Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Праца з Варатніцкім
Я таксама раз ці два памаршыраваў, а пасьля думаю ладна, трэба шукаць нейкі іншы занятак. I знайшлася для мяне праца. Дачка Варатніцках, якая сядзела ў СД і якую адтуль дапамагла выцягнуць мая маці, уладзілася працаваць у гарадзкую ўправу. (Гарадзкая ўправа была каля стадыёну на вуліцы Карла Маркса, ідучы ад тэатру ўніз кварталы праз чатыры зь левага боку.) Гэтая спадарыня ва ўправе была невялічкай начальніцай і знайшла працу для «татуся» (яна называла свайго бацьку «татусь») замураваць у будынку ўправы ўсе люкі ніжэй падвальнага памешканьня. Іх было вельмі шмат, туды і пацукі лазілі, 1 вада залівалася. Татусь на працу згадзіўся і шукае памочнікаў. Прапанавалі мне: «Ты, Вітка, будзеш вельмі добры памагаты». А што трэба рабіць? «А табе дадуць каня, падводу, і ты будзеш падвозіць гліну». Цэмэнту было мала, дык тыя дзіркі замуроўвалі глінай. Татусь Варатніцкі знайшоў муляраў, сам ён быў за «прараба», а я мусіў на кані вазіць гліну за Ляхаўкай быў кар’ер, ужо амаль за
горадам, па Чэрвенскім тракце зьлева. Трэба было нагрузіць гліны на падводу і завезьці пад управу. Я месяца паўтара гэтым займаўся кожны дзень а 6-й раніцы ішоў ва ўправу, браў каня і вазіў гліну. Зарабіў я за гэта чатыры мяшкі солі, што было багацьце, бо соль была вельмі каштоўным прадуктам. Соль дорага цанілася на базары, а яшчэ болей у сялянаўу «Западнай». 3 маім заробкам сольлю мы «разбагацелі». За гэтай працай я правёў лета 1943-га.
Лета і восень 1943: бежанцы, забойства Кубэ
Выбух у тэатры ў чэрвені пакінуў цяжкое ўражаньне ў шырокіх колах жыхарства. Падзея ўсяліла ў людзях страх. Але, тым ня менш, нацыянальная дзейнасьць працягвалася: былі арганізаваныя новыя адзінкі СБМ, болела менчукоў у арганізацыі, у штабе СБМ калі мне даводзілася туды заглянуць праграмная дзейнасьць пашыралася, часьцей адбываліся лекцыі з грамадазнаўства.
Што пачало зьмяняцца ў Менску пад восень 1943 году, дык гэта колькасьць новых людзей бежанцаў з Расеі ды ўсходніх раёнаў Беларусі. У горадзе йшло «ўшчыльненьне» прадстаўнікі гарадзкой управы хадзілі па хатах і прызначалі туды новых жыльцоў-бежанцаў. Прыкладам, да нас на Берасьцянскай была «прымацаваная» сям’я з Смаленску: маці 1 двох сыноў, 9 1 5 гадоў, яны занялі адзін з нашых пакояў. Бежанцы стваралі ў горадзе нэрвовы настрой. Калі ўвосень я пайшоў у настаўніцкую сэмінарыю, да нас запісалася каля дзесятка дзяцей бежанцаў, у прагімназію пасьля прыйшлі толькі двох.
Раптам параўнаўча «спакойнае» жыцьцё было парушанае: сталася вялікая падзея. У канцы верасьня ў сваёй рэзыдэнцыі ў цэнтры Менску быў забіты генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. Бясспрэчна, падзея гэтая была неардынарная: вялікая і злавесная. Адразу разышлася чутка, што Кубэ забілі жанчыны, зьвязаныя з партызанамі (Кубэ быў бабнік), якія падклалі «каханку» міну ў ложак.
Забойства Кубэ напалохала жыхароў Менску людзі вельмі баяліся рэпрэсіяў. Базары апусьцелі, людзі баяліся хадзіць па большых вуліцах, баяліся аблаваў. Уначы спалі на агародах, уладжваліся нават на Вайсковых могілках паміж магілак, ішлі пад Сьляпянку ў поле. Горад ахапіла паніка.
Але страх трываў нядоўга. Наколькі я ведаю, немцы «за Кубэ» арыштавалі некалькі чалавек, і справа паступова пачала заглухаць. Праўда, у нацыянальна-адміністрацыйных колах был1 «жывыя» забойствы беларусаў Фабіяна Акінчыца, Уладзіслава Казлоўскага, Вацлава Іваноўскага -1 тут страх, магчыма, быў большы, чым ад забойства Кубэ. Аднак паступова ў галовах людзей пачалі дамінаваць весткі, што рыхтуецца стварэньне нечага накшталт беларускага Ўраду.
