Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Адразу агаворым, што нас у кантэксце жніўных пе-сень эпітэт цікавіць перш-наперш як паэтычны элемент, які рэльефней адцяняе іх жанравую прыроду. Натураль-на таксама, што ў кожным выпадку мы не можам абмі-нуць той канкрэтнай ролі, што ён адыгрывае ў рэаліза-цыі асноўнай думкі твора, выяўленчай яго задачы.
Жніўныя песні — даволі ўдзячны эксперыментальны матэрыял для назірання за эвалюцыяй гэтага паэтычна-вобразнага сродку адлюстравання жыцця. Калі па коль-касці ўжывання таўталагічнага эпітэта яны саступаюць валачобным песням, то затое ў іх большай разнастайна-сці дасягаюць эпітэты ў сваіх відавых формах. Апошняе абумоўлена тым, што састаў жніўнай паэзіі не мана-жанравы. У поліфункцыянальнасці жніўных песень і жанравай іх разнастайнасці — першапрычына выкары-стання ў іх шырокай гамы выяўленчай палітры. Асаблі-ва наглядна сведчаць яны пра пераўтварэнне канкрэт-
39 Веселовскнй A. Н. Нсторнческая поэтнка. С. 59.
204
ных бытавых рэалій, звязаных з нівай, жнівом, прыро-дай, што акружае жняю-працаўніцу, у элементы паэтыч-най сістэмы. У ацэначныя, якасныя, вобразныя азначэн-ні — эпітэты. Але перш-наперш трэба затрымацца на тэарэтычным аспекце гэтага тропа для забеспячэння шырэйшага падыходу да канкрэтнага аналізу. Вядомы тэарэтык літаратуры Б. Тамашэўскі пісаў: «Паэтычнае азначэнне паўтарае прыкмету, якая заключаецца ў са-мім азначаемым слове, і мае на мэце звярнуць увагу на дадзеную прыкмету ці выражае эмацыянальныя адносі-ны таго, хто гаворыць, да прадмета» 4С. Л. I. Цімафееў глядзіць на эпітэт, як на «аднабаковае азначэнне, якое ўзмацняе, падкрэслівае якую-небудзь характэрную, вы-датную якасць прадмета»41. В. П. Рагойша бачыць у эпітэце «мастацкае акрэсленне істотнай прыкметы яко-га-небудзь прадмета ці з’явы» 42. Сапраўды, эпітэт «вы-свечвае», як правіла, сутнасную, вызначальную прыкме-ту акрэслеванай ім з’явы, прадмета. Паводле характару паэтычнага азначэння яны падзяляюцца (і гэта класі-фікацыя відаў эпітэта, здаецца, засталася нязменнай з часоў А. Весялоўскага) на таўталагічныя, паясняльныя і метафарычныя.
Гэта невялікая тэарэтычная даведка не патрабуе асаблівых каментарыяў. Няхай будзе нечым накшталт камертона пры разглядзе вобразатворчай ролі эпітэтаў у жніўных песнях. Акрамя таго, яе высновы, абагуль-ненні, заснаваныя ў асноўным на літаратурна-мастац-кім матэрыяле, можа можна будзе дапоўніць, нюанса-ваць за кошт назіранняў за развіццём гэтага тропа ў фальклорных жанрах, у прыватнасці ў жніўнай паэзіі. У розных жанрах адной мастацкай сістэмы ён выяўляе неаднолькавы вобразна-маляўнічы патэнцыял. Тым больш у розных эстэтычных сістэмах. А літаратура і фальклор пры ўсёй блізкасці іх мастацкай прыроды ўяўляюць сабой па іх асноўнай прыкмеце — творчым метадзе — разнародныя сістэмы.
Эпітэт — неад’емны атрыбут вобразаў паэтычнай сістэмы ўсіх жанраў фальклору. I ў кожным з іх паасоб-ку ўжыванне гэтага тропа абумоўліваецца колам вобра-заў, прысутных у ім. Сістэма вобразаў жніўных пссень,
4,1 Томашевскнй Б. Поэтнка. М.; Л., 1930. С. 34.
" Тнмофеев Л. Н. Основы теорнн лнтературы. М., 1971. С. 222.
42 Рагойша В. Паэтычны слоўнік. Мн., 1979. С. 56.
