• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Падыходжу да Deutsches Museum, бачу людзі сабраліся, югаславы ці мадзяры, мова ці фактычна мовы гучалі неяк невыразна. Пасьля чую гавораць па-ўкраінску. Пытаюся: землячкі, ці чулі можа пра мюнхенскіх беларусаў? Чулі. Дзе? Далі мне прыблізны мюнхенскі адрас, але папярэдзілі, што далекавата. Праўда, я пайшоў туды адразу, пытаючыся па дарозе рэдкіх стрэчных пехатою ў мяне заняло дайсьці гадзіны дзьве.
    Знайшоў вуліцу, дом. Украінцы казалі «камітэт», дык я спадзяваўся пабачыць «будынак», а тут звычайная хата. Пастукаў спытаўся пабеларуску, па-беларуску ж і адказалі: «Так, гэта Беларускі камітэт, а ў якой ты справе?» (Той, што спытаў, як я цяпер прыпамінаю, быў Уладзімер Тамашчык, пазьнейшы япіскап БАПЦ Васіль.) Я сказаў, што шукаю беларускія лягеры. Спыталіся, хто я, я сказаў. Тамашчык прозьвішча ведаў, кажа: а, твой бацька быў на Кангрэсе. Кажуць мне, што ёсьць Беларускі камітэт у Рэгенсбургу. Далей я спытаў, ці яны ведаюць дзе ёсьць беларуская школа. Гэтага ў Мюнхене ня ведалі ды, як я зразумеў, яны былі заклапочаныя, каб у Аўгсбургу (горадзе на захад ад Мюнхену) дапамагчы арганізаваць беларускі лягер. Я ня стаў уваходзіць у іхныя дэталі, разьвітаўся 1 вырашыў паехаць у Рэгенсбург.
    Перад тым вырашыў я яшчэ зьезьдзіць у Гарміш, бо калі я паеду ў беларускі лягер, то напэўна там 1 застануся. Прыехаў я ў Гарміш і кажу маці: слухай, я пакуль у нямецкай гімназіі рэгістравацца ня буду. Маці мне кажа: а, ты ўцякаеш, ня хочаш вучыцца... Ну, маці як маці. Я кажу: паеду ў Рэгенсбург. Маці ня верыць. Кажа: «Хай тата едзе з табой». Я кажу: «Нашто ён мне?» «Ну, кажа, ты нікуды не запішасься, ты мне гаворыш проста, каб гаварыць». Ладна, кажу, калі тата хоча ехаць са мной хай едзе, бо гэта ня так проста, удвох будзе разумней. А бацька кажа: добра, мы найперш праедзем паглядзець, бо мы не зьбіраемся ў Гармішы, у правінцыі, заставацца, трэба ж нешта далей рабіць. Калі ўжо мінула небясьпека з выдачай саветам, то трэба рухацца. I бацька пачынае лягічна разважаць там будзе больш сэнсу затрымацца.
    Так на сямейнай нарадзе мы вырашылі, што паедзем разам. Дабіраліся мы да Рэгенсбургу дні тры. У Мюнхене была аблава лавілі палонных, якія ўцякалі, пераважна немцаў, нацыстаў. Нас
    затрымалі, праверыць дакумэнты адразу не маглі, пасадзілі на ноч у турму. Бацька сьмяяўся цяпер і ў нямецкай турме пасядзеў. Нараніцу дакумэнты тыя, што ў Гармішы выдаў Гайнц! праверылі, пабачылі, што мы не нацысты, нават ня немцы, і адразу адпусьцілі. Такія аблавы былі штодзённай, нават штогадзіннай зьявай, бо з палону надта шмат уцякала, асабліва нацыстаў яны ведалі, што іх будуць судзіць, уцякалі і выяжджалі зь Нямеччыны.
    Рэгенсбург
    Яшчэ празь дзень дабраліся мы да Ляндсгуту машынай, а адтуль ішоў цягнік на Рэгенсбург. Вакзал у Рэгенсбургу быў разьбіты, але горад цэлы. Як толькі мы зьлезьлі зь цягніка, пытаемся ў першага стрэчнага паліцая-немца: ці ведаеце Вы, дзе Беларускі камітэт? Паліцай крыху падумаў відаць, слова «weissruthenische» было яму знаёмае але пра камітэт нічога ня чуў. Тады ідзе амэрыканскі вайсковы паліцыянт іх многа хадзіла, сымпатычныя парнягі. Я, як мог, змабілізаваў сваю ангельскую: «Вайт рашн? Вайт рашн?» А ён кажа: «Так, тут ёсьць камітэт...» Ёлкі-палкі, амэрыканец ведае, дзе Беларускі камітэт! I дае мне паперачку з адрасам на Маршальштрасэ, зусім недалёка. Трэба падкрэсьліць, што амэрыканская вайсковая паліцыя МР была добра асьведамленая. Яны ведалі амаль усё, што адбываецца ў навакольным цывільным жыцьці, аб чым я ня раз пераконваўся, калі езьдзіў па Нямеччыне ў скаўцкіх справах. Амэрыканскія вайсковыя паліцыянты добра дапамагалі з інфармацыяй.
