• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Адзін раз, думаю, гэта было ў 1950 годзе, я быў у езуіцкім манастыры Алькен на поўначы Бэльг11 поўнасьцю флямандзкім. Я там пасябраваў з адным сьвятаром-езуітам, расказаў яму пра беларускую літаратуру і прачытаў яму па-нямецку Багдановічаў верш «Ёсьць на сьвеце такія бадзягі, што ня вераць ні ў Бога, ні ў чорта ім прыемны стракатыя сьцягі караблёў акіянскага порта...» у перакладзе Энгельгарта. Праз два дні ён паклаў гэты верш на музыку! I мы зь ім развучылі і сьпявалі пад гітару, нават пару манахаў далучылася: «Es wandern gar viele Gesellen, die von Gott und dem Teufel nicht wissen...». Асабліва тым манахам спадабаўся радок, што «ня вераць ні ў Бога, ні ў чорта».
    Тыя ноты так і засталіся ў тым манастыры думаю, у іхнай бібліятэцы яны й да сёньня недзе ляжаць, бо ў тых манастырах кожная паперачка захоўваецца, не выкідаецца стагодзьдзямі.
    Наагул, флямандцы нас разумелі мы народ, пра які мала ведаюць, які пад культурным і палітычным ціскам Расеі, які русыфікуецца. Яны праводзілі паралель, параўноўвалі сваю сытуацыю пад ціскам французаў.
    Так мы летам і праводзілі па два-тры месяцы ў манастырох. Недзе ў 1951 годзе я быў уманастыры каля Антвэрпэну ў мясцовасьці Брасхат у францускамоўных «белых сьвятароў». Мы там былі разам зь Цімохам Вострыкавым і Юркам Сянькоўскім. (Якраз там нам Вострыкаў сказаў, што прадаўжаць ён вучыцца ня будзе, а будзе шукаць шляхоў, як вярнуцца на Бацькаўшчыну. Нам зь Юркам было
    ясна, што ён уступіў у кантакты з амэрыканцамі, і ўсё ішло да таго, што хутка ён зьнікне.) Тыя манахі былі вельмі адчувальныя на тое, што мы, праваслаўныя, прыехалі да іх вучыцца на ўсё лета. I яны нам сказалі, што кожную нядзелю будуць нам даваць па 10 франкаў, каб мы абавязкова ехалі ў Антвэрпэн, бо там ёсьць расейская праваслаўная царква. Вострыкаў ім адразу кажа: «Вы мне хоць сто дайце я не паеду!» «Як? Аяяй, сыне мой, што ж гэта такое...» Дык мы ім цэлую лекцыю прачыталі, але яны не разумелі і ў нашых рэлігійных тонкасьцях зусім не арыентаваліся.
    Вострыкаў, Кальніцкі / іншыя
    3 Вострыкавым мы пазнаёміліся ў Міхельсдорфе, як толькі туды перавялі беларускі лягер ён зьявіўся аднекуль, пасьля я даведаўся, што ён працаваў у баўэра. Я жыў тады ў бурсе і пайшоў зь ім да Шчорса, дзе ён запісаўся ў лягер і афіцыйна стаў DP. Ён пачаў вучыцца ня ведаю, у якой ён тады быў клясе, чацьвертай ц1 пятай быў вельмі актыўны ў скаўтынгу і заўсёды бываў бліжэй да фізкультуры, фізычных практыкаваньняў. Наагул актыўна ўлучыўся ў грамадзкае жыцьцё з моладзьдзю.
    Пасьля ён разам з «дванаццаткай» выехаў у Англію, тады я ніякай лучнасьці зь ім ня меў, пакуль ён з той «дванаццаткай» у сакавіку 1950 году не прыехаў у Бэльгію. У Бэльгіі Вострыкаў улучыўся ў грамадзкі рух, згадзіўся быць распаўсюднікам газэты «Бацькаўшчына». Рассылалі газэту мы ўтрох Вострыкаў, я і Зора. У тым часе я зь ім часта езьдзіў па справах Саюзу Беларусаў Бэльгіі, бо фінансавы бок распаўсюду газэты вёў Саюз, таму ён меў зь ім больш справы, чым са студэнцкім згуртаваньнем. Я зь ім пару разоў езьдзіў на правінцыю, і ў Льежы мы блізка сышліся зь Міхасём Кальніцкім. Вучыўся ён у фізкультурным інстытуце, далей ад цэнтру гораду.
    Больш мы зь ім зблізіліся падчас летняга побыту ў манастыры, дзе ён сказаў, што плянуе пакінуць навуку. Перад Новым Годам (з 1951 на 1952) мы разам з Зорай утрох разам правялі цэлую навагоднюю ноч пайшлі ў рэстаран, танцавалі... I тады ён сказаў, што скора паедзе на Беларусь. I неўзабаве паехаў.
