• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Бацькі ставіліся да клопатаў цёцяў спакойна добра, што Hex­Ta займаецца зь дзіцёнкам, пакорміць, дапілнуе. Хутка мяне здалі ў дзіцячы садок. Садок быў на другім канцы гораду, на ўскрайку тайгі. У садку выхавальніцы дзецям казалі, што як выйдзеце за плот, дык у лесе могуць быць мядзьведзі. I дзеці тайгі баяліся... У дзіцячы садок я хадзіў сам, без праважатых.
    Беларусы ў Налінску
    3 Налінску мне безумоўна вельмі шмат прыпамінаюцца беларускія кантакты. У Налінску жылі сасланыя дзядзя Мікола Ўлашчык і дзядзя Мікола Азбукін, і яны был1 найбліжэйшыя бацькавы сябры, калі мы прыехалі, яны да нас прыходзілі. Дзьве жанчыны, у якіх мы жылі, ставіліся да нас усіх вельмі прыхільна, паколькі мужоў бальшавікі расстралялі, то яны адчувалі салідарнасьць з ссыльнымі. Наагул у Налінску ссыльныя былі «свае людзі», бо туды шмат ссылалі яшчэ пры цары, мне даводзілася чуць, што там былі і палякі, і людзі з Каўказу, а каля Налінску была невялікая вёсачка, якая называлася Пуга!
    Дзядзі Міколы прыходзілі, і мы разам выходзілі гуляць за горад. Асабліва мне прыпамінаюцца паходы на рэчку. Праз Налінск цячэ рэчка Воя зь вельмі высокімі пясчанымі берагамі, і там мяне вучылі іншаму вучылі гімну, ня памятаю каторы зь дзядзяў Міколаў, «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Другі дзядзя мяне вучыў вершам:
    -	Муляр, слухай! Што кладзеш ты?
    -	Дол сьмяротны, бачыш склеп.
    От як скончу ўсё дарэшты, буду мець рубель на хлеб...
    Гэта Гарун. Я б сказаў, што з налінскага пэрыяду я выйшаў з добра
    падрыхтаваным беларускім «эстрадным рэпэртуарам», мяне навучылі дзесятку песьняў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», бацька навучыў мяне «У нядзелю раненька», «Гэй, сябры ўдалыя». I каля рэчкі яны сьпявалі так моцна, і маці зь імі сьпявала, далучаліся і яшчэ нейкія людзі, я ўжо іх прозьвішчаў ня памятаю.
    Вуліца
    Калі цёця Каця 1 цёця Паша ўбачылі, што я трошкі разумею і гавару па-расейску, мяне пачалі выпускаць на вуліцу, і вуліца зрабіла на мяне вялікае ўражаньне. Налінск маленькі горад, каля 5 тысячаў насельніцтва, і вось выйшаў я на вуліцу, 2-3 кварталы прайшоў у горадзе можа дзесяць вуліц усяго было бачу: вялікі натоўп людзей, пераважна мужчыны, у нешта гуляюць. Я падышоў гуляюць у грошы! Гульня называлася па-іхняму «цара»; на зямлі праводзіцца рыса, на яе ставіцца «кон» манэты адна на адну і з пэўнай адлегласьці кідаліся такія біткі, ужо ня памятаю, як яны называліся... Адным словам, азартная гульня на грошы. Ну й, безумоўна, я прыйшоў дахаты і расказваю а цёці за галовы ўзяліся! «Как ты туда попал! Ты же смотрн сам не мграй!» Але хадзіць на вуліцу не забаранілі. Іншая частая на вуліцы гульня называлася «ладыжкі». Ладыжкі гэта маленькія костачкі з ног у каровы, іх ставяць у рад, за кожнай костачкай стаіць 5, 10 ці 20 капеек, 1 іх зьбіваюць біткамі такімі самымі костачкамі, толькі залітымі ў сярэдзіне сьвінцом як саб’еш, дык грошы твае. У кожнага гульца был1 мяшкі з «ладыжкамі».
    А ўжо пры гэтых гульнях сьмех, «прнбауткн», расейскае народнае асяродзьдзе, сапраўдная вулічная Русь. Цікава, што людзі пры вулічных гульнях абсалютна не баяліся міліцыі, і мяне гэта дзівіла. Недзе за паўквартала ходзіць міліцыянэр яго называлі «ўчастковы», а яны гуляюць, можа якіх 50 чалавек. Гэта ж нелегальна! Але міліцыянэр да іх не падыходзіў і не глядзеў.
