• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Вітаўт Кіпель
    I ДЗЕІЦЬ
    УСПАМІНЫ
    Вітаўт Кіпель
    жыць
    I ДЗЕІЦЬ
    УСПАМІНЫ
    Мінск Выдавец Зміцер Колас 2015
    УДК [325.2(=161.3)(73)+94(476)](093.3)
    ББК 63.3(4Бем)
    К42
    Рэдактар Сяргей Шупа
    На вокладцы выкарыстаны фотаздымак Анатоля Клешчука
    ISBN 978-985-6992-68-4
    © Вітаўт Кіпель, 2015.
    © Афармленне. Выдавец
    Зміцер Колас, 2015.
    Прадмова
    Мінуўшчына пазнаецца дваяка: з аднаго боку азнаямленьнем з навуковымі працамі, а з другога чытаньнем успамінаў пра жыцьцёвы шлях грамадзка ці навукова актыўных людзей. Гэты апошні жанр, аўтабіяграфічны, бывае ня менш павучальны, чымся навуковыя манаграфіі, а ў дадатак бывае вельмі займальны й лёгка чытабельны. Да такіх кніжак належаць багатыя зьместам успаміны майго даўнага сябры Вітаўта Кіпеля. У ягонай новай кнізе чытач знойдзе калярытнае апісаньне ня толькі 88-гадовага жыцьця аўтара, але й ягонае актыўнае дачыненьне да Беларускае Мінуўшчыны. А гэта таму, што Вітаўтавы бацькі, дый сам ён і ягоная жонка Зора (з дому Савёнак), былі творча задзейнічаны ў беларушчыне прычым ня толькі на Бацькаўшчыне, але й на чужыне. А завілісты жыцьцёвы шлях д-ра Вітаўта Кіпеля пралёг зь Менску празь Сібір, Нямеччыну, Бэльгію, Амэрыку пакуль не вярнуўся, наездамі, да сваіх айчынных вытокаў.
    Кніга Вітаўтавых успамінаў адзначаецца ляканічным апавядальным стылем, які абумоўлены тым, што спачатку тэкст быў электронна нагавораны ў гутарцы з рэдактарам, Сяргеем Шупам, а пасьля пакладзены на паперу. Адсюль дынаміка аповеду: кароткія сказы й рэплікі, людзі, факты, гістарычныя асобы, трагічныя падзеі, забаўныя выпадкі. Жыцьцё апавядальніка было нагэтулькі насычанае, што ён, каб расказаць пра ўсё, як бы сьпяшаецца, пазьбягаючы лішніх слоў. Кніга адзначаецца дынамізмам аповеду, лёгкасьцю чытаньня, гэта сапраўдны падзейны калейдаскоп.
    Другая адзнака ўспамінаў аўтарава ёмістая памяць, у якой захавалася на дзіва шырокая й дэталізаваная панарама быту, насьвятленьня ўнікальна драматычнай эпохі. Выдатную работу прарабіў рэдактар кнігі Сяргей Шупа, падзяліўшы аповед на кароткія падразьдзелы й даўшы ім загалоўкі, што значна павысіла чытабельнась кнігі.
    Праз увесь гэты багаты аповед рэльефна прасьвечваюцца гістарычныя пэрыяды: савецкі, ваенна-нямецка-акупацыйны, постваеннадыпіўска-лягерны ды ўрадлівы на грамадзкую й навуковую дзейнасьць самога аўтара пэрыяд амэрыканскі. У адлюстраваньні гэтага апошняга асаблівую цікавасьць маюць:
    Праца аўтара заступнікам шэфа навуковага аддзелу ў славутай Нью-Ёркаўскай Публічнай Бібліятэцы. Цікава й аўтарытэтна падаюцца культура кн1гі й роля бібліятэкі ў жыцьці амэрыканскага грамадзтва.
    Сустрэчы аўтара з многімі прадстаўнікамі Беларускай ССР, якія,
    прыяжджаючы ў Нью Ёрк на гадавыя сэсіі ААН, не прапушчалі нагоды, каб не заглянуць у Публічную Бібліятэку з мэтай сустрэчы зь «землякамі» па розных афіцыйных даручэньнях савецкіх уладаў ды асабістых сваіх патрэбах.
    Цікавы аповед аўтара пра ягоную актыўнасьць у Рэспубліканскай партыі, асабліва ў часе прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама ў пашыраньні інфармацыі пра Беларусь праз арганізоўваньне беларускіх фэстываляў, выставак, дэманстрацыяў.
    Апавядае мэмуарыст таксама пра сваё актыўнае дачыненьне да радыё «Вызваленьне/Свабода» ў Нью Ёрку, дзе ён быў вольным супрацоўнікам, аўтарам рэпартажоў і камэнтароў.
