Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Мы шчыра нічога ня ведалі і хацелі, каб дырэктар нам паверыў. А дырэктар, ведаючы нашую настроенасьць супраць «Крывіі», прадаўжаў: «Але ж вы супраць крывічоў!» «Так, мы супраць крывічоў». «I асабліва Кіпель напэўна супраць крывічоў». Але гэтага мы
не рабілі: шыльды мы не здымалі і на прыбіральню не прыбівалі. Тады я сказаў дырэктару прыблізна гэтак: «Так, спадар дырэктар, мы можам пайсьці ў іншую школу, можам застацца тут, можам пайсьці ў нямецкую. Але вы нас ня страшце». Відаць, нашыя шчырыя словы падзейнічалі на дырэктара, у яго ўжо і сьлёзы выступілі у яго вочы на мокрым месцы былі «Дык што мне рабіць? Мне нехта сказаў, што вы ведаеце». Я кажу: «Дык калі вам нехта сказаў, прывядзіце гэтага «нехта» сюды і мы будзем гаварыць. Але мы абсалютна нічога ня ведаем». «Вы мяне ставіце ў такое нязручнае становішча!» «Але ж вы самі сябе паставілі ў такое становішча. Калі вам нехта гаварыў, вы мусілі ў яго запытацца, ці ён бачыў». «Ну, добра, ідзіце, я буду думаць». I мы пайшлі на лекцыі.
Справа, як відаць, далей не пайшла. Нас зь Цьвіркам пакінулі ў спакоі ніхто і ніколі з настаўнікаў пра гэта ня ўспомніў. Мы таксама абодва выбачыліся перад спадарыняй Орсай, і яна, як выглядала, нам прабачыла, бо сказала: «Ведаеце, вы абодва былі вельмі грубыя, але наконт шыльды я вам веру вы гэтага не рабілі».
У адзнаках за чвэрць нам зь Цьвіркам паставілі за паводзіны 4 з тлумачэньнем «за грубасьць да настаўнікаў», і гэта было ўсё. Цьвірка думаў ісьці сварыцца за такую адзнаку за паводзіны, але я яго ад гэтага адгаварыў. Аднак мушу сказаць, што выпадак той спадарыні Орсе запамятаўся, бо яшчэ і ў Нью-Ёрку яна мне аднойчы яго прыпомніла.
Выявілася, што гэтую шыльду перавесіў Коля Запольскі, паліцай хлопец дуракаваты, ня ведаю, што яму стрэльнула ў галаву, можа, пажартаваць хацеў. Але шыльду ў той самы дзень зьнялі, і паліцыя яе забрала да сябе да магчымага судовага разбору. На гімназію павесілі новую шыльду «Беларуская гімназія».
Пазьней я ў таго Запольскага пытаўся што яго дзёрнула на такі ўчынак. Ён кажа: «Нішто ня дзёрнула, а мяне падгаварыў Ложка» (Ложка застаўся жыць у Нямеччыне.) Трошкі падгплі, той кажа: давай зробім і зрабілі, «пажартавалі»...
Да гонару лягеру: выпадак асуджалі літаральна ўсе насельнікі.
Скаўтынг
У амэрыканскай зоне акупацыі беларускі скаўтынг пачаўся ўвосень 1945 году. Ходзячы ва ўкраінскую гімназію ў Рэгенсбургу, я часам бачыў маладых людзей украінцаў і асабліва балтаў ва ўніформах, якія адрозьніваліся нацыянальнымі адзнакамі. Я ў некага запытаўся што гэта такое, 1 мне адказалі, што гэта скаўты. Пра скаўтаў я, прызнацца, нічога ня чуў. Да арганізацыяў моладзі я належаў і раней піянэры, СБМ, а вось пра скаўтаў чуць не даводзілася. А калі арганізавалася Беларускае селішча, моладзі
ў скаўцкіх уніформах пабольшала былі там і палякі, 1 расейцы, але найбольш было ўкраінцаў і балтаў.
Памятаю, прыходзіць да мяне Юзя Брэчка, зь ёй я таксама пасябраваў адразу, калі сустрэўся зь ёй першы раз у Беларускім камітэце, і яна мне кажа: «Ведаеш, іншыя нацыянальнасьці маюць скаўтаў, трэба і нам гэтую арганізацыю стварыць ты ж любіш моладзевыя арганізацыі». Так пачала мяне агітаваць Юзя Брэчка. Трэба сказаць, што зь Юзяй я сябе адчуваў вельмі адкрыта мог ёй шчыра нешта сказаць. Вось я ёй і кажу: «Ведаеш, Юзя, я пра скаўтынг нічога ня ведаю, прыехаў я сюды вучыцца ў беларускую школу, трэба шмат даганяць пакінь ты мяне ў спакоі». Юзя чамусьці маім адказам не задаволілася і пачала мне расказваць, што такое скаўтынг на базе таго, што ведала пра польскіх гарцэжаў. Мяне гэта ніяк не пераконвала.
