Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Зімой мы, дзятва, часта езьдзілі, прычапіўшыся, на каньках. За трамвай прычапіцца цяжка бо рэйкі, брук. А калі за вясковы воз прычэпісься кручком, дык можна і пугай атрымаць. А чырвонаармейцу ўсё роўна, калі ты толькі пасьпееш круком зачапіцца, то можаш зь ім ехаць хоць пяць кілямэтраў.
Наагул з арміяй дачыненьні ў людзей былі нядрэнныя. Да вайскоўцаў часта хадзілі, таньней куплялі ў іх авёс а тыя з радасьцю прадавалі і клалі грошы ў кішэню.
Асабліва ў Арле было шмат танкістаў, але тыя мала што мелі на продаж. Танкісты хадзілі ў прыгожых уніформах, у цёмных шынялях, падцягнутыя. А за горадам стаяла пяхота, ня ведаю, што яны там рабілі, але ў горад прыяжджалі вазамі.
(Бывала, што вайскоўцы паміж сабой 1 біліся напрыклад, на стадыёне, калі выйгравала супраціўная каманда. Трэба сказаць, што стадыён і каток былі, бадай, самыя папулярныя месцы ў горадзе.)
У базарны дзень мац1 заўсёды старалася пайсьці на базар недалёка ад школы і купіць масла, бо ў магазынах масла было радзей і даражэйшае, а на базары можна было купіць таньнейшае і лепшае, заўсёды сьвежае і большы выбар, у лапуховых лістах, заўсёды смачнае. На рынках была прыватная Ініцыятыва, там прадавалі печанае макаўкі, кулічы, ватрушкі. Базарны дзень быў серада, я часта ішоў з маці, у яе была вялікая торба, яна накупіць, а дахаты ўжо нёс я.
У таго суседа Івана Радзянкова быў выкапаны склеп, і яны
дазвалялі нам пакінуць там масла, стаяла там і наша малако, што прыносіла зь вёскі жанчына Сьцепаніда.
Салодкае
Вельмі часта, як канчаліся заняткі ў школе, я ішоў або ў кіно на першы сэанс (сэансы а 3-й, 5-й, 7-й і 9-й гадзіне), або калі канчаў раней, то заставаўся ў школе, і пасьля мы з маці ішлі ў «Росконд» магазын кандытарскіх вырабаў, там можна было выпіць гарбаты, зьесьці торту «напалеон», але вырабы ў «Росконде» былі дарагаватыя.
3 цукерак самыя папулярныя былі барбарыскі і лімонныя корачкі, бо яны былі дзешавейшыя нешта 2 рублі кіляграм, а кіляграм лімонных корачак гэта паўвядра. У той час былі яшчэ і прыватнікі, і на рагах стаялі латкі, трымалі 1х пераважна яўрэі, у іх можна было купіць ледзянца-пеўня за 10 капеек, пісталет за 50 капеек, але пісталет я ніколі ня браў як ты будзеш яго смактаць, калі ты яго ў руцэ трымаеш? Былі макавыя ірыскі. Прыватнікі былі вельмі папулярныя сярод школьнікаў.
Самыя дарагія ў той час был1 «мішкі» зь менскай «Камунаркі», яны прадаваліся па цэлым Савецкім Саюзе дзе ні едзеш, яны ўсюды ёсьць. «Мішкі» былі дарагія, і я ня ведаю, хто іх купляў. Мы з маці іх не куплялі, маці наагул надта на салодкае не «націскала».
Трамвай
Трамвай у горадзе быў, былі дзьве вуліцы Пушкінская (былая Навасільская) і Ленінская (былая Балхаўская) па якіх, ня ведаю ад якіх часоў, хадзіў трамвай, казалі, што бэльгійскі. Гэтаксама вельмі старая была трамвайная лінія ад вакзалу да цэнтру гораду. А недзе ў 1937-1938 годзе, калі Арол зрабіўся абласным цэнтрам, праклалі трамвайную лінію па 2-й Курскай, дзе мы жылі. Гэта была даўгая пару кілямэтраў вуліца, якая ішла ў гару, вельмі густа заселеная, 1 было добра прадумана, бо трамваі там пустыя хадзіць ня будуць. Дык ужо ў першыя дні ня тое, што на падножках стаялі 1 віселі але пазалазілі і на страху! I міліцыя ня ведае, што рабіць трамвай стаіць, а «пасажыры» на страсе сядзяць і кажуць, што няма закону, што нельга на страсе езьдзіць. Але ўрэшце іх зьнялі, а пасьля на трамваях, што хадзілі па 2-й Курскай, усталявалі такія слупкі з дротам, каб людзі не залазілі на страху. Хадзілі трамваі кожныя 15 хвілін. Натоўп на прыпынку заўсёды чакаў вялікі, як трамвай пад’едзе бралі з боем. (Гледзячы на трамвайныя прыпынкі ў Менску, асабліва ў 90-х гадох на прыпынак «Бялінскага», дзе ў трамвайны вагон, як і ў Арле ў 1930-х, залазяць «з боем», я ня мог зразумець чаму
людзі не становяцца ў чаргу 1 па чарзе не заходзяць у трамвай? Так я «перажываў» у ЗША, калі амаль 30 гадоў карыстаўся аўтобусам для даезду на працу ў Нью-Ёрк. Чарга на маім прыпынку фармуецца вось ужо блізу 80 гадоў!) Вагоны былі малыя, старамодныя, унутры шмат непатрэбнай мэблі, розныя слупы, дэкарацыі, упрыгожаньні, разьба.
