ліхой лаянкай мяне спаткала...34
Песня выйшла вытрыманай у апавядальна-спавя-дальнай манеры. Адчуваеіша прыгнечанасць лірычнай гераіні. Тон песні і манера выказвання адпавядаюць стомленай да рэшты на ніве і абдзеленай спагадай жняі. Натуральна, што крыху манатонна яна расказвае пра сваю долю, перажыванні, захоўваючы прыродна-падзей-ную паслядоўнасць у выпаведзе.
Паводле прынцыпу прыродна-падзейнай паслядоўна-сці, без вьгкарыстання спосабаў амебійнага ці палярыза-цыі будуецца кампазіцыя ў жніўных песнях «А ўсе людзі двору йдуць», «Маладзіца маладая ў шчырым бару жы-та жала», «Ой, наняў казак жнеек». У іх, як правіла,
34 Жніўныя песні. С, 312.
198
калі не ўся кампазіцыя, то экспазіцыйная частка яе вы-трымана ў манеры аб’ектывізаванага апавядання. Вы-павед можа весціся і ад імя самой жняі, лірычнай ге-раіні. Пры гэтым захаваецца паслядоўнасць выкладу, выстройвання матэрыялу. Як, напрыклад, у жніўна-жартоўнай песні «Ой, я ў бары жыта жала»:
Ой, я ў бары жыта жала, У мяне дома бяда стала: Узлезла свякроў на тын глядзець Ці скора яе нявестка жнець. Павей, встрык, каля тыну, Скінь свякроўку у крапіву.
Звалілася свякроў з тыну
Стоць галавой у крапіву,
Сабе шыі не зламала,
Мне крапіўку патаптала.
He жаль жа мне свякровачкі, Ды жаль жа мне крапівачкі: Крапівачка — яда мая, Свякровачка — журба мая.35
У большасці ж уласна жніўных песень толькі ўступ-ная частка кампазіцыі звычайна носіць апісальна-апа-вядальны або ўводна-інфармацыйны характар. Асноўная ж частка песеннай структуры арганізуецца ці спосабам амебійнасці, ці палярызацыі. Так, паводле прыродна-падзейнага прынцыпу разгортваецца шырокая бытавая сцэна ў песні «Як пайду я». Спакойна і паслядоўна раз-віваецца сюжэт песні праз дыялог маладой жанчыны (жняі) з бацькам:
Як пайду я, пайду,
Ціха падумаю,
Як ліст на Дунаю.
Як падыйду
К татку пад аконца,
К мамцы пад другое:
— Дзень добры, тата,
Мой татулька родны,
На беленька ложа.
— На здароўе, мая дачушка,
35 Шырма Р. Бе.іарускія народныя песні. Т. 3. С. 189.
199
Чужа пасялушка. Чаго, дзіця, гэдак рана ходзіш, Расіцу абіваеш?
Другую, асноўную частку кампазіцыі (у ёй выказана галоўная думка твора) складае намаляваная шляхам супастаўлення выяўленча-вобразная бытавая карціна лёсу маладой жанчыны ў свёкравым доме:
— Гэта ж, татулька, Свёкраткава нега Й таткава няволя. Як жа я была У роднага таткі I роднай матулькі, Дык я ж не знала, Адкуль сонца ўсходзіць I куды заходзіць. Дык я не знала, Калі кароў дояць, У поле выганяюць. А як дасталася Журліваму свёкру, Дык стала знаці, Адкуль сонца ўсходзіць I куды заходзіць, Дык я стала знаці, Калі кароў дояць 1 ў поле гонюць.36
Такім чынам, супастаўляльная (назавём так яе ўмоў-на) частка кампазіцыі адыграла асноўную ролю ў рэа-лізацыі галоўнай думкі, заключанай у песні. Менавіта з яе даведваемся прычыпу ранняга з’яўлення дачкі ў бацькі пад акном. Аднак пры ўсім тым, што раскрыццё перажыванняў, духоўнага свету чалавека ў песні адбы-ваецца праз супастаўленнс двух бытавых планаў, цэ-ласнасці і закончанасці твора нельга было б дасягнуць без такой шырокай экспазіцыі. Без гэтага ён не атры-маў бы і такога грунтоўнага псіхалагічнага напаўнення.
Пры пэўнай абмежаванасці развіцця псіхалагізму ў рамках абрадавай паэзіі ён пракладваў сабе дарогу ў ёй. I адной з прыкмет паглыблення псіхалагічных харак-
36 Жніўныя песні. С. 355—356.
