• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Гэтаксама пачалася падрыхтоўка да канцэртаў, бо ж галоўнай мэтай заснаваньня хору былі выступы зь беларускай песьняй іданясеньне інфармацыі пра Беларусь да бэльгійскай публікі, па-за Лювэнам. Праўда, выступы хору пачаліся якраз зь Лювэну ў сьнежні 1950 году канцэрт прайшоў выдатна.
    Асноўную ролю ў падрыхтоўцы гэтага канцэрту ўзяла на сябе Арганізацыя Беларускіх Вэтэранаў (Тодар Цімафейчык, студэнт палітычнага факультэту), хоць, праўда, і мы зь Цьвіркам за дзень да канцэрту езьдзілі па горадзе на спэцыяльным аўто і праз рупары па-француску і па-флямандзку абвяшчалі пра канцэрт. Аўтарэкляма тады была ў модзе і дапамагла прывесьці на канцэрт шмат публікі. А яшчэ за пару дзён да гэтага мы паразьвешвалі на рэклямных тумбах вялікія мэтровыя афішы, таксама на дзьвюх мовах.
    Была створаная таксама танцавальная група, якой кіравалі Люда Рагуля і Зора Савёнак так канцэртныя выступы рабіліся эстрадай, што добра дапамагала агульнаму посьпеху.
    Канцэрты адбываліся шмат дзе у спэцыяльных залях, цэрквах, дамох для старых, санаторыях, школах. На выступы мы езьдзілі на спэцыяльна найманых аўтобусах, у часе паездак падвучваліся пераглядалі канспэкты, падручнікі.
    У часе канцэртных падарожжаў здараліся забаўныя мамэнты, пра адзін я раскажу. Недзе ў 1951 годзе мы арганізоўвалі першы бела-
    рускі канцэрт у Льежы. Вакол Льежу разьмяшчаецца найбольшы вугальны басэйн, сам Льеж індустрыйны горад, і там было шмат беларускіх работнікаў. Мы лічылі, што канцэрт нам дапаможа здабыць больш сяброў у арганізацыю. Канцэрт ладзілі пры дапамозе YMCA, і канцэрт гэты быў інтэрнацыянальны. Найбольшая праграма была наша і ўкраінская, але там таксама выступалі і немцы, і мадзяры іхныя работнікі таксама былі ўЛьежы. Асобная група, якая хацела выступіць, былі казакі, кіраўнікі нікому не адмаўлялі, дык дазволілі выступіць і казакам.
    Калі мы рыхтаваліся да выступу, да нас падыходзіць кіраўнік казакоў 1 кажа, што хацеў бы пагаварыць з кіраўніком нашага хору. Мы ім калі ласка, праходзьце, гаварыце. I вось казак падыходзіць да Равенскага, ляпае яго па плячы і кажа: «Папаша, научше нас так махать рукамн!» Мы ўсе выбухнулі сьмехам.
    У канцы 1952 году Равенскі пачаў падхворваць у яго быў рак лімфатычных сасудаў, яму зрабілі апэрацыю у яго перасыхала горла. Дзеля гэтага ён заўсёды насіў з сабой у кішэні маленькую бутэлечку вады і пасьля кожнага выступу ішоў за сцэну і рабіў пару глыткоў з той бутэлькі. Збоку гэта выглядала камічна і неадназначна.
    Спадар Равенскі відавочна слабеў і слабеў пачынала круціцца галава ад недахопу вадкасьці ў арганізьме і ён пачынаў здаваць. Было відавочна, што хору патрэбны новы кіраўнік. Праўда, у гэтым часе хор пачаў найграваць песьні на кружэлкі трэба было езьдзіць у студыю ў Брусэль і спадар Равенскі неяк патрапляў. Аднак выхаду кружэлак ён ужо не дачакаўся. У лютым 1953 году яго паклалі ў шпіталь, і мы з Зорай былі апошнія, хто яго бачыў жывога, гэта было 8 сакавіка, быў прыгожы вясновы дзень. Мы зайшлі да яго, ён чуўся вельмі добра, быў у бадзёрым настроі, гаварыў, жартаваў, рабіў пляны. На хвілінку прыйшла сястра даць яму лек, і мы адышлі. Я кажу Зоры: «Можа прынесьці яму трошкі вінца?» Яна, на мяне раскрычалася, мы выйшлі. Назаўтра, у панядзелак я якраз быў у Інстытуце геамарфалёгіі прыходзіць сакратарка 1 кажа, што нехта кліча мяне да тэлефона. Я падышоў, і мне з шпіталю паведамілі, што спадар Равенскі памёр.
