Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Здаецца, толькі жніўныя песні, іхняя зажынкавая разнавіднасць, для якаснай характарыстыкі нівы ўжы-ваюць эпітэт «радлівая» ад дзеяслова «радзіць». Ужыва-ецца ён у міфалагічным кантэксце: гутарка ідзе пра тое, што зажынаць, пачынаць жаць павінна тая жанчына, у якой «ніўка радлівая, ручка іпчаслівая». Зноў гэтага нельга не заўважыць, як пэўную заканамернасць, у жніўнай песні ідзе паралельнае размяшчэнне выкары-
45 Жніўныя пе-:ні. С. 68—69.
46 Романов Е. Р. Белорусскніі сборннк. Вып. 8—9. С. 241.
14. Зак. 920
209
станых эпітэтаў. Прычым другі эпітэт «шчаслівая» (ма-ецца на ўвазе рука) метафарычны паводле сваёй прыро-ды, аналагічны «горкай долі». Такія звычайна больш уласцівыя для паэтыкі пазаабрадавай лірыкі. Прывя-дзем, аднак, увесь тэкст песні, аб якой ідзе размова, наскрозь абрадавы, тым больш, што ён зусім кароткі:
— Каму сёлета жыта зажынаць?
— Зажынаці жыта Іванісе: Яе ніўка радлівая, Яе ручка шчаслівая!47
Акрамя пацвярджэння сказанага, у ім яшчэ можна заў-важыць такі аспект: форма арганізацыі зместу ў пес-ні — празаічная, як, дарэчы, неаднаразова бывае ў аб-радавых творах, і якраз дзякуючы двум эпітэтам за-пальваецца агеньчык магічнага, паэтычнага ў ёй. Па-мяншальна-ласкальная форма назоўнікаў «ніва» і «ру-ка» ў спалучэнні з паясняльнымі і метафарычнымі воб-разнымі азначэннямі і «падымаюць» гэта чатырохрад-коўе са сферы быту, вераванняў у свет паэзіі, красы.
3 некалькіх узораў, прыведзеных тут, можна пера-канацца, што ў зажынкавых песнях эпітэт функцы^чіруе пераважна як элемент міфалагічнай паэтыкі. Эстэтыч-ны аспект яго функцыяніравання цесна звязаны з пра-цоўна-магічнымі ўяўленнямі земляроба. Як троп выяў-ляе ён даволі яскравыя вобразныя магчымасці. Аднак намнога паўней выяўленчы патэнцыял праяўляе ў дру-гой разнавіднасці жніўных песень — у працоўна-жніў-ных. У песнях самога жніва перш за ўсё шырэй дыяпа-зон яго вобразных характарыстык. Гэта апошняе аб-умоўлена не столькі рэалістычным узроўнем мастацкага ўзнаўлення жыцця, колькі багаццем і разнастайнасцю тэматыкі. I яшчэ тым фактарам, што ў цэнтры ўласна жніўнай песні стаіць чалавек з яго думкамі, марамі, перажываннямі. У пэўным сэнсе сацыяльны чалавек.
У жніўных песнях эпітэт — першы сярод тропаў, што дапамагае перадаць, узнавіць у слове ўмовы пра-цы, саму атмасферу жніва. Праца ўвішная (трэба было справіцца, паспець), цяжкая, пад спякотлівым сонцам, працяглая — ад ранішняй да вячэрняй зары — так яна перададзена, увасоблена ў жніўнай паэзіі, у асобных яе матывах, абразках, малюнках. I паэтычная выразнасць,
47 Романов Е. Р. Белорусскніі сборннк. Вып. 8—9. С. 241.
210
яскравасць гэтых малюнкаў і карцін, а таксама сацы-яльных і псіхалагічных характарыстык шмат у чым аба-вязаны паясняльным, таўталагічным і метафарычным эпітэтам, мо ў першую чаргу.
