Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Міхельсдорф
Сам пераезд я дакладна ня памятаю галава была занятая нечым іншым. Перавозілі нас цягніком і часткова машынамі але ўжо ў канцы ліпеня 1946 году мы былі ў лягеры ў Міхельсдорфе. I гэта ўжо быў лягер толькі для беларусаў.
Пару тыдняў пайшло на ўпарадкаваньне: трэба было каля тысячы
людзей разьмеркаваць па бараках. Ішло гэта досыць спраўна, але не без канфліктаў. Прыкладам, доўгі час скаўтам не прызначалі памешканьня, пры разьмеркаваньні ў бараках дзьве-тры сям’і траплялі ў адно аддзяленьне бараку іхацелі перамяніцца, іпадобнае. Адно было ясна: пабытовыя ўмовы ў Міхельсдорфе ніяк нельга было параўнаць з умовамі жыцьця ў добрых дамах у Рэгенсбургу. Міхельсдорф гэта вёска, баракі, прырода. Рэгенсбург горад з усімі выгодамі дагледжанай прасторы. Аднак, як я ўважаю, для праводжаньня беларускасьці Міхельсдорф быў лепшым месцам, чым Рэгенсбург.
Праз пару месяцаў пасьля пераезду ў Міхельсдорфе адбыліся выбары кіраўніцтва лягеру, Францішак Кушаль, дасюлешні камэндант лягеру, выбары прайграў. Старшынём выбралі Міхаіла Ігнатовіча гэта быў былы студэнт з Прагі, добры русацяп. Ігнатовіч пабыў камэндантам год, і тады замест яго выбралі Барыса Шчорса. Шчорс быў беларускі нацыянальны дзеяч, супрацоўнічаць зь ім было прыемна. Шчорс пілнаваў беларускасьць лягеру.
У Міхельсдорфе былі толькі беларусы, і лягерны парадак быў ужо зусім іншы. Была мачта зь беларускім сьцягам, які штодня паднімалі і апускалі, была. беларуская паліцыя.
Гімназіі ў новым лягеры далі барак, і яна з усім сваім пэрсаналам пераехала з Рэгенсбургу, у яе працы нічога не зьмянілася.
У Міхельсдорфе была таксама арганізаваная царква. Царква была і ў Рэгенсбургу, але далекавата, а тут пад носам, адбываюцца службы, аднаго сьвятара, айца Лапіцкага, звальняюць, прыходзіць другі, усё ідзе спраўна, рутынна.
Працуе скаўтынг, адбываюцца скаўцкія курсы, прыяжджаюць маладзейшыя людзі з амэрыканскай зоны, некаторыя зь іх застаюцца ў лягеры, некаторыя вяртаюцца ў «свае» мясьціны 1 вядуць беларускую дзейнасьць там.
Але галоўнае для мяне й моладзі майго пакаленьня гэта асьвета, штодзённыя заняткі ў гімназіі. Яны пачыналіся а восьмай гадзіне і працягваліся да першай-другой гадзіны. Пасьля трэба зрабіць хатнія заданьні, а тады ты вольны чалавек можаш займацца скаўтамі, можаш у драматычны гурток або хор, пайсьці ў горад у кіно або рыбу лавіць.
Жыцьцё ў лягеры было актыўнае. На спартовым полі былі турнікі, заўсёды было людна на валейбольнай пляцоўцы. Скаўцкія дружыны, ці то ў формах, ці без, адраблялі свае заданьні ў скаўцкай сьвятліцы або на полі. Раз на месяц тэатральна-харавая грамада ладзіла паказы. Апрача таго адбываліся 1 палітычныя вечары, асабліва калі ў лягер прыяжджалі іншыя беларусы. Праходзілі таксама і паэтычныя сустрэчы выступалі Сяднёў, Арсеньнева 1 іншыя пісьменьнікі. Вёска Міхельсдорф была ад гораду Кам за 2-3 кілямэтры, але сувязь з гора-
дам была шчыльная: хадзілі ў кіно, у магазыны, на пошту, каталікі у касьцёл, наведвалі танцавальны і спартовы клюбы дачыненьні зь немцамі былі добрыя.
У горадзе быў невялічкі яўрэйскі лягер, і беларусы час ад часу хадзілі да іх там бывалі танцавальныя вечары. Яўрэі таксама прыходзілі да нас. Гэта былі тыя яўрэі, пераважна савецкія і польскія, што ехалі ў Палестыну яны чакалі, пакуль іх пасадзяць на аўтобусы і некуды завязуць. Сярод іх было вельмі шмат расейскамоўных, якія вайну перабылі ў Савецкім Саюзе, пасьля як польскія грамадзяне выехалі ў Польшчу, адтуль уцяклі ў Нямеччыну і зьяжджалі на Захад, далей ад саветаў.