Прызначэньне фон Готбэрга на месца Кубэ было ўспрынятае амаль адмоўна. Калі нам, гімназістам, на «лінейцы» пра гэта паведаміў дырэктар Акановіч, дык ён нават выказаўся: «Не забывайцеся, што Готбэрг гэта СС!» Праўда, гэтае выказваньне засталося без камэнтароў: тлумач як хочаш.
Але, як паказалі далейшыя месяцы, фон Готбэрг быў параўнаўча «ціхі». У грамадзтве дамінавала навіна пра стварэньне Беларускай цэнтральнай рады, і хоць Рада была заьцверджаная Готбэргам, ягоную «прысутнасьць» пры гэтым імкнуліся не заўважаць.
Наагул, стварэньне БЦР пад канец 1943 году пераважала ўсе іншыя навіны. Гэтую падзею ацэньвалі як стварэньне беларускага ўраду, хоць было паўнютка і скептыцызму мала хто верыў, што немцы дазволяць паўнацэнны беларускі ўрад.
Настаўніцкая сэмінарыя
Тым часам немцы пачалі вельмі агрэсіўна вывозіць моладзь у Нямеччыну, і трэба было быць вельмі асьцярожным. Аблавы, паляваньні на моладзь сталіся штодзённай зьявай. Людзі ў Нямеччыну ехаць не хацелі хто ж хацеў быць парабкам, а немцам была патрэбная працоўная сіла у Нямеччыне ўсіх мужчынаў забралі на фронт, іх білі, і не хапала людзей. Маладыя людзі зь Беларусі былі добрыя работнікі, дык немцы спрабавалі гэткіх работнікаў чым болей налавіць.
Але ўвесну 1943-га паступае навіна, якую мой бацька адразу даведаўся немцы дазволілі адчыніць настаўніцкую сэмінарыю, прагімназію і фэльчарскую школу. У фэльчарскай школе амаль сфармаваны настаўніцкі склад, а прагімназія і сэмінарыя да восені таксама будуць гатовыя. Гэта давала надзею, што шмат моладзі можа пайсьці ў гэтыя школы і так уратавацца ад вывазу ў Нямеччыну, бо вучняў не забіралі.
4-гадовая настаўніцкая сэмінарыя адчынілася ў верасьні на Цнянскай (дакладней, паміж вуліцамі Цнянскай і Беламорскай). Там стаяў вялікі будынак драўляны, але вельмі добра зроблены. Казалі, што ў будынку меўся быць тэхнікум, так што ён быў дастасаваны да вымогаў навучальнай установы. I я паступіў у сэмінарыю. Прагімназія яшчэ не адчынілася.
Слова сэмінарыя мне наагул не падабалася для мяне гэтае слова было дзіўнае 1 тым больш настаўніцкая сэмінарыя, бо я не плянаваў быць настаўнікам. Хоць я сам зь сям’і настаўнікаў 1 вельмі гэтую прафэсію паважаю, але я бачыў, што прафэсія гэтая вельмі цяжкая, і трэба мець пакліканьне для гэтае прафэсіі. Мне такога пачуцьця настаўніцкай цярплівасьці і вытрымкі не хапала. Тым ня менш я паступіў, бо ў Нямеччыну ехаць не хацелася.
Калі я прыйшоў у першы дзень на пачатку верасьня, у сэмінарыі было болыіі як 100 чалавек, а можа нават і больш. Усіх вучняў сабралі ў вялікай зал1. I там, дарэчы, я сутыкнуўся з Зорай маёй будучай жонкай. Сталася гэта так. Вучняў выклікалі па прозьвішчы, а мяне яшчэ маці не перапісала з Зубкоўскага на Кіпеля, і мяне выклікалі як Зубкоўскага, а Зора пару разоў бачыла мяне ў рэдакцыі і ведала, што я сын Кіпеля. I як мяне назвалі Зубкоўскім, дык яна фыркнула: «Ён жа ж Кіпель, колькі ж можна мець прозьвішчаў». Мне гэта не спадабалася што з хлопца сьмяецца дзяўчына ў такім веку. Я раззлаваўся і так яно пачалося... Раней я заходзіў у рэдакцыю і Зору ўжо ведаў яна там працавала на пасадзе «куды пашлюць», радкі падлічвала, іншыя дробныя працы так што вачмі мы ўжо сустрэліся, але вялікай увагі тады яшчэ не зьвярнулі. Праўда, я заўважыў, што яна заўсёды была ў форме СБМ, а я формы не насіў. Пасьля гэтай сцэнкі ў сэмінарыі мы добра адно аднаму запамяталіся.