У працоўных жніўных песнях — у сістэме іх вобразаў і сродках паэтычнай выразнасці, у тым ліку эпітэтах, пераважаюць элементы рэалістычнай паэтыкі. У жніў-ных песнях сонца не толькі яснае, як гэта характэрна для агульнафальклорнай паэтыкі. Яно часцей называец-ца жаркім, гарачым, і з гэтымі эпітэтамі, якія характа-рызуюць сонца суадносна з працай жняі, яно найчасцей упамінаецца ў песнях жніва, уласна жніўных. «Ты не забягай, жаркае сонца, наперад на пастаці, ты не запя-кай, жаркае сонца, майго цела белага, ліца румянага»,— плыла песенная просьба-скарга жняі на ніве (Жн. п., с. 265). «Закацілась жарка сонца за дуброўку, баліць мая галованька, хачу дворку» (Жн. п., с. 191), «Ой ты, сонца жаркае, каля лесу нізка ходзіш, чаму за лес не заходзіш?»— (Жн. п., с. 353), «Ты сонейка маё жаркае, ой, чаго рана закацілася?» (Жн. п., с. 349) — эпітэт «жаркае» тут мае, выражае розныя адценні перажыван-няў: просьбу-засцярогу да сонца, высвятленне таго, што, спякотлівае, яно натаміла за дзень жняю, і просьбу хутчэй адысці за гарызонт, каб скончылася доўгая там-лівая праца на постаці. Зварот да сонца і надзяленне яго адпаведнымі эпітэтамі ў жніўных песнях найчасцей звязаны з просьбай жней прыскорыць канец дня і тым самым канец іх цяжкай працы. Зварот гэты робіцца звы-чайна ў памяншальна-ласкальнай форме: «Закаціся, сонейка, ды за лес за дуброўку, за высокую горку» (Жн. п., с. 166). Пры гэтым сонцу надаецца нечаканы эпітэт, выражаны прыдаткам:
Сонейка-каласочак, Каціся за лясочак: Так жа нам прынадаела, Ручкі-ножкі панямелі.48
Так праз паэтычна-вымоўны зварот да сонца даецца ад-чувальная карціна стомленых дарэшты доўгім жніўным днём работніц.
Сама ніва ў працоўных жніўных песня.х захоўвае
48 Жніўныя песні. С. 174.
14*
211
паэтычна-вобразнае сваё азначэнне «шырокая» (Жн. п., с. 185, 199). Аднак набывае і новыя адценні ва ўспры-няцці жней, якія выражаюцца эпітэтам у форме прыдат-ка — «ніва-няволечка»:
Ой, дзевачкі-лябёдачкі, Пойдзем разам дамовачкі 3 гэтай нівы-няволечкі...49
Дарэчы, два эпітэты прыведзенай страфы гарманічна ўзаемадзейнічаюць. Ласкавы зварот да маладых жней з надзяленнем іх эпітэтам «лябёдачкі» сугучныя не толькі ў рыфмоўцы, але і ўнутрана па сэнсу: пры дапа-мозе абодвух эпітэтаў, з якіх другі мае метафарычнае адценне, дасканала перадаецца пачуццё ўзаемаспагады гурту стомленых ніваю, паднявольнай працаю жней.
Ніва — гэты абагульнены вобраз жніўных песень — выступае ў іх яшчэ з цэлым радам паэтычных азначэн-няў. Перш-наперш цікава адзначыць эпітэт «круглая», які этымалагічна ўзыходзіць да старадаўняга спосабу земляробства — падсечнага, калі выпальвалася дзялян-ка лесу:
Дабранач, круглая ніўка, Л шырокая пастатка.50
Дарэчы, чалавека, неспакушанага ў старажытных формах земляробства на Беларусі, можа збянтэжыць пашыранае ўжыванне ў жніўных песнях вобразнага сло-вазлучэння «ў бор жыта жаць», «у шчырым бары жыта жала». «Шчыры» ў дачыненні да «бору» — сталы эпітэт, уласцівы ўсёй песеннай творчасці народа, троп агульна-фальклорнага арсенала паэтыкі. Што ж датычыць па-няцця «поля» (ніва), то ўласна жніўна-песенным можна назваць ужываны ў жніўнай паэзіі эпітэт «жоўтае» як эквівалент даспелага палетка. Дарэчы, рэдка сустрака-ны, з вышэйшай ступенню вобразнага абагульнення:
Лятала серая перапёлка Да па жоўтаму полю, Шукала серая перапёлка Свайго гняздзечка.51
49 ЦДАЛМ Расійскай Федэрацыі, ф. 8, воп. 1, спр. 90, сш. 1, л. 13.
50 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 253.
51 Коспч М. Лнтвнны-белорусы Чернвговской губерннн... С. 26.
