Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У Арле мы з маці часта хадзілі і ў тэатры. Хоць горад ня быў вялікі інтэлектуальны цэнтар, але там былі два тургенеўскія тэатры вялікі гарадзкі і маленькі ў Тургенеўскім доме. Маці мая тэатар вельмі любіла, бо й нарадзілася каля тэатру, дык мы зь ёй амаль кожную нядзелю бывалі ў тэатры, хоць білеты был1 досыць дарагія якіх рублёў 10. Пасьля тэатру звычайна заходзілі ў «Росконд» або які іншы рэстаран паесьці.
Былі ў Арле розныя клюбы, але я туды хадзіў толькі раз на год зімой на ёлачку, бо там задарма давалі падарункі сходзіш у Клюб Чыгуначнікаў, Клюб Настаўнікаў і атрымаеш мяшочак з цукеркамі.
Летам адчыняўся Гарадзкі сад, недалёка ад Арлоўскага цэнтралу. У садзе былі танцпляцоўкі, я імі мала цікавіўся. Але ў гэтым садзе былі таксама карусэлі, 1 праезд каштаваў 10 капеек. Карусэлі яшчэ не былі электрычныя, трэба было круціць: дзесяць разоў пракруціш табе даюць адзін праезд дармовы. Дык ты паўдня круфш за 2030 праездаў... Я гэта вельмі любіў. Ужо ў чэрвені, як ёсьць свабодныя дні, дык ідзеш у парк, падыходзіш пад карусэль і просіш: «Дяденька, возьмнте меня!» А ня ўсіх бяруць, бо трэба крэпкія, там наверсе бэлькі, і на іх трэба ціснуць, бегчы зь імі і круціць тады круціцца той круг, на якім тыя конікі езьдзяць. У карусэлях мэханізм кручэньня быў наверсе усё было зацягнута брызэнтам, публіка нічога ня бачыла.
Бібліятэка
Я ад другой клясы быў запісаны ў Пушкінскую бібліятэку, якая знаходзілася каля моста праз Орлік на вуліцы Ленінскай, і вельмі часта літаральна кожны тыдзень туды хадзіў. Працаваўшы пазьней у амэрыканскіх бібліятэках і ведаючы амэрыканскія школьныя
бібліятэкі, магу сказаць ёсьць значная выхаваўча-навучальная розьніца паміж савецкімі і амэрыканскімі бібліятэкамі. У савецкай школьнай бібліятэцы бібліятэкары (у 99% бібліятэкаршы) рэкамэндавалі літаратуру і амаль загадвалі вучням бярыце гэта і чытайце. I калі вяртаеш кніжку, бібліятэкарка магла ў цябе папытацца: хто ў кнізе героі, што табе спадабалася быў непасрэдны кантакт бібліятэкара з чытачом. У амэрыканскіх бібліятэках гэтага амаль няма.
Дык вось, у бібліятэцы, дзе я ад другой клясы пазычаў кніжкі, нам паказвалі савецкую моц на прыкладзе герояў кніжак. У адной кніжцы быў пагранічнік Карацупа, недзе ў Малдавіі, дык ён так бароніць савецкую граніцу, што мы можам быць пэўныя: нічога ня можа здарыцца. Але ёсьць фашысты, якія неяк пралазяць, і гэтых фашыстаў трэба пілнаваць, бо яны вельмі хітрыя. I нам падсоўвалі адпаведныя кніжкі можа, зь дзесяток былі нават пераклады зь нямецкай мовы: напрыклад, жанчына, якая жыве ў Бэрліне, у яе дзіцёнак, ёй цяжка, яна беспрацоўная, яна кладзе гэтага дзіцёнка спаць, адчыняе газ, выходзіць з кватэры і кідае ключы ў канал ці ў Шпрэю... Гэтак нас падрыхтоўвалі наконт таго, што робіцца ў Нямеччыне.
А пазьней пачалі ўжо крыху інакш пра немцаў гаварыць і пісаць у тым сэнсе, што трэба зь імі быць асьцярожнымі, што яны настроены супраць савецкага народу. I яны нагэтулькі настрапалілі, што немцы могуць быць вельмі злосныя, што калі немцы прыйшлі ў Арол, я закапаў свае кніжкі! У мяне была кніжка «Черемыш брат героя» пра слаўнага хакеіста, яшчэ пару кніжак, і я думаю як будуць шукаць і знойдуць камуністычную літаратуру... Дык я й закапаў.