    Так адбыўся мой кантакт з рускай вуліцай, зьявіліся знаёмыя, якія пазьней клікалі ў тайгу, у грыбы. Дзяцей было поўна. Між іншым, дарослыя гульцы ніколі не адганялі дзяцей, дзеці былі часткай забавы. Яны не гулялі, у іх не было грошай, але яны ў гэтым удзельнічалі. Безумоўна, пры тых гульнях выпівалі, гарэлка была, бутэлькі трымалі ў кішэнях...
    Г еолягі
    У Налінску я ўпершыню пабачыў «геалягічныя партьп» некалькі чалавек з рукзакамі, малаткамі за поясам, часам з падводай ішлі ў тайгу ці варочаліся з тайгі, а на вазах былі розныя камяні. Гэтыя людзі тады мяне неяк заінтрыгавалі.
    Мяне вучаць гаварыць па-расейску
    Цёця Каця і цёця Паша былі мае першыя настаўніцы, якія вучылі мяне ня толькі слоўніцтву (ня «сходы», а «лестнмца», або казалі: «мы тебя поведем в амбар», а я думаю куды ж яны мяне павядуць... Ну 1 пасьля павялі ў сьвіран па-нашаму у склад, дзе ў іх захоўваліся прадукты і збожжа, усё вельмі ўпарадкавана. Яшчэ цікава, што я ўбачыў у «амбары» там не было часткі падлогі, а была вялікая яма, засыпаная лёдам, і ў гэтай яме трымалі пяльмені. Я тады першы раз пабачыў пяльмені, якія яны захоўвалі ў лёдзе, а ў Налінску досыць холадна, халады пачынаюцца ў кастрычніку, а ў зямлі лёд не раставаў цэлае лета). Дык, вяртаючыся да слоўніцтва шмат чаго я не разумеў, а цёці мне тлумачылі. Але найбольш яны біліся над тым «промзношенмем» каб не была «трапка», «цяпер» або што іншае тыпова беларускае, бо я выхоўваўся ў Менску, дзе яшчэ трасянкі не было, а была беларуская мова, і я мову ведаў.
    Цёці Каця і Паша мяне вельмі любілі-даглядалі, вучылі і, як выглядае, раніцай выпраўлялі ў дзіцячы садок, бо маці праўдападобна ішла на працу вельмі рана. Прыпамінаю я і песеньку, якую склалі цёці:
    Наш Внтус карапуз в детскмй садмк ходнт. Каждый день по утрам кляузы заводмт.
    Таму я й думаю, што ў садок мяне зьбіралі і выпраўлялі цёці.
    Бацьку забралі ў Вятку
    Хутка бацьку з Налінску «забралі» ў Вятку. Ня ведаю, зь якіх меркаваньняў, але тады «забралі» здаецца яшчэ і Азбукіна яны былі ссыльныя, ці «пораженные в правах», як тады казалі, і мы засталіся з маці самыя. Маці працавалаў невялічкім бюро, а тады засталася бяз працы. Гэтыя дзьве жанчыны цёця Паша 1 цёця Каця казалі: «Мармя Васмльевна, вы прожмвете, мы поможем, не бойтесь», стараліся яе падтрымаць, але мама шукала працу. I аднойчы яна прыходзіць, а мы сядзім і вячэраем, 1 кажа, што была ў газэце. У Налінску выходзіла тыднёвая газэта, ня памятаю, як яна ўжо звалася. Начальнік, зь якім маці гаварыла, выслухаў яе і кажа так: «Мармя Васнльевна, мы спроспм там, где нужно. Еслм разрешат вы будете делать всё». Праз тыдзень маці зноў туды пайшла, і начальнік кажа: «Разрешнлн». I так маці пачала працаваць у рэдакцыі газэты і сапраўды рабіць усё ад карэспандэнцыі да подпісу ў друк. Для мяне гэткае становішча таксама стала зручным, бо пасьля дзіцячага садку я, ідучы дахаты праз горад, заўсёды заходзіў да яе ў рэдакцыю-друкарню і там гуляў з шрыфтамі, глядзеў машыны лінатыпу яшчэ не было, быў ручны
    набор стаяць згорбленыя людзі і набіраюць літары... Маці працавала там года паўтара.
    Працуючы ў газэце, маці была ў курсе шмат чаго, бо газэта жывое месца. I аднойчы ўвечары яна кажа, што праз два дні ты пайдзі ў такое 1 такое месца, бо прывязуць матэрыялы для шрыфтоў на грузавой машыне. Для мяне такая машына не была навіной, бо я зь Менску, на Савецкую выйдзеш усякія аўтамабілі ж езьдзілі. Але калі я ў Налінску прыйшоў паглядзець на грузавік там былі сотні людзей, якія стаялі і глядзелі на яго! Для Налінску гэта было такое дзіва грузавік у горадзе! На тым «тракце» людзі стаялі ў дзьве калёны, каб паглядзець на грузавік. Гэта быў канец 1933 году, можа пачатак 1934-га.