205
як можна было пераканацца з папярэдняга іх аналізу, уключае дзейсных удзельнікаў жніва — жняю і яе ся-мейнікаў, а таксама гаспадара, гаспадыню, пана, яго служак. Акрамя таго, яна ўвабрала ў сябе цэлы шэраг кадыфікаваных прыродных аб’ектаў і прадметаў, прад-стаўнікоў флоры і фауны, з якімі так ці іначай сутыка-ецца чалавек у ходзе той вялікай, па сутнасці, падзей-най гаспадарчай працы, якой былі калісьці жніво, убор-ка хлеба. Акрамя навакольнага свету, жывой і нежывой прыроды, паласа, якую займала жняя на ніве, спрадвеч-ная прылада працы — серп, адным словам, усё, што станавілася элементам песеннай структуры, атрымлівала вобразнае азначэнне, мела эпітэт як ключ да яго (слова, вобраза) паэтычнага ўспрымання.
На розных этапах жніва аб’екты ўвагі жней, у нечым паўтараючыся на ўсім працягу яго, мяняліся. У зажын-кавых, асабліва тых, што адлюстроўвалі, па сутнасці, рытуальную сустрэчу жней з нівай, на пярэдні план вы-ступалі сама ніва, жыта. Ужо адухаўленнем яны ўзбуй-няліся. Фіксацыі асобай увагі на іх садзейнічалі і паэ-тычна-вобразныя азначэнні, што суправаджалі гэтыя прыродныя вобразы. Прычым, і гэта ў старажытным аб-радава-песенным пласце асабліва кідаецца ў вочы, ад-бывалася своеасаблівая канцэнтрацыя паэтычных акрэс-ленняў, эпітэтаў у страфе.
— Ой, дабранач, шырокае поле, Жыта ядраное!
— На здароўе, жнейкі маладыя, Сярпы залатыя.43
У кожнага са складнікаў гэтага цэлага сузор’я эпі-тэтаў, выразна пазначаных старажытным міфалагічным мысленнем, розная вобразная ёмістасць. Паясняльны эпітэт «ядраное» ў дачыненні да жыта мае, так бы мо-віць, аптымальную выяўленчую сілу. «Ядраністае» — вышэйшае акрэсленне якасці жыта, яго ўрадлівасці. Ацэнка па самой сутнасці прадмета. Цікава, што се-мантыку слова «зярністае» ўзмацняе фанетычнае афарм-ленне яго: спалучэнне «я» з цвёрдымі зычнымі «д», «р», «н» набліжае зрокава, дае асязальна адчуць ядро, свое-
43 Шейн П. В Белорусскне народные песнн С. 190.
206
асаблівы конус тугога, налітага буйнай жыццёвай сілай зерня.
Нельга не звярнуць увагі на тое, што ў цытаванай песеннай страфе эпітэты выступаюць паралельнымі па-рамі. Спалучэнне двух паясняльных эпітэтаў («шыро-кае» ў дачыненні да азначальнага слова «поле» і «ядра-ное» ў дастасаванні да слова «жыта») дае адзін малю-нак, працуе на яго паглыбленне: менавіта дазваляе ўявіць урадлівасць нівы і маштабнасць ураджаю. Дася-гаецца вобраз даспелага плёну на шырока разлеглым палетку — ідэальны вобраз урадлівасці. Канцэнтрацыя выяўленчай энергіі, ідэальнае ў мастацтве: максімальны эстэтычны эфект мінімальнымі выяўленчымі сродкамі (двума эпітэтамі).
У другім двухрадкоўі аналізаванай страфы зноў па-ралельна ідуць два эпітэты: «маладыя», «залатыя» («жнейкі маладыя», «сярпы залатыя»), якія нясуць на сабе адбітак ідэальнага з пункту гледжання свядомасці, уяўленняў даўняга земляроба. Няцяжка заўважыць, што сталыя эпітэты другой пары ўнутранай сувяззю звя-заны з першай, тымі, якія малююць ідэальную карціну даспелага, ацяжэлага пад важкім коласам жыта. I гэта своеасаблівая «пераклічка» вобразных кампанентаў — ад сэнсавай сувязі абодвух двухрадкоўяў песні, патрэбы захавання аднаго ідэальнага і эстэтычнага ўзроўняў,
Развіццё светаўспрымання народа і мастацкае ад-люстраванне ім навакольнага свету можна назіраць як на буйнейшых творах фальклору, фігуралыіа кажучы на макракосме яго, так і на мікравобразах, паасобных мастацкіх элементах. У іншых варыянтах гэтай урачы-стай, проста рытуальнай сцэны сустрэчы жней з нівай, адлюстраванай зажынкавай песняй, у другой пары эпі-тэтаў паясняльны эпітэт «залаты» заменены на «сталя-ны». Знаёмае двухрадкоўе набыло такі выгляд: «На здароўе, жанцы маладыя да сярпы сталяныя» 44_ Неаба-вязкова гэта замена ідэальнага «залатога», за якім стаяў адпаведны тып мыслення, міфалагічны, на «ста-ляны» як больш адпаведны рэальнасці, рэалістычны — прамое сведчанне эвалюцыі светасузірання. Дарэчы, за-пісы першага варыянта тэксту, належныя Дэмбавецка-му, Шэйну, Шлюбскаму, у часе практычна ідэнтычныя другому, зробленаму 3. Радчанка. Так што гаварыць аб
44 Радченко 3. Гомельскне народные песнн. С. 55
207
дынаміцы мыслення на гэтым факце не даводзіцца. Проста ў першым выпадку спявачка-інфарматарка стро-га трымалася традыцыі. He выключана, што для заха-вання ідэальнага ў яе былі і нейкія суб’ектыўныя пры-чыны: напрыклад, схільнасць да рамантычнага света-ўспрымання. У другім выпадку носьбітка фальклору ішла ад рэчаіснасці: рэальны сталёвы серп ёй у песні больш імпанаваў, чым уяўны залаты.
