Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
ды называлі горад Полацак. У мамы я адразу спытаў, што гэта за горад (новы для мяне) 1 чаму мы празь яго ніколі не праяжджалі. На маё пытаньне маці адказала прыблізна так: «Полацак гэта стары беларускі горад, так як 1 Смаленск, а ты, Віта, добра ведаеш, што нам езьдзіць ня ўсюды можна. Але ты, сынок, не сумуй, калі вырасьцеш, напэўна пабудзеш у Полацку». Вось так падала мне вестку пра Полацак, злучыўшы яго ў маёй сьвядомасьці з Смаленскам, мая мама, добрая беларуская настаўніца!
Яшчэ, езьдзячы ў Менск, мы часам затрымоўваліся ў Карачаве, бо там былі знаёмыя, і ў Бранску, дзе жыла блізкая радня па дзедавай лініі: дзедаў брат працаваў на чыгунцы.
11 ліпеня
У Менску, калі я прыяжджаў да дзеда гэта найчасьцей бывала ў ліпені месяцы, бясспрэчна вялікім днём для дзяцей быў дзень 11 ліпеня, дзень вызваленьня Беларусі ад белапалякаў. У той дзень бывала дэманстрацыя ў горадзе, шлі калёны са сьцягамі, Шэсьце пачыналася там, дзе цяпер цырк, адтуль ішлі ўверх і аж да Чырвонага касьцёла. Мы з мамай звычайна стаялі на рагу Ленінскай і Савецкай і глядзелі. Яшчэ памятаю, у Палацы піянэраў аднаго разу быў дзіцячы беларускі фільм кароткамэтражны, можа, на хвілін дваццаць. Гэта быў адзіны раз, што я быў у Палацы піянэраў. Гэты фільм зрабіў уражаньне, 1 ня толькі на мяне, бо дзеці, зь якімі ясябраваў зГорнага завулку, Берасьцянскай, Дрэваапрацоўчай, Чырваназорнай, у нас была цэлая кампанія, пра гэты фільм гаварылі, 1 гаварылі шмат. Назоў фільму я ўжо ня памятаю, але прысьвечаны ён тым падзеям 11 ліпеня, там былі белапалякі, якія ўцякалі, паказвалася таксама частка Менску, што нам тады вельмі спадабалася наш горад трапіў у кінафільм! Для нас гэта шмат значыла. Гэты дзень афіцыйна ён зваўся «Дзень вызваленьня Беларусі ад белапалякаў» кожны год, што я бываў, быў вялікі, сьвяточны і нейкі беларускі.
Каталіцкае сьвята
Іншыдзеньз маіхпобытаўу Менску,якімнезаўсёдыўспамінаецца, 15 жніўня каля касьцёла Сьвятога Роха, гэта вялікае каталіцкае сьвята. Тады на польскія могілкі прыяжджалі людзі, сядзелі там, выпівалі, сьпявалі народныя песьні, у тым ліку і польскія. Мой дзед таксама заўсёды хадзіў на Камароўцы вялікай розьніцы не рабілі католік ты ці праваслаўны. (Як дзед казаў: «Пайду з Суднікам па справах» мы з мамай ведалі, што дзеда да вечара ня будзе дома!)
Адчувалася, што гэта быў зусім іншы дзень, не дзяржаўнае сьвята, ніякіх дэманстрацый, але дзень быў гучны.
Пахаваньне з аркестрам
Мы жылі недалёка ад могілак, таму пахаваньні былі звычайнай зьявай. Зь сьвятарамі пахаваньняў я не прыпамінаю, але малітвы над труной нябожчыка гаварыліся часта, голасна і шматгалосна, сьпявалася «Вечная памяць». Але калі з Даўгабродзкай было чуваць аркестар, то зьбягаліся ўсе дзеці з раёну паглядзець, каго ж хаваюць. 3 духавым аркестрам хавалі ня так часта, але за лета зь дзесяток такіх пахаваньняў набіралася. Сярод дзяцей такія пахаваньні мелі высокі статус значыць, хавалі нейкую вялікую шышку.
Нацыянальнае
У школе вучні ведалі, што я беларус вядома, ведала гэта і настаўніца. Часам беларускасьць была патрэбная. Помніцца такое: у чацьвертую клясу прыехаў да нас украінец, прозьвішча ў яго было Задняпроўскі. I на лекцыі батанікі, дзе ён меўся расказаць пра досьлед, які ён рабіў, быў мамэнцік, што карані, апушчаныя ў ваду, пускалі «пузырькм воздуха». I вось гэтае слова «пузырькн» ён забыўся 1 кажа «бурбалкі», хоць я й падказваў «пузырькн», але ён не пачуў. Усе дзеці пачалі з тых «бурбалак» сьмяяцца, ну й ясна, што яго адразу пачалі называць Бурбалкай аж да самай вайны. А яшчэ ў 1937 годзе, недзе сярод зімы, зьявілася дзяўчына-грузінка, дык яе адразу назвалі Суліко, бо ў той час песьня «Суліко» была вельмі папулярная.
