• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Даводзілася бачыць савецкую кніжку «воспоммнанмй» пра Арол (ня памятаю ні аўтара, ні год выданьня), дык у той кніжцы пісалася, як «кто-то нз нашмх партнзан» скраў баранаву галаву, каб адпомсьціць немцам... А гэта ж я скраў гэтую галаву, і мы яе два тыдні елі усё было добрае, наварыстае.
    Праўда, бацька мне пазьней сказаў ты асьцярожна каля немцаў, бо прыстрэляць. Я яму кажу: тата, я сам ведаю.
    Але што рабіць? Есьці хочацца. А тут была, хоць і з рызыкай, та-
    кая рэальная магчымасьць навагодняя ноч, усе выпіваюць, немцаў няма ў хаце. Рызыка аплацілася. Хоць маці і сказала, што пойдзе з хаты, калі я яшчэ раз нешта такое зраблю. Але больш я такога не рабіў.
    Аблавы на моладзь
    Пасьля Новага Году пачаліся масавыя аблавы лавілі моладзь ад 15 гадоў, каб адсылаць у Нямеччыну. Побач з намі жылі чатыры жанчыны матка, бабка і дзьве дачкі. Бацька быў вайсковец, ён уцёк, а дачок злавілі і адпраўлялі ў Нямеччыну. Дочкі нас папрасілі, каб мы іх зарэгістравалі, што яны з нашай сям’і і даглядаюць за дзедам мы так і зрабілі, і немцы іх пакінулі. Аблавы былі шырокія людзі баяліся хадзіць па вуліцах. Мне было 14 гадоў, і к таму часу паліцыя ўжо дала паперачкі з правам на побыт, дык я не баяўся, я меў дакумэнт.
    Наагул адносіны немцаў, асабліва палявой жандармэрыі, да насельніцтва былі суровыя і варожыя. Выдалі загад усім зарэгістравацца на працоўнай біржы Arbeitsamt на працягу 25 гадзінаў. У загадзе казалася: хто не зарэгіструецца пакараем. Мой добры школьны сябар Алёша А. зацягнуў з рэгістрацыяй (думаў, што неяк выкруціцца, працуючы на кухні) нямецкая паліцыя яго злавіла, не паслухалі ніякіх довадаў, яму ішоў 16-ы год і павесілі. Болыл брутальнае, безгаловае стаўленьне да насельніцтва цяжка ўявіць.
    Немцы небаяздольныя
    Зь нямецкімі салдатамі, якія жыл1 на кватэрах, дачыненьні былі цярпімыя. Немцы, як чорт ладану, баяліся фронту, бо іх там білі, як мух. Зіма была страшэнная, халодная, нямецкія машыны не заводзіліся. Нам было холадна-голадна, але калі б вы пабачылі, як немцы выглядалі саплівыя, абвязаныя хусткамі, ня могуць ісьці, на нагах драўляныя боты, а яны ня грэюць гэта ж дрэва.
    Ня ведаю, што Гітлеру даносіў штаб, але баяздольнасьць нямецкага войска зімой 1941 году была праўдападобна вельмі нізкая. У нас за зіму можа каля сотні салдатаў перастаяла, зь іх трыццаць ніколі не вярнуліся, а можа і больш я дакладна не лічыў. Рэшта вярталася назад, пабудуць два-тры дні, тады іх зноў кідаюць на фронт.
    Былі выпадкі, калі салдаты стараліся сымуляваць. Адзін быў Карл зь Нюрнбэргу мы неяк сталі зь ім гаварыць, ён прынёс нам хлеба, і я яму кажу, што мой бацька быў у канцлягеры. I ён пытаецца як выжыў? А я кажу ён шмат сымуляваў. Дык ён і кажа: хадзем да бацькі, і просіць яго навучыць як паднімаць крывяны ціск і тэмпэратуру. Бацька пытаецца ў жаўнера навошта табе гэта? А той
    адказвае безь ніякае засьцярогі не хачу на фронт ехаць. Адчуваючы шчырасьць жаўнера, бацька падвучыў яго, як паднімаць тэмпэратуру. У выніку таго Карла звольнілі, і ён выехаў у Нямеччыну! Я шкадаваў, што ня ўзяў у яго адрасу...
    Я ўпэўнены, штошматхтоз тыхсалдатаўу 1941 годзе пераканаўся, што вайна будзе прайграная, бо кліматычныя ўмовы былі жахлівыя. Каб неяк крыху сагрэцца, немцы рабавалі людзей, асабліва палявалі на шапкі-вушанкі, валёнкі, рукавіцы, шалікі. Праўда, салдаты нямецкія не піл1 я ні разу ня бачыў п’янага немца.
