Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Калі я бываў з бацькамі ў сямейным коле гэта бывала, але рэдка, бацькі расказвалі мне, як у Менску на пачатку 20-х гадоў праходзілі беларускія спэктаклі, як яны разам сьпявалі песьні «Ой расьцьвіла ружа, расьцьвіла» ці «Пане сотнік, ці вы чулі, як музыкі ў карчме гралі» ды іншыя. Пачуў тады я ўпершыню пра выдадзены ў Менску вялікі зборнік «Чатырохсотлецьце беларускага друку», пачуў упершыню і прозьвішча Скарыны.
Адным словам, бясспрэчна, беларускую адукацыю празь сям’ю я атрымоўваў, хоць і эпізадычна, але вельмі стала і трывала. Беларускасьць салідна замацоўвалася ў маім існаваньні.
Што да Ўлашчыка, дык ён пазьней пісаў успаміны, і там ёсьць пра тое, што Яўхім Кіпель яму нешта «даваў». А бацька мне расказваў, што Ўлашчык рыхтаваўся празь Фінляндыю ўцячы з Савецкага Саюзу. Бацька працаваў тады ў лябараторыі, і там у хімічным кабінэце быў цыяністы калій, і Ўлашчык яго ўзяў на выпадак, калі яго зловяць.
Пра гэта, здаецца, таксама ва ўспамінах ёсьць. Бацька расказваў, што пакінуў кабінэт адчыненым, і Ўлашчык прыйшоў і сам узяў, каб не выглядала, што бацька яму даў. Бацька, калі ўжо вярнуўся пазьней пры немцах, думаў, што Ўлашчык згінуў. Пасьля Налінску яны ўжо ніколі не сустрэліся, дык бацька так і ня ведаў, як Улашчыка злавілі.
Бацька яшчэ да нашага прыезду ў Налінск быў уладзіўся на працу, здаецца, утэхнікум. Гэта быў нават ня тэхнікум, а вучэльня, якая рыхтавала лясьнічых, дзе вывучалася батаніка 1 хімія, і бацьку адразу ўзялі, бо ён ведаў хімію, выкладаў у БДУ. А Азбукін напачатку ўладзіўся ў школу. Бацька з Азбукіным і Ўлашчыкам бачыліся часта. Але сустракаліся зь імі і мы з мамай, усе разам хадзілі па ваколіцах. Бацька казаў пасьля, што за ссыльнымі сачылі, асабліва за Ўлашчыкам.
Тайга
3 Налінску памятны выпадак цёця Каця працавала настаўніцай, а настаўнікі мусілі рабіць «абсьледаваньні» хадзіць да дзяцей, асабліва да тых, што дрэнна вучыліся. I вось аднойчы зімой цёця Каця мне кажа: «Внтус, пойдём co мной» (яны мяне звалі Вітус) яна якраз ішла ў такія адведкі да вучняў. А перад гэтым я сказаў бацьку, які быў дома, што я паеду на лыжах. (Дарэчы, там дзеці езьдзілі на лыжах ад трох гадоў. Ня ведаю, як цяпер, але ў той час у кожным доме лыжы і стрэльба. Зь дзецьмі йдзеш, да некага зойдзеш стрэльбы віселі ў кожнай хаце. Стрэльба і лыжы ну, як лыжка да абеду. Ня ведаю, ці саветы пазьней вывелі гэтыя стрэльбы.) Дык я бацьку сказаў, што паеду на лыжах недалёка ўтайгу, а сам пайшоў зь цёцяй Кацяй. Зь цёцяй Кацяй мы ходзім «па вучнях» цэлы дзень, ужо і цёмна стала, а бацька дома сядзіць і чакае мяне з тайгі. I атрымалася так, што мы зь цёцяй Кацяй падыходзім, а маці бяжыць насустрач і кажа: ты ў хату ня йдз1, бо тата цябе заб’е! А ён ужо быў пайшоў у міліцыю і сказаў, што хлопцы пайшлі ў тайгу 1 ўжо цёмна, а ты тут шляесься зь цёцяй Кацяй па горадзе. Быў вялікі скандал, праўда, ён мяне не набіў, але хацеў, бо ўвечары ў тыя часы тайга гэта сапраўды страх, зьвяры, заблукаць можна, а калі зімой пачнецца завея, то згубіцца можна раз-два, і тады прапаў. Тайга гэта вельмі вялікі няходжаны лес, без канца і краю. Тайгой пужалі дзяцей.
