Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Назаўтра гаспадыня пазнаёміла мяне з двума беларусамі, якія там працавалі гэта былі Мікола Шуст і студэнт Міхась Жылік.
Міхась Жылік пасьля закончыў унівэрсытэт у Лювэне, працаваў у шпіталях у Бэльгіі, а потым перабраўся ў ЗША. У Злучаных Штатах рабіў кар’еру ў войску вайсковы доктар, даслужыўся да чына палкоўніка, выйшаў на пэнсію. Чамусьці парваў дачыненьні зь беларускіх рухам беларусаў не цураўся, але ў грамадзкай дзейнасьці ўдзелу ня браў.
Затое Мікола Шуст, зь якім мяне пазнаёміла мадам Тусэн, зь беларускім рухам застаўся на ўсё жыцьцё. Больш таго будучы добрым умельцам, майстрам інкрустацыі саломкай, выдатна прадстаўляў Беларусь на выстаўках у Канадзе 1 ў ЗША. Мы зь ім блізка сябравалі. Вось як бывае ў жыцьці. Чалавек атрымае асьвету пры дапамозе беларусаў, а потым губляецца. А іншы без адукацыі, селянін з глухое правінцьп і столькі зробіць для пашырэньня ведаў пра Беларусь.
Гэтак нас трох беларусаў, у дадатак да 12іншых работнікаў, працавалі ў мадам Тусэн. Калі пачаліся заняткі ва ўнівэрсытэце, то я быў /Іювэне, прыехаў туды 1 Жылік, а празь месяц-два беларускія студэнты забралі ад мадам Тусэн у Лювэн і Міколу Шуста, запрапанаваўшы яму быць кухарам у Беларускім студэнцкім доме.
Каровы, трактар, Марыя
Мая сялянская кар’ера разьвівалася досыць проста: я выганяю каровы, прыводжу, кармлю іх, адводжу на луг, зноў прыводжу 1 даю. Аж адзін дзень мадам Тусэн мяне чакае і кажа: «Ты думаеш ісьці ва ўнівэрсытэт? Кінь гэта. Ты бачыў маю дачку Марыю? Жаніся адразу! Сын Боб ужо мае сваю дзеўку, а Марыя нікога ня мае. Ня будзь дурнем, жэнісься і фэрма твая!» Я аслупянеў ад такой прапановы і, саромеючыся, адказаў мадам Тусэн гэтак: «Слухайце, я толькі прыехаў...» А яна мне: «Я цябе не выганяю, ты вельмі падабаесься Марыі, дык добра падумай, каб жаніцца. Ты так хутка навучыўся
даіць і даглядаць за каровамі ты будзеш добра весьці гаспадарку». I мадам Тусэн пайшла, а ў мяне сапсуўся настрой мне гэтая гутарка не падабалася.
Прыйшоў я спаць у цяжкім настроі нам былі адведзеныя добрыя пакоі і кажу Мішку Жыліку: «Жылік, мадам Тусэн мне прапаноўвае жаніцца, браць Марыю!» «I што ты ёй сказаў?» «Я нічога не сказаў, кажу, што толькі-толькі пачаў». А тая Марыя была нічога, прыгожая, але ніхто ж ня думаў! I Жылік мне кажа: справа ня надта прыемная, але ты проста скажы, што пра жаніцьбу яшчэ ня думаеш.
Пасьлязаўтра мадам Тусэн зноў у мяне пытаецца: «Слухай, Віктор, ты не прапускай мамэнт глядзі, якая ў мяне гаспадарка, а я ж сама!» Яе мужа ў часе вайны забілі немцы. Яна арандуе зямлю каля 200 гектараў, з гэтай зямлі трохі засеяна, мае пяцьдзясят кароваў, здае малако на выраб спэцыяльных сыроў і прадае іх. Словам жыве з гаспадаркі. Сама зямля ня ейная, а нейкага барона, які жыве за паўтара кілямэтра, а цяпер наагул у Швэйцарыі. У яе дачка і сын, дык яна сватае дачку як толькі можа. Урэшце пасьля некалькіх маіх адмоваў, мадам Тусэн кажа: «Ты падумай. Я табе больш ня буду казаць. А пакуль так: з каровамі ты ўжо ўмееш, дык заўтра цябе навучаць езьдзіць на трактары, і нам трэба будзе скасіць ячмень». Ячменны пасеў у мадам Тусэн быў спэцыяльны пад наглядам аддзелу сельскай гаспадаркі, а таму ўвесь ураджай трэба было здаваць.