    Для студэнцкае грамады гэта быў цяжкі час. Мы мусілі яшчэ закончыць запісы кружэлак, былі 1 выступы. Добра, што хору згадзіўся дапамагчы Алесь Карповіч, які даяжджаў уЛювэн зь Нямеччыны, і Кастусь Кіслы, які жыў у Льежы. Кружэлкі былі выдадзеныя студыяй «Decca».
    Нелегальна празь мяжу
    На фоне напружанага і манатоннага студэнцкага жыцьця ў Лювэне прыпамінаецца і пару «разынак» падзеяў не такіх ужо й ардынарных, часам напружаных, якія адлюстроўваюць рэаліі таго часу.
    Пачаўся мой першы навучальны год, сьнежань, я рыхтуюся да частковага экзамэну (examen partiel) і раптам атрымоўваю тэлеграму зь Нямеччыны: «Прыедзь у Брэмэн. Мы выяжджаем у Амэрыку. Мама». Я аж ахнуў, бо ў мяне было ўражаньне, што бацькі на эміграцыю зь Нямеччыны не паедуць бацька не хацеў, маці таксама, яны здалі экзамэны на нямецкіх настаўнікаў і спадзяваліся атрымаць працу ў нямецкай школе. I я думаю што ж рабіць? Бо ў мяне ні пашпарта, ні грошай, а з бацькамі ж трэба разьвітацца! Каб выехаць, трэба было мець пашпарт і візу, а атрымаць гэта было няпроста бо быў 1949 год, перамяшчэньні былі абмежаваныя.
    Аднак я вырашыў, што пайду празь мяжу бяз пашпарта. Даехаў да канцавой станцыі ў Бэльгіі (Herbesthal), вылез зь цягніка 1 пайшоў у кірунку Нямеччыны. Гэта было перад Калядамі, ішоў дождж, было страшэнна холадна. Іду я, раптам бачу нейкія людзП Я спалохаўся, думаў, што памежнікі, а гэтыя людзі спалохаліся мяне. А кругом ноч, дождж... Тады яны кажуць, што ідуць туды, дзе можна запытацца. Дайшлі да хаты лесьніка, а гаспадар кажа: дайце па пяць марак браў толькі нямецкія маркі і я вам скажу куды ісьці. Далі мы тыя двое, мужчына і жанчына, і я пятнаццаць марак. Давёў нас лясьнік да высокага дрэва і паказаў куды далей ісьці. Хвілін пятнаццаць хады і я ўжо ў Нямеччыне!
    Mae спадарожнікі таксама ішлі, але пару сот мэтраў за мной. Тая нелегальная сьцежка, па якой мы прыйшлі ў Нямеччыну, падыходзіла пад самы трамвайны прыпынак канцавы прыпынак лініі гораду Аахен. Хвілін праз 20-25 язды я быў ужо на аахенскім вакзале. Там я пачаў разглядацца, дзе й калі ідуць цягнікі на Брэмэн, і знайшоў усё, што мне трэба, параўнаўча лёгка і спакойна.
    Але пры пасадцы ў цягнік я ледзьве не «засыпаўся». Каля вагона стаялінямецкіяпаліцаіі пыталісяў пасажыраўдакумэнты -правяралі, ці яны нямецкія грамадзяне. Відаць, вылоўлівалі кантрабандыстаў. Я быў здорава спалохаўся у мяне апрача бэльгійскай студэнцкай картачкі нічога няма! Што рабіць?! А тады прыпомніў, што ў мяне ў кашальку засталася паперына зь Цюбінгену, нейкі цэтлік, чэк з крамы ці нешта такое. Я яе паказаў, 1 паліцыянт кажа: Alles in Ordnung! Гэта было ў Аахэне. Там я сеў на іншы цягнік і на раніцу ўжо быў у Брэмэне.
    Разьвітаньне з бацькамі
    3 Брэмэну я дабраўся ў Брэмэргафэн порт, адкуль DP выяжджалі за акіян. I тут я зразумеў, што іду «на деревню дедушке» ніякага дакладнага адрасу ў мяне не было, на тэлеграме быў зазначаны толькі нумар і назва гораду. Праўда, знайсьці лягер было няцяжка першы стрэчны нямецкі паліцай паказаў дарогу.