    Багата ва ўспамінах інфармацыі пра дзейнасьць Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, пра шматгадовага старшыню БІНіМу д-ра Вітаўта Тумаша, пра выдавецкія справы, пра ролю самога аўтара на становішчы старшыні гэтай установы.
    Д-р Вітаўт Кіпель шмат часу, вольнага ад прафэсійнай працы, прысьвяціў амэрыканскаму скаўтынгу, празь які прайшоў і ягоны сын Юрка. За ўсё гэта Вітаўт атрымаў высокія ўзнагароды й тытулы.
    Многа ва ўспамінах эпізодаў з узгадоўваньня ў сям’і Вітаўта й Зоры Кіпеляў у амэрыканска-беларускім духу іхных дзяцей, якія сёньня займаюць высокія становішчы ў сваіх прафэсіях: сын доктар дзіцячай кардыялёгіі, а дачка Алеся адвакат вялікай вашынгтонскай фірмы, спэцыялістка міжнароднага права. Абое яны актыўныя ўдзельнікі ў палітычным і кулыурным амэрыканскім і амэрыканскабеларускім жыцьці.
    Вартасныя дэталі падае аўтар пра беларускія эмігранцкія арганізацыі й палітыку, царкоўны падзел, сваё асабістае дачыненьне да палітычных лягераў, бээнэраўскага й бэцээраўскага, ды мноства іншага.
    Зьмястоўная таксама частка ўспамінаў пра кантакты з родзічамі, навукоўцамі й літаратарамі ў Беларусі пасьля падзеньня савецкага рэжыму: сустрэчы са сваякамі й сябрамі, удзел у канфэрэнцыях, зьездах, наведваньні культурных і навуковых установаў і г. д.
    Завяршаюцца мэмуары аповедам пра аўтараву ролю ў сярэдзіне 1990-х гадоў перакладніка ў атрымоўваньні ў Злучаных Штатах Зянонам Пазьняком і Сяргеем Навумчыкам статусу палітычных уцекачоў.
    Янка Запруднік
    Бацькі і маленства ў Менску
    Бацька
    Бацька Яўхім Яўсеевіч Кіпель паходзіць зь вёскі Байлюкі недалёка ад мястэчка Глуск як ён пісаў, «кілямэтраў чатырнаццаць, не такая вялікая далечыня, кожны тыдзень нехта адтуль у Глуск вазіў дровы». Бацька зь сялянскай сям’і, сялянскага роду, які ідзе ў глыбіню вякоў. Вёска невялікая, я яе пару разоў адведаў. Дзядоў сваіх па бацьку я ня памятаю, я іх ніколі ня бачыў, прыяжджаў у вёску, калі іх ужо не было ў жывых. Ведаю, што бацькава маці Фядора любіла сьпяваць. Наогул у Байлюках Кіпеляў шмат, гэтае прозьвішча ў тых ваколіцах пашыранае, ёсьць там шмат Сапегаў і Янкоўскіх, 1 мовазнавец Фёдар Янкоўскі таксама быў сваяк па лініі жанімстваў з Сапегамі. (У кнізе Сяргея Дубаўца «Майстроўня» Віктар Асьлюк пра тую мясцовасьць згадвае гэтак: «... я з тых мясьцінаў, дзе нарадзіліся Фёдар Янкоўскі і Яўхім Кіпель. Мая баба па прозьвішчы таксама Кіпель. Яны з адной вёскі, я думаю, яны там усе сваякі былі».)
    Што да далейшых продкаў, дык бацька расказваў, што ягоны дзед і шмат іншых людзей яго часу ўдзельнічалі ў паўстаньні. Паўстаньне, як казалі, было супраць цара, хоць дзяды шмат не арыентаваліся, якое гэта было паўстаньне, але бацька казаў, што прыпушчальна Каліноўскага. Можа й Каліноўскага, а можа паводле майго разважаньня паўстаньне сялянаў супраць мясцовага пана.
    Маці
    Маці Марыя Васілеўна Зубкоўская зь менскіх мяшчанаў, нарадзілася ў Менску ў рагавым доме насупраць гарадзкога тэатру па вуліцы Карла Маркса, уніз, справа. Ейны бацька Васіль Паўлавіч Зубкоўскі прыехаў у Менск, працаваў у тэатры «істапніком», а потым «пры гардзяробе», адрабіў у тэатры каля сарака гадоў.
    Дзед паходзіць зь вёскі Вугляны, я на жаль гэтай вёскі не адведаў. Бабка Марфа Кандрацеўна Ваўчок таксама, здаецца, з Вуглянаў або, можа, з суседняга Юзафова. Так што па лініі маці я, як выглядае, сялянскага роду, радня дзядоў жыла ў Вуглянах спакон вякоў.
