• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Празь нейкі час раптам у старэйшых клясах «прапаў» настаўнік гісторыі Мікалай Іванавіч Жарэс. Яго любіла ўся школа, калі мы гулялі ў двары ў гарадкі, ён часам прыйдзе і з намі пагуляе, і вось раптам прапаў! Вораг народу! Дзеці не маглі гэтага зразумець настаўнік, гуляў у гарадкі, вельмі папулярны, быў з усімі добры, і раптам воpar. Гэта была проста бомба.
    Дырэктару нас быў Гапонаў. I раптам недзе пад красавік 1937 году кажуць: цяпер будзе іншы, бо Гапонаў «переехал в другой город». Ну, пераехаў 1 пераехаў. А пасьля нехта шэпча: яго арыштавалі з усёй сям’ёй! I сярод дзяцей панавала няўпэўненасьць, страх.
    Аднаго вечару маці прыйшла з працы вельмі позна і расплакалася. Цяжка дзіцяці стрымаць сьлёзы, калі мац1 плача, але я тады стрымаўся, бо адчуваў: калі маці плача, то здарылася нешта незвычайнае. Як мог, я пачаў маму распытваць. I маці сказала мне, што ёй надышоў час атрымаць пашпарт, якога ў яе дагэтуль не было, і для гэтага была патрэбная паперка са школы. I вось дырэктар паклікаў яе ў кабінэт і ў прысутнасьці завуча кажа: там у вас у графе нацыянальнасьць стаіць «беларуска», але ж гэта «не нмеет ннкакого значення», і для нас прасьцей і для вас будзе лягчэй, калі мы напішам «руская».
    Яна кажа: ну калі «не ммеет нмкакого значенмя», то хай застаецца «беларуска». Дырэктар нічога не адказаў, і яна выйшла з кабінэту.
    Пасьля маці пабаялася, што так зрабіла, але яна не адступіла і кажа мне, што яе могуць арыштаваць. Яе так ніколі і не арыштавалі, але сама падрыхтоўка да таго, што яе могуць арыштаваць, што яна гаспадыні Марыі Іванаўне сказала што рабіць са мной у дзіцячы дом, ці пазваніць цёці Насьці, матчынай сястры, якая жыла ў Кіеве каб мяне забрала усё гэта адбівалася і на мне.
    Пару тыдняў мы з маці былі ў вялікім напружаньні, аднак усё абышлося, і ў дзіцячы дом мне ісьці не давялося. Але пры гэтым ува мне ўжо пачала гартавацца беларускасьць.
    Дык вось, дырэктар Гапонаў прапаў, кватэра пустая. Досыць хутка прыходзіць новы дырэктар Міхаіл Канстанцінавіч Ільлюшын, таксама гісторык, але выкладаў ён старажытную гісторыю Грэцыі, Эгіпту, 1 калі ён абышоў усе клясы, яму адразу далі мянушку «МішкаФараон», якая так і трымалася да самай вайны. Ён, у адрозьненьне ад Гапонава, быў чалавек партыйны.
    Цікавая дэталь: дзеці паміж сабой ведалі, які настаўнік партыйны, а які не.
    Напружанасьць
    У 1937 годзе ў нашай школе «зьнікла» пяць ці шэсьць настаўнікаў. Ніхто пра гэта асабліва нічога не гаварыў дзеці ўсе ведалі, але маўчалі. Гэта быў вельмі напружаны год для нашай сям’і, бо якраз адзначалася 100 гадоў ад сьмерці Пушкіна, і мая маці, баючыся, каб ён не закінулі, што яна ня надта актыўная, пагадзілася ўзяць нагрузку ў гарадзкім мэтадычным кабінэце узялася быць каардынатарам юбілейных выставак па ўсіх школах гораду, прысьвечаных гэтаму стагодзьдзю а школаў сярэдніх і няпоўных сярэдніх было ў Арле больш за тры дзесяткі. Ёй за гэта таксама і плацілі, але яна аддавала гэтаму шмат часу і сілаў, трэба было шмат езьдзіць на трамваях, і я зь ёй езьдзіў, адчыняць пушкінскія выстаўкі то тут, то там. Яна пілнавала, каб на тых выстаўках усё было «правільна», усё прадумана, каб ня дай божа ня ўставіць дзе партрэты афіцэраў або не забыцца ўставіць няню. У 6-й школе быў цэлы скандал забыліся ўставіць партрэт той Арыны Радзівонаўны! Mae адчыніцца выстаўка, да маці прыяжджаюць на «эмцы» недзе на партрэтах аж тры афіцэры, а няні няма! I маці едзе зь імі на «эмцы», каб уратаваць выстаўку. (А «эмка» гэта ўжо нейкае высокае начальства, нехта з аблана.) Або там, дзе мясцовыя настаўнікі «расфарбоўвалі» выстаўкі 1 дадавалі нешта ў колерах, маці пілнавала, каб дзе разам не было спалучэньня белага, сіняга 1 чырвонага расейскага нацыянальнага сьцяга! Дык было напружана. Маці са мной гаварыла як з дарослым мне было дзесяць гадоў,
    казала: ня трэба было брацца за гэта, але ж грошы былі загадзя заплачаныя, 300 рублёў.
