• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Пра сэксуальнае жыцьцё былі толькі гутаркі, але я яго не заўважаў, яно мяне не цікавіла, хоць да дзевак ужо пачаў прыглядацца, якая зь іх прыгажэйшая. Гэты бок жыцьця быў даволі закрыты, дзеці гэтага ня бачылі, ня тое, што сёньня.
    Што было цікава. 1937-1938 гады былі пераломныя зьявілася больш спартовых рэчаў, можна было купіць футбол, канькі. I зьявіліся вуды! У 1935-м нідзе не было дастаць вуды, ва ўсіх былі самаробныя, крывыя, непрыгожыя. Дык што людзі рабілі на першамайскім парадзе раздаюць бамбукавыя вуды са сьцяжкамі ууу, дык на дэманстрацыю дзеля вуды і пяцьсот чалавек прыйдзе пранёс, выкінуў сьцяжок, забраў вуду і пайшоў. У мяне такіх вудаў было штукі чатыры. Бо ты мог стаць у адну калёну, а там нейкі заўхоз вуды са сьцяжкамі раздае возьмеш вуду, недзе прыхаваеш і становісься ў іншую калёну, дзе атрымаеш новую вуду са сьцяжком. Дзеці гэта зразумелі вельмі хутка, і неўзабаве ў кожнага была бамбукавая вуда. Дык вось, у 1938 годзе бамбукавых вудаў навезьлі ў магазыны тысячы, яны былі вельмі танныя і прадаваліся ў спартовым магазыне «Дмнамо». За 30 капеек можна было купіць даўгую вуду, а раскладную за 2-3 рублі. Ня трэба было хадзіць на дэманстрацыі. Са сьцяжкамі таксама была гісторыя. Як атрымоўвалі вуду, дык папераджалі адзін аднаго, каб ня кідаць сьцяжок проста на тратуар, бо «кучка мусора»
    (такая ў Арле была мянушка ў міліцыянэраў) можа падысьці і цябе арыштаваць.
    Хоць я быў з вуліцай зьвязаны, але я стараўся ў некаторых «праектах» ня ўдзельнічаць, бо маці была настаўніцай і я адчуваў мяжу куды я магу, а куды не магу і сам сябе стрымваў. Праўда, маці ціхенька папярэджвала: «Сынок, будзь асьцярожны».
    Горад і вёска
    Часта на рынках чуліся антыкалгасныя выказваньні і гутаркі, рынак, агульна кажучы, ня быў савецкай тэрыторыяй. У Арле розьніца паміж вясковым і гарадзкім была вельмі вострая. Быў пагляд: рынак гэта вёска, гарадзкія прыходзяць, купляюць. Але ў гарадзкіх чэргах тых вяскоўцаў не цярпелі, проста выкідалі. Тыя чэргі гэта асобная гаворка, ня ведаю, ці яны дзе апісаныя. У некаторых чэргах пісалі на руках нумары...
    Наш сямейны кантакт зь вёскай палягаў у тым, што малако нам прыносіла Сьцепаніда два разы на тыдзень два штофы малака (і на рынках, і ў пабытовым ужытку малако вымяралі штофамі), а прачка Дуня раз на тыдзень забірала бялізну. Калі прыходзіла Сьцепаніда, яна прасіла ўмаці, каб пакінула ёй адзёжу Сьцепаніда пераапраналася і ішла ў краму ў чаргу, каб яе не пазналі, што яна вясковая. Сьцепанідзіна сям’я былі «адзіналічнікі», іх моцна ціснулі. I ў горадзе яна купляла хлеб, бо ў іх, аднаасобнікаў, хлеба няма, а ў чарзе да вясковых нянавісьць, калі ўбачаць «дзеравенскага» ў чарзе яго выкінуць, такая была злосьць. Сабе хлеба не хапае, а тут яшчэ дзеравенскія прыходзяць купляць. Так Сьцепаніда да самай вайны прыйдзе, пакіне малако, пераапранецца, пойдзе купіць у краме хлеба, пераапранецца назад у вясковае і ідзе дахаты. Яе вёска называлася «Большая Грачёвка», але я чуў, што сама яна вымаўляе амаль «Грачёўка», дык я сказаў маці, што Сьцепаніда неяк дзіўна гаворыць, а маці мне: «Ты менш прыслухоўвайся!»
    Аднойчы пры немцах мы з бацькам пайшлі ў тыя Грачоўкі, Вялікую і Малую, і бацька кажа мне глядзі, тыповыя нашы вёскі.
    Дуня жыла бліжэй да гораду, лічылася амаль гарадзкой і мела гарадзкую вопратку, дык і праблемаў з чэргамі ў яе не было.
