Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
У кожнага была рагатка. Ножык і рагатка. Фінка была ня ў кожнага, у мяне дык ніколі й не было. 3 рагаткі страляеш у вераб’ёў, часам падстрэліш, часам не. I аднойчы на Перасыханцы нехта зь сяброў страляе ў гэтых вераб’ёў, а тыя адлятаюць. А я кажу: «Да, этм жмды шухарные!» (Вераб’ёў на вулічным жаргоне называлі «жнды».) Участковы дзядзя Ваня якраз праходзіў непадалёк і пачуў мае словы. Ён падыходзіць і пытае ў мяне: «Что ты сказал? Кто шухарной?» «Да дядя Ваня, я же...» «Ты знаешь, что ты сказал? Еслм еіце раз услышу... Понял?» I пайшоў. Такія былі адносіны з участковым.
Мы ведалі, што дзядзю Ваню можна давярацца. Як ён наагул быў на тым «участку»? Калі пачалася вайна, ён нам ніколі не сказаў «ловнте шпмонов», як рабілі іншыя «ўчастковыя».
Вітаўт
Так я рос на арлоўскай вуліцы. Трэба было быць асьцярожным, асабліва таму, што я ўсьведамляў, што бацька ў канцлягеры. Той самы Сямён Радзянкоў яшчэ да той гісторыі з камсамолам выходзіць адзін раз з хаты, а я ўжо сядзеў у двары на іхным возе (бацька, Іван Радзянкоў, прыяжджаў, ставіў воз сярод двара, распрагаў каня, даваў яму авёс, часам мы дапамагалі), выходзіць і кажа: «Эй, а я знаю, кто такой был Вмтовт! Это был большой князь, который угнетал крестьянство! Так вот ты какой! Я понммаю, что ты откуда-то прнехал!» I раве на ўсю пысу! Ну, ясна, гэта ён казаў жартам, а я ўжо пачынаў апраўдвацца, маўляў, ня ведаю, тата даў імя, я й не разумею, адкуль яно. «Ну ты, кажа, не бойся, не бойся, я пошутмл». Калі расьцеш у такой атмасфэры, дык цьвёрды навык асьцярожнасьці выпрацоўваецца. Я, вядома ж, ведаў, хто такі Вітаўт, бо пытаўся ў маці, і яна мне расказала. Калі мы яшчэ былі ў Налінску, а асабліва ў Арле, яна мне казала: «Май на ўвазе, што ты ня Віця. Чуеш?» «Чую». «Зразумеў?» «Зразумеў». Маці мая была ўпартая беларуска, хоць і вельмі сьціплая, асьцярожная.
У расейскіх мясьцінах, дзе мы жылі у Налінску, Вятцы, Арле імя Вітаўт было невядомае. Зь сямейнага жыцьця я добра ведаў, што маім сябрам на вуліцы, а пазьней у школе мне трэба было вытлумачыць, што маё імя беларускае Вітаўт, а маці й іншыя мяне клічуць Віта, і так усе мусяць клікаць. Так яно і было, і дзеці ўсюды (а за імі і дарослыя) успрымалі гэта, як я ім казаў. Рабіў я гэта ня толькі з уласнага задавальненьня, але зь веданьня, што так хоча мая мама. Яна мне прывіла і гэтую звычку, і погляд, што там, на вуліцы, у школе, сьвет іншы, ня свой, а свой, беларускі у сям’і.
Бежанцы
Прыпамінаецца і такі цікавы мамэнт. У мяне быў блізкі сябра Пецька Кірылаў. Жылі яны вельмі цяжка, мама ў яго была паўсьляпая, яна працавала для арцелі, якая пляла кошыкі, двое дзяцей Пецька і сястра Валя. Мы з маці ў параўнаньні зь імі былі мільянэры. Дык я яму часта прыносіў бутэрброды, даваў грошы, бо ў мяне грошай было значна болей, чым у яго. I адзін раз Пецька просіць зайсьці да іх, і яго мама кажа: «Ты знаешь, что его папа был белорус». Я як беларус?.. А яна: «У нас было много беженцев, я влюбнлась, женнлась, Петя роднлся...» Пецеў бацька пасьля памёр ад сухотаў. Слова «беженцы» мне тады неяк не засела ў памяці, толькі пасьля я даведаўся, што гэта ж былі нашы людзі! Яны ўцякалі, некаторыя заставаліся там, некаторыя ехалі далей у Сібір.
Пазьней, ужо ў Амэрыцы, я даведаўся ад Часлава Ханяўкі зь Нью Брансўіку, што яны былі бежанцамі ў Арле, жылі на 3-й Курскай і ставілі ў Арле ў 1918-19 гадах п’есу Купалы.