Дзед
ДзедазьМенскумы прывезьліў зімуз 1938 на 1939 год. Намсуседзі далі тэлеграму зь Менску, што хату ў дзеда забралі, дзед хворы. Дык мы паехалі ў Менск і прывезьлі дзеда ў Арол. Дзед вельмі наракаў: «Куды ты мяне прыцягнула? Ты, Манька, дурная, а я думаў, што разумная... Чаму ты мяне забрала зь Менску?» Ну, зь Менску трэба было забраць, бо ён быў ужо паралізаваны, праўда, мова ў яго вярнулася і ён трохі рухаўся, але жыць сам ён ужо ня мог, а ў Менску не было з кім яго пакінуць таму мы яго і забралі. Рашэньне нялёгкае, але маці так вырашыла.
Зь дзедам ужо я мусіў гаварыць па-беларуску. Паколькі ён быў крышку паралізаваны, мова ў яго, калі й была раней мяшчанскагарадзкая трасянка, то пасьля ўдару ўжо была чыстая беларуская мова. Слоўнік быў вельмі абмежаваны, але гэта была беларуская мова, і я зь ім пару гадоў меў добрую практыку ён памёр у 1942 годзе.
У нас зь дзедам бывалі канфлікты, бо ён любіў выпіць калі прынясуць пэнсію, дык ён мяне пасылае: «Купі чацьвяртуху» казаў ён заўсёды, але я не купляў, бо маці моцна сварылася, ды мне й не прадалі б як непаўналетняму. Ён курыў, дык маці не дазваляла купляць і папяросы. Дзецям і так не прадавалі ні папяросаў, ні гарэлкі, дык даводзілася некага прасіць, каб купілі, так што папяросы я яму забясьпечваў. Маці папрасіла гаспадыню Марыю Іванаўну, каб яна раз на дзень яго карміла, дык яна варыла яму суп, ці катлету, ці кашу, за што маці ёй дадаткова плаціла яшчэ рублёў пяцьдзясят. Гэта значна аблягчала маю сытуацыю, бо раней я мусіў, прыйшоўшы з школы, заўсёды пакарміць дзеда, а так я меў вольны час дацямна.
Так мы зь дзедам жыл1 ў адным пакоі трох. Пакой быў 15-18 мэтраў квадратных ложак, кушэтка, раскладушка для мяне, дзьве этажэркі з кнігамі і дзьве клеткі з птушкамі. Рэчы бялізна, кашулі віселі на сьценах, прыкрытыя прасьцінамі.
Дзед, безумоўна, памятаў мала, але гаварыў пераважна пра «ціятры», якія там бывалі «гаспада» гэта было ўсё ягонае жыцьцё. Даваў ён мне і цікавыя лекцыі пра бацьку бачыш, кажа, твая маці не такая разумная, вось Насьця была разумная, яна выйшла замуж за «ваеннага», а твая за каго... хто яго ведае, што за ён, «проціў уласьці нешта хацеў, і цяпер ты сын арыштанта, вот табе 1 на»... Але
гэта ўсё было больш жартам. I яшчэ расказваў, што для ўсіх было новае: калі бацька пасяліўся на Горным завулку, усе мусілі зь ім гаварыць толькі па-беларуску. Я тады яшчэ не зусім разумеў, што за гэтым стаіць, думаў ёсьць Беларусь, дык мусіць быць і беларуская мова, хоць я ўжо і чуў, што па-беларуску гавораць ня ўсе.
Гэты пэрыяд, калі хворы дзед жыў з намі, быў досыць напружаны усё ж хворы чалавек, за ім трэба было даглядаць. Але і гаспадыня дапамагала, кожны месяц прыяжджаў доктар, часам даводзілася выклікаць доктара дадаткова паглядзець вочы ці іншыя праблемы. Вядома, у Менску гэта было б крыху лягчэй там была цэлая хата, а ў Арле мы ўсё ж былі чужыя людзі і жылі ў адным маленькім пакойчыку.