    Вяртаньне бацькі
    31мой на пачатку 1941 году вярнуўся бацька заехаў уАрол на пару дзён. Мы ня ведалі, вернецца ён ці не, бо ніякай камунікацыі не было, апошні год ці паўтара мац1 не атрымоўвала ніякіх лістоў, перад тым лісты прыходзілі раз на паўгода. Бацька адбываў тэрмін у горадзе Свабодны (былы Аляксееўск), паміж Хабараўскам
    1 Ўладзівастокам, недалёка ад кітайскай мяжы. Гэта былі БайкалаАмурскія папраўчыя лягеры, 1 лягернікі будавалі чыгунку БАМ (Байкала-Амурская магістраль). Паколькі апошні год бацькавага тэрміну камунікацыя спынілася, дык маці мяне настройвала, што «магчыма тата й ня вернецца».
    I раптам у канцы студзеня 1941 году нам прыйшла паперка, што бацька прыедзе маці ведала ўжо тыдні за два і папярэдзіла гаспадара першага дому Івана Радзянкова, што «можа прыйсьці муж». Дык Радзянкоў зьдзівіўся: «Мармя Васмльевна, ваш муж? Вы нмкогда не говормлм! Ах, мз краёв отдалённых? Пускай жмвет у меня!» Яна кажа, што не, што ён толькі на адзін дзень, а Іван: «Нет, он будет момм гостем!» ён адразу зразумеў.
    Іван Радзянкоў вельмі зьдзівіўся, што маці ніколі не гаварыла пра бацьку. Гэта праўда. Тэма бацькі абмяркоўвалася і то паўсловамі толькі паміж мною 1 маці. Калі маёй маці і ўдалося нешта мне забараніць, дык гэта расказваць людзям пра бацьку. Я гэтую забарону датрымоўваў: пра бацьку нікому нічога не казаў.
    Калі маці сказала Падшывалавым, што на дзень-два прыйдзе бацька, яны спалохаліся, але маці запэўніла іх, што ў бацькі дакумэнты ў парадку і ў міліцыю рэгістравацца ён ня пойдзе. Гэта іх супакоіла.
    Бацька прыйшоў і сказаў, што толькі на дзень-два, бо яго папярэдзілі яшчэ ў Свабодным, што ў гарады абласныя 1 абласнога значэньня яму дарога закрыта, але на пару дзён да сям’і яму дазволілі. Ён пайшоў у аблана, і яму далі накіраваньне ў Бранскую вобласьць, Жырацінскі раён, Кульнеўскі сельсавет, куды ён неўзабаве і выехаў. Там ён атрымаў працу настаўніка ў няпоўнай сярэдняй школе і выкладаў 5-6 прадметаў. Да вайны бацька да нас не прыяжджаў, бо гэта было недазволена, і ён не рызыкаваў.
    Радыёкропка
    У хаце Падшывалавых была радыёкропка. Яны яе заўсёды ўключалі а 6-й гадзіне раніцы: «Внмманме! ГовормтМосква! Радмостанцмя мменм Коммнтерна на волне...! Передаем сводку...» I так радыё цэлы дзень было ўлучанае. Сьценкі там такія пальцам праткнеш, усё было чуваць. Памятаю, калі далучылі Заходнюю Беларусь, па радыё пачалі даваць шмат беларускіх песьняў, Падшывалавы слухалі, і як я прыйду, распытваюцца у маці ня будуць, а ў пацана запытаюцца «что значмт то? что значмт это?»
    Радыё было галоўнай крыніцай, зь якой мы пачулі пра вайну 22 чэрвеня 1941 году.
    Арол. Вайна
    Навіна пра вайну
    Аж да самай вайны да Нямеччыны стаўленьне было невыразнае. Ня памятаю, каб надта моцна прапагандавалі супраць яе. Вялікай варажнечы не было, хоць слова «фашысты» ўжывалася адмоўна, але й вялікай любові не было таксама.
    Вялікая перамена ў стаўленьні да Нямеччыны адбылася раптоўна ў нядзелю 22 чэрвеня 1941 году. Для ўсіх гэта быў вялікі шок пачалася вайна.
    У суботу яшчэ быў нармальны, спакойны дзень, я з кампаніяй хлапцоў пайшоў на ноч на рыбу. У маці якраз быў выпускны вечар, адна зь дзясятых клясаў канчала школу. Былі тры паралельныя дзясятыя клясы, і адна зь іх, вельмі позьняя, канчала якраз у гэты дзень.