У варыянце, пададзеным Радчанка, адчуваецца, ка-жучы літаратурна, больш творчы падыход народнай спя-вачкі да традыцыі. I гэта відаць не толькі на ўзроўні эпітэтаў, але ўсяго тэксту. Замена слова «жнейкі» на «жанцы» (тут ужо вызначальнымі былі лакальныя, го-мельскія, бытавыя і адпаведна моўныя асаблівасці) патрабавала і крыху іншай, больш энергічнай практыч-на арганізацыі ўсяго радка праз адпаведнае фанетычнае афармленне, праз эпітэт: «жанцы маладыя ды сярпы сталяныя» гучыць цвярдзей, энергічней, чым «зала-тыя»,— рыфмоўка пазванчэла.
Усё ж калі браць усю суму эпітэтаў зажынкавых пе-сень да такіх ключавых слоў, як «поле», «жыта», «жнеі», «сярпы», то выразна дамінуюць вобразныя азначэнні іх «шырокае», «ядраное», «маладыя», «залатыя». У гэтых паясняльных (некаторыя з іх маюць характар сталых) эпітэтах бачыўся, трэба думаць, народным паэтам апты-мальны сэнсавы і эстэтычны варыянт. Сустракаецца ся-род азначэнняў поля ў дажынкавых песнях «чыстае» і «роўнае» (Жніўныя песні *, с. 67, 69). Але яны ўжыты ў адным выпадку нібы па інерцыі, не выяўляюць абра-давага і зместавага кантэксту, у другім — больш-менш арганічна да асноўнай думкі, ды не ў такой меры, як у цытаваным узоры, дзе два эпітэты дапаўняюць адзін другі дзеля стварэння вобразна насычанай карціны. Што ж да эпітэта «ядраное жыта», то ён акцэнтуецца ў зажынкавых песнях, часам паўтараецца як пры заклі-нанні, бо нёс галоўную сэнсава-абрадавую мэту:
Досыць, досыць ядраному жыту У полі стаяць, досыць, досыць. Пара, пара ядраному жыту На полі снапамі, пара, пара. Пара, пара ядраному жыту
* Далей скарочана Жн. п.
208
У дзяжы падходам, пара, пара. Пара, пара ядраному жыту У печы падрастаці, пара, пара...45
Выпрацаваныя ў кантэксце абрадавай практыкі паэ-тычна-вобразныя азначэнні толькі крыху паднаўляліся ў пазнейшых пластах жніўных песень. У аснове ж сваёй нават тыя з іх, што перадавалі ўнутраныя перажыванні жняі, яе духоўны свет у дачыненні да такіх важных для земляроба аб’ектаў, рэчаў, як поле, жыта, захоўвалі старыя азначальныя формы. У элегічнай мініяцюры «Поле маё шырокае», напрыклад, асаблівае, па сутнас-ці, ключавое месца займаюць словазлучэнні «шырокае поле», «жыта ядраное». Менавіта ад гэтых вобразаў ад-штурхоўваецца пявуння-жняя, каб выказаць сваю бяз-роднасць, выклікаць чалавечую спагаду:
Поле маё шырокае, Жыта маё ядраное! He з кім стаці на пастаці, Жыта ядраное пажынаці: Братцы мае па заслужжу, А сястрыцы па замужжу.46
Але ў адрозненне ад песні ўласна абрадавай эпітэты тут суправаджаюцца індывідуалізаваным удакладненнем з акцэнтам на прыналежнасці поля і жыта, азначэннем «маё». Характэрны і ніяк не выпадковы паўтор у карот-кім тэксце эпітэта «ядраное»: не знаходзіцца больш адэкватнага вобразнага азначэння ўрадлівасці жыта, менавіта «ядраністасць» — вышэйшае акрэсленне бага-тага плёну, з радасцю і скрухай адчутага адзінокай ся-лянскай жанчынай, як можна было бачыць у прыведзе-ным шасцірадкоўі.