• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Языкі казалі, што ў прагімназіі я ўжо ня памятаю які прадмет, магчыма нават і батаніку выкладала жанчына яўрэйка, нібыта дырэктар Акановіч яе ведаў з ранейшага часу. Яна была смуглявая, але мы ніколі не пыталіся.
    Я чуў ад бацькі, што ў Навуковым аддзеле працавалі пару яўрэяў, якія запісаліся як беларусы.
    У газэтах, вядома, падавалася афіцыйная палітыка, пісалася ў тым духу, што «жыды нам шмат нашкодзілі», «савецкая ўлада гэта жыды», але на пабытовым узроўні гэта ня поўнасьцю прымалася. Ніякай варожасьці да яўрэяў не было, хутчэй само існаваньне гета ўзбуджала варожасьць да немцаў, бо людзі не прывыклі, што твайго былога суседа ізалююць і трымаюць за калючым дротам, а яшчэ нядаўна ўсе жылі разам.
    У народзе антысэмітызму не было хоць, вядома, на бытавым узроўні яшчэ з савецкіх часоў было поўна жартаў. А ў часы нямецкія, я б сказаў, была сымпатыя да 1х каб даць ім паесьці, ці дзіцёнка вывесьці ў Западную ім дапамагалі. Я нідзе ня бачыў і ня чуў, каб «звычайныя» людзі ставіліся да іх варожа.
    У канцы 1943 году гета зьнішчылі, але той раён так і застаўся за дротам. Прычым ніхто не казаў, што яўрэяў забілі там, у гета казалі, што вывезьлі.
    Палонныя
    Пра лягеры палонных ведалі невялікія лягеры былі ў самым горадзе, а пра Трасьцянец не было нават і чуваць, каб нехта пра гэта нешта расказваў, прынамсі да мяне такое не даходзіла. Казалі, што
    ёсьць вялікія лягеры палонных, але далёка. Пра палонных найбольш гаварылася на базары, яны былі зьявай штодзённага жыцьця.
    Палонныя зь лягеру на вуліцы Шырокай хадзілі па хатах напрыклад, прыйдзе, спытаецца, ці ня трэба каго пастрыгчы або нешта падшыць, падбіць боты або гарод ускапаць іх пусьцяць, накормяць, дадуць за работу. Ня ведаю, які ў іх быў рэжым, але хадзілі яны часта безумоўна часьцей, чым яўрэі. У Серафімы Феліксаўны Жук за той час, што мы жылі, палонныя ўборную на агародзе перанесьлі разы тры. Раней стаяла па два гады, а тут праз два месяцы прыйдуць у хату, а Серафіма Феліксаўна кажа: «У мяне для вас ніякай працы няма, дык перанясіце ўборную, дам вам паесьці». Адносіны былі добрыя.
    Адзін выпадак з палонным мне запамятаўся на ўсё жыцьцё. Прыйшоў у хату палонны: ці трэба каму пастрыгчы валасы, у мяне машынка. Пачаў ён мяне стрыгчы, а машынка паламалася. Ён мне паласу па галаве правёў, 1 далей няма як. Вось так я выглядаў: праз усю галаву выстрыжана паласа зусім як у некаторых сёньняшніх маладзёнаў. Палонны кажа бездапаможна: «Ну, мзвннмте...» Давялося ісьці ў цырульню на плошчу Якуба Коласа, а там цырульнік кажа: «А такую тваю маці, я цябе стрыгчы ня буду, так і хадзі...» «Дзядзечка, як жа я буду хадзіць?» Дык я таго цырульніка ўпрошваў, каб ён дастрыг, і неяк упрасіў.
    Грошы
    Усюды хадзілі рублі і маркі. Рублі бралі менш ахвоча. Калі ты ходзіш на базары і прадаеш, скажам, кашулю, а другі падыходзіць і кажа: а ў мяне боты, давай абмяняем адно каштуе больш, другое менш, і рэшта аддаецца грашыма. Але калі на базары стаіць ларок, то там ужо таварамі не бяруць, патрэбныя грошы. На базары таксама браліся і рублі, 1 маркі. (У Менску ў часе вайны дзеілі чатыры вялікія рынкі: Камароўскі, Старажоўскі, Чэрвенскі 1 Суражскі. Базарныя дні тых рынкаў былі ў розныя дні тыдня.)
    Ня ведаю, ці былі афіцыйныя гандлёвыя ўстановы з сваімі правіламі прыпушчаю, што былі да іх я ня меў дачыненьня. А там, дзе трэба было плаціць у падатковым бюро, прыкладам там таксама бралі і маркі, і рублі.
