• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    скай мовы 1 літаратуры. Ёй далі старэйшыя клясы ад 8-й да 1О-й і поўную нагрузку, маці была вельмі задаволеная. Яна недзе ўзяла пазыку, зьявіліся хоць 1 малыя, але грошы, і мы пачалі адразу шукаць кватэру.
    Кватэра
    Кватэру мы знайшлі ў чыгуначным раёне, недалёка ад вакзалу, і я зразумеў, што такое чыгуначны раён: у кожным доме быў нехта так ці йначай зьвязаны з чыгункай ціто кандуктар «дальняга сьледаваньня», ціто машыніст, ціто качагар, ціто счэпшчык, ціто стрэлачнік. Чыгуначны раён быў вельмі вялікі.
    Кватэра была на вуліцы Прадзільнай, дом 94, і што мне кінулася ў вочы ва ўсіх дамох, дзе мы шукалі кватэры, былі печы на вугаль. У Беларусі ў печы палілі дровамі, дровы былі і ў Налінску, а тут вугаль. Справа ў тым, што лясоў у гэтым рэгіёне няшмат, а прамысловасьць прыстасаваная да вугальнага паліва, і людзі, якія працавалі на чыгунцы, кралі вугаль! Прыносілі хто ў кішэні, хто ў торбачках і ў кожным доме было поўна вугалю, тоны! Гэта паліва вельмі ёмкае, печкі, пліты з канфоркамі заўсёды былі дзейныя, выгадна чай загатаваць ці што заўсёды печка была гарачая.
    У «кватэры» быў адзін пакойчык з трыма вокнамі, але безь дзьвярэй. Мы і гэтаму былі радыя. Гаспадар зваўся Мікалай Шылкін, ён быў па прафэсіі кандуктар «дальняга сьледаваньня». Праца ўяго была такая: ад Арла да Масквы ён даяжджаў як «безьбілетны» пасажыр, а ад Масквы на Далёкі Ўсход, у Хабараўск, Уладзівасток, Чыту ён ужо ехаў у сваёй функцыі кандуктара. У дарозе ён бываў па месяцы, па два. Жонка ягоная таксама мела працу вакол чыгункі. У гэты самы пакой неўзабаве да нас прыехаў бацька і хутка знайшоў працу ў тэхнікуме ціто выкладчыкам, ціто тэхнікам-хімікам. А мяне ўладзілі ў 12-ю чыгуначную школу у тым раёне ўсё было чыгуначнае...
    Школа
    Першы мой школьны дзень 1 верасьня 1935 году. Я выдатна памятаю, як маці падвяла мяне пад школу, велізарны будынак (там пры цары была сэмінарыя, настаўніцкая ці духоўная), і на двары можа дзьве тысячы дзяцей стаялі зь вялікімі дошкамі з нумарамі клясаў, а мой быў «1-й М»! Столькі было тых першых клясаў, і ў кожным чалавек 40... Маці накіравала мяне ў той двор праз браму, сказала ідзі шукай сваю клясу, і я знайшоў, і так пачалося маё знаёмства з школай мая навука.
    Па-расейску я ўжо добра гаварыў. Але калі нам раздалі буквары,
    мяне зьдзівіла, што ў слове «ушн» на канцы «к», а ня «ы». Я ніяк ня мог гэтага зразумець чаму «ушм» пішацца з «н»! Я нават падышоў да настаўніцы, і яна мне нешта тлумачыла, пытаўся пасьля і ў маці і ўсё роўна ня мог зразумець. Толькі пазьней да мяне дайшло, што ёсьць правілы і так трэба пісаць.
    Так пачалося наша новае жыцьцё калі ўсе трое былі занятыя. Грошай у нас не было, зарплату бацькі яшчэ не атрымоўвалі, былі мы зусім бедныя, хадзілі па горадзе пешкі: на базар па прадукты, бульбу, варылі бульбу і елі. Карацей, існаваньне беднае, але яно не адрозьнівалася ад соцень тысяч людзей навокал у гэтым расейскім асяродзьдзі.
    Бацька й маці працавалі далёка, раніцай давалі мне 15 капеек, каб я купіў у школе сабе паесьці. Праўда, у школе сталоўка была нядрэнная, заўсёды можна было купіць добры абед катлету, пюрэ, заўсёды кампот.