Увосень 1946 году яўрэяў прывезьлі можа пару тысяч і разьбілі новы лягер каля Міхельсдорфу, на ўзьлётным полі былой авіябазы, за ноч паставілі некалькі дзесяткоў велізарных палатак. Раніцай мы ўстаем і бачым побач вырас цэлы лягер! Палаткі стаяць, але ні вады, ні прыбіральняў няма. Новапрыбылым было сказана карыстацца міхельсдорфскімі прыбіральнямі і лазьняй. Стаялі яны там тыдзень ці два, і гэта быў прыемны кантакт. Яўрэі рваліся ў Палестыну. Шмат сярод іх было 1 менскіх, якія ў вайну былі ва Ўзьбекістане. Я з такімі двума пазнаёміўся яны вярнуліся з Узьбекістану ў Менск, а там запісаліся, што яны зь Ліцманштату і ўцяклі. За які тыдзеньдва гэты лягер зьліквідавалі, але тых пару дзён яўрэі карысталіся і беларускай кухняй, і выгодамі, і было досыць завозна ва ўсіх лягерных «установах». Самае цікавае з гэтага эпізоду тое, што ніякае варажнечы паміж беларусамі і яўрэямі не было, не адбылося ніводнага канфлікту.
Дарослым людзям, хто не вучыўся ў гімназіі, у лягеры не было чым заняцца, як «забіць» вольны час. Як яны бавілі гэты час? Ведамая справа, моладзь была занятая вучыліся, мелі свае арганізацыі, ладзілі экскурсіі. Іншыя лягернікі займаліся хто чым. Адны лавілі рыбу no634 рыбная рэчка Рэген, іншыя займаліся на курсах аўтамабільных, шавецкіх і іншых курсы арганізоўвала адміністрацыя лягеру. Больш актыўныя ў нацыянальным руху займаліся ў хоры, драматычным гуртку, арганізоўвалі дыскусійныя вечары. /Іадзіліся выстаўкі: вышыўкі, мастацтва. Жыцьцё ішло чакалі перамен, можа, канфлікту з СССР, а найбольш магчымасьці выезду за акіян. Аб’ектыўна кажучы, грамадзтва было нечым занятае п’янства не было, хоць, вядомая справа, сям-там здараліся і п’янкі, але калі гэта выходзіла за межы прыстойнасьці паліцыя была на месцы 1 адразу наводзіўся парадак.
Харчамі забясьпечвала UNRRA-IRO, аднак дастаўка прадуктаў у лягер была абавязкам лягернай адміністрацыі. У лягеры былі людзі дзьвюх катэгорыяў тыя, што бралі сухія прадукты і самі варылі (у бараках былі печкі, там некалі жылі лётчыкі з авіябазы), і другая група яны ня бралі ніякіх прадуктаў, а прыходзілі есьці ў сталоўку.
Адміністрацыя разьмяркоўвала колькі прадуктаў мае ісьці на кухню, і з гэтага варылі сьняданьні, абеды і вячэры для тых, хто не атрымліваў пайка. Нібыта й былі нейкія талёны, але там была тысяча людзей, дык усё ішло больш-менш «на вока».
Час ад часу IRO прывозіла рознае барахло і раздавала, бо не было адзёжы. Хутка адзелі скаўтаў раз далі ўніформу, другі і гэта вельмі дапамагло павялічыць колькасьць сяброў, бо нашы людзі доўга раздумвалі, ці пусьціць свайго хлопца ці дзяўчыну ў скаўты, але калі форму даюць «за дурака», хай сабе ўступае ў арганізацыю.
Скаўтынг у Міхельсдорфе
Скаўтынг у Міхельсдорфе разьвіваўся інакш, чым у Рэгенсбургу. У Рэгенсбургу беларускія скаўты былі часткай вялікай міжнацыянальнай скаўцкай арганізацыі, а ў Міхельсдорфе беларускія скаўты былі самі маналітная скаўцкая арганізацыя. Дарэчы, пры пераезьдзе ў Міхельсдорф былыя рэгенсбургскія кіраўнікі Сямёнаў, Сасукевіч, Кірылік засталіся ў баку і адышлі зусім добраахвотна ад непасрэднай працы з моладзьдзю.
3 моладзьдзю засталіся фактычна амаль усе «аднакашнікі»СБМаўцы. Мы сабраліся: Запруднік, Цьвірка, Марговіч, Жучка, Урбан і яшчэ пару і выбралі мяне кіраўніком скаўтаў у Міхельсдорфе, а Буту зрабілі штандаровым (кіраўніком на амэрыканскую зону). Аб гэтым мы паведамілі Вацлаву Пануцэвічу (галоўны кіраўнік) 1 Францішку Кушалю (апякун). Кушаль адразу згадзіўся, а Пануцэвіч паведаміў пра сваю згоду празь месяц-другі. Мы вырашылі таксама, што на новыя скаўцкія формы будзем нашываць назоў «Беларусь», а ня «Kryvija». А гэта азначала бунт супраць Галоўнай кватэры. Аднак Пануцэвіч нічога супраць не рабіў, маўляў няхай будзе і так, і так.