Тады праз пару дзён Юзя прывяла да мяне ў пакой Сьцяпана Кірыліка. Той, быўшы кіраўніком СБМ, здаецца, у Клецку, адразу загнуў, што кожны былы СБМавец павінен прадаўжаць працаваць з моладзьдзю. I наагул Кірылік закрануў тэму беларускасьці, а на гэта я быў заўсёды адчувальны. Кірылік даў мне больш ведаў пра скаўтынг і сказаў, каб я прыйшоў на зборку актыву па арганізацыі скаўтынгу на селішчы.
На арганізацыйную зборку я пайшоў. Вёў яе латыскі скаўтмайстар Зэмгаліс чалавек вельмі адукаваны, шматмоўны, з шырокай эрудыцыяй. Зэмгаліс выклаў асновы скаўцкага руху: галоўная задача падрыхтоўка лідэраў для грамадзтва, якім адначасна можна было даць шмат чаго нацыянальнага праз праграму скаўцкіх спраўнасьцяў. Мне гэты пункт асабліва спадабаўся: разам з агульналюдзкімі міжнароднымі вартасьцямі выхаваньне ў нацыянальным духу. Я вырашыў запісацца на курсы скаўцкіх кіраўнікоў, якія неўзабаве арганізоўваліся там у лягеры. Пачалі хадзіць на курсы таксама Кірылік і Саша Сасукевіч, але поўнасьцю ўсю праграму прайшоў толькі я. Далучыліся да скаўтынгу 1 іншыя былыя СБМаўцы Палікарп Манькоў, Сьцяпан Кірылік, Кастусь Вайцяхоўскі, Юзэфа Брэчка, Вітаўт Кіпель, Зора Савёнак, Алесь Марговіч, Лявон Карась, Тамара Карповіч, але найбольш прыйшло новых маладых людзей: Алесь Бута, Юрка Станкевіч, Дзіма Сямёнаў, а праз пару месяцаў Янка Жучка, Васіль Шчэцька, Сьцяпан Кісель і іншыя.
На самым пачатку арганізацыі беларускага скаўтынгу трэба было нам, ініцыятарам, добра азнаёміцца з гэтым рухам. Сам я поўнасьцю аддаўся вывучэньню літаратуры пра скаўтынг і дыскусіям пра гэты рух зь беларускімі юнакамі і юначкамі. Праўда, будучы знаёмы з украінцамі, я пару разоў схадзіў і на іхныя скаўцкія зборкі. Паступова ў нас у Рэгенсбургу вызначылася ладная група актывістаў, якія маглі стаць і сталі скаўцкімі кіраўнікамі. Пра тое, што мы вельмі добра працавалі, сьведчыць факт, што на першым «джэмбары» скаўтаў у Рэгенсбургу
бралі ўдзел каля 40 дружынаў, беларусы ўзялі ў спаборніцтвах першае і другое месцы (першае мая, другое Алеся Буты). Паступова мы пашыралі сваю дзейнасьць: перакладалі скаўцкую літаратуру, езьдзілі ў іншыя лягеры шукалі беларускую моладзь.
Так пачаўся беларускі скаўтынг. Мне спадабалася праграма, як яна была выкладзена. I я пачаў хадзіць па хатах да людзей, дзе былі дзеці, і расказваць, што такое скаўтынг, каб пусьцілі сваіх дзяцей у скаўты. Адміністрацыя дала нам сьвятліцу пакой. У гэтую сьвятліцу мы запрашалі новых дзяцей, расказвалі пра скаўтынг, як мы будзем працаваць, якая ў нас будзе структура, і так далей.
Скаўцкая дзейнасьць у амэрыканскай зоне на пачатку лягла на плечы Кірыліка і Палікарпа Манькова. Яны былі не ў гімназіі, гэта былі людзі старэйшыя векам Кірылік гадоў на пяць за мяне старэйшы, а Манькоў былы настаўнік са Случчыны, пісьменьнік. Але ў іх быў вольны час, яны маглі аддавацца арганізацыйным справам.
Пачалася рутынная праца, адбываліся розныя скаўцкія гульні. Мы езьдзілі на першы зьлёт беларускіх скаўтаў гэта было ў чэрвені 1946 году, бо скаўтынг ужо арганізаваўся ў ангельскай зоне, нейкія крокі рабіліся і ў францускай. Зьявіліся кіраўнікі Вацлаў Пануцэвіч, кароткі час кіраўніком у Рэгенсбургу быў Зьміцер Сямёнаў. На адной зь першых зборак кіраўнікоў быў і Адамовіч яна адбывалася ў ягонай хаце і ён паставіў пытаньне аб скаўцкай літаратуры (сам ён у той час выдаваў бюлетэньчык «Ведамкі»).
