• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Ножыкі, футбол, хакей
    Іншым папулярным заняткам была гульня ў ножыкі. Ножыкі былі ў кожнага. Сьцізорыкі пра гэта і гаварыць няма чаго, але былі й фінкі, хадзілі па руках.
    Ножыкі гульня бяскрыўдная, калі толькі не гуляць на грошы. (Так і прыпамінаюцца нечыя паэтычныя радкі: «Жук няшкодная істота, калі жук ня робіць шкоды».) Палягае гульня ў тым, што кідаючы нож з розных пазыцыяў з галавы, з калена, з кожнага пальца рукі трэба, каб нож лязом амаль вэртыкальна ўтыркнуўся ў зямлю. Кожная пазыцыя для кіданьня мела свой назоў, пры гэтым яны ішл1 ў цьвёрдай пасьлядоўнасьці ад лягчэйшых да самых «складаных» (кіданьне нажа праз галаву назад). У выпадку, калі нож не ўтыркаўся, набіраліся мінусы. I вось тут прыходзіў азарт за кожны мінус, па дамоўленасьці, трэба было плаціць 5, 10, 20 капеек 1 болей. Так гэта рабілася азартнай гульнёй, міліцыя забараняла, але цяжка было ўпільнаваць гуляюць на грошы ці на фанты.
    Часта правяралі, якімі гуляюць нажамі: калі сьцізорыкам, дык яшчэ нічога, а калі фінкай то гэта ўжо нелегальна ўдвая, бо фінка даўжэйшая за 4 сантымэтры гэта ўжо зброя. Міліцыя гэта пілнавала, бо дзе гульня, там могуць і пабіцца.
    Былі ў Арле і гульні на грошы. Найбольш пашыраныя былі «алямс» (тое, што ў Налінску звалася «цара») і асабліва «прысьценак». (Прысьценак кідаеш манэту аб сьцяну, яна адскоквае. Я кідаю ўсьлед калі мая манэта ўпадзе непадалёк ад твае, то я тваю манэту забіраю. Адлегласьць мералі пядзьдзю паміж расьцягнутымі вялікім пальцам 1 мезенцам.) У Арле, у адрозьненьне ад Налінску, міліцыя арыштоўвала, калі лавіла ў часе гэтых гульняў.
    Ясна, усіх займаў і футбол. Футболам мы называлі тое, што цяпер называюць футбольны мяч, а мячыкам называлі малы, якім гулялі ў лапту, зь мячыкам гулялі дзеўкі, а мы гулялі ў футбол. У футбол дазвалялі гуляць на школьным пляцы. Сам мяч футбол, і гульня футбол. Дык вось, у той час купіць футбол было дорага, ён каштаваў рублёў 20, і таму шмат футболаў не было. Інакш бы футбол выцесьніў і нажы, і ўсё астатняе. Больш іх стала ўжо недзе ў 1938 годзе, прадукцыя стала масавая, і тады ўжо дзеці гулялі толькі ў футбол.
    Папулярны стаў тады і хакей недзе пасьля 1937 году. Хакей у Расеі гульня нацыянальная. Вось, прыкладам, у Арле: у некага замярзае вялікая частка гароду і дзеці на тым замёрзлым пляцы гуляюць у хакей. Што такое «хакей» для тагачасных дзяцей? Гэта конская гаўняшка і нейкая палка. Канькі былі дарагія, а яшчэ даражэйшы рыштунак. Але праўда, у 1938 годзе можна ўжо было купіць і шайбу, і клюшку. Хакею надавалася вялікая ўвага. Былі пляцоўкі, былі і проста замерзлыя кавалкі зямлі, а на Ацэ 1 на Орліку был1 водныя станцыі, дзе рыхтаваліся спэцыяльныя пляцоўкі расчышчаўся лёд, і гулялі. Саветы хутка дапасаваліся да патрэбаў народу, і хакей стаў даступны, і футбол.
    Вядомая справа: час-часом гулялі і ў «гарадкі», і ў «чыжа», але ні ў Налінску, ні ў Арле ніхто ня ведаў «пікара». У маім уяўленьні «пікар» быў чыста беларуская гульня, якой я аддаваўся ў Менску.
    Бацька на этапе
    Аднойчы было гэта летам 1936 годумы зхлопцамі на вуліцы гуляем у ножыкі і бачым ідзе вайсковец. Мне дзеці кажуць ты ідзі зь ім пагавары. Я да яго падышоў, а ён шукае №94 наш дом. Запытаўся ў мяне, як прозьвішча. Тут мушу сказаць, што калі арыштавалі бацьку ў Арле, маці ўмомант зьмяніла прозьвішча на сваё дзявочае Зубкоўская -1 мяне на яго перавяла. Яна лічыла, што так ёй будзе лягчэй дзеля самазахаваньня: муж кінуў, і яе пакінуць у спакоі, не арыштуюць, і я буду зь ёй заўсёды. Дык вось, я сказаў таму вайскоўцу, хто я, і ён мне даў канвэрцік, а ў ім паперка, аддай, кажа, маме. Я маме аддаў, як яна прыйшла, і ў той паперцы было напісана: «Нас будуць везьці этапам праз Арол», і названы дзень. Тут сталася такое, што і мяне расчуліла: маці прытуліла да сябе тую паперку і заплакала-заплакала. Пачаў усхліпваць і я...