    Фактычна гэта была частка гораду, абнесеная калючым дротам, зь вялікай брамай. Побач брамы адміністрацыйны барак. Зайшоў я ў гэты будынак зь нейкім страхам мяне тут могуць затрымаць, увесь час у галаве круцілася думка, што я ў Нямеччыне нелегал! Аднак я супакоіўся, калі пачаў гаварыць з паліцаямі ў адміністрацыі. Сказаўшы хто я і чаму прыехаў сюды і зазначыўшы, што бацькі беларусы, я з прыемнасьцю ўбачыў, як адзін з службоўцаў узяў асобны сьпіс на вялікай дошцы з загалоўкам «Whiteruthenians» «Беларусы» у эміграцыйным пункце гэта была асобная група «перамешчаных асобаў»! (Пазьней, пішучы кнігу «Беларусы ў ЗША», я часта шкадаваў, што не зрабіў фатаграфію той дошкі, але ж фотаапарат у тыя часы быў рэдкасьць.) Службовец знайшоў прозьвішча маіх бацькоў у сьпісе і месца, дзе яны знаходзіліся ў тым эміграцыйным раёне.
    Аднак тамтэйшы начальнік мне сказаў, што ў той дзень я зь імі сустрэцца не змагу, бо яны якраз праходзяць мэдычны агляд, а таму ніякія кантакты зь імі не дазваляюцца. Напэўна на маім твары зьявілася спалоханасьць што ж мне рабіць, куды падзецца хоць я, безумоўна, мог і пачакаць. Начальнік, відаць, мяне зразумеў і паставіўся прыхільна. Ён параіў наступнае: я магу сустрэцца з бацькамі назаўтра, а паколькі начаваць мне няма дзе, бо я прыехаў здалёк, то адзінае месца, дзе мяне можна разьмясьціць (начальнік падкрэсьліў: адзінае) гэта іхная турма. Калі я праседжу 24 гадзіны ў той турме, будзе лічыцца, што я прайшоў патрэбны карантын, безь якога сустракацца з эмігрантамі не дазваляецца. Няма чаго й казаць, што я на такія ўмовы пагадзіўся выбару ў мяне не было.
    Так як і было прадпісана мясцовым рэглямэнтам, я адседзеў у камэры каля 24 гадзінаў. Мяне там пару разоў пакармілі, звадзілі ў душ, у прыбіральню, а пры выхадзе далі і паперку, што я ў такі й такі дзень і ноч быў пад наглядам паліцыі ў эміграцыйнай зоне. На другі дзень нямецкі паліцыянт пасадзіў мяне ў джып і павёз туды, дзе знаходзіліся бацькі, той раён у зоне быў пазначаны «Whiteruthenians».
    Паліцыянт высадзіў мяне перад домам, у якім жылі бацькі, і папярэдзіў, што з зоны я выходзіць ня маю права, але ў зоне ёсьць сталоўка, клюб бацькі ведаюць там можна прабавіць зь імі час, і ў іх памешканьні я магу спыніцца на 24 гадзіны. А выйсьці з зоны я магу толькі праз браму, дзе ўвайшоў і адседзеў пэўны час у камэры, аб чым маю паперку. Усё ясна. Я падзякаваў паліцыянту і пайшоў у хату.
    Пастукаў адчыніла маці... і ледзь не самлела, пабачыўшы мяне. Сустрэча была сапраўды цёплая сьлёзы ў маці ліліся і ліліся, а бацька ўсё круціў галавой. Для мяне, ясна, найбольш цікавым было даведацца ў бацькоў чаму яны раптам выяжджаюць у Амэрыку?
    Я пытаюся ў маці: «Мама, як гэта так сталася, што раптам вы едзеце ў Амэрыку?» А яна кажа: «Ведаеш, стаўся цуд». Сядзіць яна
    ў лягеры ў Бакнангу (а бацька надалей быў у Гарміш-Партэнкірхене), і раптам прыходзіць Шчорс і пытаецца: «Марыя Васілеўна, калі прыедзе ваш Яўхім Яўсеевіч? Бо тут зь ім хочуць пагаварыць». Маці адказвае: «Сёньня ўвечары я буду зь ім гаварыць па тэлефоне і скажу яму, каб прыехаў». Назаўтра бацька прыяжджае, прыходзяць двое, і той зь іх, хто заходзіў раней і хацеў зь ім пагаварыць, кажа: « Вы Кіпель?» «Кіпель». «Вы былі ў канцлягеры?» «Быў». «Гэта сядзелі там і там?» «Там». «Вы былі на кангрэсе?» «Быў». «Вы пісалі антыкамуністычныя артыкулы?» «Пісаў». I тады чалавек пераходзіць на расейскую мову (а дагэтуль размова была na-нямецку): «Нам патрэбныя такія людзі, як вы, антыкамуністы. Калі хочаце ехаць у Амэрыку, я пастаўлю штэмпэль, што вы можаце ехаць».
    Праўда, казала маці, бацька адразу не хацеў зь імі гаварыць гутарка перапынілася, і тыя чыноўнікі паехалі з хаты. Пазьней бацька да іх паехаў сам, і ўсё скончылася памысна бацькам далі візы і магчымасьць выехаць у ЗША.