    Чуткі пра яго даходзілі праз радыё (Запруднік зь ім таксама вельмі сябраваў) яго імя згадвалася, калі быў выбух у маскоўскім мэтро. Было цікавае супадзеньне: на адной з сустрэчаў з работнікамі я пазнаёміўся з адной сям’ёй, і яны хацелі свайго бацьку сьцягнуць зь Менску, бо той быў стары і ня мог жыць сам адзін. Той бацька яго прозьвішча Круцько адседзеў гадоў дзесяць. Ён быў у БКА, быў паранены і ляжаў у шпіталі. Калі прыйшлі саветы, то яго забралі ў савецкую армію, ён дайшоў да Бэрліну і ў 1946 годзе вярнуўся да сябе
    недзе пад Вялейку. I вось у 1950 годзе яму кажуць, што хутка яго арыштуюць быў нейкі знаёмы ў міліцыі, які перадаў. Дык ён пайшоў у партызаны і быў у лесе недзе да 1952 году. Тады яго з цэлай групай злавілі і засудзілі, далі 25 гадоў. А дачка гэтага чалавека, Галіна Харавец, была тут, і калі жанілася, на яе вясельлі быў і Вострыкаў. I недзе ўжо ў сярэдзіне 1950-х гадоў яна даслала бацьку, які сядзеў у турме, фатаграфію з свайго вясельля. А ён якраз быў у тым самым лягеры, што й Вострыкаў. Паказаў фатаграфію, а Вострыкаў яму кажа: а гэта я!
    Пасьля таго, як Вострыкаў пазнаў сябе на фатаграфіі, той Круцько перапісваўся з дачкой і напісаў ёй, што сустрэўся з Вострыкавым. 3 гэтай весткі мы ведалі, што ён жывы.
    Круцько, калі адбыў свой тэрмін, быў ужо стары зь нейкага, можа 1914 году і жыў адзін. Дык Галіна з братам старалася сьцягнуць яго ў Амэрыку. Яны папрасілі мяне дапамагчы. Я, маючы розныя кантакты з рэспубліканскімі коламі, зьвярнуўся да сэнатара Кэйса, лібэральнага рэспубліканца, які між іншага выступаў за тое, каб Радыё Свабода выйшла з падначаленьня выведкі і было перададзенае Кангрэсу. Кэйс узяўся дапамагчы, справа пайшла ў ход. I тады выйшла так: мяне аднойчы паклікалі ў офіс сэнатара і там сказалі, што ніяк ня могуць сьцягнуць яго сюды, бо яго судзілі паводле артыкулу «бытавы бандытызм», а гэта крымінал. На тым тая справа і скончылася.
    I вось аднойчы ў Менску, здаецца, у 1993 годзе, падчас зьезду, сядзім мы на сьнеданьні ў гатэлі 1 бачым здалёк Вострыкава, які некага шукае вачыма. Першым ён убачыў Зору, яны абняліся. Тады яшчэ ў «Голасе Радзімы» была вялікая фатаграфія, як ён вітаецца і абдымаецца з Зорай і Алесяй.
    Зь Міхасём Кальніцкім мяне пазнаёміў Уладзюк Рыжы ў 1949 годзе. Калыніцкі быў старшынём аддзелу СББ у Льежы, быў вельмі актыўны. Ягоныя бліжэйшыя памочнікі былі Мікола Калінка і Валодзя Сітнік. Гэтыя ведалі, што Міхась не жадае заставацца на Захадзе, а марыць змагацца з саветамі. Калі Калінка і Сітнік таксама былыя жаўнеры БКАвыбіраліся з Бэльгіі ў ЗША, Кальніцкі «паляцеў» на Ўсход...
    Дасьледаваньне сьлюдаў
    Калі я скончыў унівэрсытэт і атрымаў дыплём, паўстала пытаньне што далей. На эміграцыю за акіян ехаць не хацелася, Зоры яшчэ заставаўся год яна заканчвала тэзу. Дык было няясна што рабіць.
    Праўда, у гэтым часе я падпрацоўваў для нафтавай кампаніі Shell, але гэта былі толькі падпрацоўкі, а дайшло да іх так.