    Гэта была першая вестка пра тое, што бацька жывы, бо маці думала, што яго расстралялі. Мне пра гэта яна не казала.
    Так, як было напісана ў паперцы, у той дзень мы прыйшлі, эшалён стаяў на станцыі, іх пілнавалі, хадзілі ахоўнікі са стрэльбамі, народу было многа, але ўсё было вельмі спакойна. Гэта быў эшалён вагонаў пятнаццаць, у кожным вагоне два акны, з аднаго 1 з другога боку, а ў вокнах людзі чалавекі па чатыры і людзі тыя ўвесь час мяняюцца, у іх была свая чарга. I трэба было хадзіць і шукаць знаёмы твар, ну і хутка ў адным вагоне мы ўбачылі бацьку. Ён прасунуў нам вяроўку, і на тую вяроўку маці навязала адзёжу, папяросы, махорку, розныя рэчы... Гэта быў першы і адзіны кантакт, падчас якога ён паведаміў, што яго вязуць у Сібір, хоць і не сказаў куды. Ясна, мы супакоіліся, што ён жывы.
    Ідучы пасьля гэтага «сьвіданьня» дахаты, маці падбадзёрыла-
    ся і казала мне: «Ну што ж, тата адседзіць і вернецца, а ты, сынок, шмат пра гэта нікому не расказвай, будзь асьцярожны!» Што «не расказваць», дык я і сам разумеў, але «быць асьцярожным» не разумеў ніяк! Асьцярожным перад чым? Распытваць маці далей я не спрабаваў, бо быў задаволены, што яна падбадзёрылася.
    Значна пазьней я запытаўся ў бацькі, як яму ўдалося перадаць тую вестку нам. I ён расказаў, што ў Курску яго ахоўваў беларус, або нават нехта зь ягонай вёскі, і той ахоўнік сам запытаўся, чым яму дапамагчы, дык бацька папрасіў, каб паведаміў сям’і і напісаў паперачку, якую той перадаў іншаму беларусу, і так яно дайшло да нас. Так што нягледзячы на той суворы рэжым этнічныя сувязі былі жывыя. Гэты факт узапраўды мне ўрэзаўся на ўсё жыцьцё: этнічнасьць моцная штука!
    Новая кватэра
    Гэтак пачалося жыцьцё бяз бацькі, калі ўжо было вядома, што яго ня будзе даўжэйшы час. Маці вырашыла, што жыць у тым раёне нам досыць цяжка. Па-першае далёка, а па-другое, гаспадыня проста ў нас крала ежу, рэчы. Дый маці не хацела жыць у тым раёне, дзе арыштавалі бацьку, бо гаспадыня ляпала языком па суседзях, таму мац1 палічыла, што ў іншым раёне нам будзе спакайней.
    Пачалі мы шукаць жытло і знайшлі кватэру ў раёне 2-й Курскай (усяго ў Арле тады было пяць Курскіх вуліц), у доме старых настаўнікаў Міхаіла Канстанцінавіча і Марыі Іванаўны Падшывалавых. Яны пры цары скончылі ўнівэрсытэты і займалі да рэвалюцыі адміністрацыйныя функцыі ў школьніцтве, ён быў загадчык навучальнай часткі, і яна таксама займала кіраўнічую пасаду выхавальніцы ў школе 1 саветы забралі ў іх пэнсію, нібыта за тое, што яны належалі да клясы буржуяў-прыгнятальнікаў! I пры савецкай уладзе гэтыя старыя настаўнікі жылі бяз пэнсіі. Так яны й існавалі то там нешта зробяць, то там, прыватныя лекцыі, адным словам, неяк «прамышлялі». I вось яны здалі адзін пакойчык нам, маці плаціла за яго 100 рублёў.
    Зарплата ў маці к таму часу палепшылася, бо ў яе была поўная нагрузка ў школе ў першую зьмену, мела яна яшчэ нагрузку і ў другую зьмену. У той час у Арле адчыніўся мэханічны тэхнікум, дык яна падпрацоўвала і там. I так усяго разам на месяц яна мела каля 700 рублёў, так што грошай у нас хапала. Кожны дзень яна мне давала 5-10 рублёў, каб я недзе паеў пасьля школы, бо дома нічога не варылася. Пераважна я ішоў у сталоўку ці на вакзале, ці на якімнебудзь прадпрыемстве, бо там было таньней.
