Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Вельмі раненька 3 кастрычніка яшчэ цёмна было мы зь Сямёнам выйшлі з Арла, хутка зайшлі ў вёску, яна была кілямэтраў за 20. Там знайшлі людзей, знаёмых Радзянкова, узялі каня, падводу і паехалі назад у горад.
Арол гарыць
Ехалі мы не сьпяшаючыся, і каля чацьвертай гадзіны, пад’яжджаючы да Арла, бачым здалёк вялікую дымавую завесу. Відаць, вялікае нешта гарыць. Пад’ехалі пад аэрадром, які быў па дарозе мяне ўразіла яго разбуранасьць, аэрадром быў нібы ўзараны, увесь перавернуты, нагэтулькі шмат на яго было скінута бомбаў. Там ужо ніякіх будоваў не засталося, усё было разьбітае. Перад аэрадромам мы бачылі: лётчыкі едуць на роварах, дзіўна іх было бачыць у авіяцыйнай форме на роварах.
Праяжджаючы каля самага аэрадрому, я раптам пачуў, што ў прыдарожнай канаве нехта стогне. Спыніўшы каня, мы падышлі да канавы. Там ляжаў чалавек, увесь у крыві, ледзьве дыхаючы, як нам здалося чалавек паміраў. «Дядя, может, мы вам чем-ннбудь поможем?» спытаў мой напарнік Сямён. Але чалавек у канаве ледзь чутна прашаптаў: «Не, не, ня трэба, мне нічога не дапаможа». Пачуўшы гэта, загаварыў я: «Дзядзька, і я беларус, як вам дапамагчы?» На маё пытаньне скрываўлены чалавек спрабаваў падняцца, але ня змог. Затое паклікаў мяне бліжэй і сказаў такое: «Вось, дзетка, я паміраю. Я з-пад Воршы. Мяне выгналі маскалі, і запамятай, дзетка, што ўсё зло на нас ад маскалёў». Тут ён неяк заціх, гэта быў як бы ягоны апошні высілак, галава ягоная зьвесілася, і, як я вычуў, чалавек памёр. Я літаральна аслупянеў. Інстынктыўна я зразумеў, што ён мне сказаў, хоць слова «маскаль» я тады пачуў упершыню. Я ня ведаў, што рабіць. А ў дадатак Сямён настырліва бубнеў: «Что он сказал?»
Неяк стала страшна, але ўцяміўшы, што чалавек мёртвы, я сказаў Сямёну: хадзем, a то і нас мэсэршміты прыстрэляць. Мы падсьцябнулі каня, пагналі ў палаючы горад. Я ня ведаў, што для мяне гэта быў апошні дзень пад савецкай уладай, зь незабыўным подыхам памёрлага земляка «зло на нас ад маскалёў».
Так я першы раз пабачыў, як чалавек памірае.
Уехалі мы ў горад (бо аэрадром быў кілямэтры два за горадам). Едзем па вуліцы Ленінскай, былой Балхаўской, як бы ў вогненным тунэлі гарыць усё з двух бакоў. Страшна. Заварочваем пад гандлёвыя рады, што вядуць пад Красны мост праз Аку і рады таксама гараць. Я бачу, што гарыць і магазын, дзе прадаваліся шапкі мне надта заўсёды хацелася ў тым магазыне купіць шапку-«капітанку» з бліскучым брылём. Маці ніколі не заходзіла ў той магазын дарагі, а пра фуражку-капітанку і гутаркі быць не магло. Ну а тут усё гэта гарыць, а шапка ў вітрыне дык я гэтую вітрыну разьбіў і ўзяў тую шапку! I мы паехалі далей.
Мінулі мы тыя пажары, прыехалі дахаты добра, што мост быў неразьбіты, мы маглі пераехаць праз рэчку. Маці ўзяла мяне ў работу адкуль у мяне гэтая шапка? Ну проста як сьледчы: Дзе ўзяў? У магазыне. У якім магазыне? Магазын быў адчынены? He, зачынены. Дык ты купіў? He, не купіў. Як не купіў? Ну, там было акно, я неяк стукнуў выпадкова... Ах, так? Дык шапка паляціць вон. Што ты? Горад гарыць! Малаважна, што горад шапкі гэтай ня будзе... Ну, скандальчык. Але я перамог, і маці мне саступіла, шапка ў мяне засталася, хоць на той мамэнт справа, як выглядала, яшчэ не закончылася. Шапку гэтую з крыху заламаным уверх брылём (мода!) я насіў і ў Менску.
