Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Канец чэрвеня пачатак ліпеня 1944 году ў маёй памяці замацаваўся як бурлівы пэрыяд: нэрвова, мітусьліва я разьвітваўся зь дзяцінствам і юнацтвам і пераходзіў у невядомае новыя краіны, новыя людзі. На душы было цяжка выяжджаць з свайго гораду, з Бацькаўшчыны ахвоты не было.
Першыя дні ў заходнім сьвеце
Адносны спакой у эвакуацыйнай гарачцы наступіў у Кёнігсбэргу, куды наш эшалён прыехаў на пачатку ліпеня. У Кёнігсбэргу нас пасялілі ў кірсе, у якой, як казалі, бываў сам Кант. Спалі мы на дворыку моладзь трымалася разам: я, Зора, Дзіма Сямёнаў, сястра Лявона Галяка. Пачаліся выхады ў горад мы атрымалі талёнчыкі на прадукты, пахадзілі па горадзе, схадзілі на мора, пакупаліся. Час ад часу з намі па Кёнігсбэргу хадзіла Туся Шчаглова, у Менску я бачыў яе пару разоў у штабе СБМ, але бліжэй пазнаёміўся ў цягніку. Блізкім спадарожнікам была Зора, а таксама сын капітана Шнэка Алег.
У Кёнігсбэргу Юры Сабалеўскі, які інфармаваў уцекачоў аб штодзённых праблемах, абвясьціў, што ўсе мы, хто едзе ў эшалёне гэта БЦР, і хутка мы паедзем у Бэрлін. Прызнацца, я і без Сабалеўскага хутка зразумеў, што гэтае ўгрупаваньне ўцекачоў гэта беларускае кіраўніцтва, БЦР. Празь некалькі дзён эшалён БЦР (дарэчы, шмат хто з эшалёну застаўся ў Кёнігсбэргу) накіраваўся ў Бэрлін.
У Бэрліне «эшалён» разьмясьцілі ў вялізным паўцёмным памяшканьні (некалі гэта была шыкоўная танцавальная заля), у якім цяпер у некалькі радоў стаялі падвойныя нары зь цюфякамі і коўдрамі. Кожнаму былі выдадзеныя прадуктовыя карткі на пару дзён, а немец з Ostministerium, які раздаваў карткі, таксама сказаў, што ў гэтым будынку мы прабудзем ня больш за тыдзень, а тады БЦР адказная за нас разьмяркуе людзей.
У сьведамасьці цьвёрда асядала: гэта ўжо была Нямеччына, Першапачатковая разгубленасьць праходзіла, яе зьмяняла пачуцьцё таго, што трэба дапасоўвацца да новага жыцьця, ня даць сябе апанаваць пэсымізму. Найперш трэба было мабілізаваць веданьне нямецкай мовы -1 ў галаве было зусім ясна: пачынаецца 1ншы жыцьцёвы этап. Я за пару дзён зарыентаваўся не скажу, што на раз-два, але паступова і сабраў свае веды нямецкай мовы. Захацеў схадзіць у кіно першы раз пайшоў сам, знайшоў кінатэатар, купіў білеты, бо ўжо аднекуль зьявіліся і маркі, праехаў у мэтро, якое тут звалася U-Bahn. Так пачалося жыцьцё ў Нямеччыне.
У Бэрліне людзей БЦР пачалі разьдзяляць. Адна група там была і Зора празь дзень-два выехала ў Сілезію. А дні праз чатыры-пяць а я быў з бацькамі бацькі кажуць, што БЦР выяжджае ў Пазнань. Ты, кажуць, далёка не адыходзься, бо нас паклічуць праз гадзіну ці дзьве трэба будзе ісьці на вакзал, і адтуль паедзем у Пазнань. Я кажу: «Дык што, я мушу сядзець тут?» А ў «гатэлі» бежанская атмасфэра, дык мне ня надта хацелася й сядзець. Я хадзіў ня толькі ў кіно, я купіў такую кніжачку-праваднік па Бэрліне Baedecker і паступова пачынаў арыентавацца ў новым горадзе.
Каля 10 ліпеня раніцай прыходзіць у гатэль немец зь Міністэрства ўсходніх справаў і па-нямецку, моцна, абвяшчае: сёньня тыя, хто працуе ў Беларускай Цэнтральнай Радзе, павінны пайсьці на Ангальцкі вакзал, і туды будзе пададзены цягнік, у які яны мусяць сесьці. Я пераклаў тым, хто там стаяў. I праўда, на тую гадзіну, што было сказана, людзі на вакзал зьявіліся, некалькі дзесяткоў чалавек хто на таксі, хто прыйшоў. Ня ведаю, якія ў таго немца былі крытэрыі, паводле якіх ён вызначаў хто працуе ў БЦР, а хто не, але прозьвішчы супрацоўнікаў БЦР ён назваў.