Назаўтра я прыходжу на кавалак поля, куды яна сказала, а там ужо стаіць чалавек, які спэцыяльна прыйшоў, каб навучыць мяне кіраваць і езьдзіць на трактары. Ён кажа: «Так, я пабуду з табой да абеду, а пасьля ты будзеш сам. Бачыш, я тут на веласіпедзе». Я думаю: «Оёй, ёлкі-палкі...» Але што зробіш, калі плацяць 75 франкаў на дзень.... Паказаў ён мне трактар на што ціснуць, за што цягаць. (Калі Рагуля ў мяне пытаўся бо там былі пэўныя вымогі я яму сказаў, што ў лягеры былі шафёрскія курсы, і я ўжо навучыўся езьдзіць на машыне. Праўда, у нас былі толькі грузавікі.) А гэта быў нават ня трактар, а маленькі камбайн, які косіць. I так, гэта было недзе каля 20 ліпеня, я стаў ледзь не трактарыстам. Скасіў я за той дзень палову поля, па абедзе прыйшлі жанчыны і пазьбіралі той ячмень.
Тады гаспадыня мне кажа: «0, у мяне ёсьць яшчэ і пшаніца! Во ты і доіш добра, і на трактары даеш рады. To ж не забывай, што ў мяне ёсьць Марыя!»...
I яшчэ дадала: «Мы вас кормім, але ты слухай і перадай сваім сябрам непадалёку ад вашага пакою стаіць шафа, а там сыры. Можаце есьці якія хочаце, бо вы добра працуеце. Трэба сказаць, што мадам Тусэн казала праўду мы працавалі вельмі добра. Я і Жылік рабілі ўсё, што нам казалі, а Мікола Шуст сам з Палесься, з гаспадаркі ня раз нешта паляпшаў ці ўдасканальваў у гаспадарцы гэтай бэльгійскай уласьніцы. Прыкладам, калі пачалі жаць пшаніцу,
трэба было занесьці на другі паверх гаспадарчага будынку. Мы пачалі насіць мяхі на плячах па каменных сходах (я ніколі ня думаў, што так цяжка насіць цяжар па каменных сходах!). Але Мікола Шуст хутка наладзіў «пад’ёмны кран» з кола. Мадам была бязьмежна ўражаная. Падказаў ёй Мікола і такое: заміж выліваць масьлёнку ў гной лепш прадаваць яе суседу-фэрмэру, які гадуе сьвіней. Мушу сказаць, што галава ў Шуста была запраграмаваная на вынаходніцтвы.
Да Зоры ў Намюр
Кіраваць трактарам я падвучыўся. Асновы «трактарнага руху» мне выкладалі вечарамі, 1 за пару вечароў я збольшага навучыўся. 3 працай я спраўляўся, і праца мне падабалася. Нядзелі для нас былі вольныя ад працы, праўда, раніцай я мусіў падаіць кароў, але пасьля 10-й гадзіны я быў вольны. I аднойчы я спытаў у мадам Тусэн, ці мог бы я ў нядзелю пад’ехаць у Намюр гэта прыблізна за 50-60 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад тае мясцовасьці, дзе была фэрма мадам Тусэн. Я сказаў ёй, што ў Намюры працуе дзяўчына мая сяброўка.
Мадам, пачуўшы словы «дзяўчына» 1 «сяброўка», неяк выпытліва ўхмыльнулася, глянула пранізьліва мне ў вочы і вельмі ветліва сказала: ведаеш, калі едзеш да дзяўчыны, дык бяры мой веласіпед, гэта ня так далёка за дзень справісься. Прызнацца, я быў зьдзіўлены такім паваротам справы. У бліжэйшую суботу я зьезьдзіў у Намюр сустрэўся з Зорай.
Зора працавала пакаёўкай у барона, спраўлялася вельмі добра і няблага ўжо гаварыла па-француску. Мне стала зайздросна, і я моўчкі даў сабе слова, што за мову «засяду сур’ёзна». Зорын барон фактычна, баранэса з дачкой зладзілі нам шыкоўны абед ды, выбачаючыся, сказалі, што для мяне ў іх, на жаль, працы няма. На што я зрэагаваў, сказаўшы, што прыехаў толькі, каб сустрэцца з Зорай. Але неўзабаве я мусіў і з баронамі, і з Зорай разьвітацца, бо думаў яшчэ за сьвятлом вярнуцца на «сваю» фэрму.
Вяртаньне ў Лювэн, пачатак заняткаў
На вялікі жаль, праца мая ў мадам Тусэн неўзабаве раптоўна скончылася. Пад канец жніўня я пакалечыў палец нават цяпер яшчэ ёсьць метка секанула гусеніцай па пальцы вельмі глыбока, туды трапіла аліва. Здарылася гэта на полі ў пятніцу, а ў суботу рука напухла і здранцьвела. У нядзелю мадам Тусэн мне кажа: я цябе на кані завязу на цягнік бо рука ўжо сіняя, гэта нядобра.
Завезла мяне мадам Тусэн на расьпісной брычцы з канём з срэбнай збруяй (літаральна!) на найбліжэйшы паўстанак чыгункі, дала на
разьвітаньне пару сот франкаў і сказала: на працу да мяне можаш прыяжджаць хоць калі праца заўсёды будзе.
