Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Адначасна Калубовіч дае мне білет, які мне зацьвердзяць на станцыі, а таксама пісульку ў Беларускае прадстаўніцтва, каб мне выдалі картачкі бо прадстаўніцтва мела паўнамоцтвы выдаваць Lebensmittelkarten. Калубовіч мне дае гэтыя паперкі і кажа цяпер забірай свой чамаданчык і выходзь адсюль.
Я кіруюся на выхад, але пераконліва яму кажу: ведаеце, у мяне й грошай няма. Калубовіч кажа, пачакай, яны з Кандыбовічам пагаварылі, Кандыбовіч пайшоў і прынёс каля пяці тысяч марак, суму нядрэнную. Я думаю: уга, мне тут хопіць і на маркі, і на ўсё. Вось так за мяне ўсё было вырашана. Цяпер мне заставалася паведаміць пра гэта маці.
Маці, калі ўсё гэта ад мяне пачула, спачатку абурылася, што нават ёй аб «такой зьдзелцы» нічога не сказалі, а потым як бы ледзь ня ў плач, кажа, сынок, можа я папрашу, каб цябе ўзялі ў Бэрлін... Аднак мама мая была стрыманая асоба, яна ведала, што ні ейныя просьбы, нішто тут не дапаможа, бо гэта было свайго роду «грамадзкае даручэньне», а ў сям’і панаваў прынцып «калі грамадзкае, то трэба»! I хутка маці супакоілася, але, думаю, затаіла крыўду на Калубовіча за тое, што зь ёй не параіліся бо яна напэўна б згадзілася.
Грамада пачала зьбірацца на выезд, а я пайшоў адразу на станцыю запытацца. Знайшоў адрас аддзелу, які гэтым займаецца, расказаў хто я і што, паказаў паперкі, яны сказалі: добра, усё ясна, будзеш прыходзіць і пытацца, мы дапаможам.
3 вакзалу я пайшоў у Беларускае прадстаўніцтва, кажу: можа, памятаеце мяне, мы пару разоў былі тут зь Дзюнікам, а цяпер я пару дзён павінен у вас прабыць, і даю ліст ад Калубовіча. Сакратарка мамэнтальна пабегла наверх. Вышэйшы ўрадовец прыйшоў і сказаў: вось тут у пакойчыку ты будзеш начаваць. А ў тым пакойчыку жыў беларускі дзяяч Карпінскі-Карпейка, вельмі прыстойны чалавек з Наваградчыны, ён стаўся маім апекуном.
I так пачалося маё жыцьцё ў Беларускім прадстаўніцтве. Кожную раніцу я хадзіў на станцыю 1 пытаўся, ці няма вагонаў, якія належаць Беларускай Цэнтральнай Радзе. Дні я праводзіў у горадзе, хадзіў на рэчку, а вечарам варочаўся ў прадстаўніцтва. Я зблізіўся з спадаром Карпейкам, ён шмат адукоўваў мяне ў справе беларуска-польскіх дачыненьняў.
Аднойчы я прачнуўся, пачуўшы, што за акном адбываецца нейкая мітусьня. Я выйшаў у калідорчык, нібыта ў прыбіральню, адчыніў акно, бачу стаяць дзьве машыны, адна меншая, другая большая, з кузаваў выладоўваюць скрынкі. Я ціхенька вяртаюся ў пакой, буджу Карпейку і кажу: спадар Карпейка, там нешта робіцца. А Карпейка мне напаўголаса кажа: гэта палякі, там зброя, у прадстаўніцтве перахоўваецца зброя. Ты нічога ня бачыў, і маўчы. Ну, маўчаць, дык маўчаць. А ўдзень зноў усё нармальна прыходзіць поўна бежанцаў зь Беларусі, усім даюць картачкі, ставяць штэмпэлі прадстаўніцтва робіць сваю справу. Праўда, пасьля гэтага здарэньня я ў прадстаўніцтве чуўся ня надта добра: зьявілася нутраная нязгода. Але я маўчаў жыцьцё прывучыла!
Замах на Гітлера
Адна раніца ў ліпені мне добра запамятавалася. Іду я на станцыю а часам я хадзіў двойчы на дзень і бачу, што перад станцыяй усё перагароджана, стаяць браневічкі, і нямецкая жандармэрыя правярае дакумэнты ў тых, хто ідзе на станцыю. Я паказаў дакумэнты, мяне прапусьцілі, іду далей а на станцыі зноў кардон.
Аднак на вакзал мяне ўпусьцілі, я хуценька праверыў сваю справу і выйшаў назад, ні ў кога нічога не пытаючыся.
