Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Партызаны
Ці была відавочная прысутнасьць партызанаў? Адказ, бясспрэчна так, але акрэсьліць, у чым была гэтая відавочнасьць, ня так проста.
Некаторыя «незвычайныя» зьявы я заўважыў яшчэ ў першае лета. Мы, пастухі, часта заходзілі на Вайсковыя могілкі, каб нарваць там лепшай травы для казы. Козаў на могілкі не пускалі, але траву рваць дазвалялася. На могілках было пару каплічак, і некаторыя каплічкі выкарыстоўваліся як схованкі, пункты абмену: бачыш скрыначка каля каплічкі стаіць, а заўтра яе ўжо няма. Я ніколі ня бачыў хто і што, але мы, дзеці, ведалі, што на могілках адбываецца жывая камунікацыя, і часта на могілкі прыяжджала паліцыя на конях, і раптам з чатырох бакоў тыя паліцаі прывяжуць коней, а самі ідуць на могілкі 1 нешта шукаюць. Мы за гэтым назіралі і ведалі, але ў нас, дзяцей, ніхто ніколі нічога не пытаўся бо дзеці ніколі нічога ня скажуць. Так што знак падпольнага руху, прынамсі на Камароўцы, на Залатой Горцы і на Вайсковых могілках, быў відавочны.
Аднойчы да нас у хату зайшоў... Іван Зубкоўскі мамін стрыечны брат, да вайны ён быў міліцыянтам. Зайшоў, каб прывітацца, бо ў партызанскім атрадзе ён даведаўся, што «Маня вярнулася з мужам і сынам». Зайшоў ён літаральна на пяць хвілін, каб пабачыць маму, мяне (бацькі ў хаце не было). Прыйшоў проста зь лесу. Пазьней мы чулі, што яго застрэлілі.
Шабанавы былі нам як свае, бо дзед даў ім некалі зямлю, яны на ёй пабудаваліся, а пазьней пры саветах зямлі ўжо было няможна атрымаць таму яны нас прытулілі, калі мы прыехалі ў Менск. А Коля Шабанаў, як мы падазравалі, быў зьвязаны з партызанамі. Аднойчы ён мне кажа: «Вітка, я хачу табе нешта сказаць! Бацька твой падпісваецца Здалевіч, ён рэдактар газэты?» Я кажу ня ведаю... «За ім, кажа Коля, сочаць! Ты яму скажы!» «Адкуль ты ведаеш?» «Ты не пытайся, я ведаю». Я бацьку кажу. Ён кажа: «Скажы Колю дзякуй. Я ведаю, што за мной сочаць. Так, сынок, я рэдактар
газэты, я Здалевіч. Добра, што Коля ведае». Бацька гэта ўспрыняў спакойна.
Бясспрэчна, прысутнасьць партызанаў заўважалася. Яшчэ каля нас на Берасьцянскай, дзе мы жылі ў Серафімы Феліксаўны Жук, наступныя суседзі былі Луцкевічы. Яны былі менскія старажылы, спакон веку там жылі, разумныя людзі шляхецкага роду. Часта дапамагалі людзям: паломіцца вадакачка паправяць, дапамагалі людзям на могілках былі сапраўдныя «слупы» ваколіцы. У іх былі два сыны, і гэтыя сыны то зьявяцца, то прападуць. I кожны ведаў, што калі прападаў чалавек зусім дык ці яго забілі, ці ён куды ўцёк, а калі прыходзіць 1 адыходзіць то недзе ж ён бывае. I адзін раз старая Луцкевічава маёй маці кажа, што сына паранілі. Як, дзе? «А ён жа ж, кажа, у партызанах...» Так на мясцовым узроўні адчувалася, што партызаншчына вакол жывая.
3 другога боку чалавек адчуваўся досыць спакойна ёсьць паліцыя, ёсьць парадак. Калі гэтыя партызаны можа і ваяўнічыя ў лесе, то ў Менску яны скрытыя, хаваюцца, але трэба быць асьцярожнымі. СБМаўцаў, напрыклад, папераджалі: калі вы ходзіце ва ўніформе, то майце на ўвазе, што вас могуць проста забіць, не таму, што вы важныя шышкі, а проста каб запалохаць, каб моладзь ня йшла ў арганізацыю. Папераджалі, страшылі, аднак юнакі й юначкі ў форме хадзілі было заўважна па ўсім Менску.
