• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Нямецкае і беларускае жыцьцё магло перасякацца на прыватным узроўні. Пажыўшы больш як паўгода ў Шабанавых, мы пераехалі на вуліцу Берасьцянскую. Нам сказалі, што на Берасьцянскай жыве Серафіма Феліксаўна Жук сястра братоў Пашковічаў, ведамых беларускіх эсэраў 20-х гадоў. Бацька быў зь імі добра знаёмы і пайшоў да Серафімы Феліксаўны. Спадарыня Жук, як толькі даведалася «хто мы», дык адразу сказала, што кватэру нам здае. Жыла яна фактычна з дачкой Жэняй, але Жэня працавала і з маці асабліва не была. Дачка /Іарыса працавала настаўніцай у Глыбокім.
    Жэня ў часе акупацыі займала пасаду інжынэра, яна скончыла палітэхніку перад вайной. Працавала яна ў адміністрацыі чыгункі і там сышлася зь немцам з Орг-Тодта Антонам, яны працавалі разам. Антон жыў з Жэняй, начаваў у яе ў хаце. У Нямеччыне ў яго была жонка, дзеці. Антон крыху ўмеў па-беларуску з намі ён размаўляў па-беларуску.
    Час ад часу яны з Жэняй ладзілі розныя вечарынкі, запрашалі суседзяў, моладзь, часам прыносілі грамафон, і немцаў поўна прыходзіла гэты Антон прыводзіў. Мы ў вечарынках удзелу ня бралі.
    Я ведаў са словаў маці 1 бацькі, што зь немцамі былі кантакты на ўзроўні адміністрацыі. Маці казала, што ў газэтах «Беларускай газэце», «Голасе вёскі» атрымлівалі ад немцаў матэрыялы для перадавіцаў, і іх трэба было перакладаць і публікаваць, але ў «Голасе вёскі» бацька часта іх не пускаў, бо, па-першае, па-нямецку слаба гаварыў, а перакладчыка не было, дык бацька неяк гэта абыходзіў. Калі не зьмяшчалі важнай нямецкай перадавіцы, то ў рэдакцыю прыбягаў немец з камісарыяту і пачынаў крычаць, бывалі і сваркі, часам нават 1 бурныя, але рэдакцыя была беларускім месцам, побач была беларуская паліцыя, і працаўнікі адчуваліся сябе спакойна.
    Дзе былі немцы навідавоку, дык гэта каля Салдацкага дому (Soldatenheim) на Інтэрнацыянальнай, дзе праз вуліцу жыўЛёсІк гэта была чыста нямецкая ўстанова. Немцы часта прыходзілі і з нашымі
    беларускамі як іх пушчалі, ня ведаю, я ў тым Soldatenheim’e ніколі ня быў, але перад будынкам я бываў частавата, бо ў салдатаў можна было купіць цыгарэты, у іх было таньней, пасьля на базары перапрадасі значна даражэй.
    Дзяўчат, якія «хадзілі» зь немцамі, было няшмат. Да немцаў наагул такое стаўленьне было гэта ня нашы людзі, акупанты. А ў дзяўчат гонар быў. Бо, прыкладам, тая Жэня, Серафімы Феліксаўны дачка, з Антонам заўсёды старалася і выйсьці і прыйсьці, калі цёмна каб суседзі ня бачылі, што яна зь немцам.
    Наогул, народ перад немцамі трымаўся з гонарам: мы народ, мы тут жывем, вы напалі на нас, вы чужыя, акупанты, мы вашыя загады і патрабаваньні выконваем, але тут наша зямля, а вы ворагі.
    Украінцы
    Былі ў горадзе жаўнеры-ўкраінцы казалі, што галічане, але я зь імі ня меў кантактаў. Яны прыходзілі на базар так, як і паліцаі хадзілі, куплялі, гаварылі па-ўкраінску. Форма ў іх была нямецкая, толькі шапкі былі ўкраінскія з трызубам на месцы кукарды. Што гэта за фармаваньні был1 ня ведаю, яны стаялі ў кашарах на Камароўцы.
    Пятро Каралевіч
    3 украінцамі добра прыпамінаецца інцыдэнт, сьведкам якога я быў. Аднойчы зімой 1943 году ішоў я з школы на Старажоўскі рынак нешта трэба было прадаць. Рынак быў за могілкамі, яны яшчэ былі дзейныя, і царква Магдалены была адчыненая. На могілках шмат людзей, я праходжу далей і бачу жанчыны ўцякаюць, а на базары нязвыклы рух. Я пытаюся ў адной жанчыны: «Цётачка, што такое?» Мала што, раптам якая аблава. «А, кажа жанчына, на базары ўкраінцы грабяць». Думаю, што ж там яны грабяць...
