• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    (У ЗША ў 1982 годзе выйшла кніга Джона Лофтуса «Belarus Secret», у якой аўтар зь вялікім абурэньнем апавядае, што амэрыканская армія шмат якім эмігрантам-антыкамуністам рабіла палёгкі пры эміграцыі ў ЗША. Бясспрэчна, яно магло так быць. Але ў дачыненьні да Беларусі гэты аўтар выяўляе проста зьвярына-біялягічную злосьць і нянавісьць, падаючы ўвесь матэрыял у кнізе нагэтулькі сфальшавана і перакручана, што кніга гэтая сталася прыкладам фальсыфікацыі рэчаіснасьці. Але больш пра гэта пазьней.)
    У гутарках з бацькамі я правёў 24 гадзіны, пераспаўшы ў іхным памешканьні, а на раніцу мы разьехаліся амаль на сем гадоў я заставаўся ў Эўропе, а яны праз пару дзён эмігравалі ў ЗША. Было гэта перад Калядамі 1949 году.
    Праваднік
    Вяртаўся я ў Бэльгію той самай дарогай усё прайшло выдатна, назаўтра я быў у Лювэне. Праўда, гэты выпадак нелегальнага пераходу мяжы замацаваў за мной у лювэнскай студэнцкай грамадзе статус «экспэрта» ў пытаньнях пераходу мяжы. Таму хутка, пад лета, да мяне пачалі зьвяртацца студэнты, каб я перавёў іх празь мяжу: магчымую рызыку для іх пераважвала эканомія на коштах візы і хуткасьць «апэрацыі». Пераводзіў я празь мяжу Міколу Арцюха (ён знайшоў брата ў Нямеччыне), Зору Савёнак і Вольгу Харытончык (езьдзілі да бацькоў у лягер). Пераводзіў таксама Ўладзімера Цьвірку і Алеся Марговіча, якія везьлі тканіну, каб пашыць «аблачэньне» уладыку Васілю (БАПЦ) гэтым разам я, прызнацца, здорава хваляваўся, бо калі б злавілі, то «прышылі» б кантрабанду.
    Зь нелегальным пераходам мяжы прыпамінаю я і іншы эпізод.
    Як ведама, на пачатку 50-х гадоў у Лювэне быў інтэрнат беларускіх гімназістаў, якія вучыліся ў бэльгійскіх гімназіях (хлопцы і дзяўчаты). Яны жылі ў беларускім інтэрнаце на бульвары Схрора пад наглядам айца Аўгена Смаршчка, а бацькі тых гімназістак былі ў Францыі.
    I вось у калядны сэзон 1952 году чатыры гімназісткі не атрымалі візаў, каб на Каляды зьезьдзіць да бацькоў. Трагедыя... Нікому нічога ня кажучы, айцец Смаршчок пытаецца ў мяне, ці лёгка перайсьці мяжу ў Францыю! Я кажу: пераход мяжы ў Францыю справа нескладаная, асабліва ў раёне гораду Монс, дзе на бэльгійскіх шахтах працуе шмат работнікаў з Францыі, а цэлы той рэгіён я таксама добра ведаю, бо шмат там бываў па маёй навуцы наведваў шахты, часта бываў на практыцы. Дык айцец Смаршчок папрасіў мяне перавесьці празь мяжу дзяўчат, бо візы «спазьніліся».
    Я гэта зрабіў безь ніякае напружанасьці пасадзіў дзяўчат (але сам зь імі не паехаў) на трамвай, які ў пэўным часе вазіў шахцёраў. Праверак там, як звычайна, не было, хоць і мусілі б быць.
    Пад сярэдзіну 1950-х гадоў працэс атрыманьня візаў спрасьціўся, візы падзешавелі, і «бязьвізавыя» пераходы мяжы спыніліся.
    Магчыма, гэта гучыць і ня надта этычна, але нелегальнае «хаджэньне празь мяжу» ладзілася пераважна дзеля ашчаднасьці, з прычыны вялікай бюракратыі для чужынцаў, а ў нашым беларускім выпадку прызнаюся: рабілася гэта і дзеля лепшага настрою ў асяродку. Пэру Рабэру я пра гэтыя «штучкі» расказаў толькі тады, калі закончыў студыі.
    Фабрыка кішак, іншыя падпрацоўкі
    Што яшчэ з таго бэльгійскага студэнцкага жыцьця засталося ў памяці? Прыпушчаю, што шмат каму з студэнтаў запамяталіся эпізоды, зьвязаныя з працай мы апыналіся ў іншым асяродзьдзі, пазнавалі жыцьцё бэльгійскай глыбінкі, бэльгійскія звычаі. Да таго ж, працоўныя эпізоды мелі і прыемныя мамэнты студэнт атрымліваў грошы, а гэта азначала большую незалежнасьць у спартанскім студэнцкім бытаваньні.
    Аб адным такім эпізодзе працы на фэрме мадам Тусэн я расказаў, а зараз раскажу пра іншыя працы.
