Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Ці хрысьцілі мяне ў Менску, ці не пытаньне цёмнае. Думаю, што не хрысьцілі. Бо пазьней, калі мы з Зорай вырашылі жаніцца і яна змусіла мяне пахрысьціцца ў праваслаўнай веры, то сьвятар прачытаў асобную малітву на тыя выпадкі, калі хрысьцяць чалавека, які, магчыма, ужо быў хрышчаны бо два разы хрысьціць нельга. Прыпушчаю, што ў Менску хрэсьбінаў ніякіх не было, бо бабка была хворая, дзед гэтаму мала аддаваўся, больш гаварыў, чым каб узяць 1 панесьці дзіця пахрысьціць.
Дом на Горным завулку быў вялікі, ён складаўся з дзьвюх кватэр, у кожнай па пяць пакояў. У адной кватэры жыў Васіль Зубкоўскі, а ў другой дзедаў траюрадны брат Павел Зубкоўскі, якому дзед здаваў палову дому. Бадай што жылплошча была вялікая.
Калі бацькі жылі на Горнымзавулку, бацька працаваўу Інбелкульце, школах, маці у школах.
Хата на Горным завулку
Дзед купіў зямлю і будаваўся, калі працаваў «у ціятрах». (Дарэчы, на тэатральных паперках стаялі ягоныя подпісы, пра гэта мне расказваў Вячаслаў Сэлях. I нават Ванкарэм Нікіфаровіч пісаў калі ён убачыў прозьвішча Зубкоўскі, дык прыпомніў, што сустракаў гэтае прозьвішча ў адміністрацыйных архівах тэатру.)
Дзед быў чалавек працавіты 1 хату збудаваў сам. Купіў зямлю
ў 1901 годзе, а хату скончыў будаваць у 1908 будаваў сем гадоў. Хата была ягоная да 1938 году. Зімой з 1938-га на 1939-ы ў яго хату адабралі, выгналі яго ў сарай на той падставе, што ён цесьць ворага народу, а той вораг народу некалі ў хаце жыў, і таму гэтая хата належыць не Васілю Зубкоўскаму, а народу. Нам далі тэлеграму ў Арол, што дзед захварэў меў сардэчны прыступ. Мы з маці прыехалі забраць дзеда, але ў хату нас не пусьцілі, хата ўжо была канфіскаваная. У вайну хата згарэла, на яе месцы цяпер стаіць іншая. А тады ў 1938-м у хаце мясьцілася рэдакцыя газэты «Рабочы» і там жыў намесьнік рэдактара Мікалай Бухта. Праз мэтраў 50 была хата Варатніцкіх, дык і ад іх забралі палову хаты і зрабілі лясьніцтва. Так што на гэтым Горным завулку дзеілі дзьве дзяржаўныя ўстановы-канторы.
Дзед у 1920-х гадох прадаў частку зямлі за сымбалічную цану, бо вялікі кавалак заставаўся пусты, людзям па прозьвішчы Шабанавы. Шабанавы там жылі, і калі мы ў 1942 годзе пры немцах прыехалі ўМенск, нас прытулілі. Яны збудавалі новую хату пасьля пажару 1941 году.
Маленства ў Менску
Што я з маленства памятаю пра Менск... Магчыма, з пазьнейшых сямейных гаворак прыпомніў, што быў у нас сабака Мірцік і з гэтым сабакам я часта гуляў і хадзіў на моплкі, а на могілкі сабакаў вадзіць не дазвалялі. Памятаю, што адзін раз я ўцякаў з могілак, бо ці то йшоў вартаўнік ці можа людзі заўважылі, дык асела ў памяці, як Мірцік бег наверх па Горным завулку, а я за ім.
I яшчэ мне прыпамінаецца, што ў суседзяў Шабанавых жыў кватарант, у якога была клетка, а ў клетцы жыла вавёрка, і тая вавёрка ўцякла з клеткі і па дрэвах з Горнага завулку дабралася аж да могілак. I цэлы Горны завулак, уключна са мной, зсачкамі ішоў на могілкі лавіць тую вавёрку. Безумоўна, вавёрку не злавілі, ня ведаю, які быў яе лёс. Асабліва мне прыпамінаецца сачок такі сачок для матылёў зь цьвярдзейшага палатна, і мне надта хацелася злавіць тую вавёрку.
3 Вайсковых могілак добра ведаю магілку маёй бабкі, яна пахавана недалёка ад царквы. Там была лавачка, 1 суседзі часта адпачывалі каля магілкі, быў там невялічкі столік, што мяне так дзівіла на ім раскладалі абрусік і сілкаваліся. Бабка мая памёрла ў 1928 годзе, праз год пасьля майго нараджэньня. На помніку, які я паставіў, памылкова напісана «1926», але я ўжо не мяняю, бо гэта ня мае значаньня.