Так што дзеці ў нашай клясе рэальна ведалі пра іншыя нацыянальнасьці. Мяне ведалі, я быў досыць актыўны у розных гуртках і ў школе быў свой чалавек, бо і маці выкладала, і пасьля заняткаў я часта заставаўся ці гуляў у школьным двары, ці некаму дапамагаў. Але былі і іншыя нацыянальнасьці была адна ўзьбечка. Я памыліўся думаў, што яна яўрэйка, а яна сказала, што ўзьбечка. Я зь ёй нават сядзеў за адной партай.
Але выпадак, які запомніўся на ўсё жыцьцё, быў такі. 1939 год, я ў 4-й клясе, настаўніца вядзе курс геаграфіі па падручніку Чафранава. Праходзім рэспублікі СССР, а ўрок прысьвечаны БССР. Вучні, ведаючы, што настаўніца Анастасія Васілеўна Сьмірнова па нацыянальнасьці беларуска, пачалі да настаўніцы чапляцца, каб сказала што-небудзь па-беларуску. Настаўніца ж ня надта хацела, адмаўлялася 1 казала: «Да вы, ребята, нмчего по-белорусскм не поймете!» На гэта дзеці дружна адказалі: «А нам Вмта переведет», ве-
даючы, што і я беларус. I тут настаўніца супынілася і вельмі голасна сказала: «Добра, спыніце гутаркі!» У клясе разгубленасьць, ніхто не зразумеў ні слоўца. Вучні былі ўражаныя нейкая іншая мова. I адразу ўсе накіравалі пагляды на мяне ну, перакладай! I я гэтак жа ўпэўнена, як і настаўніца, вёў: «Хорошо, прекратнте разговоры!» Як кажуць, такую сытуацыю і знарок не прыдумаеш.
Настаўніца падала дзецям мову гэтак, што яскрава давяла: мовы іншыя могуць быць незразумелыя. У дзяцей у расейскай школе аб беларускай мове склалася слушнае ўражаньне дзякуючы настаўніцыбеларусцы. У гэтым выпадку настаўніца рызыкавала: ёй маглі «прышыць» нацыяналізм (а нацыяналізм тут быў) і арыштаваць.
Яўрэі, армяне, цыганы
У клясе было і пару яўрэяў, і я нават ня ведаў, што некалі ў Арле была сынагога. Але я сядзеў нейкі час за адной партай зТайбай Сонькінай дык пра сынагогу сказала мне яна, інфармацыя паміж дзецьмі цыркулявала. Магчыма, тады ад яе я ўпершыню пачуў і слова сынагога, а таксама даведаўся, што ўсе латкі з ірыскамі на рагох вуліц гэта яўрэі, а чысьцільшчыкі ботаў каля станцыі армяне! Тайба ведала ўсё яна была арлоўская. Было таксама шмат цыганоў варажылі, танцавалі.
А завучам у школе нейкі час была Тамара Сяргееўна Шапіра, партыйная жанчына, і яна пасябравала з маці. Для мяне гэта было досыць дзіўна, усе ведалі, што Тамара Сяргееўна шышка ў партыі, яўрэйка, а ейны муж таксама партыйны начальнік, дык я ня мог зразумець чаму ж маці зь ёй сябравала. Я таксама заўважыў, што маці вельмі часта пазычае ёй грошы. Маці зарабляла добра, жылі мы досыць ашчадна, і ў нас грошы бывалі. Адзін раз у маці пытаюся: «Мама, чаму ты так часта ёй пазычаеш і так блізка зь ёй сябруеш?» «Бо Тамара Сяргееўна сказала, што ейныя дзяды зь Беларусі». У іх былі вельмі прыязныя дачыненьні. Жыла Т. С. Шапіра ў багатай частцы гораду, той, дзе было тургенеўскае «Дваранскае гняздо» зялёная частка гораду над ракой Орлік. Тамара Сяргееўна запрашала нас у госьці, але мы так ніколі й не зайшлі.
Наагул, за ўсе гады жыцьця ў Арле мы ні ў кога не былі ў гасьцях, хоць маці шмат хто запрашаў, яе вельмі паважалі як настаўніцу. Думаю, што маці наўмысна не хадзіла ў госьці, каб мець як мага меней кантактаў у выпадку пазову ў НКВД любыя кантакты маглі б нашкодзіць.