    Прабыла нашая кампанія на рыбе суботу, і ў нядзелю па абедзе варочаемся, добра налавілі, я цэлую нізку нёс плоткі, пару галаўнёў. Ідзем мы па дарозе вялікая Крамская шаша і бачым: едзе машына, грузавік, чырвонаармейцы стаяць у кузаве, і закрытыя фары, на іх надзетыя чорныя каўпакі з прарэзамі. Мы зьдзівіліся: што гэта такое? А было гэта кілямэтраў за 30 ад гораду, далекавата. Пасьля, бліжэй да гораду, кілямэтраў за 15 матацыкліст ваенны, і таксама фары закрытыя. (На гэтай дарозе было шмат вайскоўцаў каля гарадка Кромы была вайсковая база.)
    I нехта з нашай кампаніі пытаецца: «Эй, родммый (так найчасьцей называлі салдатаў), что это такое?» А ён: «Не слышалм?» «Нет, не слышалн». «Фашнсты напалн на нас!» I паехаў далей.
    Ага, фашысты напалі, ну мы тады крочым хутчэй. Ужо пад вечар я прыходжу дахаты, а гаспадыня Марыя Іванаўна кажа: «Радно сообідмло, что фашкстская Германня напала, сегодня бомбнлм Белоруссню...» Так я даведаўся пра вайну.
    Першыя дні вайны
    У першыя дні вайны нічога асаблівага не адбывалася, калі не лічыць большае мітусьлівасьці ў горадзе. Бегаюць людзі заклапочаныя, ніхто нічога ня ведае. «Орловская правда» два дні не прадавалася ў кіёсках, але такое бывала й раней, таму гэта не было дзівам.
    Праз тры-чатыры дні стук удзьверы раніцай: участковы міліцыянт дзядзя Ваня Новікаў. Сёньня ўсім выходзіць капаць бамбасховішча! Там, кажа, у вас гарод, і на гародзе трэба зрабіць сховішча.
    А празь дзён пяць я заходжу да Боркі Кармана (сябра з нашай «ватагі», Карман мянушка, іншы Борка быў Шкет), і прыходзіць ягоны бацька (ці дзядзька, ужо ня памятаю). Ён незадоўга перад тым быў вярнуўшыся зь Беламорскага каналу, а ў першы дзень вайны мусіў зьявіцца ў НКВД, каб зарэгістравацца. Яго зноў арыштавалі і паслалі на «прынудку» (прмнудмтельные работы, па бытавым артыкуле каля Арла нешта капалі), і іх бамбілі. Хто бамбіў? Немцы! Дык тая калёна прынудчыкаў і разьбеглася. Ён прыходзіць, мы сядзім на завалінцы, а ён кажа: «Ну, месяца через два лавочка закроется». Такія настроі панавалі ў той час у гэтым пралетарскім асяродзьдзі. He скажу «за ўвесь Арол», але там, дзе быў я, настроі былі ня надта савецкія.
    A 28 чэрвеня немцы наляцелі і разбамбілі электрастанцыю яна была ад нас за два кварталы дык ужо хаваць не было чаго, 1 было сказана, што быў нямецкі налёт. Да таго афіцыйнай інфармацыі не было, а гаварылі «кума куме», нехта нешта чуў, нехта прыехаў з Бранску. А тут разбамбілі электрастанцыю! Гэта была адчувальная справа, бо і электрычнасьць па горадзе вылучылася, і вада шмат дзе перастала падавацца. Мы хадзілі па ваду на вадакачку за два кварталы, часам трэба было стаяць у чарзе паўгадзіны, пакуль набярэш. У хаце вады не было, прыбіральня ў гародзе, можа толькі недзе ў цэнтры пару соцень дамоў мелі выгоды. Так што ваду насілі, вядро ставілі ў сенцах і накрывалі, вісеў коўш, карысталіся вадой ашчадна, дарма не вылівалі. Быў рукамыйнік, пад ім быў вялікі таз там вада зьбіралася і пазьней выкарыстоўвалася, нешта паліваць ці для мыцьця падлогі.
    Здаецца, тады і газэта выйшла зь вялікімі шапкамі маўляў, сёньня «немецкмм стервятнмкам удалось прорваться». Людзі сьмяяліся Арол далекавата ад мяжы, дык прарваліся на якую тысячу кілямэтраў. Жартаў 1 кпінаў паболела.
    Паніка
    Калі вайна пачалася «афіцыйна», у горадзе пашырыліся панічныя настроі. Раптам зьніклі прадукты. Літаральна пустыя магазыны. Дзе ні зойдзеш нічога няма. Каля нас недалёка быў хлебны магазын, хлеб гэта ж асноўнае, і ў краме павесілі абвестку: цяпер хлеб будзе прывозіцца два разы на тыдзень. Ня так, як раней, калі хлеб заўсёды быў прывязуць і раз, і два, то булкі францускія, то батоны, хоць і бывалі чэргі. А цяпер два разы на тыдзень. I прадавачка кажа, што