• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    грошы, набітую скарбонку, мяне яшчэ перапыталі ты ў тым раёне столькі сабраў?
    Зімой вучні хадзілі зьбіраць грошы яшчэ разы тры людзі сапраўды шчодра давалі на сірацінцы.
    Дырэктар Пётра Кісель і настаўнікі
    Чым адзначаўся дырэктар Пётра Кісель, дык гэта тым, што 29-я школа ўдзельнічала амаль ва ўсіх гарадзкіх мерапрыемствах беларускай грамадзкай накіраванасьці. Пазьней была праца па ўпарадкаваньні старога будынку на Інтэрнацыянальнай, у раёне Гарадзкога валу, каля Пішчалаўскага замку трэба было падрыхтаваць будынак для беларускай харытатыўнай арганізацыі. Вучні працавалі цэлы дзень выносілі сьмецьце, мылі, чысьцілі. Бясспрэчна, што дырэктар Кісель уцягваў школу ў грамадзкую дзейнасьць гораду. У мяне наагул аб гэтым настаўніку засталося прыемнае ўражаньне як аб беларускім дзеячу. Калі я пасьля вучыўся ў прагімназіі, то ня меў лучнасьці з дырэктарам Кісялём. Я чуў, што пазьней яго расстралялі, казалі, што ён меў сувязь з партызанамі, што быў замешаны ў забойстве Гадлеўскагагэтага я дакладна ня ведаю. Але як пэдагог і настаўнік ён быў вельмі беларускі і гэтую беларускасьць вучням і настаўнікам заўсёды стараўся перадаць і прывіць праз школьную дзейнасьць і ўдзел у грамадзкай працы.
    Іншыя настаўнікі. Спадарыня Бранавіцкая выкладала геаграфію. Біялёгію выкладала настаўніца, прозьвішча якой ужо ня памятаю, але аднойчы яна паслала нас на Нямігу, каб мы злавілі жабаў і на іх рабілі досьледы мы злавілі, зрабілі досьледы. Назаўтра прыходзім у школу, настаўніца задае нейкае пытаньне, а нехта адказвае «Жаба», і так гучала, нібыта гэта пра яе, і ад таго часу яе празвалі Жаба і цэлы год толькі так і называлі. Адзін раз яна пачула 1 пачала плакаць, а вучні былі такія злосныя, што замест таго, каб спыніцца, пачалі яшчэ больш яе так клікаць. Яна старалася, каб усё было па-беларуску, я гэта ўспрымаў нармальна я прыйшоў з расейскай школы, і таму для мяне ў Менску тое, што тэрміналёгія па-беларуску, было натуральным. А некаторыя дзяўчаткі, якія гаварылі па-расейску, стараліся і адказваць па-расейску, і адзін раз яна ім дала лекцыю: «Калі я гавару так, то і ўсе адказваць будуць так!» Была ў нас фізычка дык тая гаварыла 50 на 50, і нічога ёй дырэктар Кісель ня мог зрабіць, хоць і вымагаў беларускасьці.
    Аднак агульны тон у школе быў беларускі, 1 калі пачалася падрыхтоўка для фармаваньня СБМ у 1943 годзе, то з 17 чалавек з трох старэйшых клясаў паступова запісалася 10. Тыя, што запісаліся, мусілі раз на тыдзень хадзіць у штаб СБМ, дзе таксама выкладалі гісторыю, вучылі песьні. (Я ўжо ня памятаю, хто прыходзіў з кіраўнікоў СБМ
    і казаў, што фармуецца арганізацыя.) Адзін запісаўся, што паедзе ўАльбэртынТоля Бураў, ён пасьля пайшоў у партызаны а тады прыехаў з Альбэртыну зь пісталетам і ледзь мяне не застрэліў прынёс у школу, а я кажу, што гэта несапраўдны пісталет, дык ён кажа стань пад дошку, я выстралю. I выстраліў! у сьценцы была дзірка, добра, што я адышоў ад дошкі...
    Вучні
    3 вучняў я найбольш сябраваў з Жэнькам Куліным, я яшчэ й цяпер зь ім трымаю кантакт. Жэнька жыў каля Старажоўскага рынку, а я пасьля школы вельмі часта ішоў на рынак гандляваць, прадаваў сахарын хлеба заўсёды не хапала, і трэба было на базары купіць сьвежы. Мы з Жэнькам часта ішлі з школы разам і неяк пасябравалі, ён з 1928-га, я з 1927-га, ён добры быў у фізыцы і ведаў шмат усяго беларускага. У 1944-м нашы дароп разышліся, але калі я прыехаў у 1991 годзе, мне Мальдзіс кажа: нехта хоча з вамі сустрэцца. Ён сустрэў таго чалавека на паседжаньні ўправы Сацыял-дэмакратычнай грамады, гэта быў сябра ўправы Яўген Кулін, які сказаў, што мяне ведае і прачытаў у газэце, што я прыяжджаю. Мы зь Яўгенам сустрэліся, і сяброўства нашае працягваецца.
