Жніўныя песні
Арсень Ліс
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 238с.
Мінск 1993
Дарэчы, такія вобразныя азначэнні жняі, як «пастацян-ка» (эпітэт, выражаны прыдаткам), кілішка, як «чарач-
80 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 214.
81 Там жа.
82 Czeczot J. Ptosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny... S. 36—37.
226
ка-лахмяляначка», талачанак паводле саслоўнай прык-меты, як «жнейкі-шляхцянкі», «жнейкі-аксаміткі», улас-цівыя толькі жніўнай паэзіі, гэта яе атрыбутыўныя слоў-ныя фарбы.
Ды сталыя эпітэты агульнафальклорнай паэтыкі, та-кія, як «вялік» «высок», «зялён», у якасці вобразных азначэнняў слова «бор» адметна функцыяніруюць у рам-ках жніўных песень «Вялік наш бор, вялік над усімі ба-рамі», «Да зялён барок, зеляненек над усімі барамі», «Ой, высок наш бор, высок над усімі барамі» (Жн. п., с. 492, 495, 496). Мабыць, кожны агульнафальклорны троп у кантэксце жніўных песень, зрэшты, як і ўсякіх іпшых жанрава ярка выражаных, набываў сваю задачу ў паэтычным узнаўленні адлюстраванай у творы рэчаіс-насці, праяўляў свае выяўленчыя магчымасці. Агульнае ў канкрэтных умовах набывае канкрэтны каларыт, ад-паведны водар слова. Напрыклад, вось азначальныя словы з іх азначэннямі «цёмная хмара», «вялікі бор», «ціхія ветры», «буйныя дажджы», якія могуць сустра-кацца ў розных песенных тыпах, у дажынкавых дапама-гаюць стварыць пэўны, адзіна ім уласцівы абразок:
Ой, ці выйшла цёмная хмара 3 вялікага бору, Ой, ці выйшла?
Ой, не выйшла цёмная хмара 3 вялікага бору, Ой, не выйшла.
Толькі выслала ціхія ветры I буйныя дажджы Да й казала
Ветрам павяваці, Дажджам паліваці. 83
Варта толькі апусціць гэтыя «ціхія», «буйныя», «цём-ныя», «вялікага» — сталыя эпітэты, якія вельмі агульна акрэсліваюць прадмет, аб’ект, акрэсліваюць без нюан-саў, і як зменіцца, збяднее вобраз адлюстраванага, пры-тухне паэтычнае святло намаляванай карціны прыроды на ўлонні жніўнага поля.
Пры разглядзе функцыянальнай ролі эпітэта ў жніў-най паэзіі мы спыняліся пераважна па семантычным
83 Жніуныя песні. С. 521.
227
аспекце яго выкарыстання. Стылістычная функцыяналь-насць паэтычнага азначэння ў структуры песні міжволі заставалася ў цяні. А тым часам усебакова высветліць уплыў эпітэта на ўсю песенную структуру і ў канчатко-вым выніку на яе змястоўнасць можна толькі пры на-лсжнай увазс і да стылёвых нюансаў.
Ужо гаварылася аб павышанай пасычанасці асобных тэкстаў жніўных песень эпітэтамі. Дададзім для большай нагляднасці яшчэ некалькі выпадкаў. Калі, напрыклад, у песні трэба было зрабіць акцэнт на багацці, раскошы дажынкавага стала, нарыхтаванага да сустрэчы райка, то выкарыстоўвалася цэлая гронка эпітэтаў. Пры гэтым паэтычныя азначэнні выносіліся ў канцы радкоў. На іх падаў лагічны націск, яны тым самым вылучаліся і інта-нацыйна:
...У мяне столікі цясовыя,
У мяне скацеркі шаўковыя,
У мяне кубачкі залатыя, У мяне жнейкі маладыя.84
Гушчыня эпітэтаў у жніўна-песеннай страфс прадвызна-чалася ідэйнай задачай. Напрыклад, калі ў зажынкавай песні трэба было намаляваць партрэт дзяўчыны, што выйшла на жніво, на зажон, то ў двух песенных радках магло быць ужыта ажно чатыры характарыстычныя эпі-тэты:
— На мяне ўглядаюцца,
што я тонка, высока, што я бела, румяна, што я хораша убрана.85
У наступных жніўных песнях, цэлых строфах літа-ральна ніводнага назоўнага слова не пакідалася без паэ-тычнага азначэння, чым, бясспрэчна, дасягалася боль-шая паэтычнасць, пластычнасць выявы:
Павілася тонка павучынка
Па шырокаму полю, Па густому жыту, Панялася красна дзяўчынка Шоўкам вышываці...86
84 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 171.