Рост і канец селішча
Лягер таксама быў вельмі жывым месцам. Напачатку Беларускі камітэт прыслаў 800 людзей так мне казалі, але з часам іх стала больш, пачаліся «ўшчыльненьні», Мне далі пакой у адміністрацыйным будынку і сказалі, што са мной будзе жыць разам студэнт. Ён вучыцца ў Мюнхенскім унівэрсытэце 1 раз на тыдзень ці на два тыдні будзе прыяжджаць забіраць паёк, але будзе лічыцца, што ён жыве са мной, а тым часам спаць у маім пакоі будзе іншы чалавек. А я буду адказны за пакой, за рэчы таго студэнта.
Студэнтам, якога да мяне прыпісалі, быў Вітаўт Рамук, а чалавек, што рэальна жыў, быў пазьнейшы настаўнік сп. Герцых. Герцых хутка прапаў трапіў у турму, бо недзе пабіўся зь немцамі, а Рамук, які вучыўся ў Мюнхене, прыяжджаў, забіраў прадукты, якія я для яго назапашваў у спэцыяльным памешканьні. Спадар Рамук затрымоўваўся ў лягеры на дзень-два, у яго было шмат знаёмых. Даведаўшыся, што ў гімназіі выкладаецца лаціна, ён узяўся мяне «падцягнуць» (я лаціну ведаў слаба, бо вучыў яе толькі адзін год у Менску ў прагімназіі). Зь Вітаўтам Рамуком я пасябраваў 1 меў зь ім кантакт праз усё жыцьцё.
3 часам Беларускае селішча разраслося у ім было тысячы паўтары чалавек. Было шмат беларускіх палонных з вэрмахтаўскіх і ССаўскіх частак, і калі яны праходзілі амэрыканскую камісію па выпуску з палону бо яны не былі нацыстамі і наагул не былі вялікімі ваякамі іх выпускалі. К таму часу «шырокае грамадзтва» дыпісаў (такі размоўны тэрмін ужываўся замест DP) у амэрыканскай зоне ведала, што ў Рэгенсбургу ёсьць беларускі лягер, туды прыходзілі людзі, і кіраўніцтва спрабавала тых людзей неяк уладзіць у лягер, хацела лягер пашырыць. Таму ўвесь час можна было пачуць, што прыехаў нехта новы, усяліўся новы чалавек. Мяне, безумоўна, гэта мала кранала, я меў свой пакойчык, да мяне ўвесь час некага падсялялі, але як жывеш адзін, дык гэта не такая вялікая праблема. За зіму 1945-46 са мной «пражыло» чалавек дзесяць.
Трэба сказаць, што самотныя былі такая група людзей і значная група, да якой адміністрацыя лягеру ставілася вельмі «лёгка» «ушчыльнялі» ўвесь час. Я, прыкладам, хадзіўу адміністрацыю скардзіцца, што са мной разам стала жыве Рамук, дык каб больш нікоганепадсялялі, алемаескаргі ня браліся падувагу. Калія сказаў, што мне трэба рабіць хатнія заданьні, то кіраўнік адміністрацыі а ім быў тады спадар Янка Крэсла сказаў проста: вучыся ў скаўцкай сьвятліцы, яна сярод тыдня пустая. Так я і рабіў.
У Рэгенсбургу мы прабылі да канца ліпеня 1946 году. У той час адбыўся канфлікт паміж кіраўніцтвамі на вярхах, і беларусаў вырашылі вывезьці з Рэгенсбургу ў якасьці пакараньня.
Аднойчы раптам Беларускае селішча абляцела навіна: беларусаў вывозяць у іншае месца. Прычына: палякі настаялі перад адміністрацыяй UNRRA, каб беларусаў вывезьлі, бо яны «абразілі» польскага праваслаўнага япіскапа Саву. А справа была гэткая. На селішчы беларусы збудавалі царкву сьв. Эўфрасіньні. Царква была вельмі папулярная, і япіскап Сава, адведваючы польскі лягер, хацеў адслужыць службу ў беларускай царкве. Беларуская царкоўная адміністрацыя Саву ў гэтым адмовіла, матывуючы адмову тым, што япіскап Сава не прызнае асобнасьці Беларускай праваслаўнай царквы. Адным словам, япіскап Сава не прызнаваў Беларускай царквы і яго ў беларускую царкву не пусьцілі. У выніку беларусаў вывезьлі ў Міхельсдорф, вёсачку каля гораду Кам (Cham), непадалёк ад чэскай мяжы.