Недалёка ад Горнага завулку, на Берасьцянскай жыў бабчын брат /Іукаш Ваўчок. Ягонага сына Юзіка ў вайну расстралялі, бо, як казалі, усе тыя Ваўчкі был1 зьвязаныя з партызанамі, схапілі і майго траю-
раднага брата Сярожку. Наагул на Берасьцянскай вуліцы пры немцах у людзей былі прапартызанскія настроі, і атмасфэра ў гэтым раёне была прасавецкая. Калі Лукаш Ваўчок памёр у пачатку 1944 году, якраз на Праваслаўныя Каляды, то яго пахавалі ў той самай агароджы, дзе была пахаваная ягоная сястра Марфа. На помніку, які я паставіў, я аб гэтым зазначыў: «Тут пахаваная Марфа... 1 ейны брат Лукаш...»
Пазьней, калі мы ў 1930-х раз на год прыяжджалі ў Менск, маці заўсёды хадзіла да сваіх сябровак, асабліва да цёці Ядзі Бяганскай, пазьнейшай пісьменьніцы. Нібыта да цёці Ядзі мама хадзіла і перад тым, як мы выехалі зь Менску, але Бяганская жыла на другім канцы гораду каля Нямецкіх могілак. Дык, як мне расказвалі, і я туды з маці хадзіў.
I яшчэ адну акалічнасьць добра памятаю як спусьцісься з Горнага завулку, адразу пачыналася вуліца Чырваназорная, і направа праз два кварталы, адразу пры заднім уваходзе на так званыя «Польскія могілкі», быў магазын, у якім заўсёды былі цукеркі. Туды я ўжо сам хадзіў, я гэта памятаю выдатна. Дзед папераджаў, каб я ня ішоў на Польскія могілкі. На Вайсковыя можна, гэта блізка, а на Польскіх хто ведае, што можа здарыцца.
Памятаю яшчэ, што я зь дзедам хадзіў часам уніз да разгалінаваньня вуліцы Даўгабродзкай і Бязбожнага завулку, які вёў да міліцьп, гэтае разгалінаваньне звалася Малыя Вілы, дык у тых Вілах было пару магазынаў і піўная. Там цяпер плошча, і ў другі бок вядзе вуліца Бядулі. А міліцыя была там, дзе цяпер стаіць паўкруглы дом на Круглай плошчы, і там была стайня, дзе стаялі міліцэйскія коні. Таго Бязбожнага завулку больш няма, ён забудаваны. А на ім была крамка, дзе прадавалі газу, і стаяла пару дамоў. Пад тую канюшню мы, дзеці, хадзілі глядзець коней міліцыя дазваляла.
Дзіцячы садок
Хадзіў я ў Менску 1 ў садок. Як арыштавалі бацьку, маці падрабляла дзе магла, а мяне аддала ў садок. Праўда, знайшоўся толькі адзін дзіцячы садок, куды мяне згадзіліся прыняць іншыя мяне як сына арыштаванага нацдэма браць не хацелі. Мой садок знаходзіўся ў будынку, што стаіць і цяперака на вуліцы Інтэрнацыянальнай, за Палацам Рэспублікі. Гэта, як маці казала, быў дом працаўнікоў Наркампросу, дык у той садок мяне якраз і прынялі, і я там быў нейкі час да выезду зь Менску.
У садку, памятаю, я шмат спаў. Дзяцей было вельмі многа, і калі ў садку быў «мёртвы час», спалі і на падлозе ў калідоры. Мне маці казала, што ў гэны садок бралі ўсіх, каго не прымалі ў іншыя.
У садку гулялі, нам раздавалі лапатачкі, нешта капалі, хадзілі пад
бераг Сьвіслачы. I яшчэ памятаю, што ў садочку вучылі песьні. Я люблю сьпяваць, але з таго песеннага «рэпэртуару» мне на ўсё жыцьцё запомнілася толькі гэта:
Гэй вы, хлопцы-камсамольцы з камсамольскага сяла, я вясковая дзяўчынка, павучыцца к вам прыйшла. Калі ласка, калі ласка, ў нас заўсёды месца ёсьць, не саромейся, Параска, ты для нас жаданы госьць.
Камсамолачка-Дарота, пойдзем разам ваяваць буду біць я з кулямёта, ты патроны падаваць...
Пасьля я гэтае песьні нідзе ніколі ня чуў ня ведаю, ці яна была самаробная, ці выхавальніцы ў садку гулялі ў кампазытараў. Я ў сваёй цешчы Савёнчыхі пытаўся, бо яна таксама працавала ў садках, яна ніколі гэтай песьні ня чула.