    Студэнты заўсёды шукалі працу, каб падзарабіць пару капеек, бо мы атрымоўвалі як argent de poche (кішанковыя грошы) 200 франкаў на месяц на гігіену, пастрыгчыся, схадзіць у кіно, час ад часу выпіць кавы, піва. Гэтых грошай, бясспрэчна, было мала, і студэнты падраблялі. Некаторыя студэнты, якія прыйшлі да нас з Бэльгіі напрыклад, Саўка Міхальскі або Сашка Лазанаў ішлі на шахты, дзе яны працавалі перад тым, і падраблялі там. Іншыя працавалі там, дзе ўдавалася знайсьці нейкую працу..
    Першы год пасьля таго, як я здаў экзамэны, я падпрацоўваў на «фабрыцы кішак» у прадмесьці Брусэлю, куды зь /Іювэну можна было даехаць на трамваі. Гэта цікавае прадпрыемства на той час яму, можа, было гадоў дзьвесьце фабрыка, ці хутчэй фабрычка, дзе мыюць кішкі 1 падрыхтоўваць іх для кілбасаў. У тыя гады плястыкавых абалонак для кілбасаў не было мясам начынялася кішка. I гэтая фабрыка, а была яна досыць вялікая на той час каля 50 работнікаў, рабіла закупы кішак ва Ўзьбекістане (гэта былі 19491950 гады), дзе прадукцыя тых кішак была наладжаная ў спэцыяльных калгасах. Прадстаўнікі фабрыкі езьдзілі ва Ўзьбекістан, закуплялі там кішкі з авечак а кажуць, што кішкі з авечак найлепшыя для кілбасаў, вельмі даўгія зматаныя ў вялікія клубкі, іх салілі, складалі ў вялікія бочкі, грузілі на карабель, і той савецкі карабель раз на месяц прыплываў у Антвэрпэн, дзе яго разгружалі 1 везьлі кішкі на фабрыку.
    Праца на фабрыцы была гэткая. У вялікім, мэтраў на сто ў даўжыню, цэху стаіць мэталёвы стол з трубкамі калі рукой прыціснуць трубку, зь яе 1дзе моцны струмень вады, а калі адпусьціць струмень стрымваецца. Каля кожнай трубкі стаіць работнік, за работнікам скрынка з клубкамі кішак. Работнік бярэ клубок, знаходзіць канец кішкі і насоўвае кішку на трубку, націскае трубку і вада пад напорам паступае ў клубок, пачынае яго размотваць. У часе размоткі выяўляецца, што даўгая кішка неаднародная ў дыямэтры: ёсьць кавалкі дыямэтрам 1-2 см, а ёсьць і па 5 см. Работнік мусіць хуценька кожны кавалак усадзіць у шкалу, што знаходзіцца перад трубкай, і адрэзаць кавалак кішкі аднолькавага дыямэтру, кідаючы адрэзаны кавалак у скрыню з адпаведным нумарам, якая стаіць ззаду. Работа гэтая вельмі хуткая, мокрая, у салёнай вадзе, з нажамі адным словам, досыць напружаная, 1 трэба вельмі пілнавацца і поўнасьцю засяродзіцца на працэсе каліброўкі. Праца выключна фізычная, думаць там няма патрэбы але платная! Працуючы па 10-12 гадзін, можна было нядрэнна падзарабіць.
    Я вельмі добра працаваў ад першага знаёмства, і гаспадар сказаў: прыходзь калі хочаш, удзень, уначы, летам, зімой заўсёды будзе праца. Дык калі я часам меў дзень ці паўдня свабоднага часу, я туды ехаў: папрацую, памыюся і ўжо адразу маю грошы. Фабрыка працавала 18 гадзін у суткі, бо попыт на кішкі быў вялікі, ня ведаю, можа яна была адна такая гэтае прадпрыемства лічылася вельмі старым у Бэльгіі і было бадай не адзінае, якое мела дачыненьні з Савецкім Саюзам. Першы раз, калі трэба было разладоўваць гэты карабель, нас з фабрыкі паехала чалавек пяць. Трэба было заходзіць на сам карабель, я трохі баяўся, але неяк зайшоў. Трэба было выкочваць бочкі, каб не разьбіць, і перагрузіць на грузавікі.
    Так я пэрыядычна працаваў на гэтай фабрыцы чатыры гады па паўдня, па дні, па два калі быў час.
    Іншыя працы былі крышку больш платныя напрыклад, параўнаць канфігурацыю кар’ераў, якія былі затопленыя вадой у басэйне рэчкі Мёз. На трэцім годзе шмат студэнтаў працавалі рэпэтытарамі давалі лекцыі студэнтам ніжэйшых курсаў. Я, прыкладам, вельмі шмат даваў лекцыяў крысталаграфіі шмат студэнтаў яе не разумелі і вучылі абы здаць экзамэны, дык трэба было наймаць рэпэтытараў.