Калі пачалася вайна, недзе ў пачатку ліпеня, Тамара Сяргееўна прыехала да нас і кажа маці: «Слухай, Маруся, я выяжджаю, і ты выяжджай, я табе дам машыну, паедзем у эвакуацыю». Маці безумоўна адмовілася...
Сацыяльныя межы
Я ў клясе быў выдатнікам вучыўся добра, навука ішла досыць лёгка, я шмат чытаў. Была ў мяне ў клясе суперніца Ларыса Хлебнікава, вельмі разумная дзяўчынка, а бацька ў яе быў вялікая шышка вайсковец, з «ромбам» у горадзе пашыбу Арла вялікі чын. Арол наагул быў горад досыць ваенізаваны, там было бранятанкавае вучылішча, колішні кадэцкі корпус, лётная школа, цэнтрал з НКВД, дык вайскоўцаў было шмат. I аднойчы нешта ладзілася ў Доме Чырвонай арміі (былое Дваранскае сабраньне), а матка Ларысы Хлебнікавай была вялікая актывістка, і яны зьбіралі ўсіх выдатнікаў гораду. I вось гэтая мая канкурэнтка Ларыса мне ў школе кажа: «Я не думаю, что тебя туда прпгласят». Я гэтаму не надаў вялікага значэньня, але сказаў маці. «Ну й добра, бо там напэўна будуць больш дзяўчаткі...» Маці сказала так, відаць, не падумаўшы, што выдатнікамі бываюць не адны дзяўчаткі. Але я скеміў, што тут «нешта такое», аб чым лепш не гаварыць. Пра гэта пазьней ніколі не ўспаміналі ні тая Ларыса, ні я. Але ў школе былі чуткі, што ў Доме Чырвонай Арміі адбылася вечарына выдатнікаў, і яны прадстаўлялі нацыянальнае жыцьцё СССР. (Я ў Доме Чырвонай Арміі ніколі ня быў, ніколі да тае «эліты» не далучаўся. Нешта ўнутранае трымала мяне бліжэй да вуліцы, дзе дзятва кпіла з «эліты», але даставалася і выдатнікам.) Падобныя вечары ў горадзе адбываліся 1 раней у іншых клюбах, у Доме настаўнікаў і мы заваёўвалі прызы. Наша школа аднойчы ўзяла першы прыз, а верш я дэклямаваў такі:
Я ненец, прнехал нз Камнской тундры, Путь мой был далёкмй п трудный,
А теперь расскажу про снега, про морозы, Про стада, про оленьн колхозы.
Раньше в тундре воднлось так:
У кулака-самоеда стадо,
А ты не в счет, самоед-бедняк, Тебе оленей не надо...
I я ўзяў першае месца!
Кіно, тэатар, клюбы, паркі
У Налінску кіно практычна не існавала. Быў у горадзе адзін клюб, часам прывозілі апарат для кінапраекцыяў, але ўсё было ня надта дапасаванае. А прыехалі ў Арол там было кіно: тры кінатэатры, пасьля чатыры, а пасьля яшчэ збудавалі і пяты. I вось мой першы кантакт з кіно ў Арле: верасень 1935 году, кінатэатар «Молот», недалёка ад Акі, і каб да яго дайсьці, трэба было перайсьці мост праз Аку, а тады яшчэ мосьцік да кінатэатра. Я толькі прыехаў з Налінску, яшчэ
зусім «неацёсаны» іду праз мосьцік, каб купіць білет. Падыходзяць два хлопцы і кажуць: «Мы знаем, что у тебя не хватает денег на бнлет». Я кажу: «Да нет, хватает!» і паказваю жменю, а яны бац па жмені! падбілі, і мае грошы рассыпаліся, яны пахапалі грошы і ўцяклі, а я застаўся і безь білета, і бяз грошай. Вось так арлоўскія пацаны сустракалі незнаёмцаў.
Рэпэртуар у кіно мяняўся кожны тыдзень. Чатыры кінатэатры чатыры новыя фільмы штотыдня. На кіно была вялікая рэкляма, паўсюль былі афішныя стэнды. У кіно хадзілі літаральна два-тры разы на тыдзень, білет каштаваў 50 капеек грошы ня надта вялікія, але й не малыя, прыкладам, поўны абед у школе суп, каша, катлета і яшчэ шклянка кампоту каштаваў 1 рубель 15-20 капеек. Кіно мела велізарны ўплыў, асабліва песьні, калі ў кіно сьпявалася песьня, асабліва які Ўцёсаў або Арлова, то назаўтра гэтыя песьні сьпяваюць усе вучні...