Кола чытаньня
Але савецкія кніжкі, прынамсі ў маёй 26-й школе, былі не адзінае, што людзі чыталі. Па руках хадзілі старыя кніжкі царскага выданьня: Майн-Рыд, Фэнімор Купэр, вельмі «хадавы» і папулярны Шэрлак Холмс... Мне неяк далі кнігу Купэра пад вялікім сакрэтам, і я ў той кнізе ўпершыню ўбачыў яці, цьвёрдыя знакі літары, значэньня якіх я ня ведаў, але чытаў цэлыя словы, і выходзіла складна. I гэтыя старыя кнігі былі вельмі чытэльныя, асабліва Купэр «Скураная панчоха», індзейскія апавяданьні.
А з савецкіх кніг бібліятэкаркі заўсёды стараліся даць «Дмкую собаку дннго нлм повесть о первой любвм», дзеці гэта любілі і чыталі, але пры гэтым дадуць яшчэ дзьве-тры кніжачкі пра Карацупу, пра Стаханава абавязкова трэба было нешта такое ўзяць, бо калі здаеш, бібліятэкарка можа папытацца, 1 не пра дзікую сабаку, а якраз пра Стаханава.
Кагоя яшчэлюбіўзь пісьменьнікаў -Маміна-Сібірака, Станюковіча. Вельмі любіў Гогаля. «Тараса Бульбу» я чытаў, можа, пяць разоў.
Жывучы ў Арле, ты мусіў абавязкова прачытаць усё пра Тургенева. Абсалютна ўсё, бо ён сам быў арлоўскі. «Дваранскае гняздо» у самым Арле, над рэчкай Орлік. Пра Тургенева ў горадзе часта бывалі розныя выстаўкі то там, то сям. Я чытаў «Муму», «Хаджы-Мурат» мне не спадабалася.
Вельмі папулярная была кніга А. Талстога «Князь Серебряный» таксама царскага выданьня: хадзіла па руках, абадраная, паклееная але яна чыталася.
У арлоўскай бібліятэцы беларускіх кніжак не было, але на той час я ўжо быў прачытаў і «Палескія рабінзоны», нешта Лынькова пабеларуску, падчас летніх побытаў у Менску. Хоць пазьней, калі бацька вярнуўся з ссылкі і запытаўся «Ці ты чытаеш беларускія кніжкі?», дык я падумаў нейкі дзівак ненармальны, адкуль у Арле беларускія кніжкі? Маці ў часе летніх паездак у Менск купляла беларускія кніжкі, а потым лёгенька змушала чытаць.
Зь бібліятэкай у мяне былі вельмі добрыя дачыненьні. Бібліятэка была недалёка ад школы, хвілін восем хады. Мусовы быў, безумоўна, Мікалай Астроўскі. Я прачытаў «Как закалялась сталь», але ніколі сябе не асацыяваў з Паўкам Карчагіным. Абавязковы быў Фурманаў (з Чапаева і Пецькі і ў мае часы жартавалі, але ня так шырака, як я пачуў у Менску ў 90-х1). Цярпець ня мог Горкага. Яго я позна пачаў чытаць, можа, у чацьвертай клясе...
Я вельмі любіў паэзію Някрасаў, ня толькі «Железная дорога», але і іншыя вершы... «Плакала Саша, как лес вырубалі, ей н теперь его жалко до слёз, сколько там было кудрявых берез...» гэта на мяне рабіла ўражаньне. Я помню, як я прачытаў «... м танцевалм на ней, чтобы к земле прнлегла поплотней...» і ўсё дзівіўся, чаму ім так трэба было тую яліну зламаць?
Вельмі любілі Жуля Вэрна «80000 кілямэтраў пад вадой» чыталася зь вялікім апэтытам. Добра чытаўся Дзюма, Гюго «Мушкецёры», «Адрынутыя».
Нацыянальны мамэнт у расейскай літаратуры
Да іншых расейскіх пісьменьнікаў-клясыкаў я, ясна, тады быў яшчэ не даросшы дык надта да іх і не цягнуўся. Вельмі адмоўнае ўражаньне на мяне асабіста зрабіў такі эпізодзік.
Помню, я тады сядзеў на адной парце з рускім хлопцам Жэнькам Русанавым, здаецца, у трэцяй ці чацьвертай клясе. Мы чытаем у Лермантава: «Н злой чечен ползет во мраке н точмт свой кмнжал...», і мне Жэнька Русанаў падсоўвае кнігу, а там падкрэсьлена слова «кмнжал». А я ня ведаю, пра што там. Тады на перапынку ён
пытаецца: ці ты прачытаў, што там напісана? Кажу, так. А ён пытаецца: чаму, ты думаеш, ён чачэна туды ўзяў? Ну, я ня ведаю. Значыць, ёсьць нейкія людзі, якія точаць кінжал... Крыху пазьней, калі мы праходзілі гісторыю заваяваньня Каўказу, Шаміля, усё ўстала на свае месцы, але ў той час на мяне гэта зрабіла непрыемнае ўражаньне, што нехта недзе хоча рэзацца, калі точыць кінжал. Гэтак першы раз празь літаратуру да мяне дайшло, што на Каўказе «рэжуцца», што ёсьць жывая нацыянальная варожасьць.