    Як мы пераехалі да гэтых настаўнікаў, дык была ўжо зусім іншая атмасфэра. Гэта былі культурныя людзі. Хатка ў іх, праўда, была
    маленькая, невялікая пліта і печка апальваліся дровамі, але былі зусім іншыя гутаркі, яны і ў мяне маглі папытацца як у школе, што праходзім. Цікавіліся школьнымі праграмамі, але ніколі нічога не казалі супраць. Так што за мною быў нагляд, а для маці гэта было галоўнае. Галубятняў 1 там было поўна на вуліцах, але я нават не стараўся ўвайсьці з галубятнікамі ні ў якія кантакты, бо Падшывалавы за мной пілнавалі, казалі аб усім маці,
    Вада, выходак, лазьня
    На новай кватэры на 2-й Курскай, так як і на Прадзільнай, па ваду трэба было хадзіць кварталы за два-тры, каля паўкілямэтра. Звычайна я прыносіў два вядры на каромысьле, і вады хапала на тры дні.
    Выходак і там і тут быў на двары мэтраў за 30 ад хаты. На 2-й Курскай быў паміж дамамі на двары, але збоку.
    У горадзе была вялікая лазьня на беразе Акі мыцца хадзілі туды, або я хадзіў на вакзал, дзе былі чыгуначныя душы таньнейшыя. Летам я заўсёды купаўся ў рацэ, а маці ніколі ў раку не хадзіла, толькі ў лазьню, а там заўсёды ішла ў ванную. Ванна каштавала 3 3 з паловай рублі, а лазьня без сваёй шайкі 50 капеек.
    Новая школа
    У 26-й школе, куды маці мяне перавяла і ў якой яна працавала, я трапіў у 2-ю клясу, дзе было ўжо вучняў 15, і настаўніца я ня ведаў, але маці мне сказала была беларуска, Анастасія Васілеўна Сьмірнова. Муж яе быў з Магілёўшчыны, яго, здаецца, расстралялі. Настаўніца паставілася да мяне вельмі добра.
    26-я школа была новая, і пазашкольная праграма была добра арганізаваная, там было больш розных гурткоў, і ўсе яны былі бясплатныя, там авіямадэлістам ня трэба было плаціць за бамбук і за паперу. Першы гурток, у які я запісаўся, быў «Юный ворошнловскнй стрелок». Заняткаў у гуртку было вельмі шмат, вывучалі ня толькі стрэльбы, але і наганы, хадзілі на стрэльбішча. Я стаў значна больш часу праводзіць у школе.
    Памятаю, быў час, калі я запісаўся ў гурток ручной працы і прыйшоў у майстэрню, дзе той гурток займаўся, дык там былі лобзікі дзесяткі, кожны, хто запісаўся, мог мець, а лобзікі ў той час былі дарагой забавай.
    Адным словам, мне ў той 26-й школе паводзілася лепш, з новай школай я адразу «зжыўся». Дый зьмена кватэры на 2-ю Курскую таксама была паваротам да лепшага. Новыя гаспадары часам і распытваліся дзе бацька, я ім казаў, і яны разумелі. Безумоўна, будучы настаўнікамі, яны часам цікавіліся 1 прасілі, каб я ім нешта
    сказаў па-беларуску. Гэта была хутчэй мяшчанская цікаўнасьць, але мне было прыемна.
    Рэха Вялікага тэрору
    1937 год быў цяжкі кругом арышты, арышты, арышты. Як гэта ўсё адчувалі дзеці? Ну, перш-наперш прыходзіш у школу, другая кляса, але гісторыя ўжо выкладалася, былі і мясцовыя падручнікі 1 настаўніца казала, што трэба заклеіць ці тую фатаграфію, ці гэтую. А тады ў сярэдзіне году, зімой, прыходзіць Анастасія Васілеўна зь нейкай жанчынай, і тая жанчына кажа: дастаньце з партаў усе сшыткі. А ў той час, якраз у 1937 годзе, зьявіліся новыя сшыткі. Дагэтуль былі простыя: «Тетрадь» і лінейкі. А новыя сшыткі былі з малюнкамі напрыклад, «Вешчы Алег» і вершык, «Как ныне сбнрается Веіднй Олег...» Усе дзеці дасталі, у кожнага па 10-15 сшыткаў. I вось тая незнаёмая жанчына адзін сшытак, здаецца з «Трыма багатырамі», выбрала і кажа аддайце ўсе гэтыя сшыткі мне. I ўсе сшыткі з багатырамі забрала. Пасьля казалі, што там у малюнку было штосьці зашыфраванае, антысавецкі лёзунг ці нешта такое. Тады праз тыдзень прыходзіць піянэрважаты Ціма і зноў пакажыце ўсе сшыткі! I зноў шукалі, але не знайшлі, што шукалі нейкія схаваныя вобразы, сьмерць Сталіна там была зашыфраваная, ці нешта падобнае. I так паўгода была сьвістапляска з гэтымі сшыткамі. Потым зьявіліся сшыткі без малюнкаў, і я дзецям хваліўся сшыткі былі друкаваныя на фабрыцы ў Добрушы, БССР!