Арышт бацькі
Арышту бацькі я ня памятаю. Маці расказвала, што насіла перадачы 1 мяне з сабой «цягала», але я не прыпамінаю. Мне тады было тры гады яшчэ зарана, каб усьведамляць, што адбываецца. Бацька зьнік 1 зьнік. Я поўнасьцю зразумеў гэта, кал1 мы ехалі ў Налінск што мы едзем да бацькі. Маці сказала, што мы едзем да таты, і тады я пачаў разумець ну так, бацькі няма. Можа я штодзённа нешта і адчуваў, але падзея тая не асела ў памяці. Бо быў дзед, былі тыя самыя абставіны, быў Горны завулак, тыя самыя могілкі, якія былі для мяне і паркам, 1 галерэяй, і музэем помнікаў, крыжоў, агароджаў ды цудоўных, вельмі разнастайных кветак, якіх ні ў кога ў навакольлі не было, таму рэальнасьць можа так і не адчувалася.
Налінск і Кіраў
Дарога ў Налінск
Бацьку арыштавалі як нацдэма ў 1930 годзе, а маці ўканцы 1932 году параілі лепш выяжджайце зь Менску, пашпарт мы вам ня выдадзім, працы і прапіскі не дамо. I мы паехалі да бацькі ў Налінск, які знаходзіўся ў тагачасным Горкаўскім краі (цяпер у Кіраўскай вобласьці).
Першае, што памятаю з дарогі ў Налінск вялікі-вялікі маскоўскі вакзал, маці моцна трымае мяне за руку, каб не згубіўся. Далей вакзал гораду Казань, гарадок Вяцкія Паляны. Як ехалася зь Менску да Масквы я мала прыпамінаю. Ехалі праз Смаленск, дзень ці два затрымаліся ў Маскве, а тады на Казань, і ў Казані нас абакралі. Мы выйшлі на вакзал з багажом, які ў нас быў пару клункаў і валізка маці пайшла купіць яйкі і сказала мне стаяць каля багажу і вартаваць. А мне захацелася ўзяць кіпеню, і я з чайнікам а чайнік быў прывязаны ў мяне на поясе пайшоў па кіпень, прыйшоў, а багажу няма! Гэта была трагедыя. Маці пачала плакаць, пайшлі ў міліцыю. Праўда, нам там далі сёе-тое пару коўдраў, трантаў. I далей мы ехалі практычна безь нічога. Я бачыў, як маці перажывала, плакала, гэта было трагічна згубіць адзёжу і ўсе рэчы я адчуваў сябе вінаватым.
Дзьве цёці
Мы прыехалі ў Налінск зіма, было вельмі холадна. На пачатку нейкі час давялося жыць у нейкай халупе, бо мы не маглі знайсьці кватэры. Бацька там меў пакойчык, але ў ім мы ўсе жыць не маглі, бо ён быў занадта маленькі у прыбудоўцы. Але хутка мы знайшлі пакой на адрасе Першамайская, 32. Гэта быў добры дом, у якім жыл1 дзьве настаўніцы цёця Паша (Праскоўя Дзьмітрыеўна) і цёця Каця (Кацярына Трафімаўна), вельмі культурныя і адукаваныя жанчыны. Мужы ў іх былі белыя афіцэры, іх расстралялі бальшавікі, і яны засталіся самотныя ў гэтай вялікай хаце.
Хата была прыгожая, шырокая ўваходная брама зь весьнічкамі, якая зачынялася на завалу, шмат вокнаў з разнымі аканіцамі. Цёця Каця настаўнічала, а цёця Паша дала сабе слова, што яна працаваць
на бальшавікоў ня будзе. Да нас цёці ставіліся з сымпатыяй, а мяне «ўзялі ў абарот» зь першага ж дня: «Такой голубоглазый мальчнк должен говорнть по-русскн!» Я па-расейску не разумеў, у сям’і была беларуская мова, дый наагул, што я тады ў свае 5 гадоў разумеў. I яны пачалі: «Это называется вот так, а это вот как...» Але што мне запомнілася ў гэтым працэсе на ўсё жыцьцё гэта слова «пронзношенне». 3 гэтым «пронзношеннем» яны мяне пачалі цьвічыць: каб вымаўляў ня так, а гэтак... Ну, бацька й маці былі радыя мяне аддаць пад іхны нагляд, бо самі шукалі працу і былі занятыя, 1 цёці апрацоўвалі мяне. Маці гэтага «апрацоўваньня» зусім не баялася яна цьвёрда ведала, што я пад ейным уплывам і мая беларускасьць нікуды ня дзенецца. Ня тое, каб цёці насьміхаліся зь беларускай мовы не, яны ставіліся з павагай, але вучылі мяне гаварыць чыста па-расейску, і «пронзношенме» давалася мне цяжкавата. Цёці былі мае першыя настаўніцы расейскай мовы.