Далучэньне Заходняй Беларусі
17 верасьня 1939 году. Вучняў, усе клясы, цягнуць у гімнастычную залю, дзе дырэктар афіцыйна чытае з паперкі: сёньня доблесная Красная армія перакрочыла граніцу і вызваліла беларускі і ўкраінскі народы ад польскага ярма. У залі стаіць больш за тысячу вучняў, усе крычаць «Ура!» Вучні зразумелі, што адбыўся наступ на Польшчу, бо палякі дрэнна ставіліся да ўкраінцаў і беларусаў, і Савецкі Саюз больш ня мог гэтага цярпець. I мы ўсё гэта падтрымоўваем, бо калі беднага і слабога б’юць, яму трэба дапамагчы. У вучняў узьняты настрой пару лекцыяў адмянілі.
Дробная, але характэрная дэталь палітычнай атмасфэры таго часу я ўжо быў у 4-й клясе, і шмат хто з нас вельмі інтэнсіўна займаўся ў гуртку «Юны варашылаўскі стралок». Былі ў нас і некаторыя вымогі «Варашылаўскага стралка», адна з іх трэба было два разы на тыдзень хадзіць у цір і там набіраць стрэльныя ачкі. I вось 17 верасьня 1939 году якраз выпала на так1 дзень.
У ціры спачатку была лекцыя аб зброі, потым ішлі на стрэльбішча: гэта вялікая заля з байніцамі на ўзроўні падлогі, а адтуль мэтраў за 100150 мішэні. I па гэтых мішэнях стралялі, звычайна з дробнакаліберкі. Інструктар быў побач. Мішэні мяняліся, але ачк1 заставаліся гэта заўсёды былі лічбы: выбіў гэтулькі гэтулькі атрымаў ачкоў.
А ў той дзень было 1накш: над мішэнямі вісеў лёзунг: «РІз 100 возможных 100 вельможных». Так што мы ўжо білі па людзях з карыкатурнымі тварамі! Замест мішэні выскокваў твар «пана», і па гэтым твары мы стралялі. Пасьля пана замяніў «белафінскі бандыт Манэргейм». Дзеці ўсё ўспрымалі спакойна, але на мяне гэта зрабіла адмоўнае ўражаньне: як жа гэта страляць па людзях? Чатыры дні перад тым мы стралялі па мішэнях, выбівалі ачкі, а цяпер нас ужо вучылі страляць па людзях. Мне гэта было непрыемна, я помню, што я ўвечары сказаў пра гэта маці, а яна: «Калі табе не падабаецца, дык
не хадзі». Але ж я хачу значок мець, як гэта не падабаецца... Ну дык, кажа, рабі, што ад цябе патрабуюць.
(Значок «Юны варашылаўскі стралок» я атрымаў неўзабаве перад вайной, але далі мне паперкі, што я ўжо здаў некаторыя вымогі і на «Варашылаўскага стралка», бо былі дзьве катэгорыі ЮВС1 ВС. Яшчэ былі значкі ПВХО «Протмвовоздушная хнмнческая оборона», БГТО («Будь готов к труду м обороне»), ГТО («Готов к труду н обороне»). Быў такі жарт сярод вучняў: «Ты сдал на БГСЯК?» «Нет, а что это такое?» «Будь готов слону яйца качать!» Былі значкі і менш значныя нейкія сьледапыты.)
Пасьля таго, як было абвешчана, што савецкія войскі перайшлі мяжу Польшчы, пару дзён былі спэцыяльныя лекцыі для ўсіх вучняў нас зьбіралі ў гімнастычную залю, і сам дырэктар Ільлюшын «МішкаФараон» чытаў нам, як жылі «угнетенные братья», як ім будзе цяnep. I тады я ўпершыню пачуў нешта і пра беларускую літаратуру, бо лекцыі былі даволі зьмястоўныя. Такіх лекцый, здаецца, было пяць, цэлы кастрычнік мы па групах хадзілі раз ці два на тыдзень. Так Заходняя Беларусь для мяне напоўнілася зьместам, бо дагэтуль была толькі геаграфічным паняцьцем.
У лістападзе 1939 былі два вялікія зборы цэлай школы, дзе нам тлумачылі, што будзе адбывацца ў Беластоку Народны сход, які вырашыць аб далучэньні Заходняй Беларусі да СССР. Дзеці пляскалі ў далоні, была нават мастацкая частка выступаў сьпеўны гурток, тады я ўпершыню пачуў са сцэны ў школе беларускія песьні. Усё гэта было праведзена досыць масава па ўсіх школах у горадзе, і тады шмат хто даведаўся пра Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. Ня памятаю, ці неяк асьвятлялася асобна пытаньне Вільні, здаецца не. Прынамсі, пра Вільню нічога не ўспаміналася.