Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
На трэцім годзе зімою трэба вызначыцца з спэцыялізацыяй ці то будзе вугаль, ці цьвёрдыя горныя пароды, ці структурная геалёгія. Я вырашыў спэцыялізавацца па здымцы вугальных басэйнаў. Мне прафэсар прынёс геалягічную карту 1897 году і кажа: вось гэты квадрат, тут столькі 1 столькі кілямэтраў, трэба гэта ўсё праверыць, бо цяпер робіцца вялікая здымка, пры якой удакладняюцца дэталі. I я меў на гэта паўтара года. Гэта была дыплёмная праца (licence), і яе ня трэба было абараняць, а толькі прадставіць абгрунтаваць свае дадаткі да геалягічнай карты.
Дыплёмная праца
Мне дасталася мясцовасьць Буф’ю ў басэйне Шарлеруа па дарозе на Дзінант, на поўдні Бэльгіі. Апошняя геалягічная здымка там была зробленая за 60 гадоў да таго, і невядома было, ці правільная яна, ці не, бо за той час зьявіліся новыя дарогі, павыкопваліся новыя калодзежы, сталіся даступнымі глыбінныя пласты.
Працу трэба было плянаваць самому. Трэба было наведваць лекцыі, выконваць усе ўнівэрсытэцкія патрабаваньні, але праз год за паўгода да заканчэньня ўнівэрсытэту трэба здаць гэтую працу свайму прафэсару. I так я езьдзіў у Буф’ю паўтара года. Mae дасьледаваньні пацьвердзілі правільнасьць старой здымкі трэба было праверыць, ці даходзіць пэўны геалягічны скід ад Шарлеруа
да Буф’ю. Базуючыся на новых дадзеных разрэзы, тунэлі, дарогі я выявіў, што той скід сапраўды даходзіць да Буф’ю.
У належны тэрмін я здаў прафэсару Эцьену Асэльбэргу карту, ён і яшчэ іншыя прафэсары паехалі на месца, паглядзелі структуры і згадзіліся з маімі высновамі. Мне засталося здаць экзамэны, і мая дыплёмная праца была залічаная.
Спэцыфіка геалягічнага факультэту была ў тым, што трэба было шмат езьдзіць. Наагул у Бэльгіі я шмат езьдзіў і па справах Саюзу Беларусаў Бэльгіі з Рыжым, і па навуцы. Найбольш аддавалася часу геалягічнаму картаграфаваньню. У часе геалягічных працаў бывалі і забаўныя здарэньні. Аднойчы на другім годзе мне трэба было зрабіць невялічкае картаграфаваньне ў мясцовасьці Прэль па дарозе з Шарлеруа ў Намюр. I вось аглядаю скалы, бяру патрэбныя камяні, выходжу зь лесу, раптам падыходзяць паліцэйскія ці жандармы і мяне адразу пад рукі уцёк нейкі вар’ят і ходзіць ды зьбірае каменьне... Давялося гэтую гісторыю расхлёбваць, я расказаў паліцыянтам што і як, яны пазванілі ўЛювэн 1 «здарэньне» скончылася. Наагул, дзе б я ў Бэльгіі н1 працаваў, дзе б ні хадзіў калі спытаесься, дзе якая мясцовасьць або якая вуліца, людзі глядзелі на мяне чалавека з картай і компасам у руцэ 1 заўсёды пыталіся: «Гэта нешта ваеннае?» I не з адным мной так было з усімі геолягамі.
Апрача ўсяго іншага за гэтыя два гады геалягічнай спэцыялізацыі трэба было некалькі разоў выехаць з прафэсурай ў ведамыя кар’еры. На геалягічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту ўлюбёным «клясычным» рэгіёнам для геолягаў быў францускі Эльзас. За гады майго жыцьця ў Лювэне я наведаў гэты рэгіён разоў восем. Экскурсіі ў Эльзас заўсёды падганяліся пад вясновыя канікулы каля Вялікадня. На экскурсіі выяжджалі студэнтаў 10-15 геолягі і горныя інжынэры а кіраўніком быў ведамы бэльгійскі геоляг П’ер Дэбэцюн. Кар’еры і клясычныя разрэзы гранітаў у Эльзасе былі выдатныя, важным было і тое, што амаль усе кар’еры былі ў працоўным стане там распрацоўваўся граніт, пераважна абліцовачнага ўжытку. Што мне з тых экскурсіяў сапраўды ўрэзалася ў памяць гэта назіраць, як прафэсійныя, патомныя каменячосы зь велізарных глыбаў граніту патраплялі вырабляць тонкія абліцовачныя пліты.