Адышоўшы ад станцыі, я купіў газэту Volkischer Beobachter -1 прачытаў, што 20 ліпеня быў замах на Птлера, 1 мне ўсё стала ясна нацысты ўсхваляваліся, баючыся, што можа гэта рэвалюцыя пачынаецца па цэлай краіне, таму ўсюды былі ўзмоцненыя нацыстоўскія патрулі. Але пад вечар я ўжо ня бачыў нічога асаблівага, усё супакоілася.
Я праседзеў у Пазнані зь месяц, Калі прыйшлі БЦРаўскія вагоны здаецца, тры, але я ўжо не прыпамінаю я запоўніў досыць даўгія фармуляры, тут мне дапамаглі паперы і блянкі, якія мне даў Калубовіч. Запаўняць трэба было дакладна, бо ў накладных, якія, відаць, рыхтаваліся ў Кёнігсбэргу, апісвалася дакладна ўсё, што было ў вагонах: паперы БЦР, архівы, прыватныя рэчы і падобнае. Выканаў я заданьне вельмі пільна і дакладна. Калі я прыпамінаю гэты эпізод, мне становіцца сьмешна. Я ж мог зрабіць з гэтым майном што хачу мог бы загнаць куды мне ўздумаецца! Але такога ў мяне і ў думках не было відаць, мне-ткі было прыемна, што і мне нешта давяраюць! Калі што й ёсьць цікавага ў гэтай гісторыйцы, дык гэта тое, што Калубовіч чамусьці палічыў, што мне можна давяраць. Дзіўна! Пазьней, калі Калубовіч быў маім настаўнікам у гімназіі, ён ніколі не паставіў мне ніводнай пяцёркі, хоць мне здавалася, што на пяцёрку я ягоны прадмет ведаў.
У той дзень, калі вагоны БЦР пайшлі на Бэрлін, я сеў на цягнік і таксама паехаў у Бэрлін.
Бэрлін
Прыехаў я ў Бэрлін у самым канцы жніўня ці ў пачатку верасьня 1944 году, знайшоў, дзе знаходзіцца Беларуская Цэнтральная Рада, знайшоў Калубовіча, здаў яму справаздачу, аддаў усе паперкі. Ён мне падзякаваў, запытаўся, ці не хачу я паесьці. Я кажу, вельмі хачу, бо нічога ня еў. Калубовіч даў мне талён у сталоўку БЦР (якая к таму часу займала пару вялікіх будынкаў каля станцыі мэтро Weissensee 1 была добра арганізаваная) і кажа: мы ня ведаем, дзе твая маці, ня ведаем, дзе твой бацька паеш, і матай адсюль.
Разышліся мы з Калубовічам, і я думаю: што ж мне рабіць, куды ісьці? А тады вырашаю: найбліжэйшы знаёмы, што быў у нас сярод
бэцээраўцаў, быў Сэлях дык я падыду да яго, можа, ён што ведае пра бацькоў. Так я і зрабіў, і Сэлях навёў мяне на сьлед: тата твой, здаецца, працуе ў Вінэце, установе пры Міністэрстве прапаганды, вось табе адрас, едзь туды.
Я паехаўу Вінэту. Тамкажуць: так, Кіпельтутбывае, алене працуе, а каб даведацца нешта пра беларусаў, трэба ісьці да капітана Міхала Пугачова. Пайшоў я да Пугачова, куды мне сказалі, а Пугачоў ужо быў адышоў ад БЦР і перайшоў да Ўласава. I Пугачоў мне паведаміў, дзе бацька бацька, кажа, будзе працаваць у Вінэце, але мы адышлі ад БЦР 1 пераходзім да Ўласава. Мяне гэта ня надта цікавіла, але я хацеў мець адрас, дзе жыве бацька. Пугачоў мне адрас даў.
Знайшоў я бацьку. Ён сказаў: мы жывем з маці ў адным пакойчыку, ты, ясна, будзеш жыць з намі, але спачатку ідзі ў Arbeitsamt і зарэгіструйся. Пайшоў я ў Arbeitsamt, а там кажуць так: ты гаворыш па-нямецку, мы цябе адправім ёсьць такі Deutsches Institut fur Auslander, дзе рыхтуюць перакладчыкаў. Але там ты зможаш вучыцца толькі калі адбудзеш Arbeitseinsatz тры разы на тыдзень тры дні на выбар будзеш працаваць і тры дні вучыцца, выбірай якія хочаш курсы мову найперш, а потым можаш браць дадатковыя курсы.