    Маркам аддавалі перавагу (гэта былі ня райхсмаркі, а спэцыяльныя маркі для ўсходніх абшараў), бо за гэтыя маркі можна было нешта купіць і ў немцаў. Рублёў немцы ня бралі. Былі і нямецкія магазыны каля вакзалу, каля фабрыкі-кухні я ў тых магазынах ня быў, там толькі немцы маглі купляць.
    Прыпамінаецца такі выпадак. У нас развальваліся крэслы, і было немагчыма дастаць сталярны клей, дык я спытаўся ў таго Жэнінага
    Антона, нават ня думаючы а ён кажа: я магу купіць у нямецкім магазыне. Я яму даў 50 марак, і ён мне гэтага клею гэтулькі купіў, што ўсе крэслы пасклейваў. Напэўна, немцы маглі купіць у сваім магазыне ўсё, што ім было патрэбнае.
    Няміга
    Прагімназія разьмяшчалася на Нямізе, 1 за дзьве-тры падваротні ад яе пачынаўся камэрцыйны раён гэта было сэрца Менску: на абодвух бакох вуліцы былі маленькія камісіёнкі, шашлычныя, забягалаўкі, піўныя. Няміга была вельмі жывое месца, гандаль ішоў вельмі шырока. Там панавала спэцыфічная атмасфэра, там Менск жыў сваім жыцьцём. Гэта ня Цнянская, што далёка і людзей мала, тут была самая гушча, людзі толькі цывільныя, хоць за пару кварталаў быў Soldatenheim, але ён быў незаўважны, ізаляваны. Гэты раён Няміга, Траецкае прадмесьце, да бальніцы быў цывільны, немцаў там не было відаць, і прагімназія ўпісвалася ў гэты ляндшафт, дзе было адчуваньне, што ніякай вайны няма. Магазынчыкі маленькія, крамкі, як1х пры саветах і не было, барахлішка невыразнае, тыпы падазроныя, варажбіткі, якіх было поўна. 3 улікам пазьнейшага досьведу вялікіх гарадоў Няміга ў Менску была тыповы downtown.
    Нашы гаспадары Шабанавы нацягалі ў часы пажару кніжак, а таксама фатаграфічнай паперы. Я ў іх пытаюся што з гэтай паперай? Яны кажуць ай, трэба выкінуць. Дык я занёс на Нямігу ў камісіёнку, і якраз пачкі былі добрыя, незасьвечаныя, і ў мяне купілі гэтую паперу мамэнтальна.
    Я ўпэўнены, што старая Няміга для сёньняшняга турыста была б вельмі прыцягальнай, бо сапраўды там можна было і паесьці, і выпіць, і закусіць, і касьцюм пашыць, і фатаграфічны апарат купіць.
    Адно што на Нямізе надта не любілі вучняў. Вучні заходзілі пераважна там, дзе можна нешта паесьці, прычым калі добры кліент булку ня возьме, бо яна памятая, то вучню малаважна, памятая яна ці не, абы зьесьці. Але шмат у якіх магазынах сядзелі варажбіткі, і як толькі зойдзе добры кліент, то яны адразу: «Ну, мілы, давай пагадаю!» А мы ведалі, што гэтыя варажбіткі былі жулікі, 1 нас у тыя магазыны не хацелі пускаць яна варожыць на сіце, уткне нажніцы, нешта гаворыць і глядзіць, будзе сіта круціцца ці не. А нехта з цыганоў стаіць і дзьме на тое сіта! А мы кажам: глядзі, глядзі ён дзьме на сіта! I гаспадар гоніць нас вон. Дык мы ўжо ведалі: дзе варажбіткі туды лепш не заходзіць.
    Наагул, гэта вельмі цікавы мамэнт я ўжо пазьней перадумваў пры саветах Няміга ня значыла нічога, звычайная вуліца, і раптам у 1942-1943 годзе стала цэнтрам гораду! Жывым сапраўдным цэнтрам. Можна нават было нешта даведацца, калі патрэбна, бо
    якраз каля самага мосту на Ніжнім Рынку быў адбудаваны магазын з прыгожымі шпалерамі, дзе прадавалі і гадзіньнікі, і мэдычныя інструмэнты, але ў іх можна было даведацца, ці ідуць цягнікі. Бо адзін раз у клясе нехта пытаўся, як ехаць на Берасьце, дык іншы вучань адказаў: зайдзіце на Нямізе ў магазын, і вам скажуць расклад цягнікоў. Старая гістарычная вуліца зрабілася цэнтрам дзелавога жыцьця гораду.
    Кнігі
    Як я зазначыў раней, Менск горад кніжны. Кніга ня выйшла з ужытку і ў вайну.