    Вось жа, дзед пераехаў у Менск, уладзіўся працаваць апальшчыкам, а потым пры шатні «ў ціятрах» і жыў гадоў восем ці дзе-
    вяць у кватэры дому насупраць цяперашняга тэатру Янкі Купалы, гэты дом належаў уласьнікам тэатру. Пазьней дзед пабудаваў дом на Горным завулку, каля Вайсковых могілак. Туды, як казала маці, яны перабраліся ў годзе 1908-1910-м. Могілкі, як і царква Аляксандра Неўскага на могілках, былі яшчэ «сьвежыя» царква толькі што пабудаваная, а могілкі налічвалі паўсотні выспачак дзед дапамагаў «даглядаць» царкву.
    Маці закончыла адну зь менскіх жаночых гімназіяў у часы польскай акупацыі.
    Знаёмства бацькоў
    Бацька дэмабілізаваўся з Чырвонай арміі і прыехаў у Менск у 1921 годзе, пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны. Ён быў у войску ад 1915 году, ваяваў спачатку ў Румыніі, потым каля Балтыкі, прынамсі добра ведаў гарады Пскоў і Ноўгарад.
    Ён скончыў юнкерскае вучылішча, здаецца, у Маскве, але былі ў ягонай біяграфіі яшчэ сувязі 1 з Кіевам. Пасьля рэвалюцьп бацька добраахвотнікам уступіў у Чырвоную армію і праслужыў ад 1917 да 1921 году. Меў розныя чыны, узнагароды, але я гэтым мала цікавіўся, а ён не расказваў.
    У Менску яны з маці сустрэліся на адной зь беларускіх вечарынаў. Вечарыны-спэктаклі гэтыя адбываліся на Камароўцы, як бацька казаў, «там, дзе Конскі базар», дзе была Беларуская хатка, касьцёл Сьвятога Роха, у тым раёне. Раён быў беларускі, як таксама і раён каля Чырвонага касьцёла. 3 раёнам каля Чырвонага касьцёла больш зьвязаная мая маці, яна хадзіла туды дапамагаць дзецям, 1 там «He­rnia» беларускае адбывалася, але гэта было яшчэ перад рэвалюцыяй. А ў савецкім часе беларуская дзейнасьць была ўжо на Камароўцы. Вось жа там бацькі пазнаёміліся і ў 1923 годзе запісаліся ў загсе.
    Такая мая радаслоўная па лініі маці зь Меншчыны, па лініі бацькі з Глушчыны.
    Дзядзькі
    Бацькава сям’я была досыць вялікая тры сыны і дачка. Бацькаў брат Мікіта памёр рана ад запаленьня лёгкіх. Брат Андрэй быў «раскулачаны», пазьней у партызанах, яго застрэлілі ў 1943 годзе падчас налёту немцаў на вёску, дзе дзеілі партызаны. Лёс бацькавай сястры Маланьні мне ня ведамы.
    У маці быў брат Мікалай, Коля, ён скончыў АБВШ (Аб’яднаную беларускую вайсковую школу) і атрымаў стыпэндыю ехаць у Маскву ў Фрунзэнскую акадэмію ў 1929 годзе. Па дарозе, спыніўшыся ў Бранску ў дзедавага брата Зубкоўскага (ягонае імя я забыўся), маладыя
    лейтэнанты падвыпілі, пасварыліся, і яго застрэлілі. Пахаваны дзядзя Коля ў Арджанікідзэградзе (цяпер Беліца) каля Бранску. Матчына сястра Насьця перад вайной жыла ў Кіеве, дзе яе сьлед згубіўся. У часе вайны мы атрымалі ад яе адзін ліст зь весткай, што бамбяць Кіеў і сям’я плянуе эвакуавацца. Ейны муж быў вайсковец.
    Я
    Цяпер пра Вітаўта Яўхімавіча Кіпеля, значыць, пра мяне. Народжаны я ў Менску, 30 травеня 1927 году, у шпіталі на цяперашняй вуліцы Багдановіча, а першым маім адрасам быў Горны завулак, дом № 6.
    Крыху падрабязьней. Перш за ўсё зь «Вітаўтам». Вось што пазьней расказваў дзед, Васіль Паўлавіч Зубкоўскі. Недзе ў 1926 годзе Яўхім Кіпель і Марыя Зубкоўская пачалі жыць у доме на Горным завулку. Калі Марыя ўжо чакала дзіця, за адной зь сямейных вячэраў паўстала пытаньне, як тое дзіця назваць. Бацька сказаў, калі хлопец, то назавем Вітаўт. Дзед заартачыўся ніхто на Камароўцы такога імя ня чуў! Бацька адказаў: ці чуў хто, ці ня чуў будзе так. Дзед таксама быў упарты і кажа: мы назавем інакш. Тады бацька заявіў: то мы зьедзем! Ну дзед зьмякчэў: заставайцеся. I бацькі засталіся. Нарадзіўся я, і пакінулі мяне Вітаўтам.