212
Паясняльны эпітэт «жоўтае» тут з'явіўся ў выніку індывідуальнага асэнсавання традыцыі, на месцы ста-лага эпітэта «чыстае» або паясняльнага, які ў рамках жніўных песень, можна сказаць, набыў статус сталага,— «шырокае» полс *. Эпітэт «шырокае» ў жніўных песнях раўназначны азначэнню «багатае». Каб падкрэсліць не багацце, а шырыню, прастор поля ці наогул абшару, жніўная песня прыбягае да тропа агульнафальклорнай паэтыкі, эпітэта «чыстае»;
Павей, павей, буйны вецер, Да па чыстаму полю, Да па сіняму мору, Да па шырокім раздоллі...52
Залаты серп — вобразны атрыбут зажынкавых і да-жынкавых песень — начыста знікае ў песнях працы, або ўласна жніўных. Серп у сістэме вобразаў працоўных жніўных сустракаецца і не, сказаць, рэдка, але без свайго высокага эпітэта. Фактычна зусім бсз вобразнага азначэння яго, бо ў тых песнях не абрадавы, а рэалістыч-ны пупкт погляду ў адлюстраванні жыцця, рэчаіснасці, бытавых і чалавечых іх праяў. У іх можа мільгануць, як бы па інерцыі, паэтычнае азначэнне нівы, жыта, там дзе на іх няма акцэнту, а гаворыцца паміж слоў. Тое ж жыта, вобразна-ўзбуйнена пазначанае ў зажынкавых як «ядром ядраністае, коласам каласістае, коранем кара-ністае» (па ўсіх аптымальных мерках міфалагічнага мыслення), у песнях самога жніва можа быць названа густым, але сустракацца хутчэй з эпітэтам іншага ха-рактару. 3 такім вобразным азначэннем, якое абяртае нашу думку перш-наперш на самога чалавека, яго па-чуванне:
Жыта маё рэдзенька, Баліць мая сярэдзінка.53
Зоры, ранішняя і вячэрняя, у жніўных песнях у цэлым, у працоўных у прыватнасці,— перш за ўсё межы працоў-
* У гэтым можна пераканацца, прааналізаваўшы варыянты да-дзенай і блізкіх песень (гл.: Жніўныя песні. С. 366—369).
52 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8—9. С. 255.
53 Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Вып. 1. С. 44.
213
нага дня жней, арыенцір таго, што трэба пачынаць, a перад усім (найчасцей згадваецца вячэрняя зара, вячэр-няя раса) канчаць працу.
Ой, пара дамоў, пара, Сувячэрняя зара...54
Вячэрняя зара, як бачым, да таго ж у такім незвы-чайным фанетычным афармленні, якое прыдае слову эпічнае гучанне,— знак насканчэнне вялікага працоўна-га жніўнага дня, сімвал надыходзячай ночы з яе па-лёгкай для жней, надзеяй на адпачынак: «Ужо пара да-моў, пара, ужо вячэрняя зара» (Жн. п., с. 156). Вячэр-няя зара, вобразы яе ў жніўных песнях выступаюць матывіроўкай права жней пакінуць ніву. Калі не забы-вацца, што ў песні часта выражаліся перажыванні, на-строй прыгонных жней, то вельмі проста адчуць, зразу-мець той змест пачуццяў, якія стаялі за зваротамі да зары або ўказаннем гераіні песні ці гурту жней на вя-чэрнюю зару як спагадніцу.
Вячэрняя зара, сцюдзёная (халодная) раса або про-ста раса без азначэння ў працоўных жніўных песнях — вобразы своеасаблівыя, адметныя. Яны ўступаюць у шы-рокі кантэкст, чалавечы, сацыяльны:
Ой, пара дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала, А ў нас няма параднічка — Hi пана, ні ўраднічка: Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці. 55
Паўтарэннем радка «сцюдзёная раса пала» ў песпі ак-цэнтуецца ўвага на пару сканчэння работы, у кантэксце іншых варыянтаў гэтага твора падкрэсліваецца немаг-чымасць працаваць пры халоднай pace: «старым бабам ручкі крэпнуць» або «старым жанкам ножкі зябнуць». Але асноўнае «вячэрняя зара» і «сцюдзёная раса» ў вуснах жней — найбольшы людскі аргумент на карысць таго, што можна, трэба канчаць працу. За спасылкай на
54 Жніўныя песні. С. 163.
55 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 160.
211
яго могуць разгортвацца і дадатковыя, асабістыя маты-віроўкі. Як, напрыклад, у песні са збораў II. Гілевіча:
Сцюдзёная раса пала, Пусці мяне дамоў, пане. Mae ж дамы далёкія, Пераходы вялікія: Сем міль борам ісці, Восьмую балоцечкам К таткавым вароцечкам.56