    У Арле я пабачыў ужо іншую Расею 1 расейскасьць. Калі ў Налінску яна была блізкая да прыроды, народная, то ў Арле расейскасьць была гарадзкая, работніцкая, пралетарская. Але і ў Налінску, 1 ў Арле дзеці былі падобныя кемлівыя, крыху галаднаватыя, знаёмыя з сыстэмай, заўсёды знаходзіўся нехта, хто ведаў, што такое Мядзьведжая Гара, Беламорска-Балтыйскі канал. Я з арлоўскімі дзецьмі хутка ўвайшоў у блізкі кантакт, мы сталі хадзіць па горадзе, на чыгунку, лазіць па закінутых развалінах, на рыбу. Ака рэчка шырокая і рыбная, другая рэчка Орлік, левы прыток Акі таксама рыбная, але да яе ад нас было далёка. (На беразе Орліка знаходзіцца «Дваранскае гняздо», апісанае Тургеневым у аднайменным рамане.)
    Бацька. Арь/шт
    Бацька прыехаў у канцы жніўня, і было пару дзён вольных, заняткі ў школе яшчэ не пачаліся. Бацька кажа: хадзем памыемся ў рэчку. Бо лазьня каштавала 15-20 капеек гэта былі грошы. I мы пайшлі недалёка ад лазьні правы бераг ракі Ака, гэта ў раёне вуліцы 3-й Курскай, мы з бацькам зайшлі ў ваду купацца, узялі мачалкі, мыла. А на левым беразе Акі ў тым месцы вялікія муры Арлоўскага цэнтралу, вядомай турмы. I вось мы плаваем я навучыўся плаваць яшчэ ў Налінску на рэчцы Воя вылазім, бацька глядзіць на тыя муры і нібыта сабе пад нос, але так, што я чуў, кажа: «Вось дзеля гэтых цэнтралаў і на Бацькаўшчыне няма жыцьця. Ты, сынок, аб гэтым памятай». I я адчуў, што гэтая турма для нас перашкода, прычына таго, што мы жывем не ў Беларусі. Праўда, бацька адразу замаўчаў, можа падумаў ляпнуў шмат, тут хлопец. Але для мяне гэта быў першы сыгнал нацыянальнай сьвядомасьці што мы ў Расеі і гэтыя цэнтралы маюць дачыненьне да нашага жыцьця.
    У канцы лістапада 1935 году я захварэў на шкарлятыну, і мяне паклалі ў бальніцу. Інфэкцыйная бальніца была далекавата амаль за горадам. Я там праляжаў тыдні чатыры, а можа й пяць, і выйшаў перад Новым Годам, мяне прывезьлі дахаты на закрытай брычцы. За дзень перад Новым Годам у нас быў вобшук, і гэта я ўжо добра памятаю: ноччу стукаюць, увайшло чалавек пяць са стрэльбамі, НКВД, сінія аколышкі і пятліцы. Загадалі падняць і мяне а я спаў на плеценай канапе, дык салдаты стукалі 1 па той канапе. I што мяне зьдзівіла сказалі адчыніць аканіцы і шукалі нешта ўдзірках шампаламі. Пры гэтым прысутнічаў 1 гаспадар Мікалай Іванавіч Шылкін. Побач жыла іншая кватарантка цёця Соня, дык яны пыталіся і ў яе, ці бацька заходзіў у ейны пакой і ў якія наогул пакоі заходзіў, а цёця Соня кажа, што на кухні бываў, дык энкавэдысты сталі шукаць на кухні. Гадзін пяць цягнуўся гэты вобшук, і бацьку забралі. Было гэта 30 сьнежня 1935 году.
    I так мы засталіся з мац1. Маці, ясна, плакала, але спакойна. Ну, зіма, нічога ня зробіш... А ніхто нічога не паведамляе. Перш ёй сказалі ў НКВД паехаць у мястэчка Понары, пасьля ў Ліпецк, пасьля нехта параіў зьезьдзіць у Курск, абласны горад (тады Арол быў у Курскай вобласьці, Арлоўская вобласьць была ўтвораная ў 1938 годзе). Я ўжо ня памятаю, езьдзіла яна ў Курск ці не, здаецца езьдзіла, але ніхто ёй нічога не сказаў, дзе бацька і што зь ім. I маці страціла надзею нешта даведацца забралі бацьку і забралі. У яе было шмат працы, трэба было глядзець за мной. Калі маці езьдзіла шукаць бацьку, то мной апекавалася цёця Соня, яе прозьвішча Карабанава. У яе была дачка Валя, гадоў на 5-6 старэйшая за мяне, а іх муж і бацька, як мне сказала Валя, «недзе прапаў» і гэта ўсё.
    Гаспадыня Раіса Паўлаўна Шылкіна «падлівала алею ўагонь», часам нават пры мне, калі стаялі разам на кухні «Наверно что-то сделал...» Пры дзіцяці ж такія рэчы звычайна не гаворацца, але дзеці такое прымалі спакойна.
