• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Напачатку ва ўнівэрсытэце было досыць цяжка, бо не было памешканьня, не было дзе начаваць, начавалі на вакзале. Наш юрыдычны статус жыхароў амэрыканскай зоны ўнівэрсытэцкае кіраўніцтва не хваляваў, праблема была толькі з францускімі вайсковымі ўладамі. Але тут якраз гэтыя ўлады далі загад унівэрсытэту нас прыняць, дык неяк выкручваліся.
    Жылі мы прынамсі былі прапісаныя у горадзе Гэрэнбэргу, у амэрыканскай зоне, за 22 кілямэтры ад Цюбінгену. Часам хадзілі ў Гэрэнбэрг, а часьцей начавалі сям-там у францускай зоне.
    Мы бралі ўдзел у колькіх міжнародных студэнцкіх імпрэзахвечарох, я ад нашае групы быў на зьезьдзе ў Марбургу (канец травеня 1948 году), а пазьней, восеньню 1948 году, паколькі мы дзейнічалі як самастойная арганізацыя, дамагліся ад унівэрсытэту памяшканьня для служэньня беларускіх праваслаўных службаў айцом Сьцяпанам Войтанкам. К таму часу разам з намі ўжо былі Валодзя Жаромскі, Янка (Яніна) Калюцік і іншыя студэнты. У канцылярыі мне сказалі, што ёсьць яшчэ адна студэнтка-беларуска Надзя Юрэвіч.
    Навука ў Цюбінгене стаяла вельмі высака: мы наведвалі лекцыі фізыкі ў прафэсара Косэля, аднаго з бацькоў актэтнай тэорыі структуры ядра, хімію выкладаў прафэсар Віціг, выдатны нямецкі хімік, слухалі іншых, ня менш знакамітых навукоўцаў.
    Гісторыя з капліцай
    Як толькі мы зарэгістраваліся ва ўнівэрсытэце, далучылася да нас адна беларуска, якая была зарэгістраваная ва ўнівэрсытэце Янка Калюфк, былая кіраўніца СБМ. Цікава, як мы зь ёй сустрэліся. Аднойчы, седзячы на лекцыі, яе пазнала Зора, у перапынку падышла да яе, і я бачу, як яны цалуюцца! Яны былі разам у СБМе на кіраўнічых курсах. «А Зорачка, а дзе ты жывеш?» «Мы жывем на станцыі, бо няма дзе...» «Дык прыходзьце да нас, у нас ёсьць кватэры, часам можна будзе і паесьці». Так мы да Янкі Калюцік і хадзілі то паспаць, то памыцца, то паесьці. А калі дзяўчаты выехалі, я ўсё роўна хадзіў да Янкі Калюцік яна была выдатным сябрам.
    Аднойчы Янка мне кажа: «Да мяне прыйдзе доктар Войтанка». «А хто такі Войтанка?», пытаюся я. «А гэта беларускі дзяяч». Прыходзіць доктар Войтанка, а зь ім сьвятар, і кажуць: «Мы бачылі на дошцы, што пры ўнівэрсытэце зарэгістраванае нейкае беларускае студэнцкае згуртаваньне». Я кажу: «Так, ёсьць». Тады доктар Войтанка кажа: «Ведаеце што, вы маеце права пайсьці да віцэ-рэктара і папрасіць дазвол, каб далі капліцу». Я пытаюся: «Якая капліца? Што вы хочаце ад мяне? Ведаеце, мне трэба здаваць экзамэны, дзяўчаты выехалі, я цяпер адзін. Адзіныя, хто мяне тут падтрымоўвае гэта студэнт Валодзя Жаромскі і Янка Калюцік. Яны з францускай зоны, ідзіце вы да іх». «Не, не, мы хочам таго, хто гэтае студэнцкае згуртаваньне рэгістраваў». «А што вы хочаце?» «Мы хочам, каб вы атрымалі дазвол мець капліцу». «А што такое капліца?» Ну, яны мне нарэшце растлумачылі, што такое капліца гэта каб мець там службы. «А што такое службы?», зноў пытаюся я. «Ну, гэта калі сьвятар служыць...» Ах, так... Ну але калі гэта нешта беларускае, а яшчэ ў дадатак Янка Калюцік просіць бо ад мяне справа залежыць, я падчас рэгістрацыі даў свой подпіс дык трэба справу зрабіць.
    I я думаў: во, брат, папаўся! Я ж ня ведаю нічога абсалютна ў царкве, ні ў чым не арыентуюся. Што мне рабіць? Хоць ты ўцякай. Бо ісьці прасіць неяк ня хочацца, калі ня ведаеш чаго прасіць. Урэшце, думаю, ладна. Пайшоў я зноў да віцэ-рэктара, дайшоў да сакратарак, растлумачыў ім, а яны мне кажуць, што гэта можна, і мамэнтальна пішуць паперачку: эвангелішэ кірхэ, вайсрутэнішэ дынст і ўсё такое. Іду я да Янк1 Калюцік і кажу: на табе гэтую паперачку, аддай яе таму доктару, і на гэтым канец.