Мова
Моўнай сьвядомасьці ў мяне ў Налінску выразнай не было, калі не лічыць, што мне ўрэзалася ў памяць тое «пронзношенне». Цяпер калі я чую нашага чалавека і яго акцэнт або трасянку, адразу ўспамінаю тых цёцяў, і мне становіцца сорамна за нашых людзей. Я ведаў пра расейскую мову яшчэ зь Менску, але яна не была ў нас ва ўжытку. Дзед ча-
сам ужываў незразумелыя словы, маці казала, што дзед нешта сказаў па-расейску, чуў я расейскую гаворку і на могілках я разумеў, што ёсьць дзьве мовы, я ж ня жыў на нейкай іншай плянэце. На Камароўцы ў Менску, на Горным завулку мне таксама памятаецца «дзенькуе» і «панечка». На Горным завулку ніхто «спасіба» не казаў.
Пра нацыянальныя справы мне таксама нічога не казалі я чуў розьніцу мовы і адчуваў, што зь нечым трэба быць асьцярожным, але гэтыя адчуваньні былі не скрышталізаваныя, хоць я ўжо 1 тады зразумеў, што ёсьць два асяродзьдзі: наша беларускае і іхнае расейскае. Праўда, калі мы хадзілі на прагулкі зь дзядзямі Ўлашчыкам і Азбукіным і сьпявалі, былі выказваньні, што западалі таксама ў мой розум як антысавецкія, але я яшчэ гэтай палітычнасьці поўнасьцю не ўсьведамляў.
Нашы гаспадыні ведалі, што калі мы ішлі на рэчку, у нас былі нейкія беларускія справы. I пасьля часам, калі мы прыйдзем, яны дадуць малака папіць і пытаюцца «ну, как там было?» I я пачынаў ім дэклямаваць і ня тое, чаму яны мяне вучылі. Дык яны ведалі, што ў нашым коле сваё жыцьцё, і ніколі не імкнуліся накінуць нам нешта расейскае. Але цёці былі моцна пераконаныя: калі гаворыш па-расейску дык гавары правільна. «Это же язык, он должен быть крмстально чнстый...»
Так што Налінск для мяне гэта перадусім «пронзношенне», тайга 1 «дзядзі»...
3 Налінску ў Вятку
Пасьля таго, як бацька выехаў у Вятку, мы яшчэ даўжэйшы час жылі ў Налінску, а аднойчы зімой маці кажа: «Сёньня будзе міжгародні тэлефон». Мы пайшлі ў паштовае аддзяленьне, там была пошта побач зь міліцыяй тады ж з тэлефонам не было, як цяпер, аб міжгароднім тэлефоне паведамлялася: прыйшла павестка, што будзе тэлефон тады й тады. I ў тэлефоннай гутарцы бацька маці сказаў: «Прыяжджайце, тэрмін канчаецца, будзем раіцца куды далей».
Чаму яго перавялі ў Вятку я ня ведаю. Чамусьці ўсіх нацдэмаў зьбіралі ў Вятку, мабыць, думалі нешта з гэтымі ссыльнымі зрабіць. У Вятцы нацдэмам прапанавалі выбар, куды яны могуць ехаць па адбыцьці тэрміну ссылкі.
3 Налінску ў Вятку мы перабраліся вясной 1935 году, а там яшчэ заставаўся дзядзя Мікола Азбукін, пазьней ужо ня ведаю, што зь ім сталася.
Разьвітаньне з Налінскам было вельмі цёплае, цёця Каця і цёця Паша казалі калі толькі хочаце, пераяжджайце сюды. Нават значна пазьней, у часе вайны ў 1941 годзе яны прыслалі адзін ліст з прапановай прыяжджайце, хата будзе для вас.
Прыпамінаю дарогу з Налінску ў Вятку, якую тады толькі што перайменавалі ў Кіраў. Спачатку трэба было ехаць да прыстані Мядзьведкі, а адтуль ужо параходам па рацэ Вятка да гораду Кацельніч. Усё было бруднае, такі непрыемны ўспамін. Пасьля таго казанскага эпізоду, які ў мяне застаўся ў памяці на ўсё жыцьцё, я вельмі баяўся, каб што ня скралі дык трэба было напружана глядзець і пілнавацца.
Вятка. Адамовіч. Нулявушка
У Вятцы ўжо было крыху інакш, бо там ужо было шмат «дзядзяў». Жылі мы ў новазбудаваным пасёлку на ўскраіне, там быў невялічкі сквэрык са столікамі, і я памятаю, як аднойчы за такім столікам чалавек пятнаццаць тых «дзядзяў» сядзела, і ўсе гаварылі пабеларуску. Я падыходзіў, але на мяне ніхто не зьвяртаў увагі ну, нейкі пацан ходзіць і ходзіць, Кіпелеў ці ня Кіпелеў, хто ведае. Пасьля я ў Адамовіча пытаўся, і ён расказаў, што НКВД выклікала кожнага беларуса паасобку, гаварыла, ставіла ўмовы, давала прапановы дык высланыя беларусы гэта пазьней абмяркоўвалі, хто куды едзе. I Адамовіч мне расказаў: калі майму бацьку сказалі, што ён не паедзе ў Беларусь, дык яго аж «халера ўзяла», узбурыўся Канстытуцыю парушаеце, і тое, і гэтае, узьняў скандал. А яму кажуць «ты потмше, мы тебя быстро успокомм». I бацька зразумеў, што махіны гэтай не пераломіш, якая там Канстытуцыя...