    Другі мой сябра Лёня Шкода. Ён жыў якраз насупраць дома Антона Адамовіча каля Гарбарнай, недалёка ад рэчкі, і час ад часу я і зь ім хадзіў дахаты, калі ня йшоў на рынак, ад Гарбарнай па Першамайскай 1 адтуль на Берасьцянскую. Калі мы былі ў 1991 годзе ў Менску, ён перадаў мне ў гатэль пісульку: «Калі помніш Лёню Шкоду зазвані». Я ноччу з гатэлю зазваніў сустрэліся, абняліся сяброўства прадаўжаецца. Лёс наканаваў, што кожны ішоў цяжкім шляхам.
    Трэці сябар Саша Запарожац, быў пасьля даўгі час у Менску хірургам, у школе быў актыўны, але больш аддаваўся навуцы.
    Усе трое і цяпер жывуць у Менску.
    Нямецкае
    Часта на ўрокі настаўнікі прыносілі часапіс «Беларуская школа», у гэтым часапісе былі партрэты Гітлера, іх як бы не заўважалі ніхто ніколі ні славечка пра іх не казаў. Адзінае, дзе мог быць нейкі «пранямецкі» мамэнт на лекцыях нямецкай мовы наша немка (я ўжо забыўся яе прозьвішча) заўсёды давала вучыць тры-чатыры вершыкі на выбар, і сярод іх заўсёды быў нейкі мадэрны тагачасны, часам больш-менш нацыстоўскага зьместу пра ўздым будаўніцтва новага грамадзтва або пра тое, што Бэрлін робіцца цэнтрам сьвету ці нешта падобнае. Але мы ніколі гэткіх вершаў не выбіралі. Бальшыня выбірала Гётэ, некаторыя Шылера.
    Нямецкага прапагандысцкага ціску ў школе не адчувалася партрэтаў Птлера нідзе не вісела. Над уваходам у школу гэта быў такі франтон часам вісеў адзін беларускі сьцяг. I за той год, што я вучыўся ў 29-й школе, немцаў там і блізка не было, хоць нямецкія машыны ўвесь час прыяжджалі ў шпіталь старую бальніцу на вуліцы Горкага.
    Аднойчы школа ўдзельнічала ў радыёпраграме. Вучняў чалавек 30-40 павялі на радыёстанцыю (на Інтэрнацыянальнай, ідучы ад пляцу Волі, другі дом зь левага боку, а з правага боку амаль насупраць, была рэдакцыя газэты), там рыхтавалася інсцэніроўка, кожная кляса мусіла нешта дэклямаваць. Пасьля нас павялі ў залю, далі там пячэньня, чаю, зрабілі фатаграфіі. Памятаю тры немцы ў уніформе прыйшлі фатаграфавацца каля піяніна, дзе грала дзяўчынка, і чакалі, што ўсе іх абступяць а дзеці ня йдуць! Тады прыйшла Абрамава з «Саўкам ды Грышкам» 1 каля яе стала сто дзяцей. Немцы зрабілі добрую міну, маўляў, ня хочуць фатаграфавацца. А фатаграфія з Абрамавай недзе ёсьць, я нават сябе пазнаў на той фатаграфіі.
    Экзамэны
    На сёмай клясе народная школа канчалася, і адбыўся выпуск. Перад тым апошнія экзамэны я здаваў у шостай клясе, яшчэ пры саветах: уваходзіш у клясу, цягнеш білет і адказваеш. Рыхтавацца было лёгка быў падручнік. У народнай школе было інакш. Па такіх прадметах, як трыганамэтрыя, былі падручнікі, а па грамадзкіх прадметах падручнікаў не'было, трэба было рыхтавацца па тым, што настаўнікі выкладалі на лекцыях. Прыкладам, па гісторыі поўнага падручніка не было, праўда, на руках быў падручнік Ігнатоўскага, але настаўнік даваў больш матэрыялу і патрабаваў, каб запісвалі, і ў клясе заўсёды было пару чалавек, якія добра запісвалі. Я ў гэтым быў вельмі няспрытны, але некаторыя, як Марыя Букацкая ці Рыта Хацкевіч, пісалі вельмі добра. Дык перад экзамэнамі мы зьбіраліся ўтраёх-учацьвярох, ішлі ў Крушыльнік лес за Сьляпянскім возерам, і вучыліся разам. Там было спакойна, мы некалькі разоў туды хадзілі, вучылі, задавалі адно аднаму пытаньні і так рыхтаваліся да выпускных экзамэнаў.
    Стварэньне СБМ
    Як у школе ствараўся СБМ. У лютым 1943-га прыйшоў чалавек у школу, вытлумачыў старэйшым вучням, што рыхтуецца стварэньне маладзёвай арганізацыі, яна будзе нацыянальная, будуць эмблемы, форма. Ніхто пытаньняў не задаваў, але ў арганізацыю
    запісалася напачатку, можа, чалавек 10-15. Яшчэ той арганізатар сказаў, што арганізацыя мае свой будынак штаб СБМ, туды можна будзе хадзіць на лекцыі беларускіх танцаў, або, як тады пачалі часта казаць, скокаў (мы з гэтага слова падсьмейваліся, Менск да гэтага слова ня быў гатовы, можа дзе ў Заходняй Беларусі і скакалі, а ў Менску танцавалі, скакалі гэта ўжо нешта іншае). Дык вось, штаб СБМ будзе каля Нямігі, там будуць скокі-танцы, сьпевы, гісторыя, геаграфія. Са школы мала хто хадзіў, ніхто не заклікаў, не прымушаў, але я хадзіў рэгулярна мяне гэта цікавіла, я больш хацеў ведаць пра арганізацыю, таму я шмат з кім у СБМ перазнаёміўся. Я не высоўваўся наперад, але стараўся быць дзе праходзіла нешта беларускае.