    На першую службу прыйшло чалавек пятнаццаць «православные города Тюбмнгена» але ў часе багаслужбы доктар Войтанка сказаў, што гэта будуць беларускія царкоўныя службы, што адрадзілася Беларуская Царква (за год да таго быў сабор у Канстанцы). I так гэтая каплічка ў Цюбінгене стала адным зь першых месцаў для беларускіх набажэнстваў. Яны служылі там раз на месяц, даволі доўга я ўжо выехаў, а беларусы яшчэ там адпраўлялі набажэнствы.
    У Беларускае студэнцкае згуртаваньне Цюбінгенскага ўнівэрсытэту ўступіла пазьней студэнтка Юрэвіч, Жаромскі, Дубовік, іншыя згуртаваньне агулам налічвала чалавек дванаццаць.
    Калі я прыпамінаю той час, у мяне склалася ўражаньне, што за рэлігійнай актыўнасьцю БАПЦ найбольш стаяў нават ня доктар Віктар Войтанка, а беларус Міхаіл Шчурка, які ў Цюбінген прыяжджаў з гарадку Ройтлінген. Пры багаслужбах спадар Шчурка быў дзякам. Адзін раз пасьля багаслужбы ён кажа: «Усе студэнты, якія сёньня прысутнічалі ў капліцы, могуць да мяне прыехаць на абед». Ён жыў за 12 кілямэтраў ад Цюбінгену, і ўсе студэнты, якія там былі, да яго паехалі, і Шчурка зладзіў шыкоўны абед. Быў гэта вельмі патрыятычны чалавек, без высокае адукацыі, але разумны і адданы беларускай справе. Пазьней ён эміграваў у Аўстралію і працаваў там сярод беларусаў на рэлігійнай ніве.
    Грашовая рэформа ў Нямеччыне
    Нашую дзейнасьць спаралізавала грашовая рэформа, хоць я 1 прабыў на ўнівэрсытэце да красавіка 1949 году, а дзяўчаты павыяжджалі раней. Наступным нашым студэнцкім этапам на даўжэйшыя гады стаўся ўнівэрсытэт у Лювэне.
    У тым часе якраз прайшла грашовая рэформа Wahrungsreform. Дзяўчаты Харытончык, Савёнак і Ганчарэнка вырашылі, што яны атрымаюць 40 марак, якія давалі ўсім у дзень уступленьня рэформы ў сілу, у лягерох. А я атрымаў іх у Цюбінгене і застаўся сам. 3 новымі маркамі было крыху лягчэй, бо літаральна на другі дзень у магазынах можна было купіць што ты хочаш. Перад гэтым усе магазыны былі пустыя, а калі нешта прадавалася, то было вельмі дорага. Гра-
    шовая рэформа чэрвеня 1948 году ўзмацніла нямецкую марку. Ад гэтага мамэнту пачалося нямецкае эканамічнае адраджэньне.
    Дзяўчаты атрымалі маркі ў лягерох (бо 1 «дыпісы» мелі права на тыя грошы) 1 вырашылі ўжо ў Цюбінген не варочацца падавацца на эміграцыю: Ганчарэнка і Харытончык у Амэрыку, а Зора запісалася ў Бэльгію. У беларускім эміграцыйным друку зьявілася паведамленьне, што ў Бэльгіі, у Лювэне, ёсьць унівэрсытэт, куды могуць падаваць заявы і былыя савецкія грамадзяне рускія, украінцы і беларусы. Зора спыталася ў лягернай адміністрацьп, і ёй сказалі, што ў Лювэне ёсьць Беларускае студэнцкае згуртаваньне, і Зора адразу ўзяла кірунак на Дювэн.
    Я застаўся ў Цюбінгене сам
    Я застаўся ў Цюбінгене. За гэты час у травені 1949 году беларускі лягер зь Міхельсдорфу перавялі ў Бакнанг каля Штутгарту, за 40 км ад Цюбінгену. Мне стала значна лягчэй з харчамі, па якія я пад’яжджаў у беларускі лягер.
    Вучыўся я на мэдыцынскім факультэце. Я хацеў паступіць на геалёгію, яна мяне прыцягвала зь дзяцінства я бачыў геолягаў яшчэ ў Налінску, шмат чытаў пра геалёгію папулярныя кнігі акадэміка Ферсмана ды іншых аўтараў я адчуваў і зацікаўленьне прадметам, і нейкую рамантыку. У Цюбінгене быў геалягічны факультэт, але пасьля вайны ён ня быў дзейны. Хімічны факультэт быў перапоўнены, а адзіны факультэт, дзе былі месцы, быў мэдыцынскі. Я запісаўся на мэдыцыну з тым, каб браць прадметы толькі такія, якія будуць патрэбныя для хіміі ці для геалёгіі.