    У мяне быў сахарын, але схаваны можаш быць купцом, а можаш і прадаўцом. Заходжу на тэрыторыю базару, гляджу ходзяць украінцы ў вайсковай форме са зброяй, можа, чалавек пятнаццаць, але ходзяць паасобку, па два, па тры, сьмяюцца, выглядае, трошкі нападпітку. У аднаго чалавека, бачу, бяруць сала і яшчэ штыком гэтае сала ткнуць, нешта яму сунуць у руку, рагочуць. Ну, ня тое каб грабёж сярод бела дня, але паводзяць сябе як сапраўдныя гаспадары.
    Я рухаюся ў натоўпе, але адчуваю, што людзі пачынаюць уцякаць пад могілкі. Думаю што ж такое? Трэба ж пачакаць, паглядзець. Тады, глянуўшы назад у бок могілак, бачу: ездакі прывязваюць коней, некаторыя злазяць, замацоўваюць павады пад могілкі яны пад’ехалі галопам. Гэта ўжо цікава што ж тут такое будзе? Тады
    коней яшчэ прыехала ужо больш за дзесяток, ужо й на вуліцы стаяць. I бачу, наперадзе ідзе відны чалавек, і пазнаю гэта Каралевіч! Пятро Каралевіч, граза Камароўкі, заступнік камэнданта паліцыі на Камароўцы. Ён заўсёды хадзіў у цывільным, яго рэдка хто бачыў у форме прыходзіў на Камароўскі рынак, шыракаплечы, высокі, жаўнерскай паставы, адным словам страшнавата-афіцыйны, у даўгім паліце, збоку адтапырана пад палітом вялікі пісталет. I за ім якіх дзесяць беларускіх паліцаяў ідуць, і таксама ўсе ў цывільным, але па выпраўцы адразу можна пазнаць. Думаю, цікава, гэта ж Старажоўскі базар, а Каралевіч з Камароўкі на конях прыскакаў.
    Чорт зь ім з сахарынам, раздумаў я прадаваць і толькі гляджу, што будзе. Заходзяць гэтыя паліцаі на базар ціхенька, і кожны зь іх падыходзіць да ўкраінца, відавочна абкружаюць. I вось адзін украінец таргуецца за сала, а ззаду яго стаіць Каралевіч, 1 ўкраінец пачынае з мужыком сварыцца, паднімае голас і крычыць «Ды такую тваю маць!» і забірае гэтае сала. I ў гэты самым мамэнт Каралевіч выкрыквае каманду, і кожны зь беларускіх паліцаяў, што стаялі за ўкраінцамі, выхапілі ў іх затворы зь вінтовак, бо вінтоўкі былі на плячах зроблена гэта было проста прафэсійна фактычна абяззброілі. I Каралевіч адразу: «На калені!» I ўсіх тых пятнаццаць украінскіх салдат стаяць на каленях.
    Тады Каралевіч дастае свой пісталет, ходзіць каля іх і кажа: «Вы што тут парадак свой будзеце наводзіць? Маці ўспамінаць? Паедзеце ў Маскву маці ўспамінаць!» Тады пад’ехала яшчэ чалавек пятнаццаць беларускіх паліцаяў на конях, украінцам надзяваюць кайданкі а мо зьвязваюць рукі, ня памятаю забіраюць вінтоўкі і ўсіх павезьлі.
    На гэтым сцэнка і закончылася. Базар шумеў далей. А што адбылося дык я і іншыя «прадаўцы» прыпушчалі такое: нехта з абрабаваных гандляроў пабег з Старажоўскага базару на Камароўку 1 сказаў, што на Старажоўцы разышліся ўкраінцы. На Старажоўцы можа свая паліцыя і была, але камароўская была вялікая, камэндантам быў немец Шэйман, а Каралевіч яго заступнікам. Людзі яго і баяліся, але адначасна трошкі й паважалі.
    Ня ведаю, што там 1 як пасьля было, але «маркі» Каралевіча вырасьлі! Бо перад тым Каралевіч для Камароўкі гэта быў разбойнік. Ён быў прафэсійны міліцыянэр са Случчыны, якога пару гадоў перад тым паслалі ў «Западную», на Беласточчыну наводзіць парадак, потым быў на фінскай вайне. Нібыта зь сям’і раскулачаных. Ён быў, дарэчы, католік. Пазьней ён мне казаў, што ў хаце былі беларускія малітоўнікі сьведамая беларуская каталіцкая сям’я.