    Мац1 была вельмі асьцярожная, бо ўвесь час вісела пагроза як пачнуць расхлёбваць чаму ты, хто ты, як ты, дык могуць таксама арыштаваць. Мне яна часта казала: «Ты ж, сынок, ведаеш таксама як і што гаварыць».
    Радзянковы
    Прыпамінаецца мне з Арла і такая зьява. Дом тых Падшывалавых, да якіх мы пераехалі, на 2-й Курскай №9а, быў у двары, а ў першым доме ад вуліцы, №9, жыў рускі селянін, які ўцёк ад раскулачваньня Іван Радзянкоў. Уся ягоная сям’я жонка, бацька, стары дзед з барадой, дзьве дачкі і сын Сямён уцяклі зь вёскі падчас раскулачваньня, пакінулі ўсё, забралі толькі каня і падводу. I ў горадзе Іван Радзянкоў пачаў працаваць ламавіком перавозіў цяжкія рэчы ў горадзе. Усе Радзянковы страшэнна ненавідзелі савецкую ўладу.
    I вось сын Сямён уступіўу камсамол! Ну, ня сам ягоўцягнулі. I аднойчы ён мне стукае ў акно, каб я выйшаў. Я выходжу, ён кажа: «Пойдем, пройдемся». Адышліся мы, і Сямён паказвае мне камсамольскі білет: «Еслм кому скажешь, я тебя, блядь, зарежу!» (У той час «блін» яшчэ не казалі.) Дык каму ж я буду казаць? «Пахану!» Я кажу, пахану твайму ніколі нічога не скажу. «Зарежу!» I я баюся, бо сапраўды можа зарэзаць... «А еслн я тебя не зарежу, меня пахан зарежет за этот бмлет!» Дык што мне рабіць? А ён і сам ня ведае. Я пачынаю разумець, у чым тут справа: бацька ўцёк ад раскулачваньня, сын уступіў у камсамол. Пры гэтым уступленьні ён шмат налгаў, ніяк не сказаў, што яны ўцяклі ад раскулачваньня. Як ён мне пазьней ужо незадоўга перад вайной расказваў яму хацелася належаць да камсамолу, таму і ўступіў... I так мы зь ім ходзім і ходзім, і ён ужо пачынае плакаць, а ён старэйшы за мяне гады на тры. I я яму кажу, ведаеш што скажы ў камсамоле, што ў цябе тубэркулёз. «Думаешь, сойдёт?» Я кажу, я ж ня ведаю, я яшчэ ў піянэрах. I я ўжо і сам пачынаю плакаць... I так ён сказаў, што ня можа быць камсамольцам, бо ён тубэркулёзны, заразны, і яго часова выключылі, дык ён быў задаволены.
    Такі там быў настрой, і Сямён надта бацькі баяўся, і баяўся, каб я да іх не заходзіў. А побач зь іхным домам быў сарай, дзе стаяў конь, якога яны ўратавалі ад раскулачваньня, быў у іх яшчэ сабака Рыжка. I вось адзін раз нешта мне было трэба да іх зайсьці. Я стукаю ніхто не адчыняе, я адчыняю дзьверы, ну, як усе дзеці. А ў іх там прыгожая, сьветлая, чыстая кухня, вялікі стол, і яны ўсе стаяць вакол стала і моляцца. Ёлкі-палкі!.. I так я зайшоў, і дзед той стары быў зь імі, і ўсе хрысьцяцца. А тады той Іван Радзянкоў, бацька, кажа мне: «Вндмшь?» «Да». «Понммаешь?» «Понммаю». «Ну м мол-
    чн». I гэта было ўсё. Ну, я аддаў Сямёну, што трэба было, 1 пайшоў дахаты і нікому ні слова, толькі маці. Кажу, «нарваўся» на абед, а яны моляцца. А маці мне кажа: «Ты маўчы», пры гэтым нейкім не загадным, а сяброўскім тонам, і потым паўтарала некалькі разоў: «Маўчы, сынок, маўчы».