Немцы
Калі наступіла раніца 4 кастрычніка 1941 году, я выйшаў на 2-ю Курскую ў кірунку на Пушкінскую, былую Навасільскую, 1 бачу па ёй ідуць немцы. Ехалі спачатку на матацыклах, а тады пешыя ідуць пасярэдзіне вуліцы, па два, па тры, а за пехацінцамі ехалі шэрыя браневічкі. I так салдаты ідуць у бок станцыі, з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Мне стала ясна, што пра эвакуацыю дзеда ў вёску ня можа быць ніякае гутаркі. Мы апынуліся ў іншым сьвеце.
Першы дзень немцы нічога не чапалі. Людзі стаялі і глядзелі, салдаты ні ў кога не стралялі. Але празь дзень ці два на слупох зьявіліся абвесткі шмат, ня ведаю, хто іх расклейваў што можна хадзіць па горадзе толькі ад 7-й ці 8-й раніцы, калі сьветла, да 4-й, інакш будуць страляць без папярэджаньня. I ўжо праз дзень-два мы бачылі трупы немцы стралялі і забівалі. Магчыма, яны баяліся правакацыяў
або паўстаньня, але баяцца не было чаго усё было разьбітае. Нашто людзей было страляць людзі былі невінаватыя...
Арганізуецца новая ўлада
Досыць хутка пачала арганізоўвацца новая ўлада. Стварылася паліцыя пераважна з фольксдойчаў. Зь меншасьцяў у Арле немцаўфольксдойчаў, было найбольш. Яны працавалі ў гарадзкіх службах асэнізацыйныя абозы, вадакачкі, дагляд за паркамі, публічныя прыбіральні усё гэта рабілі «паволжскія» немцы. Іх цяжка было распазнаць, яны выглядалі, як рускія, бо ўжо даўно там жылі, некаторыя гаварылі зь лёгенькім акцэнцікам. Яшчэ былі армяне пераважна чысьцільшчыкі ботаў на рагах вуліц. Былі і грэкі. Пад Красным мостам праз Аку былі аркі, штук дзесяць, 1 ў пяці ці шасьці з тых арак мясьціліся розныя майстэрні. Там рамантавалі абутак, рознае сапсаванае судзьдзё лудзільшчыкі, на іх казалі «арцелі», дзе працавалі прыватнікі-саматужнікі. Дык гэта ўсё былі грэкі. Цікава, што яшчэ ў 2-3 арках былі цыганы, якія там жылі, варажылі і танчылі.
Фольксдойчы сталі першымі паліцаямі. Прычым паліцыя разьмясьцілася ў тых самых будынках, дзе раней была міліцыя.
Неўзабаве зьявіліся абвесткі, што хутка трэба будзе зарэгістравацца, а пад канец восені зьявілася 1 газэта «Речь» за подпісам Міхаіла Актана. У «Речм» даваліся больш падрабязныя інструкцыі што можна рабіць і чаго няможна, куды людзям дазволена хадзіць і куды забаронена.
Харчавацца не было як
Пра забесьпячэньне жыхарства харчамі, відаць, ніхто й ня думаў, карміцца кожны мусіў сам. Падлеткам такім, як я, па 14 гадоў было трохі лягчэй. Мы хадзілі да немцаў, прасіліся ў 1х пасячы дровы для палявых кухняў такіх кухняў па горадзе было шмат за гэта яны кармілі, часам дадуць кацялок супу, часам хлеба. Але здаралася, што й хапалі. Мяне раз схапілі каля камэндатуры, каб пілаваць дровы <<за дурака», дык я першы дзень пілаваў, другі, і немцы не кармілі нічога. I вось я другі дзень пілую дровы, недалёка ад Тургенеўскага музэю, і бачу праходзіць мая былая рэпэтытарка нямецкай мовы, фольксдойчка. Я вывучаў нямецкую мову ў школе, але маці мне наняла «для большай мудрасьці» рэпэтытара Эмілію Гербертаўну Курдзюмаву. Дык я крычу ёй: «Эммлня Гербертовна!», а яна: «Вмта, это ты? Как ты сюда попал?» Ну, як папаў мяне злавілі! Яна зайшла мамэнтальна ў камэндатуру, выйшла зь немцам, і мяне вызвалілі.
Трэба сказаць, што немцы хутка ужо ўсьнежні пачалі хапаць і прымусова адсылаць моладзь у Нямеччыну, але хапалі старэйшых,
каму было ўжо па 15-16 гадоў. Лавілі на вуліцах, заводзілі ў «цэнтар», будынкі былых складоў, пустыя школы. Такія будынкі былі «аздобленыя» рознымі пранямецкімі плякатамі 1 лёзунгамі. Былі пункты, дзе рабіліся прышчэпкі для адпраўкі ў Нямеччыну. Мне было толькі 14, споўнілася ў травені, мой век яшчэ не падыходзіў пад дырэктыву вывазу ў Нямеччыну немцы бралі ад 15-ці.