Такія самыя меркаваньні паўставалі ў маёй галаве, калі я чытаў пушкінскае «оставьте, это спор славян между собой», ды яшчэ нешта нацыянальнае, нерасейскае, заставалася ад Гогаля асабліва ягоны «Астап». Праўда, усіх гэтых нацыянальных пэрсанажаў было яшчэ недастаткова, каб убачыць імпэрыялістычнасьць расейскай літаратуры.
Непрыемнае ўражаньне пакінуў Някрасаў сваім «колтун в волосах... мзможден лмхорадкой высокорослый больной белорус». Калі я пра гэта сказаў маці, яна раззлавалася, сказала мне менш задумвацца над кожным радком і ... «іншым падабаецца». Відавочна, Марыя Васілеўна пабойвалася, што ў мяне ў галаве могуць зьявіцца нейкія «крамольныя» думкі.
Прадукты
Забесьпячэньне прадуктамі было хвалямі: то прадуктаў поўна ўсякіх і мандарыны, і ласось, і ікра (бананаў, праўда, тады не было, я іх першы раз пабачыў пасьля вайны ў Бэльгіі), а пасьля прадукты прападаюць і месяцаў пяць нічога няма. Так што з прадуктамі бывала сапраўды цяжкавата. Я заўсёды меў у кішэні 10-20 рублёў, устаноўка была такая: калі што «даюць» бяжы і бяры, бо пасьля ня будзе! Памятаю адзін раз: бягуць. «Что дают?» «Сахар!» «Где?» «В Рыковском!» (гэта быў стары царскі магазын, пасьля імя Рыкава, а ў 1930-х Рыкава расстралялі, а магазын называлі па-старому). Пабег я ў гэты Рыкаўскі магазын, стаў у чаргу. Цукар даюць па кіляграме на душу, але трэба мець сваю паперу, а ў мяне няма. Тады я бяру сваю зімовую шапку ну, добра, наклалі мне ў шапку. I можна было абярнуцца яшчэ раз я абярнуўся, прарваў кішэні ў паліто, уклаў туды гэты кіляграм цукру (цукар быў «кускавы» рафінад) і пайшоў у шапку яшчэ кіляграм узяў... I так часта бачыш па горадзе: туды бягуць, сюды бягуць, і я таксама заўсёды бегаў у любую чаргу.
Маці шмат чаго купляла на рынку, безумоўна, рынак быў шмат чым даражэйшы там было мяса, масла, але ж ня ўсё цукру на рынку ня купіш.
Як прыпамінаю, былі пэрыяды, калі прадуктаў, нават прывазных, было многа. Памятаю, збудавалі новы рыбны магазын прыбудавалі да Гандлёвых радоў. I ў гэтым новым рыбным магазыне наўкола
сьценаў былі акварыюмы, і там плаваюць рыбы! Акварыюмы падзеленыя перагародкамі, у адным аддзеле карпы, у другім акуні. Гэты магазын існаваў цэлы год гэта было недзе ў 1938-м, а пасьля сярэдзіну магазыну перабудавалі, пачалі прадаваць нешта іншае.
У нашым раёне 2-й Курская, Перасыханка, Навасільская дзеці былі бедныя, есьці не хапала. На думцы ў бальшыні дзяцей было як паесьці. А раён наш быў досыць жывы. Непадалёк былі вайсковыя баракі, курскія вуліцы вялі за горад у калгасы, дык асабліва восеньню праз наш раён праяжджала шмат вайсковых абозаў: Чырвоная армія рабіла запасы. Абозы ехалі ў калгасы, куплялі там бульбу і ехалі назад у горад, у свае часткі танкісты ў вучылішча, пяхота ў баракі і гэтак далей. I вось едзе чырвонаармеец на фурманцы, а ззаду на іх былі фортачкі, пацан падбяжыць, адчыніць акенца і бульба сыплецца! I пацан бяжыць зь мяшком і зьбірае тую бульбу 1 ўцякае, а чырвонаармеец сядзіць яму напляваць. Я ў такіх «акцыях» ня ўдзельнічаў, але «вуліца» пілнавала, дзе едзе вайсковы абоз і што вязуць буракі, яблыкі, бульбу. Вазілі яны і жмыхі змолаты для каня авёс і яшчэ нейкія зярняты, людзі з тых жмыхаў рабілі аладкі і елі тыя жмыхі былі круглыя, некаторыя пралазяць у фортачку, а некаторыя не, але часам і палова возу вываліццатых жмыхаў. Дзеці «прамышлялі» ня ведаю, як пасьля разьлічваліся вазьніцы-чырвонаармейцы...