    Прыйшлі мы на Маршальштрасэ, а там шыльда «Беларускі камітэт» на трох мовах нямецкай, ангельскай і беларускай! Бацька ледзь не на калені стаў... Зайшлі ў памешканьне, а там ужо знайшліся і знаёмыя, пачаліся гутаркі, асабліва разгаварыўся бацька. Мне бацька ціхенька дакладае: чуў, кажуць, што тут будзе арганізоўвацца школа беларуская гімназія. Праз пару хвілін у камітэт заходзіць Кушаль! Я то яго ня ведаў, а бацька знаў, яны абняліся выжылі, спаткаліся пасьля вайны. Дык Кушаль пытаецца, ці мае бацька нейкія дакумэнты. Бацька кажа, што толькі нямецкія. Ну, кажа Кушаль, гэткія тут нядзейныя, бо арганізоўваецца лягер. Тады бацька кажа: «Ведаеце што, я ў лягер пакуль ісьці не зьбіраюся. Я буду жыць у Гармішы сярод немцаў паеду назад, а сын няхай застаецца».
    Як толькі мой бацька паехаў, гэта было пад канец дня, я выходжу з Кушалем, мы плянавалі ісьці ў «абшчыну» паесьці, раптам бачу Зора з маці ідуць! Мы нават абняліся і абое пачырванелі... Мы нічога ня ведалі адно пра аднаго дзе хто быў, а тут прыехалі ў той самы дзень у Рэгенсбург і адразу сустрэліся! Распыталіся дзе і што і яны, і мы шукалі беларускія лягеры, і на гэтым у той дзень разышліся.
    Бацька паехаў у Гарміш, а я застаўся як бы «пад апекай» Кушаля. Ён паабяцаў бацьку, што атрымае для мяне новыя амэрыканскія дакумэнты. Адбывалася гэта ў сярэдзіне верасьня 1945 году. Кушаль у камітэце ня жыў, толькі часам заходзіў. I аднойчы ў часе «візыту» Кушаль мне кажа: «Хадзем са мной на Мэсэршміт. Там цяпер вялікі польскі лягер некалькі тысяч чалавек. Там жывуць мае хлапцы сын Улодак і Дзіма, які мне таксама як сын. Ды ты іх, пэўна, ведаеш». Далей Кушаль мне сказаў, што ў яго ёсьць знаёмыя ў канцылярыі лягеру і ён мяне туды павядзе атрымаць амэрыканскія дакумэнты, сказаўшы, што я ягоны пляменьнік. Пры гэтым ён строга загадаў мне маўчаць. I сапраўды, ягоны плян удаўся! Прыйшлі мы ў канцылярыю, і праз пару хвілін мне выдалі амэрыканскую DP-картку, у якой было запісана, што Vitaut Кіреі народжаны ў Вільні. Прыпісалі мяне і да пакою, дзе жылі Ўлодак і Дзіма Сямёнаў. Сам Кушаль там не начаваў, і я застаўся з хлопцамі.
    Пераначаваў я ноч, раніцай пайшоў у Рэгенсбург у камітэт, вярнуўся назад. А перад гэтым зайшоў у сталоўку, якая працавала амаль 24 гадзіны там ужо амаль нікога не было. Сяджу, а два палякі побач між сабой гавораць, а я па-польску слаба, але слухаю... Ем я і чую, як адзін кажа: «Дзісяй в ноцы бэньдземы лапаць совецяжуф». Я думаю: нешта падазрона... Іду я ў пакой 1 кажу Ўлодэку: «Што гэта значыць лапаць совецяжуф?» Улодак схамянуўся: «Дзе ты чуў?» Я кажу, што пайшоў паесьці і пачуў у сталоўцы. «Гэта, кажа Ўлодак, палякі ў лягеры будуць лавіць сёньня ўсіх, хто не гаворыць па-польску, бо думаюць, што тут ёсьць былыя савецкія грамадзяне». А на Мэсэршміце і праўда «зашылася» шмат і рускіх, і ўкраінцаў. «Але ты, кажа, ня бойся». «Э, ні храна, я тут сёньня ня буду!» I я ўвечары пайшоў на Маршальстрасэ. У тую ноч і сапраўды палякі пачалі «лапаць», хадзілі ад пакоя да пакоя. Прыйшлі і да Ўлодэка, ён зь імі спакойна па-польску, дык яны яго і пакінулі, а Сямёнаў маўчаў. Пазнаходзілі шмат украінцаў, аддалі іх амэрыканцам, але амэрыканцы ўкраінцаў выпусьцілі.