У сэмінарыі на Цнянскай было шмат людзей з нашай «гвардыі пастушкоў». Ясна, тады ўжо больш пачаў зьвяртаць увагу на дзяўчат была такая Вера Шыпко, добры пастух, яна кароваў пяць мела, гляджу і яна ў сэмінарыю паступіла. Прыпамінаю і іншых: Вася Доўнар, Чэсік Славікоўскі. Як выглядала, пастушкі былі досыць інтэлігентныя ведалі, што трэба далей вучыцца.
Пачаліся лекцыі. Першая лекцыя, як я памятаю, была літаратура, настаўнік быў малады, ён казаў, што літаратура гэта асноўны прадмет, які вытварае ў чалавека пагляд на жыцьцё, гэта ня тое, што гісторыя, дзе забіваюць людзей, гэта нешта шляхотнае, 1 што каб быць добрым настаўнікам, трэба ведаць літаратуру. Гаварыў зь вялікім уздымам, думаю, кожнаму, хто слухаў, напэўна адразу хацелася стаць літаратарам. Калі сэмінарыя пераехалаў будынак гімназіі на Нямігу, я гэтага настаўніка ўжо болей ня бачыў, але мне казалі, што ён пераехаў у Вільню.
3 сэмінарыі таксама прыпамінаю, што грамадазнаўства выкладаў нехта К. Ганчар, былі таксама сьпевы, нямецкая мова каля дзесятка прадметаў.
Саломенік
Дырэктарам сэмінарыі быў Антон Саломенік. У адрозьненьне ад Пятра Кісяля ён быў просталінейны, менш далікатны. Празь дзень ці два пасьля пачатку заняткаў была лекцыя агульная для ўсіх, і выступаў Саломенік як дырэктар. Найперш ён выклаў правілы сэмінарыі што можна і чаго нельга. Калі хто з вас курыць, казаў ён майце на ўвазе: за пяць кварталаў да будынку выкідайце цыгарэту. Каб тут і дыму не было! Па-другое, кажа, калі вы зь дзеўкамі ходзіце, то хадзіце дзе-небудзь у Менску каля возера, у Сьляпян-
цы, а не каля сэмінарыі. А тады кажа: майце на ўвазе, гэта беларуская настаўніцкая сэмінарыя, і калі вы з сваёй бабкай ці дзедам гаворыце як хочаце, то ў сэмінарыі вы будзеце гаварыць толькі пабеларуску. У беларускай мове, кажа, ёсьць свае асаблівасьці, свая лексыка, свае націскі, і мы будзем гэта вельмі строга дапілноўваць. Затым дырэктар спытаў: зь якіх вы школ прыйшлі? Як вас вучылі пабеларуску, хто выкладаў? I, памятаю, у адной дзяўчыны, калі яна адказвала, праскочыла «г выбухное», і Саломенік зрабіў заўвагу: ёсьць толькі тры словы з такім «г» гонта, гузік, ганак. (I так за ім замацавалася мянушка «Гонта-гузік-ганак».) I яшчэ ён казаў: цяпер модна, часам каб пажартаваць ц1 яшчэ што, вітацца «гутэн морген». Дык вось, з гэтым «гутэн морген» ідзіце пад Soldatenheim, дзе сядзяць немцы, зь 1мі гаварыце што хочаце, а тут «дабрыдзень» і ніякіх «гутэнморгенаў». Гэта гучала даволі востра, мы нават пераглянуліся.
Думаю, Саломенікава антынямецкасьць была невыпадковая. У хуткім часе, пасьля пераезду сэмінарыі на Нямігу, Саломенік раптам зьнік. Заступаў яго ў адміністрацыйных справах Аляксандар Акановіч дырэктар прагімназіі і «начальнік» усяго будынку. Хадзілі чуткі, што Саломеніка расстралялі за сувязь з партызанамі. У мяне аб 1м застаўся цьвёрды ўспамін: вельмі строгі беларускі пэдагог.
За што расстралялі Саломеніка, як і Кісяля дакладна ня ведаю. Кісель нібыта быў блізкі з Гадлеўскім, і ў яго нешта было ці ён «зашухарыў» Гадлеўскага, ці ў яго былі «савецкія сувязі» чуткі хадзілі розныя. У Саломеніка была сувязь з партызанамі, 1 ён не хаваў свае антынямецкія настроі.