Відавочна найцяжэй было зь ежай. Елі што было прыхавана ў хаце, але гэтага рабілася меней і меней. Маці вельмі хвалявалася за дзеда яму мы стараліся даць найбольш.
Ежу браць не было дзе. Усе магазыны былі зачыненыя. Спынілася падача вады ў калонку апошняя вада з калонкі была 3 кастрычніка, як толькі немцы прыйшлі, вады ўжо не было. Трэба было хадзіць паўз Аку кілямэтры чатыры там была вялікая крыніца з калодзежам і стаяла чарга часам па 30-40 чалавек. I вось з каромыслам туды йдзеш, набярэш вады, прынясеш, на пару дзён хапае а тады зноў трэба йсьці. Дык хоць як, але вада была. А з харчаваньнем трэба было камбінаваць і думаць, як паесьці.
Рабавалі элеватар
У часе перамены ўлады было шмат пажараў. Ня ведаю, хто запальваў ці саветы, калі адступалі, ці немцы, калі бамбілі але ў канцы вуліцы 1-й Курскай былі вялікія элеватары, і яны пачалі гарэць. У элеватарах было поўна жытапяць-шэсьць высокіх структураў і некалькі паўкруглых будынкаў пакгаўзнага тыпу. Людзі пачалі хадзіць туды набіраць падгарэлага дымнага жыта мяшкамі. Пайшоў і я і прынёс жыта насіў вёдрамі, а дома мы яго ссыпалі ў мяшкі. (Тады я ўжо другі раз пабачыў, як паміраў чалавек ён быў паранены і ляжаў там па дарозе, 1 я некалькі дзён, як хадзіў, дык бачыў яго, як яму рабілася горш. Адзін раз я яму нават даў вады, пасьля прывёў свайго сябра Пецю Кірылава і кажу як мы можам яму дапамагчы? Чалавек паранены, у горадзе зьвярнуцца няма куды, бо ж да немцаў ня пойдзеш. Ён так і памёр.)
Элеватары рабавалі можа тыдні два. Для нас, што я нанасіў жыта, быў ратунак. Пазьней маці гэтае жыта мачыла, прапускала празь мясарубку, выходзіла каша, яна ставіла яе ў печку, 1 атрымліваліся вельмі добрыя ляпёшкі. Жыта ў элеватарах вельмі павольна тлела, аж пакуль да канца лістапада элеватары не згарэлі зусім.
У горадзе нічога не працуе
Гэтак мінаў кастрычнік, лістапад. Горад быў як мёртвы: ня толькі не працавалі магазыны, транспарт, не было сьвятла, але і людзей па вуліцах хадзіла мала баяліся. Электрастанцыя не працавала зусім,
але немцы для сябе мелі палявыя генэратары. Машын нямецкіх было поўна па горадзе, войска нямецкага станавілася ўсё больш і больш. Вайскоўцы займалі школы, адміністрацыйныя будынкі, а невялічкія «атрады» жаўнераў разам з Feldpolizei хадзілі па хатах 1 рабілі адзнакі на тых, дзе можна разьмяшчаць жаўнераў. Зайшла такая «вайсковая дэлегацыя» і да нас у хату. Але, пабачыўшы нас трох у маленечкім пакойчыку, адразу выйшлі і на ўваходныя дзьверы прыбілі значок не магу прыпомніць, які на ім быў сымбаль. Але больш немцы ў хату Падшывалавых не заходзілі.
Вярнуўся бацька. Мы «бежанцы»
Няма словаў, жыцьцё было беспрасьветнае. Я добра гэта ўсьведамляў і думаў а што ж будзе далей? I раптам нешта сталася: пад канец лістапада зьяўляецца бацька. Ён кажа, што доўга думаў і вырашыў усё ж ня йсьці на Ўсход, пад Пензу і мэльдавацца ў ваенкамаце. Бо, кажа: «Я маю дзьве судзімасьці, рана ці позна мяне пачнуць «цягаць». Дык чаго я маю ісьці ў армію, змагацца і баяцца? Хоць я й немцаў ня надта люблю... Я вырашыў перайсьці фронт і прыйсьці ўАрол. А што тут? Паліцыя?» «Так, кажу, паліцыя ёсьць, трэба рэгістравацца». Бо ўжо абвесткі віселі, гарадзкая адміністрацыя хацела ведаць колькі людзей ёсьць, якога ўзросту, якіх спэцыялычасьцяў, 1 тады паліцыя выдавала новы дакумэнт. Я прыпушчаю, што шукалі працоўную сілу.