Апрача Эльзасу мы езьдзілі на экскурсіі ў Альпы, а таксама ў мясцовасьці па рацэ Рэйн у Нямеччыне.
Навука на геалягічным факультэце мне падабалася хацелася стаць геолягам. Як я зазначаў раней, геолягаў я бачыў яшчэ ў Налінску, шмат чытаў пра геолягаў, уражвалі мяне і расказы пра геалёгію. Падабалася мне і Бэльгія як краіна, людзі знаёмыя з геалёгіяй праўда, сярод іх было больш горных інжынэраў. Вугаль у Бэльгіі здабываецца каля 200 гадоў, і людзі ведаюць, што каб знайсьці вугаль, патрэбныя спэцыялісты. Геолягаў рыхтавалі Лювэнскі і Льежскі ўнівэрсытэты,
але курсы па геалёгіі чыталіся і ў Брусэлі, і, здаецца, у тэхнічнай школе ў Антвэрпэне.
He скажу, каб на факультэце было лёгка вучыцца далёка не. Трэба было шмат зубрыць, асабліваў палеанталёгіі і мінэралёгіі, але я даваў рады. У дадатак да францускіх кніжак я карыстаўся нямецкімі (тады нямецкая мова мне была амаль як свая!) і расейскімі. На расейскай мове было шмат буйных аўтараў па мінэралёгіі, геахіміі, і што асабліва важна шмат апісаньняў клясычных радовішчаў карысных выкапняў. Тады ж ва ўнівэрсытэце я пачаў вывучаць і ангельскую мову. Трэба сказаць, што бальшыня тагачаснае навуковае літаратуры асабліва новыя дасьледаваньні, тэорыі, абагульненьні узьнікалі 1 друкаваліся ў ангельскай мове. 3 новай геалягічнай літаратурай мы мусілі быць знаёмыя, таму ладна часу праводзілі ў бібліятэцы, дзе зьбіралася англамоўная літаратура. (Фактычна, пачаўшы ад Лювэну, я меў дачыненьне з ангельскай мовай праз усё жыцьцё.)
Пасьля заканчэньня геалягічнага факультэту былі добрыя пэрспэктывы працы асабліва патрэбныя былі геолягі ў Бэльгійскім Конга, патрэбныя былі і выкладчыкі ў школах. Дарэчы, наколькі я прыпамінаю, ад другога году навукі да мяне час-часом зьвярталіся розныя індустрыйныя кампаніі і пыталіся, ці не хацеў бы я працаваць у іх пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту, а яны б тады аплачвалі мне навуку. Я такія прапановы адхіляў, бо ўсе яны былі ад афрыканскіх кампаніяў, а ў Афрыку ехаць я не зьбіраўся.
Навука і грамадзкая праца
Я прабыў у Лювэне шэсьць гадоў. Унівэрсытэцкае жыцьцё было досыць напружанае, але цікавае. Вядомая справа, перш за ўсё трэба было грызьці навуку, здабываць прафэсію, нагрузка была вялікая, да таго ж усё было па-француску. Шмат трэба было працаваць са слоўнікам, было нялёгка. Штодня на навуку трацілася восем-дзесяць гадзін былі лекцыі, практыка, потым зноў пераглядалася, што сёньня казаў прафэсрар. Нічога нельга было прапусьціць, калі не зразумееш сёньня, то ўжо не дагоніш.
Унівэрсытэцкія вымогі былі строгія. Некаторыя прафэсары правяралі прысутнасьць ці ўсе студэнты паводле сьпісу ходзяць на лекцыі, а некаторыя не зьвярталі ўвагі абсалютна было да лампачкі. На лекцыях па хіміі было па дзьвесьце чалавек студэнтаў, а на аналітычнай мэханіцы сем-восем чалавек. У нас, геолягаў, бальшыня курсаў была разам з хімікамі і горнымі інжынэрамі.
Матэматыка і астраномія падаваліся ў даступнай навуковай форме, але практычныя заняткі па гэтых дысцыплінах займалі ладна часу. Наагул, навуцы надавалася найбольш увагі 1 энэргіі, што цал-
кам зразумела, бо побыт у Лювэне быў магчымы толькі калі студэнт спраўляўся з навучальным працэсам.
Праўда, у беларускіх студэнтаў была 1 іншая нагрузка і абавязкі грамадзкая дзейнасьць. Відавочна, у грамадзкую працу былі ўцягнутыя ня ўсе студэнты, але тым, што былі ўцягнутыя, даводзілася шмат працаваць. У Бэльгіі, апрача студэнцкіх, дзеілі яшчэ дзьве грамадзкія арганізацыі Саюз Беларусаў у Бэльгіі (СББ) і арганізацыя вэтэранаў.
