Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Абодва яны і Саломенік, і Кісель старыя менскія настаўнікі, ідэйныя беларускія пэдагогі, аўтары падручнікаў. На мяне яны зрабілі ўражаньне і ўплыў, хоць я ведаў іх нядоўга. Мушу зазначыць, што ня раз я лавіў сябе на думцы: усе дырэктары маіх беларускіх школаў П. Кісель, А. Саломенік, А. Акановіч і А. Орса зрабілі на мяне ўплыў. Я адчуў, як гэтыя адданыя беларусы, прафэсійныя пэдагогі імкнуліся даць вучням 1 патрэбныя веды, і беларускасьць.
Прагімназія
Настаўніцкая сэмінарыя месьцілася на Цнянскай тыдні трычатыры, затым вучэльня перабралася на Нямігу, у будынак, дзе працавала прагімназія. Бацькі мне кажуць: ты ж настаўнікам не плянуеш быць? Дык пераходзь у прагімназію. I я пайшоў у прагімназію, мяне ў той самы дзень запісалі, а ў канцы верасьня ў будынак перабралася і сэмінарыя.
Будынак прагімназіі быў на Нямізе зь левага боку, ідучы ад рэчкі, бліжэй да Гарадкога Валу, як спусьціцца ад таго дома, дзе быў Скарынаўскі цэнтар. Часам, каб скараціць дарогу, мы з прагімназіі -
там быў плот зь дзіркай выходзілі і праходзілі праз двор на Рэвалюцыйную.
Будынак быў вельмі стары і, думаю, гэта быў яўрэйскі будынак. Уваход быў праз арку, арка зачынялася брамаю з кратамі. На браме Пагоні не было, але была конская галава. Затое ў самым будынку, як зойдзеш зь левага боку было месца для веласіпедаў, а далей ідзеш калідорам, направа даўгі, налева карацейшы 1 цёмны і канчаецца замаляванай сьценкай. I часам, калі сонца сьвяціла з таго боку, асабліва раніцай, пад гэтай фарбай праступала выява мэноры, а як сонца зойдзе сьценка была цёмная. Я гэтага 1 не заўважаў, і аднойчы мы едзем з Жэнькам Кавалеўскім на веласіпедах (а ён жыў на Камароўцы), і ён кажа: я табе пакажу фокус. Заходзім мы раніцай у будынак, а Жэнька пытае: бачыш? I я пабачыў абрысы мэноры! А ў чым фокус? А як сонца ня будзе, дык нічога й ня будзе. I праўда праз гадзіну на сьценцы нічога няма! Нешта ў гэтым, было знамянальнае.
Атмасфэра ў прагімназіі была мне больш знаёмая, бліжэйшая. Перш за ўсё школа мясьцілася ў самым горадзе. Па-другое, мне сказалі, што адзін з выкладчыкаў Антон Адамовіч, якога я ведаў і чакаў сустрэчы зь ім. Па-трэцяе што мне вельмі спадабалася сказалі, штоў прагімназію можна будзе прыяжджаць на веласіпедзе. А к гэтаму часу мой траюрадны брат Сярожка Ваўчок мне сабраў веласіпед, дык мне хацелася паказацца.
Я прыйшоў у клясу, здаецца, на другі дзень працы прагімназіі, у клясе было чалавек 25-30 гэта 4-я кляса, і яна была поўная. (У прагімназі'1 4-я кляса была апошняя, пасьля яе мусілі б быць калі дазволяць немцы яшчэ чатыры клясы гімназіі.) Пасадзілі мяне за адной партай першы рад ад дзьвярэй, другая ці трэцяя парта з хлопцам, быў ён невыразны, падстрыжаны пад бокс, спакойны. Прайшла лекцыя, пачалася вялікая пераменка (цяпер кажуць «перапынак», але ў нас былі «пераменкі») 20 хвілін. Я знаёмлюся з тым хлопцам, кажу: «Я Кіпель», а ён: «Я Цэлеш». Гэта, як я даведаўся пазьней, быў сын пісьменьніка Міколы Цэлеша. I мы зь ім нейкі час разам сядзелі. Пра Цэлеша я шмат апавядаў ягонаму бацьку, калі той прыходзіў да мяне ў Публічную бібліятэку ў Нью-Ёрку. Бліжэйшае знаёмства адбывалася прыблізна так. Я кажу: «Я цябе бачыў у СБМе», ён адказвае: «Так». Ён жыў каля Дому ўраду, там ішла крывенькая вулічка Берсана і зьлева стаяў прыгожы драўляны зеленавата-карычневы дом дык у ім ён жыў, 1 на Нямігу яму было зусім блізка.
Зімой прыйшлі ў прагімназію двое вярбоўшчыкаў: адзін беларускі вайсковец вербаваць у афіцэрскую школу, а другі у дапаможныя аддзелы Luftwaffe. Цэлеш запісаўся ў Luftwaffe і неўзабаве з школы зьнік. I я тады перасеў на апошнюю парту, дзе сядзеў Дзімка Карпенка. Ён жыў каля Грушаўскага пасёлку, ягонага бацьку расстралялі -
бацька ягоны быў архітэктарам у групе Лангбарда. Дзімка ўвесь час сядзеў адзін, я таксама ведаў яго з СБМ.