Аблавы
Былі ў горадзе аблавы шмат, часта і нечакана. Аблавы былі прадуманыя. Афіцыйна казалі, што мэта лавіць партызанаў, але ў насельніцтва быў адзіны і цьвёрды пагляд, што аблавы рабілі з мэтай налавіць людзей і адправіць у Нямеччыну. Абкружалі цэлыя кварталы і раёны, і хто ў гэтых кварталах апынаўся, то пападаў пад вельмі пільную праверку дакумэнтаў. Калі ў дакумэнтах выяўляўся мінімальны непарадак, то забіралі ў паліцыю, і калі праблема не вырашалася, паведамлялі родным, што таго і таго адпраўляюць у Нямеччыну. Ня ведаю, ці хоць калі падчас аблаваў злавілі партызана можа й злавілі, але што некаторых маіх сяброў і знаёмых злавілі 1 паслалі ў Нямеччыну ведаю дакладна. Калі бывала аблава на рынку дык кожны ведаў, што шукаюць партызана, бо на рынак партызаны прыяжджалі часта, і можна было прыпушчаць, калі нехта скупляе ўсё масла, за любую цану, то гэта партызан.
Аблаваў баяліся, стараліся ў іх не трапляць хоць і дакумэнты маглі быць у парадку, але паліцыянтам не давяралі, лічылі, што паліцыя адрабляе «норму» людзей, каб паслаць у Нямеччыну. У гэтым насельніцтва бачыла слабасьць беларускіх уладаў. Ясна, былі
заклікі праз газэту едзьце, там будзе праца, заробкі, адпачынкі, але гэта мала дзейнічала, людзі гэтаму мала верылі.
Аблавы моцна падрывалі аўтарытэт беларускай адміністрацыі.
Тэрор
Публічных пакараньняў я ў Менску ня бачыў, хоць ад сьведкаў чуў, што вешалі, але ў Арле адно публічнае пакараньне я перажыў, і да сёньня яно стаіць у мяне ўваччу. Справа была так. Недзе пад вясну 1942 году было абвешчана, што людзі, народжаныя ў 1926-1927 гадох на працягу 24 гадзін мусяць зарэгістравацца ў камэндатуры. Выключэньне рабілася толькі тым, хто працуе і пакажа адпаведныя дакумэнты. Я адразу пабег у камэндатуру 1 зрабіў тое, што вымагалася, 1, варочаючыся па Перасыханцы каля 5-й Курскай, сустракаю знаёмага хлопца, а ён усхвалявана пытаецца: «Чуў, Алёшку Аляксеева павесілі!» Мяне як маланкай шаснула!
Мы з Алёшкам сябравалі. Жылі мы непадалёк адзін ад аднаго, хадзілі лавіць рыбу. Адзін год мы вучыліся ў адной клясе, а пасьля ён застаўся на другі год. Пачуўшы такое, я пабег у Першамайскі сквэр. I жах! Непадалёк ад трамвайнага прыпынку на дрэве вісеў труп Алёшкі. У мяне сьціснулася дыханьне. Я заплакаў, дрыжалі плечы. He хацеў верыць. Але гэта была сапраўднасьць. Жудасна. Немцы павесілі Алёшку. А прычынай было тое, што мой сябра не атрымаў патрэбнае паперачкі аб працы.
Ён працаваў на палявой кухні, але яму не далі паперку, дык паліцыя яго ўбачыла, забрала і павесіла бо ён ня выканаў нямецкага загаду. Я бачыў яго павешанага і перажываў гэтую жудасную несправядлівасьць. Я ведаў, што ён немцам на кухні сячэ дровы, часам нават я прыйду, і ён мне дасьць паўкацялка паесьці. А яны яму не далі паперкі! ці ён ім ня вытлумачыў, ці немцы злосныя трапіліся, хто яго ведае. Гэтая падзея пакінула вельмі цяжкае 1 незабыўнае ўражаньне, гэта было барбарства ў дачыненьні да безабароннага, ні ў чым не вінаватага насельніцтва. I гэта рабіла армія не жандармэрыя, не гестапа, не СС. Нямецкае войска, вэрмахт, якое б яно ні было «шляхетнае» ў гісторыі, у мінулую вайну паказала, што яно можа быць і бандыцкім, бо вешаньне цывільных людзей дзяцей! армейскаму чалавеку ніякімі законамі не апраўданае.
У Менску я такога ня бачыў. Казалі, у 1941-м вешалі палонных на Камароўцы. Зора бачыла, як у верасьні 1941 году ад радыёзаводу да плошчы Якуба Коласа на два бакі на слупах віселі савецкія палонныя. У кнігах я пасьля бачыў здымкі, але самому бачыць не даводзілася.