Скаўцкая праца ў Міхельсдорфе пайшла вельмі інтэнсіўна. Адбываліся штодзённыя зборкі ішло беларусаведнае навучаньне. /Іадзіліся конкурсы ў беларускай геаграфіі і гісторыі. Амаль штомесяц мы езьдзілі на скаўцкія «джэмбары» ў Рэгенсбург, Мюнхен, Аўгсбург 1 добра там выступалі. Был1 арганізаваныя курсы малодшых кіраўнікоў, на якіх было каля 20 слухачоў. Усяго ў Міхельсдорфе было каля 170-190 скаўтаў. Пачаўся там таксама і асобны дзявочы скаўтынг, хоць яны падпарадкоўваліся агульнаму кіраўніцтву.
Латыскія скаўцкія курсы
Падвышалі мы скаўцкую адукацыю і на іншанацыянальных курсах. Я так сышоўся з латышамі, што мяне паслалі на латыскі курс Garezers, я нават пачаў вучыць латыскую мову. (Латышы і эстонцы мелі права арганізоўваць курсы найвышэйшых скаўцкіх кіраўнікоў.)
Курс быў каля Касэлю, цягнуўся амаль два месяцы, спачатку туды паехалі таксама Тулейка, Арцюх і Пагуда, але пасьля яны кінулі, а я застаўся. Начальнікам курсу быў Клэтніекс кіраўнік латыскіх скаўтаў на эміграцыі. Я прыехаў у Касэль, і спадар Клэтніекс мне кажа: «Слухай, ты з латыскай мовай ня справісься. Калі хочаш, мы табе будзем выкладаць па-расейску, а хочаш па-нямецку». Я кажу лепш па-нямецку, бо я па-расейску скаўцкай тэрміналёгіі ня ведаў.
На курсе было чалавек сорак, усе латышы. Але сярод 1х я бачыў чалавек восем, якія трымаліся асобна яны мел1 іншы курс, у дадатак да скаўцкіх справаў у іх была асобная праграма, іх забіралі на два-тры дні ў вялікія лясы вакол Касэлю. I адзін раз мне адзін з тых васьмі кажа: «Слухай, як ты сёньня пасераш, дай мне панюхаць, і ты сам панюхай і ці ты пазнаеш, што там ёсьць бульба?» Я пытаюся: «Я што?» «А ты нічога ня ведаеш?» «Нічога...» Ну, пайшлі мы ў лес, і ён кажа (а гэта 1948 год): «Слухай, нас восем чалавек рыхтуюць для перасылкі ў Савецкі Саюз, мы мусім арыентавацца калі пабачым гаўно, дык мусім ведаць, што чалавек еў у лесе ці гэта амэрыканскі агент, ці хто яшчэ чым яно пахне». Гэтаму іх вучылі спэцыяльныя інструктары. «Не, кажу я яму, я займаюся скаўцкімі справамі...» I праўда, за якіх пару тыдняў гэтых восем чалавек прапала прыпушчаю, што іх перакінулі ў Савецкі Саюз, але маглі яны пайсьці і ў нямецкую армію, памежныя аддзелы, якія ў той час пачалі стварацца.
Курс Garezers мне шмат дапамог. Пасьля, прыехаўшы ў Амэрыку, я скончыў яшчэ курс Wood Badge і стаў амэрыканскім скаўтмайстрам. Цэлы курс цягнецца каля году. Значна пазьней, у 1975 годзе, я стаў выкладчыкам на такім курсе. Бясспрэчна, падрыхтоўка скаўцкіх кіраўнікоў неабходная для стварэньня саліднага скаўцкага руху.
Эстонскія скаўцкія кіраўнікі ў мяне пыталіся ў 1948 годзе: ці няма ў беларусаў ахвотнікаў сярод скаўцкіх кіраўнікоў, хто б пайшоў на курс Wood Badge для марскіх скаўтаў, каля гораду Фленсбургу. Бо толькі эстонцы мелі дазвол на арганізацыю такога курсу. Дапамагалі ў арганізацыі марскога скаўцкага курсу ангельцы яны давалі марскі рыштунак 1 яхты. На жаль, у беларусаў на такі марскі скаўцкі курс кандыдатаў у той час не было. Аб гэтым я дыскутаваў з Пануцэвічам, калі адведваў яго ў Фленсбургу зімой 1948 году.