Антон Адамовіч жыў у Вятцы вельмі блізка ад нас і быў у нас частым госьцем. Раз ён быў у нас, а я прыйшоў зь мясцовым хлопцам, мы распрануліся і нешта рабілі, і калі нам трэба было выходзіць, я да таго хлопца зьвярнуўся: «Где моё зммнмё польто». Дык пазьней Адамовіч часта гэты выпадак прыпамінаў і сьмяяўся з таго майго мясцовага расейскага акцэнту.
Часта заходзілі да нас і іншыя «дзядзі». Здаецца, сярод іх быў яшчэ Бабарэка, астатніх ня памятаю. Мне ішоў восьмы год, дык я больш часу на вуліцы быў, мне ўжо вершыкі ў галаву ня лезьлі.
У Кіраве мяне аддалі ў «нулявушку», гэта была падрыхтоўка да школы, тая «нулявушка» мясьцілася ў школьнай прыбудоўцы.
Мы там жылі з паўгода, і там бацька выбраў месца далейшага пасяленьня горад Арол. У Беларусь яму было забаронена вяртацца назаўжды: ён мог пражываць у Расеі, і то не ва ўсіх гарадах.
I так мы з маці зь Вяткі паехалі спачатку ў Менск. Трэба сказаць, што пасьля «згубы» нашага багажу ў Казані маці так ніколі поўнасьцю і не набыла ўсіх неабходных рэчаў, асабліва адзеньня. Дык гэтым разам, едучы ў Менск на даўжэйшы час (перад тым, як ехаць у Арол), маці вырашыла «атаварыцца» поўнасьцю набыць усё неабходнае ды закупіць сёе-тое наперад. У Менску гэта можна было зрабіць.
Арол
Пераезд у Арол
У Вятцы бацьку, калі яго «вызвалілі» з высылкі, зрабілі шмат абмежаваньняў і далі на выбар для пражываньня больш за сотню гарадоў. Ён спытаўся, калі можна будзе ў Беларусь, дык той энкавэдыст аж падскочыў: «Ты не шутк! Нккогда!» I бацька выбраў Арол, які быў найбліжэй да Беларусі каб лягчэй некалі было вяртацца, так думаў бацька. Маці, безумоўна, не пярэчыла.
Як я ўжо казаў, мы з маці паехалі ў Менск да дзеда раней, каб запасьціся рэчамі, набраць матэрыялу пашыць кашулі, сукенкі у Менску з гэтым усё ж было лягчэй, чым у Расеі. I ў сярэдзіне жніўня 1935 году мы прыехалі з маці зь Менску ў Арол. Бацькі яшчэ не было ён да верасьня быў у Кіраве.
У Арле мы пасяліліся ў Доме калгасьніка на 2-й Курскай. Гэта Hernia накшталт «гатэлю» для калгасьнікаў, якія прыяжджаюць у горад нечага купіць ці залагодзіць свае справы у сапраўдны ж гатэль ня пойдзеш, гатэлі былі дарагія, а ў Доме калгасьніка вельмі танна рубель-паўтара за дзень. Там давалі матрасы спаць, іх трэба было самым набіваць саломай, і так спалі. Быў душ, вялізная кухня, куды можна было прыйсьці з сваёй бульбай, паставіць каструльку была печка, што палілася на вугаль, можна было жыць.
Маці адразу пачала шукаць працу, а я боўтаўся па тым Доме калгасьніка хадзіў, разглядаўся: там быў вялікі дом і вялікі двор, шмат калгасьнікаў, коні васьмігадоваму хлопцу там было што рабіць: паглядзець аднаго каня, другога, папрасіць, каб дазволілі завесьці на папой, праехацца. Былі там яшчэ шашкі, шахматы...
Маці працу досыць хутка знайшла. Арол тады пачынаў пераходзіць у іншую катэгорыю гарадоў праз пару гадоў стаў абласным цэнтрам. Гэта быў традыцыйны расейскі горад, дзе было шмат заводаў, горад пралетарскі, вялікі чыгуначны цэнтар. Прамысловасьць буяла. Насельніцтва павялічвалася за кошт сельскіх жыхароў, і ўсё больш адкрывалася школаў. I ў тым годзе якраз сфармавалася 26-я школа, дык настаўнікаў бралі хутка. Маці прыйшла ў 26-ю школу, і яе адразу залічылі на працу. У Менску яна скончыла пэдагогіку з дыплёмам настаўніцы беларускай і расейскай мовы і літаратуры, у Беларусі яна выкладала беларускую мову, а ў Арле стала настаўніцай расей-