    Я тым часам зноў пераспаў ноч на Маршальштрасэ. Там быў былы жаўнер Малышка, адказны за чысьціню. Я ў яго запытаўся, дзе Савёнкі, і ён кажа каля камітэту ёсьць пакойчык, яны там начуюць. Але кажа, каб я меў на ўвазе, што начаваць у камітэце можна, а ўдзень быць ніяк нельга. Так я і «абсталяваўся» пры камітэце. Начальнікам у камітэце быў Аляксандар Русак, пасьля Русака быў Аўген Каханоўскі (былы Калубовіч, які зьмяніў прозьвішча на Каханоўскі па жонцы), але я яго там амаль ня бачыў. Найбольш прымаў людзей Міхась Міцкевіч, Коласаў брат ня ведаю, якая ў яго была функцыя. Былі яшчэ Ксэнафонт Вайцяхоўскі, Алесь Вініцкі, Хведар Шыбут. Для мяне гэта былі начальнікі.
    Камітэт даваўталёнчыкі нахарчаваньне недалёкаў горадзебыла
    «праваслаўная» абшчына са сталоўкай для людзей, якія вырашылі, што ня будуць вяртацца ў Савецкі Саюз. Абшчыну ўтрымоўвалі амэрыканцы.
    Украінская гімназія
    Празь нейкі час беларускія кіраўнікі ў камітэце пагутарылі з моладзьдзю майго веку. Спадар Вініцкі накіраваў мяне і яшчэ пару вучняў ва ўкраінскую гімназію. Прыйшоў я ў гімназію, а мне кажуць, што ў іх ужо ёсьць беларусы зарэгістраваныя. Але, кажуць, усе вучні мусяць прайсьці экзамэн, каб вызначыць, у якую пойдуць клясу. Я на той час ужо быў скончыў шэсьць клясаў пры саветах, яшчэ адну пры немцах, пасьля паўтарыў амаль тое самае ў прагімназіі пры немцах, дык думаў, што гатовы ісьці ў дзявятую клясу. Ну, можа і ў восьмую, але я хацеў у дзявятую. Але так ня выйшла!
    Экзамэн кожнаму вучню рабіўся Індывідуальны. Мне экзамэн рабіў прафэсар Білостоцькнй добры настаўнік, пры немцах кіраўнік украінскай моладзі. Але да мяне ён чамусьці падышоў неаб’ектыўна відаць, не давяраў маёй «савецкасьці», маёй савецкай адукацыі (сам ён быў зь /Іьвова) і падыходзіў да такіх, як я, паблажліва, не зусім сур’ёзна.
    Пачалося з пытаньня, на якой мове будзе праходзіць экзамэн ці добра я ведаю беларускую мову? Я кажу, гаварыце па-ўкраінску, я буду па-беларуску. Калі што не зразумею, то запытаюся па-нямецку або па-расейску. Ён пытаецца: «Шчо цэ таке Донбас?» Я думаю ці ён дурны, ці што... Я яму пачынаю тлумачыць. Наступнае пытаньне: «Крывы Ріг?» Я ў думках амаль перакананы: ён зь мяне кпіць. Пасьля пачаў пытацца пра Дняпро, пра прытокі на мой погляд, несур’ёзныя пытаньні. Тады пытаецца, якія я ведаю ўкраінскія парты. Ну я кажу, што ведаю, на Чорным моры ёсьць такія і такія парты. Ён удакладняе: украінскія. Халера, думаю, што ён ад мяне хоча? Я ведаю, што ёсьць порт Севастопаль, ня ведаю, ці ён лічыцца ўкраінскім. Ну, я кажу, вось чарнаморскія парты, а ці ўкраінскія яны ці якія іншыя... Я вучыўся ў савецкай школе, нам геаграфію выкладалі, не падкрасьляючы этнічную прыналежнасьць порту. Ня ведаю, ці Ўладзівасток гэта рускі порт? Наагул, кажу, нацыянальнае мала падкрасьлялася ў савецкай школе. Ён спыняе мяне і кажа: «Вы пойдзеце ў шостую клясу». Я кажу: «Вы жартуеце? Гэта ж на дзьве клясы ніжэй!» Ён кажа: «Ну як ніжэй...» I пачынае са мной дыскутаваць наконт праграмы савецкай школы і гэтае гімназіі. У гэтай праграмнай дыскусіі ён, як я прыпушчаю, ужо бачыць, што я не такі дурань, але ўсё адно, паводле таго, як было ў «Польшчы», гэта будзе шостая кляса. Мяне гэты экзамэн пачаў нэрваваць, думаю, можа мне плюнуць на ўсё, але ўрэшце вырашыў цярпець і застаўся ў шостай клясе. Значыць -