    Раз у мяне немец схапіў на вуліцы шапку у яго тры хусткі былі на галаве, а ён яшчэ і шапку ў мяне забраў, а іншы немец зьняў у мяне добрыя скураныя пальчаткі. Ня ведаю, ц1 рабавалі немцы хаты, але на вуліцах то адбіралі ў людзей шмат рэчаў.
    Вясна, вёска
    Пад вясну стала крышку лягчэй. У сакавіку выдалі загад, што раз на тыдзень можна выходзіць за горад і ісьці ў вёску шукаць сабе есьці. I тады мы з бацькам пачалі хадзіць. Часам ішлі нешта ў вёсцы некаму зрабіць 1 паесьці, часам тое-сёе выменяць я купляў на птушыным рынку ці цьвікі, ці нейкі інструмэнт, абцугі, зубіла, а ў вёсцы гэта быў хадавы тавар, за зубіла можна было выменяць вядзерца бульбы.
    Па дарозе ў вёску і назад бацька мне шмат расказваў пра Беларусь, казаў, што беларускія сяляне больш «шляхотныя» заўсёды вітаюцца, калі каго сустракаюць па дарозе. Навучыў мяне бацька ў тых паходах 1 такой прымаўцы: «Тут мералі Сьцяпан ды Барыс. А канат вазьмі ды абарвісь! Сьцяпан кажа: давай дамерым, а Барыс сказаў: і так павераць!» Гэта бацька казаў мне, калі я нешта пачаў гаварыць пра адлегласьць паміж вёскамі.
    Калі ў мірны час горад ставіўся да вёскі варожа, дык у ваенны вёска аказалася больш гасьціннай варожасьці я не заўважыў.
    Памёр дзед
    9 сакавіка памёр дзед ад голаду, ад хваробы. Немцы, што ў нас жылі, зайшлі ў пакой, дзе ляжаў дзед у той час у нас былі чатыры немцы перахрысьціліся і сказалі адразу: адчыняйце вокны. Мы адчынілі акно ў той пакой і дзедава цела замёрзла. Хаваць яго трэба было на манастырскіх могілках у канцы 2-й Курскай, і нам спатрэбіўся амаль цэлы тыдзень, каб выкапаць магілу кіркай і ломам, бо зямля была прамёрзлая мэтры на два. А дзедава цела гэтым часам замёрзлае ляжала ў пакоі. Мы папрасілі немцаў, каб дапамаглі з транспартам, але яны сказалі, што нічога ня маюць. Дык мы зрабілі
    саначкі, абматалі яго ў мехавіньне і так завезьлі на могілкі і пахавалі. Паставілі крыжык і напісалі «Васіль Паўлавіч Зубкоўскі, зь вёскі Вугляны ў Беларусі».
    Па сьмерці дзеда мы цьвёрда вырашылі чым хутчэй зьехаць у Беларусь: пакінем усё, паедзем «як стой», абы выехаць у Беларусь як бы прысягнулі бацькі. Я маўчаў.
    Кармілі на дзень народзінаў Гітлера
    20 красавіка у дзень нараджэньня Гітлера па ўсім горадзе разьвесілі абвесткі, што будзе адчынена публічная сталоўка 1 ўсім мясцовым дадуць есьці. Пачалі думаць: як бы паесьці, бо ж мы маем паперы, што мы бежанцы, дык невядома, дадуць нам ці не. Бацька кажа: «Пойдзем у чаргу, але ня разам, ідзі ты першы, а я прыйду пазьней». Для таго, каб зайсьці ў сталоўку, трэба перайсьці рэчку Орлік. А там не пускаюць! Аказваецца, лёд яшчэ не прайшоў, і сапёры ўзрывалі перад мостам і пасьля моста лёд. Па Ацэ ўжо прайшоў ледаход, але Орлік быў яшчэ замёрзлы. Лёд узарвалі хутка, і людзей пачалі прапускаць праз мост.
    Прыходжу я да сталоўкі, а там вялізная чарга. Праўда, ніхто ніякіх дакумэнтаў не пытаўся. Стаялі бідоны поўныя пахлёбкі! Спачатку давалі адзін чарпак, а я спытаўся, ці можна кацялок, і мне кажуць: бяры, а калі ёсьць яшчэ, дык дамо і другі гэтулькі яны наварылі. Памятаю, сядзім мы там за сталом, і трапіла якраз так, што сядзелі са мной яшчэ два беларусы. Пачалі гаворку, і адзін зь іх выказвае думку, што нечаму зайздросьціць, а другі кажа: «Ну во здорава пазайздросьціў барын халую...» Я першы раз тады пачуў гэтую прымаўку. Выходзячы з сталоўкі я бацьку пабачыў у чарзе і ён паеў, а я яшчэ занёс кацялок маці.
