Зорка філаматаў нарысы, эсэ Кастусь Цвірка

Зорка філаматаў

нарысы, эсэ
Кастусь Цвірка
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 548с.
Мінск 2017
141.87 МБ
Вельмі любілі філаматы, ды і наогул віленская моладзь, напрыклад, вясёлую, жыццярадасную песню Яна Чачота «Што старыя за вар’яты», напісаную дзесьці ў 1818 ці 1819 годзе на матыў беларускай народнай песні «Чаму дзеўку не любіць, калі дзеўка ладна».
Такой жа бадзёрай, аптымістычнай была вельмі папулярная таксама сярод моладзі песня Яна Чачота «Прэч, прэч, сум, нудоты...». У прыпісцы да яе аўтар адзначыў, што напісана яна на матыў песні «крывічан», як зваў ён беларусаў, песні, якая
пачыналася словамі: «Сем дзён малаціла, чах, чах зарабіла...» Ахвотна спявала моладзь і песні Яна Чачота, якія былі ім створаны на матывы беларускіх народных песень, што пачыналіся такімі словамі (іх зноў-такі аўтар прыводзіць каб ведалі, як іх спяваюць): «Ой валы ж мае да палавыя», «Бяду сабе купіла да за свае грошы», «Як не бачу Петруся, то я з ветру валюся» і іншыя.
У многіх песнях Яна Чачота адбіліся антыўрадавыя настроі моладзі, вольналюбівыя ідэі аўтара. Гэтыя творы, якія выконваліся на розных студэнцкіх сходках і ўрачыстасцях, віленская моладзь заўсёды сустракала бурнымі воплескамі, а самога аўтара часам падымала «на ўра». Але самы вялікі поспех у студэнцкай моладзі, болыная частка якой паходзіла з апалячанай беларускай шляхты, мелі тыя філамацкія творы Яна Чачота, што былі напісаны па-беларуску. Сам факт звароту да мовы запрыгоненага, бяспраўнага мужыка-беларуса гаварыў пра многае, і перш за ўсё пра адкрыты дэмакратызм паэта, пра адмаўленне ім бесчалавечнага прыгонніцкага ладу. Гэты дэмакратызм, як бачым, імпанаваў і перадавой віленскай моладзі.
Першымі з беларускіх твораў Яна Чачота, якія дайшлі да нас, былі тыя, што напісаў паэт да імянін старшыні Таварыства філаматаў Юзафа Яжоўскага, які быў родам з Украіны.
Спраўляліся гэтыя імяніны 7 сакавіка 1819 года і называліся «Яжовыя» па прозвішчы віноўніка ўрачыстасці. Сам Ян Чачот, які заўсёды выступаў са сваімі вершамі на падобных урачыстасцях, гэты раз прыехаць на свята не здолеў. Як службовец «Масы радзівілаўскай» спецыяльнага бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў, ён у гэты час быў камандзіраваны ў Мінск. Адтуль паэт і прыслаў свае вершы сябрам у Вільню, выказаўшы пры гэтым зноў-такі ў вершаванай форме шкадаванне, што ў той час, як яго прыяцелі «апаражняюць бутэлькі» ў вясёлым застоллі, ён «посціць, як святы», у Мінску, дзе яго прымушае «маршчыніць чало мазольная пасада пісара». Прысланыя вершы Яна Чачота зачыталі на ўрачыстасці Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, а тыя, што былі прызначаны для спеву, выконваліся жаночым і мужчынскім хорамі. Беларускія вершы і песні Яна Чачота склалі цэласную драматычную сцэнку, прызначаную для выканання
на ўрачыстасці ў гонар Юзафа Яжоўскага. Дзейнымі асобамі былі тут вясковыя людзі, якія быццам бы прыйшлі павіншаваць імянінніка. Першы выйшаў з віншаваннем цівун, беларуская мова якога была перасыпана польскімі словамі і выразамі характэрная для такіх «падпанкаў» гаворка. Цівун (здаецца, гэту ролю выконваў Тамаш Зан) пачаў так:
Чулі мы гэта, што есць вашэць украінец
I контэнт1, што ўрадзіўся ў жызнай краіне. Як абачыў, што ў нас нявелькі дзядзінец, Сказаў: «Як брыдко мешкаюць2 ліцвіне3!»
Далей цівун жартам аспрэчвае імянінніка, кажучы не без іроніі, што там, ва Украіне, вельмі добра: «Хаты злепкі з гною, бо вы лесу не маеце...» I хоць там вельмі родзяць жыта і пшаніца («бо ў вас грунт харошы, чарназёмны, тлусты»), але ж усё роўна ўкраінскія чумакі едуць па прыбытак у Беларусь любяць валацужнічаць.