Менск
Што я вельмі любіў, дык гэта, безумоўна, летнія паездкі ў Менск. Пра паездкі ў Менск я марыў увесь час. Бываў я там падоўгу, адзін раз, здаецца, у 1936 годзе, маці мяне адправіла ў сярэдзіне чэрвеня, і я быў у дзеда да канца жніўня. Але найчасьцей мы езьдзілі зь ёй разам. Мама адведвала, прыпушчаю, паўгорада сваіх сябровак, дзьвюх зь іх я добра ведаў Жэню Перскую і Ядзю Бяганскую, а я меў поўную волю «лазіць» па Менску ад Вайсковых могілак і аж да Парку Чалюскінцаў. У Менску мне было добра дзедава хата, спакойна жывеш, адчуваеш сябе гаспадаром. А ў Арле жыць на кватэры ня так прыемна, ну і там асяродзьдзе без каранёў. Хоць і вучысься добра, і на вуліцы свой чалавек, цябе паважаюць, але гэта ўсё ня тое.
Бываючы ў Менску, маці накупляла беларускіх кніжак Маўра і іншых пісьменьнікаў думала, што я ўсё перачытаю. Адну-дзьве кнігі я чытаў, а рэшта так і заставалася ляжаць. Аднак беларуская кніга сваю выхаваўчую ролю рабіла.
Цяпер, як кажуць, з пэрспэктывы часу, я ўпэўнена магу сьцьвердзіць, што сувязь зь Менскам летнія канікулы, мае блізкія сябры ў Менску, «свая атмасфэра» гораду усё гэта было асноўным беларускім «эліксірам», духоўнай стравай, якая ўлівала энэргію ў маю беларускую адданасьць.
Піянэрлягер
Летнія месяцы ў Арле ад 1 чэрвеня да 1 верасьня былі для мяне свабодныя. Галоўнай падзеяй лета была заўсёды паездка ў Менск, але маці канчала навучальны год досыць позна выпускныя экзамэны часам цягнуліся да канца чэрвеня, так што ў Менск мы звычайна езьдзілі ад сярэдзіны ліпеня да сярэдзіны жніўня. У іншы свабодны час маці старалася мяне аддаць у піянэрскі лягер, каб менш боўтаўся па вуліцы.
Лягеры былі ў розных мясцовасьцях наўкол Арла. Адзін лягер, прыкладам, знаходзіўся ў мясцовасьці Цно, на паўднёвы захад ад Арла. I што я спасьцярог мы шмат хадзілі па вёсках, у нас былі розныя праграмы вывучэньня мясцовай гісторыі, і ў адной вёсцы я ўжо забыўся назоў яны вельмі дзіўна гаварылі. I старшы піянэрважаты паклікаў мяне, каб я паслухаў тую гаворку, бо дзеці не маглі зразумець. Сяляне гаварылі ламанай беларускай мовай, можа, не зусім
беларускай, але я разумеў, мне тая мова не была так дзіўная, як для расейскіх дзяцей.
У іншай мясцовасьці была старая будова Сабураўская крэпасьць, і той старшы піянэрважаты я меў таго самага два гады тлумачыў пра гэта, і тады, магчыма, я ўпершыню пачуў пра «літоўскіх людзей», якія ў гэтай крэпасьці дапамагалі змагацца супраць татараў. Відавочна, што тлумачэньні піянэрважатага пра «літоўскіх людзей» я зь Беларусьсю не спалучаў, але ў памяці засталося нешта неардынарнае.
Блюхер
Цікавы эпізод, зьвязаны зь піянэрскім лягерам, адбыўся на год пазьней у 1939-м. Лягер называўся «Некрасовка», гэта ўжо, здаецца, на поўнач ад Арла, кілямэтраў за 7. У «Някрасаўцы» мы спалі ў будынках (у іншых лягерах мы спалі ў палатках). Там была вёска, і ў вёсцы быў таксама дзіцячы дом, а ў тым доме быў сын савецкага маршала Васілія Блюхера Вася. Ён быў мой аднагодка з 1927 году, і мы пасябравалі, бо дзятдомаўцаў улучалі ў піянэрскі лягер удзень яны елі разам з намі, хадзілі ў паходы, гулялі ў гульні, а ноччу ішлі спаць у дзіцячы дом, Вася расказваў, як бацьку арыштавалі і сказалі маці, што расстралялі, а яго і сястру забралі ад маці і вывезьлі ў дзіцячыя дамы, і дзе была сястра, ён ня ведаў.