    Татарскі конь
    Была яшчэ адна цікавая гісторыйка, якая добра запамяталася зь дзяцінства. Хлопцы звычайна гуртуюцца сваімі кампаніямі, і ў нас такая была ў раёне 2-я Курскай і Перасыханкі (так звалася маленькая рэчка, якая перасыхала вясной цячэ вада, пасьля цэлы год няма, яна ўпадала ўАку). Быў 1938 год, мячы прадаваліся, ваўсю гулялі ў футбол. Кіпер (толькі «кіпер»! ніякіх «вратарей-брамнікаў» тады не было) у нас быў яўрэй Барыс, зь мянушкай Юда, жыў ён у ЖАКТе, вялікім шматкватэрным доме. Яго ўсе звалі Юда, і ён ніколі ня крыўдзіўся. I быў яшчэ татарын Жора Магдзей. Гуляць у футбол мы хадзілі ў маю старую школу, бо там быў добры пляц, і той Жора якраз там вучыўся даставаў ключы або ведаў, празь які плот можна пералезьці. Амяч, які мы купілі ў складчыну, заплацілі якіх 26 рублёў, захоўваўся ў Жоры. I вось хочам мы пагуляць, а Жоры няма. Сабралі мы Юду-кіпера, Пецьку Кірылава, Борку Кармана, Борку Шкета усе мелі нейкія мянушкі, толькі ў мяне не было, звалі проста Віта. I кажуць, ну, Віта, ты чалавек спакойны, ідзі ты да Жоры. Я іду уздоўж Перасыханкі, паўквартала ад 2-й Курскай. Заходжу ў Жораў дом, стукаю ніхто не адказвае. Адчыняю адны дзьверы а я часта ў іх у хаце бываў нікога няма. А другія дзьверы вялі ўжо ў сарай. Я сабе думаю, трэба сунуцца далей, мяч жа ж патрэбны. Стукаю ў другія дзьверы, адчыняю, а там ягоны дзед бярэ мяне за грудкі, а ў самога вялікі нож... I бачу я вісіць зарэзаны конь, і яны, два ці тры татарыны, разам з Жорам, разьбіраюць таго каня. I дзед мне: «Ты, ндн сюда. Поннмаешь?» «Поннмаю». «Осторожно. Жора сейчас занят. Что тебе нужно?» «Мне нужен футбол». «Хорошо. Жора, отдай ему футбол». Я кажу ну й Жора нам патрэбны, ключы патрэбныя! «Подождешь». Ну, я выйшаў з футболам, паўгадзіны пачакаў, пакуль яны гэтага каня разабралі. Жора выйшаў: «Поннмаешь, о чем старнк говорнл?» «Понммаю». «Ну так молчн»...
    А я з Жорам сябраваў, ён да мяне адчуваў нейкую сымпатыю, я да яго. Дык я ў яго пытаюся, як вы коней... часта ў вас такое бывае? «Почтм каждую неделю».
    Вось якая ў нас была кампанія, у такіх умовах расьлі дзеці слова «маўчы» было ў нас сьвятое. Калі пачалася вайна, дык з гэтай усёй маёй кампаніі Шкета яму было 17 гадоў забралі ў армію адразу, двое паехалі ў Нямеччыну, двое засталіся ў горадзе.
    Пісталет
    Адзін раз галубы ўблыталі нас у гісторыю. Сеў голуб на нечы стары сарай, гаспадар якога «помеіцнк» Хітраво уцёк за мяжу, казалі, што ў Францыю, так што і сарай, і хата былі «нічые», хоць кватаранты там і жылі. Ну, нас трое ці чацьвёра кінуліся на гэты сарай зьняць таго голуба («зьняць» такі быў спэцыяльны тэрмін, гэта значыць злавіць). Калі ты зловіш чужога голуба на страсе, то можаш пайсьці 1 некаму яго прадаць 15-20 рублёў. Галубы бываюць розныя, чарнаплёкі недарагі, а чарнапегі ці сіняпегі дарагія, а кувырны («кубырной») дык і 100 рублёў... Ну, палезьлі мы на страху, і той голуб паляцеў. Мы бачым: на страсе прыўзьнятая бляха, а пад бляхай кабура і новы пісталет! Добры пісталет. I перад намі, што лезьлі па таго голуба, паўстала праблема ці пакінуць сабе гэты пісталет, ці занесьці ў «участак». Ну, як ва ўчастак занясем, дык скажуць: «У, піянэры, малайцы!..» Хоць з другога боку хто ведае. Я адразу кажу так: «Я ва ўчастак не пайду». Як ня пойдзеш? Ты ж такі баявы, умееш гаварыць... Але я кемлю, што калі я зьяўлюся ва ўчастку і скажу, што я адзін з тых, што знайшоў пісталет, дык пачнуць разьбірацца: пачакай, дом нічый, адкуль пісталет, нехта ж мусіў яго туды пакласьці, ня сам жа ён туды залез. Што рабіць? Я кажу: «Нет, в участок не пойдем. Это крышка». Ну, для нас хлопцаў ясна нехта хавае там пісталет. Але хто? I вось мы сядзім і баімся, чорт яго знае, як яно абернецца. I ў ваду ж ня ўкінеш гэта ж дурнем трэба быць, каб пісталет у ваду кінуць! Тады адзін зь сяброў кажа: «Будем ждать, пока не пройдет мммо дядя Ваня Новмков». Дзядзя Ваня наш участковы міліцыянэр. Мы так 1 зрабілі сядзелі дзень ці два, і вось ідзе дзядзя Ваня Новікаў: «Дядя Ваня, здрасьте!» «Ну, что, ребята?» «Вот мы полезлм голубя снммать, наішш пмстолет!» «Где?» «Там!» I так гэтая справа скончылася. Мы расьлі ўжо з такой вулічнай мудрасьцю...