Аднак мы ім назоліць4 не хочам ніколі;
I ты, мілы панічу, не смейся з нас, просім.
Усё гэтта дзеецца па нябескай волі.
Гультай часты, гдзе добра. Мы больш працы зносім.
Пагадземся. Мы людзі добрае есць душы:
He будзь і ты ніколі ліхім, панічэньку.
He трэба ламаць тае, скуль груш дастаў, грушы, Помні, што ты вучышся ў нашым Віленку.5
Згода. Але сягоння мы ся даведалі, Што Вашы імяніны, святога Язэпа, А каб Вы к сабе нашу прыхільнасць пазналі, Ідзем гэтта, не сядзім у хаце, як мазепа.
Будзем цябе віншаваць. Я есць цівун з двара. Гэтта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць,
1 Контэнт (пол.) давольны.
2 Мешкаюць (пол.) жывуць.
3 Ліцвіне, літвіны так называлі ў тыя часы беларусаў.
4 Назоліць напэўна, назаляць.
5 Віленка Вільня.
Ён знаець іспраўніка, знаець асэсара, Маскалёў' на кватэру, як чартоў, нам садзіць.
Там войт, што уса круціць, чалавек бывалы, Быў у Гданьску, у Кралеўца плаваў на віціне, Ось там стаіць маладзец, жаўнер дасканалы, Ён, бядак, кабылінку з’ядаў у Мадліне.
Там у куце музыка; як ён добра граець! «Свінні ў рэпе», і «Дзюбу», і польскія танцы. А гэтта ёсць Алёнка, очы ў дол спушчаець, А там бачу: Альжбетка ў сіняй катанцы.
Но, зачніце, дзявочкі, пану заспявайце, Ён вам дасць па ўстужачцы, борзда зачынайце.
Перад Юзафам Яжоўскім і ўсімі ўдзельнікамі свята ўзнікае цэлая група па-святочнаму апранутых дзяўчат, якія хорам спяваюць Чачотаву песню:
Што ж мы вашэці скажам, Простыя з сяла дзяўчата? Якія ж песні звяжам?
У нас мысль не багата! Але як мыслім, чуем, Так табе заспяваем, Так цябе павіншуем Няшчырасці не знаем. Лісічка, жоўты грыбок, Слімакоў не баіцца; He точыць яго чарвячок, Ён у лесе здароў блішчыцца. Конік па полю дурэе, Хоць копы вазіць не дбае, Салавей хораша пее, Самічку к сабе склікае. Будзь, як лісічка, здаровы. Як конік, вясёл пры трудзе. Няхай твае пісьма, размовы Як салаўя голас будзе.
1	Маскалі царскія салдаты.
Пасля дзяўчат выходзяць наперад хлопцы, якія спяваюць:
Мы ад сахі, ад бараны, Мала вам спяваці будзем! Чытаць, пісаць не учаны, Ат сабе трохі загудзем...
Ізноў дзяўчаты змяняюць хлопцаў. Яны расказваюць у песні, што сярод іх ёсць прыгожая паненка, якая яснейшая і бялейшая за малако, «што блішчыцца ў даёнцы», «цнатлівая і разумная», і раяць імянінніку «свацею жычліву», якая паможа яму здружыцца з той паненкай: «Будзеш мець красну жанэнку». Дзяўчат перабівае хлапечы хор. Хлопцы расказваюць у песні, што яны пачулі, быццам бы людзі «вельмі брыдка» казалі аб імянінніку. Нібы ён усё «заслепен» у кніжках, а на паненак і не глядзіць! Далей згадваецца нейкая Гертруда, якая жыве за сцяною ў Яжоўскага, але ён не карыстаецца гэтым. Хор раіць яму жартам:
Папраўся, мілы паночку, Любі ладныя дзяўчата...
Бо, спявалася далей у песні, калі завітае старасць, ужо нельга будзе зведаць шчасце кахання.
Калі хлопцы закончылі песню, выходзіць войт, які кажа да іх:
Што ж маўчыце? Ці вам ся ўжо песні урвала? Чы вы іх так складаці ўмееце мала?
На гэта адзін са спевакоў адказвае зноў жа вершам:
Не, бацька, у нас песні, колька рыб у Нёмні, Але на тое, мілы галубчыку, помні, Што мы па-руску пеем, а нашы панове Па-польску ўсё гавораць; кепска нашай мове!..
У вершаванае перамаўленне ўключаецца другі са спевакоў, які прапануе сябру Мікіту праспяваць «тую песню, што для сваёй Алёнкі спяваў напрадвесню...». Мікіта адразу згаджаецца.
На заканчэнне ўсёй гэтай невялічкай пастаноўкі бярэ слова дзясятнік, які, звяртаючыся да імянінніка Юзафа Яжоўскага, просіць у яго прыняць шчырыя зычэнні ад сялян.