Яўрэі
Зь яўрэямі я сутыкаўся ў першае лета, калі ганяў козаў і кароваў на пагарэлішчах. На пагарэлішчах бывала, што дом згарэў ня поўнасьцю верх згарэў, а падвал, палова першага паверху засталіся. I ў некаторых пагарэлішчах хаваліся яўрэі. Яўрэі наагул жылі ў гета, і іх кожны дзень ганялі на працу. Ганялі іх вэрмахтаўцы або оргтодтаўцы (можна было адрозьніць па форме вэрмахтаўцы ў зялёнай, оргтодтаўцы ў бронзавай), найчасьцей оргтодтаўцы ішлі са стрэльбамі, часам і з сабакамі дык праходзілі міма пагарэлішчаў, бо звычайна ісьці было далёка, пад Сьляпянку, дзе яўрэі выконвалі тэхнічныя працы для Орг-Тодту. Ганялі іх калёнамі: ідзе вялікая калёна па Даўгабродзкай у Сьляпянку, і з гэтых калёнаў яўрэі часам выбягалі і ішлі да сваіх знаёмых ці пажабраваць бульбы 1 часта на ноч не вярталіся ў гета. У 1942-м такое было магчыма, маглі спакойна ўцякаць. Яўрэі часта на пагарэлішчах начавалі. Як яны давалі рады з падлікам пры вяртаньні ў гета ня ведаю.
Што яшчэ было зь яўрэямі і маці расказвала, і я сам назіраў вельмі часта, асабліва гамбурскія яўрэі, якіх пачалі прывозіць у 1942 годзе, заходзілі ў дамы. Да нас на Берасьцянскай аднойчы прыйшла старэйшая жанчына, яна ўмела па-руску два-тры словы, і просіць забярыце маё дзіцё. Мая маці кажа: тады і тады мы ідзем у Западную, прывядзі сваё дзіцё туды, адкуль мы будзем адыходзіць. I чатыры жанчыны, якія ідуць у Западную, кажуць дзяўчынцы ісьці за імі сьледам, яна зь імі ідзе і на яе ніхто не зьвяртае ўвагі. Яны даводзяць яе да партызанскай зоны, і дзяўчынка аддаецца партызанам. Дарослых выводзіць не маглі, але дзяцей выводзілі вельмі часта.
Толькі адзін раз гэта было ў 1943 годзе я быў сьведкам таго, як цэлая калёна яўрэяў якраз на адцінку паміж Вайсковымі і польскімі могілкамі села на зямлю і ня рухалася. У гета был1 пачаліся пагромы, і ім аб гэтым перадалі. Іх вялі са Сьляпянкі ў гета, гэта была даўгая дарога, і яны селі на дарозе. Як доўга яны сядзелі я ня ведаю, назаўтра мы прыйшлі там ужо нікога не было, але прынамсі дацямна яны сядзелі 1 ня рухаліся.
Я ніколі ня бачыў, каб калёну вял1 беларускія паліцаі. Найчасьцей ахоўнікі былі з Орг-Тодта. Пару разоў я бачыў ахоўнікаў украінцаў або літоўцаў.
Ад бацькоў я чуў, што кантакты зь яўрэямі был1 і на ўзроўні адміністрацыйным, бо некаторыя яўрэі, якія пры саветах былі ведамыя навукоўцы, апынуліся ў гета, і людзі, што працавалі ў беларускай адміністрацыі, атрымоўвалі дазволы выводзіць іх для беларускай працы.
У народзе адчувалася варожасьць да сытуацыі, што частка наро-
ду сядзіць у гета. Народ не прымаў, што раптам яўрэяў ізалявалі. Наколькі мне было ведама, кіраўніцтва гета было ў нямецкіх руках, беларусы да гэтага дачыненьня ня мелі. У мяне склалася ўражаньне, што гета ня надта моцна і ахоўвалася. Вядома, былі пагромы, пра гэта людзі расказвалі, успрымалася гэта адмоўна. Людзі перажывалі, але нічога не маглі зрабіць.
Значную частку гета складалі гамбурскія яўрэі пераважна багатыя людзі, якія выходзілі ў горад амаль без аховы, мелі грошы, нешта куплялі, мянялі. А нашы яўрэі гэта была бядота. Калі гамбурскі яўрэй прыходзіў на базар нешта прадаць дык гэта было важна, а калі прыходзіў наш, дык ніхто не зьвяртаў увагі.
Гамбурскія яўрэі прыходзілі на базар, звычайна на Старажоўскі яны мел1 на вопратцы нашыўку з зоркай Давіда і прыносілі прадаваць лахі. Іхныя лахі былі досыць дарагія: галёшы, туфлі відаць, яны з сабой рознага прывезьлі 1 людзі ў іх куплялі. Нашытыя зоркі яны мусілі хаваць баяліся паліцыі, бо заходзіць на базар яўрэям было забаронена.