Нямецкі інстытут для замежнікаў
Бясспрэчна, на такую прапанову я згадзіўся і паехаў у інстытут Am Kupfergraben, 5 гэта была частка Бэрлінскага ўнівэрсытэту. У інстытут мяне адразу залічылі ў рабочую каманду муляраў бо найбольш былі патрэбныя муляры. Брыгадзірам гэтай каманды быў нехта Herr Gajewski, які мне адразу сказаў, што пару месяцаў я буду вучнем у майстра-муляра, аднак я мушу выяжджаць на любую працу, калі едзе майстар.
Езьдзілі мы па цэлым Бэрліне, калі не было разьбітае мэтро там, дзе былі акадэмічныя будынкі. Калі будынкі бывалі разьбітыя падчас бамбёжак, мы замуроўвалі вокны, дзьверы. Часта будынак быў разьбіты ўшчэнт, тады і мураваць не было чаго такі будынак агароджвалі калючым дротам.
Што да курсаў, я сказаў, што хачу далей вывучаць нямецкую мову. Яшчэ сказалі, што ў тыя дні, калі я буду працаваць на Arbeitseinsatz, я магу спаць на месцы у іх быў інтэрнат, куды можна было прыйсьці пасьля працы, памыцца ў душы. А калі спаць і ў тыя дні, што я буду вучыцца, то там ужо трэба было плаціць. I так я чатыры дні жыў там, на Kupfergraben, 5 мяне там кармілі і давалі спаць, а на тры дні прыяжджаў да бацькоў спаў на падлозе, бо ў іх быў толькі адзін ложак.
Гэтак цягнулася да канца лютага 1945 году. Для мяне гэта быў вельмі памысны пэрыяд. Я працаваў у чацьвер, пятніцу і суботу, а ў панядзелак, аўторак і сераду былі асноўныя лекцыі, пяць-
восем гадзін штодня. Я хадзіў на лекцыі, заўсёды была адчыненая бібліятэка, падагнаў шмат прапушчанага 1 навучыўся новага.
У студзені 1945 году прафэсар доктар Крэймэр, якая вяла моўны курс, кажа мне: слухай, у цябе добра з навукай, калі хочаш, то можаш запісацца на матуру браць больш лекцыяў і здаць на атэстат за паўгода-год. Але Arbeitseinsatz трэба адбываць і далей. Я на гэткую праграму таксама згадзіўся.
Графік быў напружаны, а калі быў вольны час, то адпачыць хадзілі ў кіно. Кінатэатраў было шмат, было шмат і фільмаў. У той час на мяне найбольшае ўражаньне, бадай, зрабіў фільм «Der Fuchs von Glenarvon» пра ірляндцаў, якія змагаюцца за сваю незалежнасьць. Ну й безумоўна папулярны ў той час быў музычны фільм «Die Frau meiner Traume». Але запамятаць усе фільмы было б проста немагчыма.
Праца на Arbeitseinsatz была цяжкая. Herr Gajewski стары аўстрыйскі яўрэй, ужо за 60, які меў ці ня 10 ордэнаў зь Першай сусьветнай вайны. Ён быў патрыятычны немец, але выказваўся свавольна не пагаджаўся з нацыстоўскай праграмай. Як ён трапіў у Бэрлін я ня ведаю, але ён быў старшы над групай 60-70 чалавек, што адбывалі Arbeitseinsatz.
У інстытуце было шмат чужынцаў, пераважна яны вучылі нямецкую мову, былі вялікія нацыянальныя групы мадзяраў былі сотні. Беларусаў было мала, а ўкраінцаў я амаль зусім ня бачыў. У інстытуце былі курсы літоўскай, латыскай і фінскай моваў. Былі там і румыны, якія сьпявалі «мамалыга молоко, Румыння далеко»...
На гэтым курсе ў Deutsches Institut fur Auslander тая прафэсар доктар Крэймэр, паколькі там былі прадстаўнікі розных народаў, падрыхтавала аднойчы лекцыю пра БНР для студэнтаў, прынесла карты прыйшло чалавек пяцьдзясят. Тады я ў яе папытаўся: пакажыце, дзе бібліятэка, дзе ёсьць беларускія кнігі, і яна мне паказала. I там, у інстытуцкай бібліятэцы, было якіх 200-300 беларускіх кніжак, а на ідышы дык можа тысяча было на іх стаялі менскія пячаткі, віленскія цэлыя стэлажы. Праўда, я зайшоў туды толькі раз ці два, бо трэба было працаваць вольны час быў вельмі абмежаваны, а яшчэ трэба было вучыцца, кожныя два-тры тыдні здаваць экзамэны. Навука там была інтэнсіўная, вымагалася шмат, усё гэта адбывалася па-нямецку.