    Перад канцом навучальнага году, у красавіку-травені 1936-га, раптам сказалі, што мая чыгуначная 12-я школа перагружана, 1 частку дзяцей будуць перасылаць у розныя іншыя школы. I так у самым канцы году пару першых клясаў перакінулі ў 33-ю чыгуначную школу, якая была ў іншым месцы. Мне гэта было вельмі невыгодна, бо ў школу я заўсёды хадзіў сам 1 цяпер хадзіць стала далей. А маці працавала ў 26-й школе далёка ў горадзе. Маці мне сказала, што ў наступным годзе будзе старацца перавесьці мяне ў тую школу, дзе працавала яна, хоць паводле закону гэта было немагчыма, бо ў школу бралі паводле месца жыхарства. Усё ж маці неяк мой перавод у 26-ю школу аформіла.
    Вуліца
    У Арле я па-сапраўднаму азнаёміўся і зжыўся з «вуліцай». Школа канчалася а 12-й, а 1-й, а тады пойдзеш у кіно ці зойдзеш у Дом піянэраў. Дом піянэраў быў абсталяваны нядрэнна, я належаў да гуртка авіямадэлістаў, але ўдзельнічаў мала, бо трэба было шмат чаго купляць бамбук, паперу, і на гэта грошай не было.
    Як бавілі час часта хадзілі на рэчку, лавілі рыбу. А так лазілі сюды-туды, на чыгунку пойдзеш, паглядзіш, як цягнікі ідуць у той час пусьцілі якраз паравоз «ФД», «Фэлікс Дзяржынскі», і мы, дзеці, стаім на пераезьдзе і лічым, колькі вагонаў у «ФД» 120, 150, 170... Для нас гэта была вялікая справа «бачыў «ФД» на 170вагонаў!» А гэтыя «ФД» сам паравоз чорны, а перад пафарбаваны чырвоным, а на ім залацістымі літарамі напісана «ФД».
    Яшчэ лазілі па нейкіх закінутых прамысловых аб’ектах ад часоў рэвалюцыі іх яшчэ ніхто не расчышчаў, хадзілі ў «разьбітыя» манастыры, іх было ў горадзе пару, воддаль станцыі шнырылі па пустых вагонах.
    Галубы
    Маці пачынала баяцца, бо я праводзіў на вуліцы ладна часу, і казала: «Ну, добра, на вуліцы ты гуляй, але Божа барані, каб ты не зьвязаўся з галубятнікамі...» Арол гэта горад, дзе ў некаторых раёнах кожная другая-трэцяя хата мае галубятню (у Арле казалі «голубню») вялікую ці малую, яны галубоў гадуюць, «запускаюць», любуюцца імі і вядома прадаюць іх на птушыным базары, птушыны базар раз на тыдзень. I галубятнікі ня той элемэнт, зь як1м маці хацела, каб я меў справы. Рэч у тым, што яны лавілі адзін аднаго галубоў і прадавалі іх, справа набывала камэрцыйны характар. Але ж, вядома, я галубамі непазьбежна зацікавіўся.
    Былі й прафэсійныя галубятнікі, якія маюць дзесяток-другі, а сярод іхпяць-шэсьць спэцыяльных галубоў: запусьцяць іх высока, і тыя па кругу ходзяць, а пасьля «кубырныя» мэтраў трыццаць куляюцца ўніз, нібы самалёт у штопары... Такая была забаўка ў людзей.
    Справа з галубамі мела ня толькі камэрцыйны бок. Ясна, бывалі галубы 1 па 300-400 рублёў, і кал1 такога голуба іншы галубятнік «прылавіў» і выкупіць яго не ўдавалася у ход ішл1 нажы, здаралася разьня. Галубятнікі вельмі часта біліся, міліцыя за імі вельмі сачыла адгэтуль і заклапочанасьць маёй маці.
    Каля галубятняў стаялі шасты. Іх часта кралі. Куплялі шасты на птушыным базары, але яны былі дарагія, рублёў па 10-15. Дык што рабілі галубятнікі: яны прасілі такіх, як я, пацаноў схадзіць у лес Андрабуж (Андрябуж) а гэта кілямэтраў за 8 ад гораду і зрэзаць
    там прыдатнае для шаста дрэўца. Справа ў тым, што калі такі шост цягнуў пацан і яго лавіў конны аб’ездчык, дык пацану за гэта нічога не было толькі загадвалі пакінуць дрэўца.
    Я адзін раз такое рабіў, але аб’ездчык такое дрэўца ў мяне адабраў.
    Галубятнікі як узнагароду за прынесены шост давалі 5-10 рыбалоўных кручкоў. Для пацаноў гэта была вялікая справа!