    Праслухаўшы два сэмэстры 1 зрабіўшы лябараторныя практыкі, я пачаў рыхтавацца да форфізыкуму (экзамэн для студэнтаў пасьля двух сэмэстраў, фізыкум пасьля двух гадоў). Я хацеў здаць хімію і фізыку, бо чыталі гэтыя прадметы ведамыя прафэсары, была добрая практыка. Але ва ўнівэрсытэце настала невыразная сытуацыя сказалі, што на хімічны факультэт набору ня будзе яшчэ гады два, а калі адчыніцца геалягічны наагул невядома. Выглядала, што давядзецца заставацца на мэдыцыне, а быць мэдыкам я ніяк не плянаваў. Тым часам Зора напісала ліст з Бэльгіі, што ў Лювэне яшчэ квота не запоўненая. Я напісаў л1ст студэнцкаму згуртаваньню ў Бэльгію, і мне адказалі: так, яшчэ два-тры месцы ёсьць, калі я прыеду да ліпеня 1949 году, то яны мяне запішуць на восеньскі сэмэстар 1949-1950 гадоў.
    Я махнуў рукой на экзамэны ў Цюбінгене, у Амэрыку ехаць я ня думаў і вырашыў, што паеду ў Бэльгію. Заехаўу Бакнанг, разьвітаўся з бацькамі, узяў дзьве-тры кашулі, якія былі, і паехаў у Бэльгію.
    Разьвітаньне зь Нямеччынай
    У сярэдзіне чэрвеня 1949 году я вырашыў не здаваць экзамэны, якія меліся быць у сярэдзіне ліпеня. Бо калі б я іх ня здаў, мне было б ужо ў Бэльгію ехаць позна, дакумэнты трэба было падаць у пэўны тэрмін, а я ж і на выезд у Амэрыку не запісаўся, а час запісу на выезд у Амэрыку скончыўся. Так я вырашыў ехаць у Бэльгію.
    Настрой быў непрыемны. У Нямеччыне я ўжо быў асвойтаўся, у Амэрыку ехаць зусім не хацелася, абсалютна. Я лічыў так: у Нямеччыне будзе цяжка, бо там у той час эканоміка толькі пачынала адраджацца, усё яшчэ было разьбітае, ляжала ў руінах, беспрацоўе поўнае, варочаюцца дзесяткі тысяч палонных. Але веданьне краіны 1 мовы былі тымі фактарамі, якія гаварылі за тое, каб заставацца ў Нямеччыне.
    Бэльгія, што праўда, давала больш упэўненасьці. Як выглядала зь перамоваў зь Беларускім студэнцкім згуртаваньнем у Бэльгіі, навука ў БэльгП забясьпечвалася поўнасьцю пры ўмове пасьпяховай здачы экзамэнаў. He гарантавалася, але пазытыўна сьцьвярджалася, што пасьля студыяўу Бэльгіі можна будзе атрымаць працу. Ну і ў Бэльгію паехала вучыцца Зора, на якую я ўжо сур’ёзна заглядаўся. Такія былі асноўныя фактары, якія мяне пераканалі і схілілі мой выбар на карысьць Бэльгіі.
    Прыехаў я зь Цюбінгену ў Бакнанг, дзе ў беларускім лягеры жылі бацькі. Выклаў я бацькам свае пагляды яны, ясна, цалкам згадзіліся, і тады засталося выпісацца зь лягеру. Аб гэтым я таксама пагутарыў з камэндантам лягеру Барысам Шчорсам, зь якім я блізка 1 выдатна супрацоўнічаў на ўсіх грамадзкіх дзялянках. Ён вырабіў мне вайсковы білет ён як камэндант меў блянкі вайсковага ведамства. Усё было аформлена, і ў канцы чэрвеня 1949 году скончыўся мой жыцьцёвы этап побыту ў Нямеччыне.
    Апошняе разьвітаньне зладзілі мне скаўты. Праўда, у Бакнангу было ўжо няшмат тых, з к1м я пачынаў працу ў скаўтынгу, бо лягеры былі расфармаваныя і шмат маіх сяброў выехала ў Розэнгайм. Але ў Бакнангу яшчэ былі Уладзімер Пеляса, Тамара Карповіч, Сяргей Кайка, Ваня Заруцкі, быў там таксама Палікарп Манькоў, а таксама шмат маладзейшых скаўтаў.
    Разьвітаньне было ў скаўцкім стылі: вогнішча, мастацкая частка, успаміны вясёлыя гісторыйкі. Мне падаравалі вышыты скаўцкі гальштук, Пеляса недзе купіў скаўцкі капялюш, падаравалі мне таксама ўсе скаўцкія часапісы, якія да таго часу былі надрукаваныя. Было вельмі цёплае, шчырае разьвітаньне сапраўды, з гэтай грамадой я правёў разам апошнія чатыры гады 1945-1949. Зь некаторымі зь іх я сустрэўся пазьней у ЗША, а зь некаторымі мы рассталіся назаўсёды.