    Дзіцячы садок. Забойства Кірава
    Адзін выпадак зь дзіцячага садку. Дзяцей было многа. Садок быў амаль за горадам у будынку былога памешчыка, які ўцёк у часе рэвалюцыі, будынак нядрэнны, з рознымі гаспадарчымі пабудовамі. У садку нас таксама вучылі песьням «По дорожке неровной, по тракту лм...», «Не спн, вставай, кудрявая». Адна дык асабліва засела ў маёй памяці, была мне як «малітва»;
    Замучен в тяжелой неволе Ты славною смертью почнл. В борьбе за народное дело ты голову честно сложмл. Но враг над тобой не глуммлся, кругом тебя былн свон. Мы самм, родммый, закрыля Орлнные очм твом...
    і г. д.
    Былі ў садку і вельмі прыемныя ды цярплівыя выхавальніцы, якія таксама вучылі мяне мове. Адна зь іх увесь час «сачыла» за мной і папраўляла або тлумачыла, калі бачыла, што я ня ўсё разумеў: «баравік» гэта «белый грмб», не «глыбока», а «глубоко». А іншая надта ж змагалася з маім «сягоньня» і выпраўляла на «севодня». Пазьней, калі мы ўжо жылі з бацькам разам, ён часта сьмяяўся: «Во, сынок, як нас з табой вучылі па словах расейскай мове». Нешта ў гэтым было сьмешна-трагічнае...
    А аднойчы нам кажуць: «Сёньня мёртвага часу ня будзе». Абвясьцілі гэта раніцай. Там у садку заўсёды кармілі: сьнеданьне, абед, а па абедзе быў мёртвы час, а 1-й гадзіне, гадзіны на паўтары-дзьве. А ў той дзень нас сабралі ў вялікі пакой, нават не пакой, а ў вэранду паміж двума будынкамі, і нейкі чалавек важным голасам кажа, што вось, учора быў ледзь не замах на Савецкі Саюз «убмлм Сергея Ммро-
    новмча Кмрова». А Кіраў Сярожа Кострыкаў з Уржуму, кілямэтраў за 80 ад Налінску, 1 нібыта ў Налінску вучыўся ў рамеснай вучэльні, дык ён быў як бы налінскі хлопчык. I вось нам цэлую гадзіну і так на працягу цэлага тыдня «баўталі» пра гэтага Сярожу Кострыкава, як ён лавіў рыбу, дапамагаў маці. Ня ведаю, ці гэта была праўда, ці пісьменьнікі «дадалі свайго», але нас ладна пічкалі варожасьцю да тых, хто яго забіў. А трэба сказаць, што там антысавеччына жыла, бо адзін раз цэлы дзіцячы садок пацягнулі ў Дом камінтэрну, ці як ён там зваўся, 1 там на п’едэстале ляжаў забіты міліцыянэр-камсамолец, якога забілі кулакі, дык нас туды вадзілі для ганаровай варты. На гэтым узроўні была і гісторыя з Кіравым узьнімалі хвалю, што ворагі «дзейнічаюць» і могуць забіць і вас. I так цэлы тыдзень мы і вершыкі мусілі вучыць мясцовыя, прысьвечаныя Сярожу Кострыкаву. Так што савеччына пачыналася досыць рана і ў мазгах яна заставалася вось я й дагэтуль добра памятаю, хоць мінула ўжо 80 гадоў...
    Калі я прыйшоў дахаты і пачаў расказваць пра Сяргея Кострыкава, цёці Каця і Паша маўчалі. Я прыпушчаю, што яны баяліся нешта сказаць супраць саветаў, але мабыць успаміналі сваіх мужоў і думалі ну ладна, б’юць і б’юць бальшавікоў.
    Дзядзі Міколы
    Яшчэ пра дзядзяў Міколаў. Памятаю, што Азбукін пару разоў атрымоўваў пасылкі, прыносіў прадукты і да нас, і аднойчы цёця Каця і цёця Паша зрабілі абед, і былі Азбукін з Улашчыкам. Прычым мы ўсе гаварылі па-беларуску, 1 нашы гаспадыні проста слухалі, ім было цікава бо ж гэтыя ссыльныя раней жылі недзе ў Цэнтры, ледзь ня ў Цэнтры цэлага сьвету, бо для Налінску Менск гэта ж Божа ты мой... Памятаю, Азбукін дэклямаваў верш беларускі.