У ліку названых БЦРаўцаў быў і мой бацька, бо ў Менску ён займаў пасаду кіраўніка навуковага аддзелу, дык мы таксама сел1 ў цягнік і паехалі ў Пазнань. Ехалі мы туды ня так доўга, гадзін дванаццаць, ехалі ноччу, цягнік пасажырскі, асобнае купэ, ехалася нармальна загрузілі нас вечарам, 1 на раніцу мы былі ўжо ў Пазнані,
Пазнань
На вакзале ў Пазнані нам сказалі, што месца, дзе разьмесьціцца БЦР, знаходзіцца на ўскраіне гораду і даехаць туды можна толькі трамваем. Фактычным лідэрам гэтай групы стаўся Аўген Калубовіч. Ён гаварыў па-нямецку слабавата 1 ўзяў за перакладчыцу адну з дачок Сымона Кандыбовіча Іру Кабыш, якая па-нямецку гаварыла добра. (Ну я з усёй той групы па-нямецку гаварыў найлепш.) Выдатна гаварыў па-нямецку Сьцяпан Стаськевіч амаль зусім як немец але ня быў галоўны. Такая ў маім уяўленьні стварылася герархія.
Мы даехалі трамваем па Glogauerstrasse да канца лін11, а там трэба было яшчэ мэтраў 200-300 прайсьці. Трамваем прыехала адна група, за ёй другая разам асобаў 50-60. Сабраўшыся разам, мы рушылі ў патрэбным кірунку відаць, Калубовічу былі дадзеныя інструкцыі, як дабрацца. Падышлі мы пад вялізную дзялянку зямлі, абнесеную высокай і густой драцяной агароджай. За агароджай былі відаць баракі, абнесеныя трыма лініямі калючага дроту. Пры ўваходзе ў лягер была вялікая драўляная будка, адгароджаная ад лягеру дротам, а мэтраў 200 далей па дарозе было відаць, што агароджа канчаецца і пачынаюцца могілкі. Іра Кабыш выйшла наперад з Калубовічам, сказалі хто яны і што яны. Вартавы адчыніў браму, і праз браму мы з усім барахлом увайшлі ў месца, прызначанае для Беларускай Цэнтральнай Рады.
Радзе былі адведзеныя два жылыя баракі яны был1 пустыя і вычышчаныя. У бараках былі нары ў два паверхі, і Калубовіч разьмеркаваў каму якія нары. Быў яшчэ адзін барак дадатковы там была сталоўка, стаялі сталы і туды прыносілі, як тады казалі, «зупу» (мне гэты тэрмін вельмі рэзаў вушы), і адзін барак, дзе былі прыбіральні і душы.
Назаўтра Калубовіч усіх сабраў і паведаміў расклад лягернага жыцьця: сьнеданьне, абед, вячэра. Зазначыў таксама, што нам дадуць спэцыяльныя біркі і будуць выпускаць зь лягеру, калі мы хочам. Лягер складаўся з розных зонаў, мы былі ў першай, самай бліжняй, далей за дратамі былі іншыя баракі, паміж імі былі брамкі, але хто там быў я ня ведаю.
Так пацякло лягернае жыцьцё. Праўда, абмежаваньняў выхаду зь лягеру мы ніякіх ня мел1 можна было выходзіць і прыходзіць калі хочаш, круглыя суткі. Немцы кіраўнікі лягеру ставіліся да жыхароў-БЦРаўцаў з павагай.
У гэтым лягеры «мянчане» пражылі, можа, тыдні тры. Мой бацька праз два дн1 выехаў кажа, я тут сядзець ня буду. Ён паехаў у Бэрлін, а мы засталіся з маці.
Пазнаньская група БЦР была вельмі актыўная Калубовіч, Кандыбовіч, Каракулька, Стаськевіч. (Стаськевіч да вайны скончыў інстытут, працаваў у Акадэміі навук разам з Трысмаковым. Міністар працы ў БЦР, зрабіў неблагую кар’еру ў Амэрыцы працаваў нейкі час у Бібліятэцы кангрэсу ў бюро перакладаў тэхнічнай літаратуры, а таксама ў аддзеле тэхнічных перакладаў у выдавецтве MacGrawHiU. Ён заходзіў да мяне ў бібліятэку, шукаў літаратуру.)
Прыпушчаю, што ў Пазнані былі прынятыя некаторыя рашэньні БЦР бо нарады кіраўніцтва адбываліся часта, лягернае начальства давала ім іншыя памешканьні ў іншай зоне, хоць «афіцыйнае бюро» БЦР было ў бараку, дзе мы харчаваліся.