Я быў у лягеры ў 1938 і 1939-м, у1940-м я хадзіў да яго ў Някрасаўку, мы зь ім хадзілі на рэчку, хадзілі ў вялікі гай, дзе выразалі роўненькія кійкі, а потым на тых кійках ножыкам выразалі розныя фігуркі, шахматныя кратачкі, рабілі таксама шмат сьвісткоў. У 1941-м, можа тыдзень ці два пасьля пачатку вайны, я зноў пайшоў у Някрасаўку зь ім пагутарыць, 1 мне сказалі, што дзіцячы дом быў эвакуаваны.
Піянэрскія лягеры для мяне ў першую чаргу было тое, што маці мяне забірала, каб я ня быў на вуліцы, Ну а па-другое ўсё ж на прыродзе, і кармілі там досыць рэгулярна, але недастаткова, дзеці заўсёды былі паўгалодныя, дык бацькі ў нядзелі прыяжджалі і прывозілі ежу. Да мяне маці прыяжджала вельмі рэдка, бо была занятая ў школе, так што я ў піянэрскіх лягерох бываў адзін, але сяброў было дастаткова.
Пазьней, часта прыпамінаючы піянэрскія лягеры каля Арла, я думаў што ж выхаваўчага давалі тыя лягеры? Нешта ўсё ж давалі, хоць і мала. У лягерох заўсёды гулялі ў «белых» і «чырвоных» значыць, пра «белых» яшчэ не забыліся! У лягерох я навучыўся і такім пэрлам: «Не спм, вставай, кудрявая, в цепях звеня» (замест «в це-
хах») або «за стеной нмкто у нас не лмшнмй» (замест «за сталом»). Такія палітычна небясьпечныя варыянты вядомых песень дзеці сьпявалі пры вогнішчах.
Масква
У 1937 годзе летам у нас быў вольны тыдзень-другі перад Менскам, і мы з мац1 паехалі ўМаскву. Там якраз адчынялася вялікая выстаўка, дзе быў і беларускі павільён, 1 безумоўна маці мяне ў той павільён павяла. 3 Масквой у мяне зьвязаны цікавы пэрсанальны мамэнт: у тым годзе, калі мы был1, пусьцілі мэтро. I адна станцыя, ня памятаю ўжо якая, была, як казалі, вельмі «глыбокага заляганьня», і на той станцыі быў эскалятар. Дык я маці казаў, што мы будзем выходзіць толькі на той станцыі, дзе эскалятар. На тую станцыю мы варочаліся некалькі разоў, каб праехаць на «лесьніцы-чудзесьніцы», хоць маці моцна злавалася.
Ясна, паездка ў Маскву была больш для таго, каб пахваліцца: «вось 1 я быў у Маскве», каб не адставаць ад іншых дзяцей. Праўда, мы ніколі так і не паехалі ў Крым, хоць маці й зьбіралася. А я ўжо паставіўся так, што не хачу больш нікуды езьдзіць, толькі вязі мяне да дзеда ў Менск, бо там мне падабалася найбольш. Больш нікуды мы як турысты ня езьдзілі.
Па дарозе ў Менск
У Беларусь мы езьдзілі звычайна праз Смаленск, хоць часам ехалі 1 праз Гомель. Расклады цягнікоў складаліся такім парадкам, што і ў Смаленску, іўГомелі заўсёды трэба было рабіць перасядкі і доўга чакаць: бывалі гады, што мы праседжвалі на станцыях амаль цэлыя суткі. Мама скарыстоўвала гэты час тым, што вадзіла мяне па горадзе, дык удзяцінстве я няблага ведаў гэтыя два месты. Часьцей, як я сказаў, мы праяжджалі праз Смаленск. Горад мне вельмі падабаўся: прыгожыя магутныя будынкі, старажытнасьці, маляўнічасьць Дняпра ў дзіцячай сьвядомасьці стваралі рамантызм, заглыбленьне ў даўніну. А аднаго разу, памятаю, мама мне сказала, што некалі ў Смаленску бываў і тата, і ў мяне гэта выклікала нейкую аўтарытэтнасьць, зьвязала горад зь беларускасьцю.
I вось аднойчы ў Смаленску на вакзале, седзячы ў пачакальні адзін, бо мама выйшла штосьці купіць, я пачуў беларускую гаворку групы людзей, асобаў чатырох-пяці, ды пачуў, што яны ўспаміналі горад Полацак. Прабылі тыя людзі ў пачакальні нядоўга. Яны хутка выйшлі ды зьніклі з поля майго зроку. Калі ж вярнулася маці, я ёй сказаў, што чуў, як нейкія людзі голасна размаўлялі па-беларуску