    Іншыя студэнты працавалі ў рэстаранах, некаторыя ў індустрыі, іншыя ў транспартных канторах. 3 працай у Бэльгі1 не было цяжка, беспрацоўе было досыць малое, і студэнтаў бралі лёгка, бо ведалі, што яны знаходзяцца там легальна. Дазволаў на працу студэнты ня мелі, а дазволы былі патрэбныя, дык гаспадары студэнтаў наймалі ахвотна і плацілі гатоўкай.
    Сувязь зь іншымі студэнцкімі грамадамі
    /Іювэнскі ўнівэрсытэт вельмі стары (заснаваны ў 1425 годзе), старая была і традыцыя, што там жыл1 студэнты-чужынцы. У тым часе, калі вучыся я, такіх студэнтаў было шмат, мы мелі кантакты зь іншымі мадзярамі, украінцамі, немцамі. Немцаў была вельмі вялікая грамада, можа паўтысячы студэнтаў, але ў Бэльгіі ёсьць два нямецкія раёны Ойпэн-Мальмэды дзе былі і нямецкія школы, адміністрацыя, магазыны -1 калі адтуль прыяжджалі студэнты ў Лювэн, яны фактычна й не былі чужынцамі.
    Нямецкія студэнты жылі ў некалькіх дамох і належалі да Карпарацыі студэнтаў Ойпэн-Мальмэды старой бэльгійскай арганізацыі. Палітыкай гэтая карпарацыя цікавілася мала, але час-часом ладзіла дэбаты, 1 беларускія студэнты былі ў іх сталымі гасьцямі. Найбольшую сувязь зь немцамі меў Вітаўт Рамук, пару разоў бываў там і я.
    Вялікая грамада была ў украінскіх студэнтаў каля сотні чалавек, яны мелі свой студэнцкі дом. 3 украінцамі ў нас былі цесныя сувязі, а зь некаторымі зь іх мы засталіся сябрамі на дзесяцігодзьдзі. Адзін з тых студэнтаў пазьнейшы старшыня Таварыства імя Тараса Шаўчэнкі ў ЗША Жэнька Федарэнка быў маім сябрам, мы часта радзіліся зь ім у розных справах і ў ЗША.
    Быў у нас кантакт з мадзярскімі студэнтамі, і на дэбатах у міжнародным студэнцкім цэнтры яны заўсёды падтрымоўвалі нашу палітычную пазыцыю.
    Расейскія студэнты ў Лювэне вучыліся ад 1920-х гадоў. Іх было няшмат, але і ў іхным цэнтры бывалі палітычныя даклады. Сярод іх найбольш было прыхільнікаў НТС (Народно-Трудовой Союз), і зборкі ў іх бывалі досыць бурлівыя. Папулярны сярод студэнтаў у Лювэне
    быў расейскі Тацянін дзень (у студзені), калі студэнцкая грамада бывала на добрым падпітку.
    Былі кантакты і з балтыйскімі студэнтамі. Найбольш у Лювэне было латышоў, менш літоўцаў і зусім мала эстонцаў.
    Вядомая справа, у Лювэне было шмат польскіх студэнтаў яны мелі некалькі інтэрнатаў. У тыя часы іх студэнцкая грамада была ня надта моцная, сярод палякаў быў палітычны разлад у пытаньні: як ставіцца на Народнай Польшчы. Спрэчкі над гэтым займалі ў іх найбольш энэргіі.
    У шматнацыянальным студэнцкім жыцьці мы, беларускія студэнты, былі вельмі актыўныя, і таму ў Лювэне пра Беларусь ведалі.
    Пэр Рабэр
    Прыпамінаючы студэнцкія гады ўЛювэне, бясспрэчна, нельга абмінуць чалавека, прысутнасьць якога адчувалася заўсёды гэта айцец Рабэр ван Каўэлярт. Барыс Рагуля і Ян Запруднік у сваіх успамінах шмат напісалі пра гэтага манаха-бэнэдыктынца, «алекуна» беларускіх студэнтаў. Ён быў з старой бэльгійскай шляхоцкай сям’і, і паводле традыцыі ў кожнай сям’і быў нехта, хто прысьвяціў сябе працы на рэлігійнай ніве, і так ён пастрыгся ў манахі, атрымаў добрую тэалягічную адукацыю і аддаўся справе аб’яднаньня цэркваў усходняй і заходняй, праваслаўнай і каталіцкай быў уніятам. У яго было замілаваньне да ўсходніх царкоўных сьпеваў і традыцыяў, і так ён стаў апекуном беларускіх студэнтаў, гаспадаром Беларускага дома. Праўда, кіравала домам Беларускае студэнцкае згуртаваньне, дзе быў старшыня, заступнік, скарбнік, і сам1 студэнты пілнавалі, каб у доме быў парадак. Свае правілы ў Беларускім доме былі напрыклад, нельга было слухаць радыё пасьля адзінаццатай, але наагул не было ніякіх абмежаваньняў вядома, нельга было ладзіць выпіўкі, але прыходзіць можна было калі хочаш, у студэнтаў былі свае ключы адчыняеш браму-дзьверы і заходзіш.