    На найбольшым у Менску Суражскім рынку быў кіёск, які працаваў толькі ў базарныя дні і ў нядзелі (на розных рынках базарныя дні былі розныя). Там было шмат людзей з «Западнай» іх пазнавалі мамэнтальна па адзёжы, бо яны былі лепш апранутыя: кажушкі прыгожыя, шапачкі. Суражскі рынак быў найбліжэйшы да чыгункі, а «западнікі» найчасьцей прыяжджалі чыгункай.
    У самым канцы базару быў вялікі кіёск, дзе былі «салідныя кнігі», іх можна было купіць, але можна было і пазычыць у кіёску былі два ці тры прадаўцы, і яны бралі толькі маркі.
    На Камсамольскай вуліцы быў вялікі магазын, дзе таксама прадаваліся кніжкі і ноты у тым магазыне былі іх сотні, яны ляжалі на палічках, і іх трэба было самому выбіраць. А з кніжак прадавалася пераважна бэлетрыстыка, шмат беларускіх Мурашка, Бядуля, старыя савецкія выданьні. Нічога іншага я ня бачыў, хоць я надта тады і не шукаў.
    Праўда, мой сябар Дзімка Карпенка, зь якім я сядзеў разам у школе пасьля таго, як Цэлеш пайшоў у «Люфтвафэ», адзін раз паказаў мне кніжку Коласа, якая была выдадзеная ў Вільні, ён купіў яе на Суражскім базары за 2 маркі. Ён і сам любіў чытаць, і маці яго зьбірала кнігі яны жылі далёка, каля Грушаўскага пасёлку, я часам у іх начаваў. Так што на рынку трапляліся кніжкі віленскіх выдавецтваў.
    Калі б я мог параіць нейкаму геральдысту, які рабіў бы герб Менску, я абавязкова настаяў бы, каб у гербе была кніжка. Мне здаецца, што мянчане чытаюць больш за іншых, ці можа я проста больш з такімі людзьмі сутыкаюся.
    На мяне і тады зрабіла ўражаньне: маё дзяцінства прайшло ў Арле, я там ведаў птушыны базар, іншыя базары, але ня бачыў, каб на базары прадаваліся кнігі. Калі я прыйшоў на Суражскі базар і ўбачыў, што кніжкі прадаюць я быў вельмі ўражаны. Я тады не задумляўся, што беларусы бліжэйшыя да Захаду, але адчуў гэтую розьніцу.
    Памятаю, Серафіма Фэліксаўна, калі я ішоў на Суражскі базар, нават давала мне заданьне знайсьці канкрэтную кніжку, бо яна шмат чытала і хацела тую кніжку мець.
    У сувязі з кніжкамі прыпамінаецца цікавы эпізод. У маёй 29-й народнай школе была дзяўчынка Валя Чачнёва, і я зь ёй хутка пасябраваў. Валя была мянчанка, гаваркая, усім дапамагала, вельмі свойская. Мне яна адразу сказала: знаеш, можна цягаць кніжкі ведаеш, дзе ўнівэрсытэцкі гарадок? Там, крышку далей за СД, у адным пустым унівэрсытэцкім будынку ў падвале зваленыя кніжкі, і хоць ёсьць ахова, але можна праз адчыненыя вокны залезьці. I мы пачалі туды лазіць. Кніжак там было шмат, усё было літаральна завалена, толькі вузенькая сьцежачка паміж імі гэта былі тыя кніжкі, якія немцы падрыхтавалі для вывазу, але яны мусілі прайсьці нейкі перагляд, аднак ці ў немцаў людзей не хапала ці што кнігі ляжалі, і моладзь лазіла і выбірала сабе кніжкі для чытаньня. Я, напрыклад, набраў усе тамы Малой савецкай энцыкляпэдыі. Усю восень 1942 году з Валькай Чачнёвай і зь іншымі мы вельмі часта хадзілі і набіралі кніжак. Безумоўна, гэта быў крадзеж немцы скралі ў беларусаў, з розных бібліятэк, і зьбіраліся вывезьці, а мы «адкрадалі» назад у немцаў.
    (Нядаўна я даведаўся, што Валя Чачнёва загінула згарэла на сумна вядомым пажары на навагоднім балі ў Менску ў 1946 годзе.)
    Мовы
    Ва ўстановах і канторах мова была беларуская гэта ніхто не аспрэчваў. Усе надпісы былі па-беларуску. Прыходзіш у кіно купляць білет у касе касірка гаворыць па-беларуску, тое самае ў тэатры. Тэатар уважаўся цэнтрам беларускасьці.