Прыехаўя ў Лювэн познаўвечарыі адразу пайшоўваўнівэрсытэцкі шпіталь Сінт-Пітэр, паказаў руку, 1 дактары сказалі, што пачынаецца заражэньне крыві. Мяне ў шпіталі трымалі дзесяць дзён, рабілі пераліваньне крыві і, хоць стан быў досыць паважны, выратавалі.
5 верасьня 1949 году пачаліся заняткі. На фэрму я пасьля яшчэ варочаўся ў вольныя ад навукі дні, але працаваў часова. Праўда, пра Марыю мадам Тусэн мне ўжо ня згадвала, бо тая Марыя знайшла сабе кавалера. Пасьля я з мадам Тусэн яшчэ трымаў лучнасьць гады тры і езьдзіў на падработкі. Мне як студэнту гэта была добрая магчымасьць падзарабіць, бо ў самім Лювэне можна было падпрацоўваць амаль выключна ў рэстаранах, але дзе ты набярэш столькі рэстаранаў на 12 тысячаў студэнтаў!
Геалягічны факультэт
Я паступіў на геалягічны факультэт. Першыя два сэмэстры геалягічныя прадметы не выкладаліся трэба было праслухаць і здаць да канца году экзамэны зь фізыкі, хіміі, батанікі і матэматыкі.
Лекцыі пачыналіся а 8-й гадзіне раніцы. Ад 12-й да 2-й перапынак, а па абедзе ад 2-й да 6-й практыка. Заняткі адбываліся ў розных інстытутах часам трэба было літаральна бегаць зь лекцыі на лекцыю. Лювэн горад стары панад паўтары тысячы гадоў, вулачкі вузенькія, брукаваныя, крывыя. Праўда, у горадзе былі дзьве трамвайныя лініі, але для студэнтаў гэта была малая дапамога бальшыня ўнівэрсытэцкіх будынкаў была па-за абсягам трамвайных маршрутаў.
Відавочна, першыя пару месяцаў мы былі поўнасьцю адданыя навучаньню. Трэба было азнаёміцца і з падручнікамі, і з кабінэтамі для практычных заняткаў, і зь бібліятэкай, а ў дадатак трэба было падзубрываць і мову. Мы стараліся як мага болей гутарыць пафранцуску, чыталі газэты, кнігі у мяне чытаньне займала 4-5 гадзін штодня!
Праўда, з мовамі быў выбар можна было паступіць на флямандзкае аддзяленьне, туды з нашых пайшло два-тры чалавекі. Нам, беларусам, было крыху няёмка, бо мы адчувалі, што трэба было б падтрымаць флямандцаў. 3 другога боку, мы хацелі вывучыць францускую, таму беларусы і ня толькі беларусы запісваліся пераважна на францускамоўнае аддзяленьне.
У бэльгійскай унівэрсытэцкай сыстэме ёсьць так званы examen partiel, частковы экзамэн. Пачынаеш навуку, а праз чатыры тыдні частковы экзамэн. Для студэнтаў-пачаткоўцаў гэта цяжка, бо яшчэ не пасьпяваеш разабрацца як і што, а экзамэны былі абавязко-
выя. А мне яшчэ трэба было з Рыжым езьдзіць па справах Саюзу Беларусаў Бэльгіі. Аднак найбольш я аддаваўся навуцы бо ж дзеля таго я ў Бэльгію і паехаў і ад гэтага залежала мая будучыня.
На фізыцы і хіміі аўдыторыя бывала чалавек па 200, прафэсар прыходзіў, бурчаў сабе пад нос, ці ты чуеш ці ня чуеш твая праблема. Так што ад першага дня, як прыйдзеш зь лекцыяў, трэба было перачытаць два-тры разы тое, пра што гаварыў прафэсар, матэрыял разжаваць, бо ўсё было па-француску, разуменьне мовы яшчэ не было дасканалае, было досыць цяжка.
На геалягічным факультэце навука працягвалася чатыры гады. Першыя два гады геалягічных прадметаў было няшмат, больш было агульных прадметаў хімія, фізыка, батаніка, астраномія, матэматыка. Праўда, палеанталёгія, крысталаграфія і мінэралёпя пачыналіся ад другога году. Ад другога году пачыналіся для геолягаў і «палявыя выезды» агляды клясычных шахтаў, кар’ераў. Трэба было пісаць шмат справаздачаў на кожны палявы выезд патрабавалася справаздача дэтальнае апісаньне геалягічнай структуры, стратыграфіі. Трэці і чацьверты гады былі прысьвечаныя выключна геалягічным дысцыплінам, іх было шмат, але найбольш было геахіміі. Трэба было праводзіць больш часу ў палявых выездах, трэба было шмат чытаць, асабліва па мінэралёгіі.