У прагімназіі былі ўсе новыя настаўнікі. Распытваючы, я даведаўся, што адзін з настаўнікаў, «літаратар» Антон Адамовіч. Гэтае сустрэчы я чакаў, бо я Адамовіча ведаў яшчэ з Кірава, але ў Менску яшчэ н1 разу зь ім не сустрэўся, хоць з бацькамі ён бачыўся часта. I вось сустрэча адбылася. У клясу ўваходзіць Адамовіч, глядзіць сабе пад ногі і нясе стос кніжак: ён заўсёды прыносіў мноства кніжак 1 часапісаў. Ён узьняў галаву і скорагаворкай клікнуў «Жыве Беларусь», 1 кляса грымнула ў адказ «Жыве!» усе ўсьміхаліся, усім падабалася. Адамовіч быў адзіны, хтотак вітаўся, але рукі не паднімаў. А тады ўбачыў мяне: «Ну, гэтага вучня я, здаецца, ведаю!» 1 падышоў і абняў мяне, што ўсёй клясе было трошкі дзіўна. Ён кажа: «Я шмат гаварыць ня буду, але некалі далёка-далёка мы былі разам». Так у нас устанавіўся кантакт, але Адамовіч праз пару месяцаў прапаў яго выправілі ў Нямеччыну.
Гэты год у прагімназіі быў цікавы. Дарэчы, у прагімназіі я першы раз спаткаў Галіну Ганчарэнка яна вучылася на дзьве клясы ніжэй, у 2-й яна не была актывісткай і трымалася збоку, але грала на піяніна на розных зборках і ўрачыстасьцях. Мы зь ёй пасьля дзесяцігодзьдзі сябравалі.
Дырэктар Аляксандар Акановіч
Сапраўдным маторам прагімназіі настаўнікам, адміністратарам, часта дарадцам быў яе дырэктар Аляксандар Акановіч. (Ягоная жонка Ганна была сястра Сьцяпана Некрашэвіча.) Акановіч быў дзейны менскі настаўнік 1 падтрымліваў беларускасьць. У прагімназіі была створаная дружына СБМ, тым болей, што штаб быў недалёка мы нават на пераменках туды хадзілі. У штабе часам казалі: трэба паехаць на радыёзавод, або на Грушаўскі пасёлак, або ў ЦТО. (Центральное торговое обідество, была такая ўстанова каля вакзалу, як ісьці на Суражскі рынак. Менчукі казалі ЦТО, але сям-там можна было пачуць іЦГТ Цэнтральнае гандлёвае таварыства што ўжывалася ў рэкляме.) Рэч у тым, што вельмі часта ў штабе шукалі двух-трох СБМаўцаў, каб паслаць у нейкую ўстанову, бо туды прыяжджала па справах моладзь з правінцыі, і трэба было паказаць, што ў Менску дзейны СБМ. Дырэктар Акановіч заўсёды ішоў насустрач і адпускаў бо ж у дырэктара трэба было пытацца дазволу. Я, Карпенка, Жэнька Кавалеўскі заўсёды хадзілі, бо нам было цікава, мы гэтым жылі. Акановіч мне казаў: ты заўсёды прыяжджай на веласіпедзе, бо калі трэба недзе выехаць, хутка даедзеш.
Наагул Акановіч вельмі дбаў пра школу. Памятаю, як ён пытаўся ў мяне, ці ня ведаю я каго з аўтамабілем, бо недзе ў Сьляпянцы нем-
цы мелі адукацыйныя курсы «для нямецкай моладзі» і выкідалі шмат наглядных матэрыялаў, якія можна было забіраць, але не было як прывезьці, а гэта трэба было зрабіць хутка.
У канцы верасьня перавялі ў гэты самы будынак і сэмінарыю. Прагімназія канчала свае заняткі а 2-й ці 3-й, пасьля працавала сэмінарыя, а тады яшчэ ўвечары былі заняткі фэльчарскай школы у адным будынку тры ўстановы. Я так прыпушчаю, што Акановіч быў загадчыкам над усімі і часта ён каардынаваў супольную дзейнасьць. На праваслаўныя Каляды 1944 году адбылося сьвята для ўсіх трох школаў у вялікай залі наверсе выступалі дзеці, яліначкі, сьпявалі, танцавалі. На сьвята прыйшоў япіскап Філафей, людзі з інспэктарыяту Я. Скурат, а адчыняў і кіраваў усім Акановіч. Гэта быў адзіны раз, калі я бачыў у гімназіі шышак з тагачаснага беларускага кіраўнічага апарату. А немцаў там ні разу не было.