    Чаму я гэта ўсё ведаю я пазьней зь ім меў справы. Каб падзарабіць, даводзілася гандляваць ня толькі сахарынам, але і содай, керасінам, а керасінам гандляваць было забаронена. Забарона то забарона, але керасін тавар ходкі, людзям патрэбны, і ў немцаў
    купіць няцяжка. Купіш у немца орг-тодтаўца літраў 20-25 і перапрадаеш. Звычайна трымалі керасін у бідонах у кустах альбо за ларкамі (трэба было наглядаць, каб ня скралі!). Бідоны прывозілі альбо на саначках, альбо на возіках. Зь бідона наліеш у літровую ці паўлітровую бутэльку, носіш яе, прыкрыўшы, ды выкрыкваеш: «Каму керасінчык па дзяшоўцы?!» Нехта мяне высачыў, сказаў Каралевічу, а той мяне за шкірку і ў паліцыю. У паліцыі, калі афармлялі паперы і пыталіся адрас, год нараджэньня, хто бацькі даведаліся, дзе бацька працуе, некуды патэлефанавалі і выпусьцілі.
    Але з Каралевічам мне давялося сустрэцца і пазьней, Калі беларускі лягер з Рэгенсбургу перавялі ў Міхельсдорф, прайшла чутка, што Даніла Клінцэвіч, дасюлешні камэндант беларускай паліцыі, атрымае павышэньне будзе «супэрвайзэрам» над беларускім лягерам у Міхельсдорфе і лягерам у Віндышбэргерсдорфе (гэты другі лягер яшчэ ня быў беларускі). А новым камэндантам паліцыі ў Міхельсдорфе будзе нехта іншы. I калі я ўбачыў летам 1946 году гэтага новага камэнданта я пазнаў Каралевіча! Падыходжу 1 кажу: «Спадар Каралевіч!», а ён глядзіць: «Чакай, я цябеў Менску бачыў!» «Так, вы мяне ў паліцыю забралі!» «А, дык тое было даўно!» Гэтак я сустрэўся з Каралевічам па вайне.
    Пазьней, ужо ў Нью Ёрку, я сяджу ў сваім кабінэце ў бібліятэцы, і мне кажуць: прыйшоў амэрыканскі жаўнер і вас пытае. Я выходжу Каралевіч! Мастэр-сарджэнт, у амэрыканскай форме! Я, прызнацца, ад такога відовішча аслупянеў. «Мастэр-сарджэнт» важны вайсковы чын. Я кажу: «Добры дзень». А ён чуў, што я належу да царквы на 401 Atlantic avenue, і ён да яе належыць. А форма ён цяпер на базе ў Каралайне, рыхтуе амэрыканцаў да супрацьпартызанскіх дзеяньняў у Віетнаме, яны спускаюць іх на парашутах у Віетнам, і амэрыканцы ловяць партызанаў. Гэтаксама ён быў досыць актыўны ў царкве плаціў складкі, бывала ў царкве і сям’я жонка і двое дзяцей. Пасьля арміі Каралевіч пасяліўся на Бэлэры, жыў там і памёр. Любіў выпіць, але не напіваўся. Меў у хаце зброю. Быў пісьменны. Казаў, што мае напісаныя ўспаміны пра фінскую вайну.
    Літоўцы, славакі
    Літоўцы-жаўнеры таксама стаялі ў горадзе, іх казармы былі на Камароўцы каля балотаў. Літоўцаў часам можна было бачыць на вуліцах Менску, але характэрная зьява іх заўсёды было па пяцьшэсьць чалавек разам, па адным ніколі не хадзілі. Украінцы хадзілі і па адным, і па два, не баяліся. Памятаю, адзін раз я літоўцаў спаткаў пры мосьце каля Нямігі, ня ведаю, што яны там рабілі, але яны запыталіся, як прайсьці ў тэатар, дык я ім паказаў дарогу. Гаварылі мы зь імі па-нямецку.
    Былі таксама славакі з крыжамі, у іх на сьцягу быў белы крыжык. Народ да іх прыхільна ставіўся ў тым сэнсе, што гэта ня немцы.
    Іншых чужынцаў-жаўнераў я ў Менску ня бачыў. У Арле былі і мадзяры, і італьянцы, 1 славакі, і гішпанцы, але ніхто іх сур’ёзна як жаўнераў не ўспрымаў. Пра італьянцаў наагул хадзілі чуткі, што ў іх можна і пісталет купіць, толькі дай добрага масла... Гішпанцы прыехалі зімой, а халады былі жудасныя на нямецкіх жаўнераў страшна было глядзець ухутаных у коўдры, а гішпанцы дык па пяцьшэсьць коўдраў на сябе надзявалі, гэта быў чыста маскарад! Думаю, іх там мароз пабіў больш, чым кулі.