85 Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. С. 173.
86 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1, ч. 1. С. 249.
228
Эпітэты дазволілі абмаляваць вобраз вокамгненна і сха-піць, перадаць у паэтычным азначэнні самае тыповае, уласцівас аб’екту адлюстравання:
Ой ты,селязенька, Крылушкі быстрэнькі, Галоўка сізенька, Пераляні поле шырокае, Жыта ядраное...
У дажынкавай песні эпітэтамі могуць фіксавацца ход талакі, моманты дажынкавага дзейства. Вельмі цікава, дасканала ў стылёвым плане своеасаблівай градацыяй пазначаецца ўвесь рытуал дажынак, і вобраз іх, такім чынам, узнікае ў новым паэтычным асвятленні:
Выйдзі, гаспадару, проціў свайго тавару,
Ужо твой тавар нясуць не з гары, нез даліны, Л з шырокага поля да новенькага двара, Да новенькага двара, да цясовага стала, Да пшанічнага хлеба і да зялёнага віна.87
Характэрна, што ў некаторых жніўных песнях абрада-вага зместу менавіта эпітэты дазваляюць псрадаць саму семантыку абраду, старадаўнія ўяўленні аб дажынкавым вянку як увасабленні ўрадлівасці нівы. Дажынкавы вя-нок у жніўных песнях мае паэтычныя азначэнні «зала-ты», «кветкі з золата». Дарэчы, асацыяцыя непасрэдная, першага раду. Песня, як мы ўбачым, стылёва адмаўляе золата вянка і дае яго дакладны этнаграфічна-абрадавы вобраз:
Выйдзі, пане, за вароты, Выкуп вянок з золата! He з золата вянок віты, А з густога жыта Дай з каласістага, Да шчэ з ядраністага.88
Калі песенная структура ўяўляла сабой разгорнуты псіхалагічны паралелізм, то эпітэты яе прыроднай і «ча-лавечай» частак адпаведна пераклікаліся. Стварыўшы
87 Романов Е. Матерналы по этнографнн... Впльно, 1911. С. 161.
88 Гнльтебрандт П. Сборннк памятннков народного творчества в Северо-Западном крае. Вып. 1. С. 159.
229
вобразныя паралелі, яны бралі па сябе ў стылёвым пла-не асноўную сэнсавую пагрузку твора. Для нагляднасці:
Хвалілася сыраежка
Ды рыжыку баравому:
— Ой ты, рыжку мой, рыжку, Вазьмі мяне, сыраежку.
Я й бору вялікага і гаю зялёнага. Хвалілася Марылечка Іваньку маладому:
Я й двору вялікага, Татулькі багатага.89
Ставячы эпітэт пасля азначальнага слова, выносячы яго ў канец радка ды рыфмуючы, творцы дасягалі часам не-ардынарнага стылёва-семантычнага эфекту. Ствараўся, напрыклад, адпаведны рытмічны рух на працягу радка, усёй песеннай страфы:
Цераз гай зеляненькі Бяжыць конь вароненькі, Л за ім у пагоню гоніць Іванька малодзенькі...90
Варта падагульняльна глянуць на паэтычныя акрэс-ленні асноўных, атрыбутыўных з’яў, прадметаў, аб’ск-таў, звязаных з уборкай збажыны, як яны адлюстрава-ліся ў песнях жніва. Гэта, здаецца, дазволіць больш поўна, выпукла ўбачыць ролю эпітэтаў у стварэнні само-га каларыту жніўпых песень. Так, назоўнік «поле» мае паэтычнае азначэнне «далёкае»: «Поле маё далёкае, поле маё, у постаці шырокае, у постаці» (Жн. п., с. 207). Дарэчы, звяртае на сябе ўвагу, як стылёва акцэнтуецца азначальнае слова ў радку. Акрамя таго, «поле» акрэслі-ваецца азначальным эпітэтам «вялікас» і метафарычным «вясёлае»: «Поле маё вялікас й вясёлае!» (Жн. п., с. 241). Сінанімічна «вясёламу»—«звонка» (Жн. п. с. 383). Сама «ніва» — эпітэтам «кругла», «круглая», але часцей азначэннямі «шырокая», «багатая», ды праз мета-
89 Жніўныя песні. С. 272.
90 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн. С. 219.
230
фару «ніва-няволечка» з пазначэннем сацыяльнага стану жняі ў прыгонную пару (Жн. п., с. 87).