Акановіч быў вельмі добры адміністратар гэтыя тры ўстановы былі даволі вялікія, шмат вучняў, а будынак быў заўсёды дагледжаны, спраўнае ацяпленьне ён усе камунальныя патрэбы залагоджваў. Акановіч выехаў на эміграцыю, быў настаўнікам у беларускай гімназіі і памёр у Міхельсдорфе ад сардэчнага прыступу ў 1948 годзе.
СБМ у прагімназіі
Ладна часу адводзілася і грамадзкім справам. Былі ў прагімназіі гурткі: драматычны развучваліся п’ескі, быў літаратурны. Пазашкольная актыўнасьць была безумоўна шырэйшая, чым у народнай школе. Але я ў гэтай актыўнасьці ўдзельнічаў мала, бо быў у СБМе.
У прагімназіі дзеіў зьвяз СБМ тры дружыны, у кожнай каля дзесяці чалавек. Зьвязны быў Жэнька Кавалеўскі, дружыновыя я, Саша Касьпяровіч, Цэлеш, але мы часам мяняліся (калі Цэлеш адышоў у Luftwaffe, я застаўся з Касьпяровічам). Думаю, што дзьве дружыны былі таксама і ў сэмінарыі. Была адзінка і ў фэльчарскай школе, але фэльчарская школа з моладзі была найменш актыўная, дык тая адзінка СБМ магла быць толькі на паперы. Перш за ўсё у фэльчарскай школе было шмат расейскамоўных і гэта заўважалася. Па-другое, вучні фэльчарскай школы адчувалі сябе вышэйшымі яны ж ужо фэльчарская школа, а тут нейкія шчанюкі школьнікі блытаюцца!
Аднойчы прыйшоў у будынак Зьміцер Стэльмах старшы праваднік СБМ на Менск, «шышка», 1 зрабіў зборку СБМу гэтых трох установаў гімназісты на зборцы пераважалі пяць да аднаго. Прычым у прагімназіі ўсе былі вельмі актыўныя. Клясай ніжэй, у 3-й, вельмі дзейны быў Сашка Касьпяровіч, дружыновы, заўсёды хадзіў у форме, як і Жэнька Кавалеўскі, у яго дружыне было чалавек 12. Я неяк быў ва Ўправе, і мне кажуць: тут ужо СБМаўцы гэта робяць а рабіла
тое дружына Сашкі Касьпяровіча. Адзін раз ужо значна пазьней, у студзені 1945 году ў Бэрліне я іду на Александэр-пляц і лоб у лоб з Сашкам Касьпяровічам сутыкаюся, а ў яго шапка з ССаўскай кукардай. Я аслупянеў і пытаюся: як ты ў гэта папаў? Ён кажа: зь Менску эвакуавалі, быў на заходнім фронце паранілі, забралі ў РОА, а пасьля РОА расфармавалі, і ён папаў у СС. Яго ў часе бамбёжкі забіла ў Дрэздэне я бачыў у DP-лягеры аднаго беларуса, дык ён расказаў, што ў Касьпяровіча ў Дрэздэне была сям’я, ён прыехаў на пабыўку, і іх усіх забіла. (Паводле інфармацьп зь дзёньніка К. Езавітава (Запісы, № 36, 2013), сям’я Касьпяровічаў загінула ў Бэрліне.)
Палітыка
Прыпамінаецца мне і такое здарэньне. Настаўнік фізкультуры ў прагімназіі зваўся Янка Козьлік, мянчанін, чалавек выраблены, падцягнуты, з вайсковай выпраўкай, жыў ён у раёне тэатру опэры і балету. Аднойчы на лекцыі фізкультуры спартовая заля ў нас была на другім паверсе ён пачаў даваць фізкультурныя каманды і тлумачыць, якія былі каманды савецкія, якія цяпер беларускія, і пачаў устаўляць палітычныя канатацьп, згадаў немцаў. Напрыклад, сказаў, сьмяюцца зь беларускай каманды «Зважай!», якая нібыта не адпавядае камандзе «Сммрно!» Козьлік патлумачыў, што зь беларускага шмат чаго могуць сьмяяцца, але пытаньне адпаведнасьці сэнсу каманды 1 моўнай дакладнасьці будзе вырашана, 1 «мы вырашым яго не сягоньня, а калі немцаў ня будзе». Козьлік так гэта з націскам сказануў, ясная справа, каб мы ўсе пачулі 1 зразумелі упарадкаваньне беларускай тэрміналёгіі будзе зроблена беларусамі. Відаць, ён хацеў перадаць нам, вучням, нешта, што адбывалася глыбей і не было так відавочнае. Як я прыпамінаю, вучні ўспрынялі гэта нармальна. Ніхто нічога не казаў! Неўзабаве пасьля гэтага, у сакавіку, Козьліка прызвалі ў БКА, бо ён быў лейтэнант Чырвонай Арміі. Нам сказалі, што фізкультуры болей ня будзе, а праз тыдзень Козьлік зайшоў у будынак у форме, разьвітацца з вучнямі. Пасьля дзе я ў каго ні пытаўся, ц1 сустракалі такога Янку Козьліка ніхто ніколі яго ня бачыў.