    На восьмым сэмэстры (на чацьвертым годзе) прафэсар Франс Гю-
    лентопс з флямандзкага аддзяленьня зьвярнуўся да мяне з пытаньнем, ці не хацеў бы я падрабляць, вывучаючы фарамініфэры гэта цэлая кляса палеанталягічных скамянеласьцяў чацьвярцічнага пэрыяду для кампаніі Shell. Я згадзіўся мне гэта давала добры падработак, пару тысячаў франкаў за месяц. I калі я скончыў унівэрсытэт, Гюлентопс пытаецца, што я зьбіраюся рабіць далей. Дакладна адказаць прафэсару я ня мог я быў на раздарожжы. Бачачы гэта, ён кажа: ты маеш добрую тэарэтычную падрыхтоўку, нядрэнна справіўся практычна з аналізам фарамініфэраў чаму б табе не перайсьці на спэцыялізацыю нафтавіка (у /Іювэне такой спэцыялізацыі не было). Гюлентопс параіў мне ехаць у Парыж і паступіць у Найвышэйшы інстытут нафты (Institut superieur du petrole), дзе я мог бы атрымаць спэцыяльнасьць геоляга-нафтавіка. Пару дзён падумаўшы, паехаў я ў Парыж, фактычна паехалі мы разам з Зорай, бо ў яе быў вольны час. У Парыжы я спыніўся ў YMCA, а Зора у знаёмага Аўгена Трусава. Было гэта ў канцы верасьня, калі якраз можна было здаваць экзамэны ў Інстытуце нафты. Здавалі экзамэны каля дзесятка геолягаў з Гішпаніі і Нямеччыны, 1 я з Бэльгіі. Экзамэн быў для мяне няцяжкі я яго здаў і быў залічаны ў інстытут, мне сказалі, што я магу адразу мець кантракт на працу, яны мяне пашлюць у Габон, у Афрыку.
    У міжчасе на адрас Зоры прыйшоў ліст ад майго прафэсара Таро, зь якім я пару разоў меў гутаркі наконт таго, каб рабіць у яго дактарат. У лісьце Таро казаў, што магчымасьць працаваць над дактаратам ёсьць каб я прыяжджаў адразу. Зноў раздарожжа! I хоць мне паведамілі, што я залічаны ў Інстытут нафты, я вырашыў вярнуцца ў Бэльгію.
    У Бэльгіі прафэсар Таро мне кажа: ёсьць магчымасьць рабіць дактарат. Вялікая бэльгійская мінэральная кампанія Union miniere мае цікавую нявырашаную праблему. Ім трэба разгадаць геалягічную загадку ці магматычныя растворы праходзілі праз пэўныя мясцовасьці, бо знойдзеныя ў тым раёне сьлюды-лепідаліты (сьлюды з утрыманьнем элемэнту літыю) багатыя на літый. Аналіз сьлюдаў можа сьведчыць, што ў тых мясцовасьцях могуць быць радовішчы літыю. Кампанія дае стыпэндыю на дасьледаваньне тых сьлюдаў, а тэма падыходзіць да доктарскае распрацоўкі.
    Я, безумоўна, згадзіўся і запісаўся на дактарат.
    Трэба было прааналізаваць розныя віды сьлюдаў іх было каля ста дваццаці, усе прывезеныя з Афрыкі. Кампанія асобна за працу не плаціла, але поўнасьцю аплачвала навуку, жытло, пражыцьцё. Зрабіць працу трэба было хутка на працягу двух-трох гадоў.
    На мяне адразу абрынулася гара працы столькі трэба рабіць аналізаў. Мне далі тэхнічную дапамогу, але я зразумеў, што ў мяне не хапае навыкаў рабленьня некаторых аналізаў. Досыць складана
    рабіць аналіз сылікатаў, у якіх ёсьць фтор сылікат трэба расплавіць пры тэмпэратуры 1200 градусаў Цэльсія, а фтор выпараецца пры 900 градусаў. Мне мой прафэсар аднойчы гэта было ў 1954 годзе, бліжэй да лета кажа, што адно месца, дзе можна навучыцца як рабіць аналіз у Швэцыі. У Стакгольме аналізуюць такія самыя сьлюды, бо ў іх на поўначы адкрылі падобныя радовішчы сьлюда тая самая і праблема тая самая. А я ўжо працаваў над гэтым больш чым паўгода, столькі нааналізаваў. Я вырашыў, добра, зьежджу ў Швэцыю. Але зноў жа, у мяне не было ні пашпарта, нічога. Я пайшоў да айца Рабэра і папрасіў дапамогі. Ён мне: о, сын мой, я табе ўсё ўладжу, пайду да дзядзькі (а дзядзька старшыня парлямэнту). I так пэр Рабэр мамэнтальна вырабіў патрэбныя дакумэнты. Залагодзіць справу даезду ў Швэцыю дапамагла Зора.
    Данія і Швэцыя
    Зора ў гэты час падпрацоўвала пакаёўкай у прафэсара Дэбэзьё, і якраз жа зяць гэтага прафэсара меўся ехаць у Данію. Дык той зяць давёз мяне да Капэнгагену, а да Швэцыі я ўжо дабраўся сам.