Беларускія вершы Яна Чачота ўдзельнікі свята сустрэлі з вялікай прыхільнасцю. Гэта была падзея: публічна, перад цветам віленскай моладзі і студэнтамі, якіх сабралася нямала (да імянін жа кіраўніка філаматаў былі прымеркаваны яшчэ і імяніны другога Юзафа Кавалеўскага), на ўвесь голас гучала адлітая ў паэтычныя строфы беларуская мова мова лапцюжнага непісьменнага мужыка! Аб уражанні, якое зрабілі тады на слухачоў беларускія вершы і песні Яна Чачота, сведчыць хаця б той факт, што адзін з гэтых слухачоў Ігнат Дамэйка, які, апынуўшыся ў эміграцыі ў далёкай Чылі, стаў славутым вучоным-геолагам (яго імя і цяпер носяць, напрыклад, горны хрыбет у Андах і знойдзены ім мінерал дамэйкіт), нават праз 50 гадоў прыгадаў строфы з песні «Што ж мы вашэці скажам...», прывёўшы іх у сваіх успамінах.
Песні з Чачотавай драматычнай сцэнкі ў гонар Юзафа Яжоўскага былі адразу ж падхоплены моладдзю, якая вельмі ахвотна іх спявала.
Папулярнай сярод моладзі была і яшчэ адна беларуская песня Яна Чачота «Да пакіньце горла драць». Напісаў яе паэт да імянін сябра-філамата Дзяніса Хлявінскага. Выконвалася гэта песня з адпаведнымі папраўкамі і на імянінах іншых філаматаў.
Да нас дайшла (праўда, не цалкам) у варыянце, які спяваўся на імянінах Францішка Малеўскага (Яроша) сына рэктара Віленскага ўніверсітэта. Пачыналася гэта жартоўная песня так:
Да пакіньце горла драць, Да пакіньце, братцы, спяваць! Да клікнейма адно раз: Будзь здароў, наш Ярош! Благаславі яго Спас!..
Тут у рукапісе, які данёс да нас гэту песню, аказаўся пропуск. Пасля пропуску ішлі такія радкі:
Да дай красну дзевачку, Каб ён з сэрца пакахаў, Да з гарэлкай пляшачку Сват ад яго к ней ехаў. Гайда, гайда, гайда, гайда!..
У канцы абыгрывалася беларуская народная іншасказальная формула, якую звычайна казалі сваты ў час сватання.
Пра той вялікі поспех, які выпаў на долю гэтай вясёлай песні, расказвае ў пісьме Адаму Міцкевічу 16 лістапада 1819 года сам аўтар: «На імяніны Дзяніса я напісаў некалькі мужыцкіх песень (заўважце, некалькі. К. Ц\ сярод якіх апошняя «Да пакіньце горла драць» найбольш прыйшлася даспадобы Тамашу (Зану. К. Ц.), ён прыдумаў да яе, як ты ведаеш, матыў і лез з ёй да ўсіх, як цыган на кірмашы. А раз спадабалася песня, я мусіў напісаць вершы і для Яроша і той самы верш “Да пакіньце горла драць” перарабіць для яго. I не толькі гэта, але і “Што ж мы вашэці скажам...”, разахвочаныя, спявалі. Словам, на імянінах і чыталі, і спявалі...»
Адаму Міцкевічу не проста спадабаліся беларускія песні Яна Чачота і тыя, што ён сам чуў на імянінах Юзафа Яжоўскага, і гэта, апошняя, «Да пакіньце горла драць», пра якую ён ведаў з пісем сяброў-філаматаў. У гэтых песнях ён убачыў нешта значнае, вельмі важнае, незвычайнае. Сваё захапленне песнямі Яна Чачота А. Міцкевіч выказаў у пісьме да яго ад 27 лістапада таго ж года: «Што мяне... узрадавала прызнаюся табе па-філамацку гэта твая песня, правільней, твае песні, я бачу ў іх агромністы і хуткі прагрэс з часу твайго ўступлення на пісьменніцкую дарогу. Лёгкасць, ды прытым агонь, сапраўды піндараўскі1, пераўзышлі нават тыя надзеі, якія я ўскладаў на цябе. Прэч з дарогі, Заны, прэч, Адамы! He лянуйся, калі ласка! Ты пішаш усё лепш...» Беларускія песні Яна Чачота ведалі і спявалі ўсе філаматы. Ведаў і спяваў іх з сябрамі і Адам Міцкевіч. Адзін маленькі факт, пададзены ў пісьме Тамаша Зана да Верашчакаў ад 31 кастрычніка 1820 года. Едучы неяк у Вільню, Тамаш Зан заначаваў у заезным доме ў Канвалішках. Раптам сярод ночы яго будзіць гучны і вясёлы спеў: