• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    ЕдуўБэльгію
    Падарожжа ў Бэльгію заняло дня паўтара. Нічога цікавага не было. Нямеччына яшчэ ляжала ў руінах, былых жаўнераў у старых, падраныхуніформах было паўнютка на станцыях, у вагонах. Праўда, жабракоў не было, але беднасьць, беспрасьвецьце адчуваліся на кожным кроку.
    На нямецка-бэльгійскай мяжы вобшук быў досыць пільны кантрабанда ў тыя часы квітнела, а можа была і ў самым зэніце. Абшуквалі ня толькі багаж (заплечнік), але і вопратку, і чаравікі. Доўга разглядалі дакумэнты, фотакартку. Але ў мяне ўсё было ў парадку. Калі пераехалі мяжу, я пачаў чытаць назвы станцыяў, каб не прапусьціць Лювэн.
    Праз гадзіны дзьве ў цягніку гляджу ў акно 1 бачу: праяжджаем Лювэн, а цягнік не спыніўся 1 едзе далей! Даехаў я да Брусэлю і думаю: як жа мне цяпер ехаць назад у Лювэн? Грошай ні капейкі няма. А я ўжо па-француску крыху слоў знаў Арсеньнева некалі вучыла, і я меў падручнік з сабой, заўсёды ляжаў у рукзаку. Я пачаў пытацца які наступны цягнік ідзе на Лювэн? Мне растлумачылі. Я думаю: сяду на цягнік, даеду да Лювэну, а там будзем бачыць. Даехаў я да Лювэну, а там, як у Эўропе, трэба білет паказваць і пры выхадзе з пэрону. Бачу я там жалезны плот, думаю: пайду ўздоўж плоту і недзе выйду, бо білета ў мяне няма. Так 1 зрабіў, такім парадкам мой першы ўезд у Лювэн быў безьбілетны.
    У чэрвені 1949 году закончыўся мой пэрыяд жыцьця ў Нямеччыне. Пражыў я ў гэтай краіне ад ліпеня 1944 да чэрвеня 1949 году. Як я гляджу на пражыты ў Нямеччыне кавалак часу?
    Нацыстоўскія часы ад ліпеня 1944-га да травеня 1945-га я б акрэсьліў як часы выжываньня, клопату над тым, як паесьці, дзе пераначаваць, каб ня трапіць пад бамбёжку, асьцярожнасьці да немцаў. Тады я пачаў разумець і спачатку дзівіўся: немцы амаль нічога ня ведаюць пра Беларусь заўсёды 1 паўсюдна трэба тлумачыць пра сябе і сваю краіну. Мне гэта здавалася вельмі дзіўным і незразумелым.
    Паваенныя гады ў Нямеччыне ад травеня 1945-га я ўважаю для сябе як пэрыяд вучэньня, дынамічнага жыцьця. Я вучыўся і скончыў беларускую школу, здабыўшы ў ёй добрыя веды пра Беларусь. Пачаў пазнаваць шырокае беларускае грамадзтва арганізоўваў моладзь, увайшоў у беларускі палітычны, незалежніцкі рух, Карыстаючыся бібліятэкамі, маючы шырокія кантакты зь небеларусамі, я пераканаўся, што грамадзтва на Захадзе ня ведае Беларусі,
    а таму колькі будзе магчымасьці трэба будзе Беларусь прапагандаваць, даносіць да грамадзтва інфармацыю.
    Выяжджаў я зь Нямеччыны з дваякім пачуцьцём: зь лёгкай настальгіяй па ведамым і знаёмым і зь невытлумачальнай асьцярожнай боязьзю перад будучыняй у ненямецкім сьвеце.
    Бэльгія
    Першы кантакт зь беларусамі
    Выйшаў я з тэрыторыі вакзалу і я ў Лювэне! Сабраўшы ў купу ўсе мае веды францускай мовы, пачаў распытвацца, як прайсьці да пляцу Гувэра. Выявілася, што і мае веды мовы не былі такія благія, і пляц Гувэра ад вакзалу быў недалёка.
    Падыходжу пад дом №8, стукаю. Адчыняе дзяўчына брунэтка. Пытаюся: «Ці гаворыце вы па-беларуску?» «Так, -кажа, я Зоя Жалязоўская, студэнтка. А вы?» А я кажу, што я студэнт-пачатковец Вітаўт Кіпель, прыехаў зь Нямеччыны. Студэнтка прыветліва ўсьміхнулася, сказаўшы нешта накшталт: «Ага, новыя прыяжджаюць! Выдатна, мы якраз сьнедаем. Заходзьце, будзьце як дома!» I праз даўгі калідор павяла мяне на тэрасу-дворык. Там за досыць вялікім сталом сядзела 5-6 чалавек, якім я голасна прадставіўся. Назвалі і яны сябе, але я ніводнага прозьвішча не ўхапіў, бо нікога з там прысутных ня ведаў. Наагул, калі не лічыць пару беларускіх студэнтаў у Цюбінгене, я з студэнтамі і беларускімі студэнцкімі арганізацыямі быў мала знаёмы, бо працаваў у іншай дзялянцы з моладзьдзю ды «шырокай» публікай. Праўда, у травені 1949 году я быў на студэнцкім зьезьдзе ў Марбургу і там пазнаёміўся з Барысом Рагулем і Янкам Жыткам і спадзяваўся, што зь імі сустрэнемся ў Лювэне.
    Мяне запрасілі за стол. Упершыню за доўгія гады ніхто не абмяжоўваў колькі лустаў хлеба ці булачак можна зьесьці! Пачалася гаворка аб штодзённым: дзе спаць, калі рэгістравацца. Сказалі, што ёсьць адно вольнае памешканьне, але там цяпер чалавек сьпіць яны пусьцілі туды аднаго паляка, дык мне давядзецца жыць зь ім. Пакой быў на першым паверсе, там жыў польскі студэнт Збышак.
    Такі быў мой першы кантакт зь Беларускім домам і беларускімі студэнтамі. Праз пару дзён мяне паклікаў Рагуля і спытаўся, што я думаю студыяваць. Я сказаў, што першае я буду вучыцца мовы, трэба францускую падагнаць. А па-другое, як я пісаў раней я хацеў паступіць на геалягічны факультэт, бо мяне даўно прыцягвала геалёгія. Ён сказаў, што трэба падаць патрэбныя паперы, выканаць фармальнасьці. I яшчэ сказаў, што ў той вечар у Лювэн меўся прыехаць старшыня Саюзу Беларусаў Бэльгіі спадар Уладзюк Рыжы,
    і ён мяне зь ім пазнаёміць. Бо ва ўнівэрсытэце ўсе былі занятыя экзамэнамі, а Рыжы быў свабодны ён ехаў з Рыму 1 нейкі час меўся пабыць у Лювэне. Рагуля кажа: «Рыжы вас увядзе ў курс лювэнскай і бэльгійскай рэчаіснасьці».
    3 Уладзюком Рыжым па Бэльгіі
    Увечары мяне пазнаёмілі з Уладзюком Рыжым першаеўражаньне аб ім было невыразнае: высокі чалавек з бародкай, выглядае паміністэрску, носіць камізэльку, трошкі картавіць. Ён кажа: я табой заапякуюся. Я былы старшыня Саюзу Беларусаў Бэльгіі, але ўжо год, як я выехаў, і цяпер няма старшыні, дык трэба рыхтаваць сход. Мы будзем езьдзіць разам з табой па Бэльгіі і адведваць беларускія асяродкі». Я кажу, што мне трэба вучыцца, а ён на тое навука не ўцячэ! Мне такая гутарка не была даспадобы, але я падумаў: нічога, буду асвойваць мову.
    Рыжы даў мне асноўную інфармацыю пра Бэльгію лад, праблемы, а таксама расказаў пра ўнівэрсытэт. Я спытаўся ў Рыжага, дзе знаходзіцца горад Намюр, там жыла Зора, якая прыехала ў Бэльгію раней і прыслала мне з Намюру пару лістоў. Расказаў Рыжы і пра Намюр, і як туды даехаць. «Аднак да Намюру мы з табой паезьдзім па іншых мясьцінах», закончыў Уладзюк Рыжы амаль пяцігадзінную першую гутарку.
    Назаўтра Рыжы кажа, што дамовіўся зь беларускім работнікам, ён нас будзе чакаць і давязе грузавічком у Брусэль, а далей мы паедзем аўтастопам на поўдзень гэтак я ўпершыню езьдзіў аўтастопам. Найперш мы паехалі ў горад Шарлеруа, там зрабілі зборку была субота, прыйшло можа якіх 50 беларусаў, што працавалі на шахтах. Зборка была вельмі жвавая. Рыжага, як выглядае, усе ведалі, ён шмат расказваў. Выбралі новае кіраўніцтва аддзелу кіраўніком быў Хмара. У яго цікавая біяграфія. Ён быўу польскім войску, у 1939 годзе трапіў у палон і як палонны працаваў шахцёрам у Данбасе. Калі прыйшлі немцы, яго як былога палоннага перавезьлі працаваць на шахты ў Бэльгіі. Такім парадкам Хмара ў Бэльгіі быў старажыл 1 быў добры арганізатар беларускі аддзел у Шарлеруа быў найбольшы.
    У Бэльп'і чатыры вугальныя басэйны Шарлеруа, Монс, Льеж 1 Лімбург, у кожным, як мне казалі, па некалькі соцень шахтаў, і на шахтах працавалі нашы людзі. Пераважная большасьць прыехалі ў 1947 годзе 1 працавалі па кантрактах. Калі першыя кантракты канчаліся, можна было заключаць новыя ці на шахтах, ці ў іншых галінах прамысловасьці. Таксама па сканчэньні кантракту работнік меў права выехаць з краіны, што бальшыня беларускіх работнікаў і зрабіла яны перабраліся ў ЗША ці ў Канаду. Прыпушчаю, што ў Бэльгіі засталося ня больш за сотню работнікаў. Маё знаёмства зь
    беларускімі работнікамі ў Бэльгіі пачалося ад паездак па шахцёрскіх асяродках.
    Так я з Уладзюком Рыжым некалькі тыдняў езьдзіў па Бэльгіі. Мы зь ім нядрэнна пасябравалі, хоць ён ня мой тып, трошкі авантурнік. Вось прыклад. Прыехалі мы ў Льеж, ён кажа, што ў Льежы шмат работнікаў каля 100 чалавек, зробім сходку. «Але, кажа ён, перад тым я думаю, як бы купіць дом для беларусаў. Давай зойдзем у адно бюро, і я буду зь імі таргавацца. I скажу, што ты мой сакратар». «А калі ў цябе нешта запытаюцца?» «Ты маўчы і нічога не кажы. А я буду ўдаваць, што я з царскай сям’і Раманавых інакш са мной гаварыць ня будуць...» Я думаю: гэта ж авантурніцтва! Але я маўчаў.
    Прыехалі мы ў Льеж і перад тым, як 1сьці на сход, зайшлі ў тое бюро. Рыжы кажа, што ён зь сям’і Раманавых і хоча паглядзець пару дамоў, якія прадаюцца, бо хоча набыць маёмасць для арганізацыі. Пахадзілі мы па тых аб’ектах, ясна, цэны там былі мільённыя. А Рыжы вельмі спакойна кажа прадаўцам: «Гэта нам не па кішэні!» Так задума набыць маёмасьць у Бэльгіі для Саюзу Беларусаў у Бэльгіі і засталася нерэалізаваная.
    Рыжы прабыў у Бэльгіі гэтым разам да красавіка 1950 году. Я зь ім паезьдзіў вельмі шмат працавалі, дапамагалі работнікам. Езьдзілі мы найбольш аўтастопам, але часам і веласіпедамі. Праўда, Рыжы быў купіў матацыклет, але адразу ж і прадаў яго, бо даводзілася шмат той матацыклет рамантаваць.
    Праца ў мадам Тусэн
    Пасьля аднае з паездак мяне сустрэў у сталоўцы Барыс Рагуля і кажа: «Калега, ёсьць праца». У адной фэрмэркі, дзе працуюць ужо два ці тры беларусы, ёсьць пяцьдзясят кароў, якіх трэба даіць, а чалавек, які доіць, захварэў, і трэба сьпешна знайсьці яму замену. Я кажу, што я ж ня ўмею! (Хоць адразу прыпомніў, што некалі ў Менску даіў і кароў, 1 козаў.) «Нічога, кажа Рагуля, вас навучаць. Там добрая плата 50 франкаў за дзень». Для мяне тады гэта былі вельмі вялікія грошы, бо я ня меў нічога. Напрыклад, праезд у Льеж каштаваў 10 франкаў, а тут 50 франкаў і на ўсім гатовым... «О, кажу, я адразу паеду пагляджу, што там у яе...»
    Назаўтра я прыехаў у Льеж, а адтуль да фэрмы Вэрлен яшчэ 12 кілямэтраў, дык я пайшоў пешкі, бо шкадаваў траціць грошы на трамвай. Прыйшоў я да фэрмэркі мадам Тусэн пад вечар. А яна мне кажа хадзем адразу даіць, мы тут доім толькі машынамі. Я табе, кажа, пакажу, ты ня бойся, заўтра табе трэба будзе іх выганяць. Яна ўзяла адмысловы апарат кацёл, а ў ім чатыры дзіркі з гумовымі штэпсэлямі, падключаеш трубу, дзіркі падключаеш да вымя, і трубкі
    выцягваюць малако мэханіка даволі простая. Мадам Тусэн мне паказала што і як, і назаўтра я ўжо з гэтым працаваў.
    Раніцай а 4-й гадзіне я мусіў выгнаць каровы на пашу, каля 11-й прыгнаць назад, падаіць, тады зноў на пашу, а ўвечары а 6-й прыгнаць і падаіць зноў. Надоіш дваццаць літраў трэба выліць іх у 50-літровы бідон, а затым у цыстэрну, а тады малако з цыстэрны забірае прамысловец, які малако перарабляе ўмасла. Так я «спасьцігнуў» новую прафэсію... Мадам Тусэн мне сказала: «Я доўга чакаць ня буду на табе 100 франкаў на пачатак, а я табе буду плаціць 75 франкаў на дзень». Я думаю, Божа ты м1лы, я б і за палавіну пагадзіўся. Я ёй вельмі дзякаваў і, ясна, падумаў, што я з такімі грашмі не прападу.