200
тарыстык у каляндарна-абрадавай творчасці было з’яў-ленне ў яе рамках песень, кампазіцыя якіх пабудавана на асацыятыўна-ланцуговай аснове. Гэта — знак усклад-нення духоўнага свету чалавека, а з ім новага этапа развіцця лірыкі, яе спеласці. У жніўнай паэзіі, і ў пры-ватнасці ў песнях працоўна-жніўных, дзесь на ўзроўні лірычных выказванняў-скаргаў (гэтага дамінантнага іх матыву), можна назіраць выпадкі, калі песенны матэ-рыял арганізуецца ў цэласную структуру пры дапамозе ланцугова-асацыятыўнага спосабу, або асацыятыўнай «ланцуговай сувязі»:
Майго татачкі жыцечка пахілілася,
Ай, люлі, жыцечка пахілілася, А я, молада, на чужым змарылася. Дворачку прыйду — няродны татачка, Ай, люлі, няродны татачка, Няродны татачка, няродна мамачка. Ай, люлі, няродна мамачка:
Есць каму пажурыці, некаму пажалеці, Ай, люлі, некаму пажалеці.
— Драмліва нявестка, драмліва нябога, Ай, люлі, драмліва нябога,
Нябога драмліва, на работу ляніва, Ай, люлі, на работу ляніва, Постатачку гоніць і з рук сярпок роніць, Ай, люлі, з рук сярпок роніць.37
Асацыяцыя ў прыведзеным тэксце прамая: цяжкая, без спагады, тамлівая праца маладой жняі на свёкра-вым полі малюе ў яе ўяўленні бацькаву ніву, на якой «жыцечка пахілілася». Душэўны стан лірычнай гераі-ні — жаль, што агарнуў яе, пераносіцца, пашыраецца і на бацькоў. Перажыванні жняі, скарга яе выліваюцца ў песні арганічна, непасрэдна, змястоўна. Ланцугова-асацыятыўная кампазіцыя яе, заснаваная на прынцыпе прыродна-падзейнай паслядоўнасці, дазволіла арганіч-на і па-майстэрску выявіць думку, пачуццё, выказаныя ў слове.
Асацыятыўнае поле можа быць даволі шырокім. Але ў жніўных песнях думка нават асацыятыўнага характа-ру звычайна адштурхоўваецца ад бліжэйшых, што пер-
37 Жніўныя песні. С. 310.
201
шымі трапляюць на вока жняі, з’яў, аб’ектаў жывон і нежывой прыроды. Перапёлкі, селязенькі, сонца, да якіх звяртаецца лірычная гераіня, каб выказаць свае жаль, тугу, шкадаванне. Але часам асацыятыўны ход думкі бывае больш складаны. Напрыклад, у песні «Закурыўся ціхі дробны дожджык» стан надвор’я, дожджык, які раптам закурыўся над нівай, наводзіць жняю на роздум аб родным доме, што само па сабе вельмі натуральна. Журба жнсйкі арганічна выплывае з непагадзі, якая стварае адпаведны настрой. Цікава, што ў некаторых варыянтах гэтай песні (дарэчы, момант, варты ўвагі пры назіранні індывідуальнага ў фальклоры) лірычная гераіня нераадольвае журбу, здымае яе іншым настроем:
Закурыўся ціхі дробны дожджык
Па чыстаму полю,
Зажурыўся мой татулька родны
Па маёй горкай долі.
He курыся, ціхі дробны дожджык,
Па чыстаму полю,
He журыся, мой татачка родны,
Па маёй горкай долі.
Калі ж я буду ў Бога шчасна, He буду няшчаснай.
Калі ж я буду ў Бога ўгодна, He буду галодна.38
Як бачым, кампазіцыя песні толькі сваёй завязкай заснаваная на асацыятыўным мысленні. Далей яна бу-дуенца на двухчленным паралелізме, які ахоплівае ўсю структуру твора. Тым не менш асацыятыўны зачын кам-пазіцыі аказаўся канструкцыйны для выяўлення ўнутра-най ідэі песні. Акрамя таго, разгледжаны твор лішні раз сведчыць аб акрэсленай тэндэнйыі ў структуры пра-ноўнай жніўнай песні, яе стылістыцы — арыентацыі на псіхалагічны паралелізм.
Падагульняючы разгляд кампазіцыйных асноў і форм жніўных песень, можна вызначыць найбольш уласцівае для ўсіх трох іх разнавіднасцей. Такім чынам, кампазі-цыйная будова зажынкавых, уласна жніўных і дажынка-вых песень характарызуецца багаццем і разнастайнасцю спосабаў і прыёмаў. Гэта прадвызначана перш за ўсё
38 Жніўныя песні. С. 359.