Найвышэйшая якасць здабыванага ў поце земляро-бам хлсба, жыта, урадлівасць яго акрэсліваюцца эпітэта-мі, выражанымі кароткай формай прыметніка «ўжыні-ста», «каласіста», а таксама поўнай — «буйпае», «густое» (Жн. п., с. 412, 434, 443, 473). Найбольш характэрны эпітэт пры слове «жыта» — «ядраное» (Жн. п., с. 65—69, 506—512). Для постаці, паласы, якую жала па загоне жняя, жніўныя песні маюць два паэтычныя азначэнні — «шырокая» і «вялікая». «Хлябы» ў дажынкавых песнях маюць эпітэт «сітковыя», этымалогія якога даволі пра-зрыстая: з мукі, высеянай на сіце. Нямала ў паэтычна-вобразны каларыт жніўных песень дадавалі сімволіка, увасаблепні. Асобныя з гэтых тропаў уласцівы толькі жніўнай паэзіі. Такія, напрыклад, «вяночак залаценькі», «кветка з золата» — вобраз дажынкавага вянка (Жн. п., с. 417, 429, 458), а таксама абрадава-песенная «барада» (Жн. п., с. 404—406). Значэнне вобразаў-сімвалаў у жніўна-песеннай практыцы набылі «ядраное жыта», «арэхава чара», «вячэрняя раса», «залатая мяцёлачка», «залаты серп» (часцей у множным ліку «залатыя сяр-пы»), некаторыя вобразы з птушынага і жывёльнага све-ту — «шэрая перапёлка», «селязенька», «мядзведзь» (Жн. п„ с. 65—70, 515, 140, 523—524, 466, 416, 216—218, 250—251, 96—97). Увасабленнем урадлівасці ў жніўных песнях з’яўляюцца вобразы «спарыша», «райка», сам ураджай — «вялікім паслом» (Жн. п., с. 321).
Метафарычнасцю паэтычная мова жніўных песень не вызначаецца. Аднак час ад часу ў ёй мільгаюць вобра-зы, заснаваныя на мысленным збліжэнні розных прад-метаў, з’яў, станаў — такой «падмене аднаго паняцця другім, якая грунтуецца на агульнай для абодвух іх прыкмеце»91. Трапляецца нямала свежых метафарыч-ных выразаў. Адны з іх маляўніча-вобразна перадаюць стан прыроды суадносна з настроем, душэўным і фізіч-ным станам жней на полі: падае раса («Час-пара дадо-маньку — ўпала раса на пожаньку» — Жн. п., с. 149); коціцца сонца за бліжні лес («Да ўжо сонейка за лес коціцца, мне, маладзенькай, дамоў хочацца» — Жн. п., с. 149); губляе зара ключы («А пара нам дамоў ісці,
91 Гілевіч II. С. Паэтыка беларускай пароднай лірыкі, Мн„ 1975. С. 116.
231
згубіла зара ключы, каля постаці йдучы» — Жн. п., с. 157); ноч застае, абымае руплівых жнеек у полі («Ой, пара, пара да двара, цёмная ночка абняла» — Жн. п., с. 153); іграе, пераліваецца бляскам, яркне-сакоча сонейка на захадзе сонца («Сакатала сонейка, за лес заходзячы» — Жн. п., с. 315); пачынае імжыць-курыцца драбнюткі дождж над пожняй («Закурыў-ся ціхі дробны дожджык да па чыстаму полю» — Жн. п., с. 358—359). У апошнім метафара «курыц-ца дождж» выступае неад’емна ад паясняльных эпітэтаў, якія вобразна акрэсліваюць характар даж-джу — «ціхі» і «дробны». Вобраз самой жніўнай песні, спяванай звычайна жнеямі па дарозе з поля дахаты, добра выражае метафара ў радках «Пайду я дарогаю, мой галасок — дуброваю» або «Пайду я дарогаю, пушчу голас дуброваю» (Жн. п., с. 202—205).
Метафарычныя па сваёй прыродзе вобразы жніўнага поля, якое, паводле паэтычнага азначэння песні, «йграе», «звоніць», «звонка» — звініць жнейскімі галасамі або, наадварот, «дрэмка-поле», «задрамала стоя» (Жн. п., с. 460—462). Часам у жніўнай паэзіі ўвасабленне або сімвал метафарызуюцца, набываюць адпаведныя воб-разныя змест і форму. Асабліва назіраецца гэта ў да-жьгнкавых песнях. Увасабленне ўраджаю — дажынкавы вянок не проста ідзе з талакою жней у двор, а коціцца і просіцца пусціць у пакоі («Ой, коціцца вянок з поля да просіцца да пакоя», «Ой, каціўся вяночак з шырокае нівы з жанцамі маладымі» — Жн. п., с. 431, 434). У вобразе вянка ці дажынкавага снапа не проста ўсту-пае ў двор гаспадара ўвасабленне ўраджаю, а «едзе госцік небывалы» (Жн. п., с. 448).