У мяне ўражаньне такое, што недзе на вярхах у Бэрліне Астроўскі сказаў Усходняму міністэрству, што ён хоча, каб БЦР была бліжэй да Беларусі, і, праўдападобна, міністэрства вырашыла, што БЦР з Бэрліну перабярэцца ў Пазнань.
У Пазнані БЦР вяла працу: прыяжджаў шэф СБМ Міхась Ганько, прыяжджалі нейкія людзі ў уніформе. А я ў Пазнані найбліжэй, калі можна так сказаць, пасябраваў зь Дзюнікам Эдвардам Шабуням братам Данчыкавай бабкі Яні. Быў ён гадоў на дзесяць за мяне старэйшы, да БЦР не належаў, гаварыў па-расейску. Трапіў Дзюнік у групу БЦР толькі таму, што быў братам спадарыні Яні, якая ў той час была жонкай Калубовіча.
Дзюнік быў прыстойны чалавек, да беларускага руху ставіўся прыхільна, але ня быў ніякім ні дзеячом, н1 «рухавіком». Ён пасябраваў са мной, бо я там быў адзіны, хто, як і Дзюнік, ня быў адміністрацыйна зьвязаны з групай. Дзюнік мне кажа, ты ж па-нямецку добра гаворыш я кажу, вельмі добра. Ну дык мы з табою будзем выходзіць у горад, шукаць, дзе прадаюцца маркі, старыя кнігі бо ён быў калекцыянэр. I мы зь ім выходзілі ў горад на цэлы дзень у адзін магазын пойдзем, у другі і так бавілі час. Маці мая сядзела, як на гарачай патэльні, бо яе выпадкова ўзялі сюды зь Яўхімам Кіпелем,
а Яўхім Кіпель зьехаў, прычым паехаў са скандалам пасварыўся з Калубовічам: што вы нас, кажа, прывезьлі ў нейкую дзірку. Дзеля гэтага маці баялася, што яе выставяць на вуліцу.
I так мы ходзім зь Дзюнікам па Пазнані, там я першы раз купіў кніжку Энгельгарта «Weissruthenien» была кнігарня, дзе на самым відным месцы ляжала некалькі гэтых кніжак на каляровай дзяружцы.
Знайшлі мы і Беларускае прадстаўніцтва, хоць і чулі пра яго раней і ад Калубовіча, і ад Кандыбовіча. Мы зайшлі ў прадстаўніцтва, пазнаёміліся з кіраўнікамі, нас там пачаставалі. У прадстаўніцтве стала працавалі дзьве сакратаркі 1 яшчэ пару асобаў. Кіраўніком там быў Струк (ці Строк), індустрыяліст, уласьнік некалькіх фабрык канцылярскіх вырабаў у Польшчы, вялікая шышка. Яго ведаў асабіста Тумаш, але ніколі нічога пра яго не расказваў, казаў толькі, што гэта быў чалавек хітраваты, больш паляк, чым беларус. Прадстаўніцтва займала вялізны прыгожы дом над Вартай з шыльдай пабеларуску і па-нямецку: як заходзіш Пагоня, сьцяг, вялікі офіс, пару карцінаў.
БЦР зьяжджае, я застаюся ў Пазнані
Урэшце надышоў дзень, калі было абвешчана, што БЦР вяртаецца ў Бэрлін. Пра гэта абвясьціў Калубовіч на агульнай зборцы. Ну, ясная справа, пасьля такога паведамленьня ў бараку рух, задавальненьне, усьмешкі. А мне Калубовіч ціхенька ківае пальцам: «Хадзі сюды». Я зьдзіўлена падыходжу, а Калубовіч, паклаўшы руку мне на шыю, кажа: «А ты застанесься на некаторы час тут, у Пазнані». Я, прызнацца, ад такое навіны ледзь не самлеў. «Я?!!! Што такое?» Калубовіч, адвёўшы мяне ў бок, растлумачыў сытуацыю. Рэч у тым, што эшалён з БЦРаўскім багажом тры ці чатыры вагоны, які ехаў зь Менску ў Кёнігсбэрг, цяпер едзе з Кёнігсбэргу ў Бэрлін, адтуль ён прыйдзе ў Пазнань. Трэба яго дачакацца, атрымаць на вакзале накладную, запоўніць усе блянкі і адправіць усё ў Бэрлін. I гэта мушу зрабіць я, бо гавару па-нямецку!
Ну мне і духі заняло, я й рот разявіў... А Калубовіч такі аўтарытэтны, маўляў, слухай, тут і гаварыць няма чаго ты чалавек граматны, дзе вакзал ведаеш, ну дык і будзеш хадзіць туды кожны дзень пытацца, і калі прыйдзе падпішаш, зробіш што трэба, адправіш, і на гэтым канец.