202
поліфункцыянальнасцю і жанравай неаднароднасцю жніўна-песеннай паэзіі.
Заклінальныя матывы зажынкавых і дажынкавых песень заключаны ў гранічна сціслыя, лаканічныя, фор-мульнага характару структуры. Яны ўяўляюць сабоіі канцэнтрацыю пачуцця і слова. I хоць для сённяшняга чалавека іх эмацыянальны напал «астыў» у выяўлен-чым плане, яны ўражваюць ёмістасцю старажытнага слова, яго вобразнай семантыкай і пластыкай. Песні-праклёны, якія сустракаюцца сярод працоўных жніўных песень прыгоннай пары, па сваёй структуры набліжаюц-ца да аграрных заклёнаў. Прычына — у іх агульных ге-нетычных вытоках. Розніца адно ў тым, што ў песнях-праклёнах прысутнічае матывацыя. А ў заклёнах па ўраджай — адна просьба ці імператыў.
У зажынкавых і асабліва дажынкавых песнях пашы-раны амебійны тып кампазіцыі, які адпавядаў прыродзе твораў, звязаных з абрадавымі дзействамі, і ўзыходзіў генетычна да анімістычнага светаўспрымання. Амебійны спосаб кампаноўкі матэрыялу ў песенную структуру ў рамках жніўнай песні дазваляў дасягнуць асабліва стройнай архітэктонікі, заснаванай на адзінстве і гармо-ніі. Жніўныя песні, структурную аснову якіх складаў разгорнуты паралелізм, дасягнулі надзвычайнай выяў-ленчай выразнасйі і вобразнай пластыкі. Псіхалагічны паралелізм як аснова кампазіцыі і стылістычная фігу-ра — неад'емны элемент структуры жніўных песень на сямейную тэматыку. Вызначальная роля яго ў песеннай форме твораў жніўнай паэзіі, прысвечаных тэме замуж-жа. Значная ўдзельная вага яго ў стылёвым афармленні ўласна жніўных, або працоўных, песень. У будове пе-сень, што непасрэдна суправаджалі працу на полі, не-малую ролю адыгрывала антытэза. Супрацьпастаўленне двух планаў, дзвюх з’яў, тыпаў чалавечых стасункаў, уласцівае кампазіныі, пабудаванай паводле прынцыпу палярызацыі, дазваляла вобразна, пераканаўча рас-крыць ідэю твора, данесці перажыванне, выказанае ў песні, ва ўсёй яго непасрэднасці.
Кампазіцыйны прынцып вылучэння паадзінкавага асабліва прадукцыйна рэалізаваўся ў дажынкавых ве-лічаннях. Заснаваныя на яго аснове кампазіцыі, струк-туры дазволілі ў высокамастацкай форме апаэтызаваць ураджай, працоўную руплівасць гаспадара-земляроба і яго сям’і. А ўвогуле паэтызацыя працы і ўшанаванне
203
чалавека-рабачая, працаўніка ў жніўнай паэзіі адбыва-лася на двух узроўнях — міфалагічным і рэалістычным. У абодвух выпадках мастацкі эфект выявы быў высокі.
У цэлым жа прынцыпы і спосабы кампазіцыйнай бу-довы жніўных песень адлюстравалі розныя этапы мас-тацкага мыслення народа. Яны самі па сабе красамоўна сведчаць аб тым, што народ уклаў у жніўныя песні свой шматвяковы сацыяльны і духоўны вопыт і дасягнуў эстэтычнай дасканаласці.
Тропы, або сродкі маляўнічасці, жніўных песень. Эпітэт належыць да асноўных сродкаў выяўлен-чай выразнасці ў псснях. Невыпадкова, паводле думкі аднаго з буйнейшых знаўцаў паэтычнай сістэмы, па ім можна прасачыць этапы мастацкай свядомасці, эвалю-цыю паэтычнага мыслення народа. «Калі скажу,— пісаў A. М. Весялоўскі,— што гісторыя эпітэта ёсць гісторыя паэтычнага стылю ў скарочаным выданні, то гэта не бу-дзе перабольшаннем. I не толькі стылю,— дадаваў вучо-ны,— але і паэтычнай свядомасці ад яе фізіялагічных і антрапалагічных пачаткаў і іх выразу ў слове — да іх заняволення ў рады формулаў, якія напаўняюцца змс-стам чарговых грамадскіх светаўспрыманняў»39. Гэту эвалюцыю A. М. Весялоўскі бачыў як рух ад першых параўнанняў, адцягненняў, ад ідэй карыснага і жадана-га да вылучэння катэгорыі прыгожага.