    Наколькі ведаю, гэтак удосыць накармілі толькі адзін раз. Можа, калі мы выехалі, кармілі больш рэгулярна?
    Праца на чыгунцы
    У травені мне споўнілася 15 гадоў (хоць дата нараджэньня 30-га, але я зарэгістраваўся ранейшай). 15 травеня мяне паслалі на працу, а на працы кармілі. Праца была на чыгунцы папраўляць рэйкі. Рэйкі ўзрывалі, і іх трэба было рамантаваць: насыпаць зямлі, перацягнуць шпалы, кастылі. Праўда, работнікаў было шмат, дык работа ішла. Работнікі былі амаль выключна моладзь ад 15 да 20 гадоў.
    Аднойчы падыходзіць да мяне начальнік 1 пытаецца: «Ты завтра когда прмходмшь?» Я кажу: «В шесть...» «Прндм в пол-шестого». Я прыходжу, а начальнік мне кажа: «Ты пойдешь вон туда». Я за некалькі дзён заўважыў, што некаторыя работнікі прыходзяць і пра-
    падаюць прыйдзе чалавек, а ідзем з работы яго ўжо няма. Аказваецца што: кіраўніцтва на працы было ў камсамольскіх руках, 1 яны разьмяркоўвалі, хто застанецца ў горадзе, а каго паслаць за лінію фронту на ўсход. А фронт тады быў кілямэтраў за 25, каля станцыі Махавой.
    Я запярэчыў, і начальнік пакінуў мяне ў спакоі, нічога не сказаў. Я ведаў, што мне на працы будзе ня надта прыемна. Мне было ясна, што на працы дзейная камсамольская ячэйка і тую моладзь, якая сымпатызавала савецкай уладзе, камсамольцы выпіхалі на той бок фронту. Той чыгуначны раён быў прасавецкі, у параўнаньні зь іншымі ім за саветамі жылося значна лепш і прадуктаў хапала, і нейкія разьмеркавальнікі былі, да таго ж яны езьдзілі па ўсёй краіне, маглі нешта купіць. Таму жыхары чыгуначнага раёну былі вельмі антынямецкія. Тактыка была не дапушчаць нямецкія эшалёны на станцыю. Там не было баёў, як у Беларусі на Арлоўшчыне лясоў няма, адкрытае поле, а ўзарваць маглі.
    Праца была вельмі цяжкая, але за той час, што працаваў я, выбухаў не было. Я працаваў ад 15травеня да 20 чэрвеня цягаў шпалы, забіваў кастылі. Немцы станцыю ахоўвалі. Памятаю, прагналі састаў, і трэба было паравоз загнаць у адно дэпо. Раней гэта рабілася электрыкай. А цяпер уручную паравоз узганяюць на вялікі круг, які трэба было круціць, каб загнаць паравоз у патрэбнае дэпо. I мы, хлопцы, замест электрыкі, круцілі круг чалавек пяцьдзясят, і па камандзе «раз-два взялн!» налягалі на рычаг круга, а ён памаленьку з паравозам рухаецца, пакуль рэйкі не супадуць з рэйкамі дэпо.
    Часам на працы заставалася ежа, яе не вылівалі, а давалі дахаты, і маці заўсёды чакала, калі я вярнуся і ў кацялку прынясу супу, каб яны з бацькам паелі.
    Рыхтуемся вяртацца
    У канцы чэрвеня немцы пачалі «разгружаць» горад ад людзей. Бежанцам пачалі даваць дазволы на выезд. Бацька найчасьцей хадзіў на станцыю Арол-Таварны, каб прыгледзецца, калі праходзяць саставы. Знайшоў бацька таксама пару беларускіх сем’яў бежанцаў, якія таксама хацелі вярнуцца ў Беларусь. Мне прыйшлося пару дзён не пайсьці на працу, бо трэба было схадзіць у камэндатуру атрымаць дазвол на выезд.
    Вядомая справа, што для насельніцтва ніякіх цягнікоў не было, але бежанцам, калі мелі дазвол на выезд, можна было «прасіцца», каб улезьці ў таварны састаў ад камэнданта станцыі залежала, каб той дазволіў «прымацавацца» да саставу.
    На захад таварныя саставы ішлі досыць часта немцы вывозілі лес, матэрыялы, часам машыны і трактары.
    Паперкуз дазволамнамдалі20 чэрвеня -тры чалавекі Weissrussen Jauchim Kipel, seine Ehefrau Maria Subkouskaja und sein Sohn Viktor moгуць вярнуцца ў Беларусь.