Саюз Беларусаў у Бэльгіі
Я асабіста быў заангажаваны ў дзейнасьць СББ. Гэтая арганізацыя, паводле выдадзеных пасьведчаньняў (carte d’identite), налічвала каля 400-500 чалавек, пераважна шахцёраў. Арганізацыя была падзеленая на аддзелы: правінцыя Лімбург, правінцыя 1 горад Льеж, горад і ваколіцы Шарлеруа, Монс і Брусэль.
У кожным аддзеле адбываліся зборкі, сьвяткаваньні і сустрэчы. Было шмат арганізацыйна-плянавае працы. Гэтаксама трэба было дапамагаць работнікам у залагоджаньні розных бытавых праблемаў, кантрактаў. Дзе-нідзе трэба было арганізоўваць лекцыі, «школкі» беларусаведы. Цімала было працы і ў дачыненьнях з сындыкатамі дамагацца розных дапамогаў, аплаты за прапушчаныя тэрміны працы, за павышэньне кваліфікацыі... Адным словам, занятасьць у Саюзе Беларусаў у Бэльгіі была штодзённая, карпатлівая і, часта, аб’ёмістая.
Да таго ж мы разгарнулі шырокую кулыурніцка-асьветную працу сярод работнікаў. Ладзілі кулыурныя вечары, мін1-канцэрты, сустрэчы. Варта мець на ўвазе, што праца ў СББ адбывалася па-за Лювэнам. Даводзілася разьяжджаць, пры гэтым вельмі часта ня толькі ў свабодныя ад вучобы дні, а гэта азначала, што часта даводзілася прапускаць заняткі. Ну, але неяк ішло. Я ў гэтай дзялянцы чуўся вельмі добра, і, бадай, не было ў Бэльгіі шахты або работніцкага асяродку, дзе мне не давялося працаваць з работнікамі.
Кіраўніком арганізацыі быў ад пачатку Уладзюк Рыжы. Калі ён выехаў у Пшпанію (вясна 1950 году), абавязкі кіраўніка выконваў я, але я ніяк гэтую пасаду заняць ня мог, бо толькі пачынаў студыі і гэта было для мяне асноўнае. Таму ўжо на першым агульным зьезьдзе старшынём быў абраны інжынэр Янка Жытка, а я згадзіўся быць заступнікам на гэтай пасадзе я прабыў гады тры-чатыры. Пасьля Жыткі старшынём быў абраны айцец Аўген Смаршчок, і я працаваў зь ім пару гадоў. Мушу сказаць, што а. Смаршчок быў выдатны праваслаўны сьвятар, адданы грамадзкі працаўнік, вельмі адукаваны чалавек, і працаваць зь ім было прыемна ды я яго асабіста пазнаёміў амаль з усім СББ! Вялікай згубай для нацыянальнай працы было тое, што а. Смаршчок вельмі рана памёр.
Падчас працы ў Саюзе Беларусаўу Бэльгіі мы бадай штоўпершыню сустрэліся лоб у лоб з савецкай прапагандай, скіраванай супраць беларускага нацыянальнага. Былі гэта прасавецкія «ячэйкі» розных патрыётаў (у Бэльгіі па вайне асела цімала беларускіх дзяўчат, якія павыходзілі замуж за бэльгійцаў), што адкрыта вялі антыбеларускую прапаганду. Асабліва дзейныя антыбеларускія групы былі ў гарадах Антвэрпэне, Брусэлі і Вэрвіе. Але... як бы там ні было бо ўвесь час трэба было мець на ўвазе, што ў канцы году трэба здаваць экзамэны праца ў СББ была цікавая і давала маральнае задавальненьне.
Хор Равенскага
Пад восень 1950 году кіраўніцтва Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня вырабіла дакумэнты на пераезд зь Нямеччыны і затрыманьне ў Бэльгіі кампазытара Міколы Равенскага з мэтай арганізаваць студэнцкі хор. Да хору далучылася каля 20 студэнтаў, і пачалася праца. Кожны вечар Равенскі ладзіў сьпеўкі ад панядзелка да серады паасобку з партыямі (басы, барытоны, тэнары), а ў чацьвер была агульная сьпеўка. Разам зь сьвецкімі песьнямі развучвалі і рэлігійныя праваслаўныя, бо плянавалася сьпяваць і ў невялічкай праваслаўнай капліцы ў Міжнародным студэнцкім цэнтры. Адным словам, нагрузкі значна прыбавілася.