    У штабе СБМ пераважала моладзь асабліва кіраўнікі з Заходняй Беларусі, хоць і мянчанаў было парадкам. Асабліва цікавыя ў штабе былі сустрэчы з рознымі беларускімі дзеячамі зь менскіх дзеячоў там бывалі Антон Адамовіч, Платон Жарскі, Анатоль Комар.
    Выбух у тэатры
    22 чэрвеня 1943 году ў гарадзкім тэатры ладзілася ўрачыстасьць з нагоды стварэньня СБМ. Я ня трапіў у тэатар выпадкова. Я ўжо быў апрануўся, надзеў форму (нам яе далі ўжо ў красавіку) і рыхтаваўся ісьці, як раптам нам прывезьлі дровы мац1 купіла на базары, і якраз у гэты дзень іх нам прывезьлі, накідалі поўна каля брамы, што не ўвайсьці. I маці кажа: здымай форму, бяры калоду, бяры сякеру і сячы дровы, каб да вечара ўсё было пад паветкай. Я ёй: «Што ты кажаш, у мяне ж зборка!» Яна кажа усе гэтыя зборкі гэта чапуха, давай во сячы дровы. Я па бацьку, бацька кажа: слухай, дровы на зіму патрэбныя, пакінуць на вуліцы мы іх ня можам, бо пакрадуць, або можа дождж пайсьці, дый ня могуць яны так ляжаць вываленыя перад брамай. Хоць у прынцыпе бацька быў на маім баку, але матчына слова пераважыла. Прынёс я калоду і цэлы дзень махаў сякерай...
    I так я ў тэатар не пайшоў, а там адбыўся выбух, загінула 13 СБМ-аўцаў. Дн1 праз чатыры іх хавалі. Аднаго зь іх я збольшага ведаў і яшчэ бачыў пару разоў каля рэдакцыі Яраслава Кушаля, старэйшага сына Кушаля і Арсеньневай, астатніх я ня ведаў. Хавалі іх на Вайсковых моплках у адной брацкай магіле, яна была на рагу Берасьцянскай 1 Даўгабродзкай, уздоўж Даўгабродзкай мэтраў на 25. Людзей было шмат не скажу, што тысячы, але сотні пэўна былі асноўная маса была на Даўгабродзкай, уся вуліца была зачыненая. Там, здаецца, і плота ў той час не было. Цяпер тое месца зарослае травой, ніякіх магілаў няма, але мабыць ведаюць, хто там пахаваны, і нікога больш не хаваюць.
    Лета ў СБМе
    Скончыў я народную школу ў канцы чэрвеня, і было перада мной цэлае лета. Можна зноў пасьвіць козы, можна хадзіць у СБМ там амаль кожны дзень была заплянаваная праграма то маршыраваць, то вучыцца песьняў, то лекцыя грамадазнаўства.
    Штаб СБМ быў на вуліцы Вызваленьня калі ідзеш па Нямізе ад мосту на вуліцы Багдановіча і даходзіш да маленькай вулічкі направа зь Нямігі, што выходзіла на вуліцу Астроўскага, дык зьлева ў канцы вулічкі быў штаб, будынак барачнага тыпу. Штаб быў вельмі актыўны кожны дзень у будынку вывешвалася праграма дня, і ў гэтай праграме быў пункт «маршовай падрыхтоўкі». Што гэта азначала прыходзяць вучні, якім няма чаго рабіць, сядзяць усярэдзіне або на траве перад будынкам, і калі набіраецца чалавек 20-30, выходзіць кіраўнік зьвязовы ці падправаднік і кажа: цяпер будзем маршыраваць. Так фармуецца калёна, і іх пачынаюць ганяць па горадзе: сьпярша на Нямігу, але Няміга крывая, там няма патрэбнага рэзанансу, пачынаецца песьня «Гэй, у лесе каліна», «Гэй з намі радамі» ці «У гушчарах», а затым выводзяць на Камсамольскую, пасьля на Савецкую, тады ідуць пад Управу, далей на стадыён «Дынама», пасьля па Карла Маркса, каля тэатру... Адным словам, ганяюць калёну па цэнтры гораду, камандуюць права-лева, а калёна маршыруе, сьпявае. Ну, моладзі раз ці два яно й нядрэнна, але калі кожны дзень, то ўжо надакучае. Нават часам калёну юнакоў гналі па Савецкай аж на Камароўку, да Інстытуту фізкультуры. Рабілася гэта, на маю думку, больш для прапаганды.