• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Іду ў Rathaus і, як начальнік казаў, той Гайнц сядзіць за столікам інвалідз адной нагой. Я ямукажу:«Я зьБеларусі, мянепрыслаўдавас кіраўнік бараку з Martinswinkelstrasse». «0, кажа, а я ў Беларусі згубіў нагу!» Перакінуліся мы з Гайнцам пару ўспамінамі пра Беларусь, ён асабліва прыпамінаў, як яму было холадна ў пілётцы, бо мерзьлі вушы, а таксама як даглядалі яго ў Віцебску беларускія лекары пасьля ампутацыі нагі і пасьля апэрацыі зашываньня. Ён абсалютна ня быў злосны. Тады пачаў гаворку я і сказаў, што хачу, каб ён выдаў мне пасьведчаньне, дзе было б напісана, што я народжаны ў Вільні. «Давай, калі ласка», садзіцца за машынку і набівае: «Кіпель Яўхім, Вільня; Кіпель Марыя, Вільня; Кіпель Вітаўт, Вільня...» Ставіць штэмпэль, дае мне і да пабачэньня. Прыходжу ў барак, кіраўнік мне кажа: «Ну, я ж казаў, што так і будзе». I ён перапісаў нашы зьвесткі і ў сябе.
    Увечары прыходзіць да нас Яўціхі Каваленка і кажа, што стаяў недзе ў чарзе і чуў, як беларус Жамойда казаў: «Онм мз Внльна». Дык ён прыйшоў у нас запытацца, ці гэта праўда. Я кажу: «Так, зь Вільні, мы зьмянілі дакумэнты». Тут Яўціхі проста ўзмаліўся: «Слушай, сделай п мне документ. Я родом с Кубанн, но надо, чтобы я был не с Кубанн, а нз Югославмм».
    Іду я да таго начальніка бараку і пытаюся: «Слухай, калі я пайду да Гайнца, ці ён мне гэта зробіць?» Ён кажа: «Гайнц зробіць, калі да дваццаці чалавек. Калі больш, то ўжо будзе хвалявацца, што выдаў зашмат блянкаў, трэба будзе даваць справаздачу...» Тады я Яўціхію кажу: «Яшчэ каго-небудзь маеце?» «Маю». I яшчэ пяць чалавек аб’явілася, якія хацелі зьмяніць месца нараджэньня. Я пайшоў да Гайнца, і той аднаногі Гайнц, чыя нага засталася недзе каля Віцебску, шлёпае ўсім такія дакумэнты, якія ты хочаш! Яны ўсе запісаліся, што яны зь Югаславіі. Прыйшоў адзін украінец, Алешчанка з Харкава «Напішыце, што я з Львова». Зрабілі дакумэнт і ўкраінцу.
    Так на пачатку «знаёмства» з амэрыканскай акупацыяй мы, былыя грамадзяне СССР, сталіся або выхадцамі з Заходняй Беларусі, або «старымі эмігрантамі».
    Месяцы праз чатыры я прыехаў у Гарміш зь Мюнхену, і ў мяне было кіляграмы два масла я хацеў зрабіць Гайнцу падарунак, і ён ня ўзяў! «Я, кажа, рабіў работу, на якой я сяджу». Бо не ягоная справа была даходзіць, праўда тое ці няпраўда. Гайнц проста табе верыў, і ў яго была пячатка, якая сьцьвярджала, што гэта правільна,
    і ўсё. Яшчэ пазьней, перад Вялікаднем у 1946 годзе бацька і маці так і заставаліся там я прыехаў зь лягеру да бацькоў і прывёз шакаляд, а гэта тады была вялікая рэдкасьць! Пайшоў я ў Rathaus Гайнц там так і сядзіць і шакаляд ён у мяне ўзяў.
    Мяне дагэтуль дзівіць у нас пры перамене ўлады чалавек сказаў бы: куды я пайду, сёньня новая ўлада, якая работа! А нямецкі Гайнц робіць сваю работу далей, хоць і ўлада зьмянілася.
    Праз пару дзён пасьля прыходу амэрыканцаў у Гармішы працавала і паліцыя, але на пастарунку была шыльда ўжо не гатычным шрыфтам, а звычайным.
    Рэпатрыяцыйная місія
    Мы ня спадзяваліся, што з дакумэнтамі пойдзе так лёгка. Мы думалі пра гэта, але хаваючыся, падпольна. Мала таго: жывем мы ў Гарміш-Партэнкірхене і чакаем можа нас пачнуць высяляць, у нас ніякіх афіцыйных падставаў тут заставацца няма.
    Былыя остаўцы паступова выяжджалі баракі пачыналі пусьцець, і мы думалі, што іх могуць заняць амэрыканскія жаўнеры. Мы так думалі, хоць амэрыканцы ўжо пазаймалі ўсе гатэлі 1 багатыя дамы, а на баракі не зьвярталі ўвагі. Аднак мы падшукоўвалі сабе іншае памешканьне, бо ўсё ж цьвёрда верылі, што нас амэрыканцы выселяць. Нехта нам падказаў, што мы можам перабрацца на стадыён, там ужо некаторыя жывуць.
    Стадыён у Гармішы быў ня проста гарадзкі стадыён, а алімпійскі аб’ект, бо Зімовыя алімпійскія гульні 1936 году праходзілі ў ГармішПартэнкірхене. I на новазбудаваным вялізным стадыёне было добрых пару сотняў невялічкіх кабінак для спартоўцаў, і шмат былых савецкіх грамадзянаў ужо жылі ў гэтых кабінках. Дык і мы падумалі чаму б нам не заняць адну кабінку: яны былі адкрытыя, паставіш замок кабінка твая. Ніякіх гаспадароў там не было, і мы занялі сабе такую кабінку фактычна мы жыл1 ў двух месцах.
    Я туды часта хадзіў там у сярэдзіне таго аб’екту быў вялікі пляц і таўкучка, дзе людзі прадавалі і абменьвалі прадукты і рэчы масла, маргарын, кансэрвы. Аднойчы я прыйшоў, а людзі кажуць, што ў абед прыедзе амэрыканец і будзе нешта важнае гаварыць, так напісана ў лятучках. Ну, я думаю мяне гэта ня тычыцца абсалютна, мы тут не жывем стала, хоць і трымаем пакойчык на ўсялякі выпадак. I вось перад абедам заяжджае на стадыён джып з рупарам і па-расейску, вельмі добрай мовай, абвяшчаецца: заўтра прыедзе савецкая рэпатрыяцыйная місія, дык калі хто хоча зь ёй гаварыць, можна запісвацца адразу. Місія прыедзе са сваім штабам і будзе рыхтаваць дакумэнтацыю па тых людзях, якія паходзяць з Савецкага Саюзу. Як амэрыканская машына паехала, за пяць хвілін гэты пляц
    апусьцеў, апусьцелі і кабінкі, бо ўсе паўцякалі ў горы, так баяліся рэпатрыяцыйнай місіі.
    Засталіся на стадыёне толькі пару старых. Пазьней яны расказвалі, што прыяжджала савецкая вайсковая дэлегацыя разам з амэрыканскім афіцэрам. Пахадзілі яны па пустых калідорах, пляцы і паехалі назад. Гэтак было і ў іншых мясцовасьцях.
    Нешта падобнае было ў 1945 годзе ў Рэгенсбургу, калі арганізоўваўся Беларускі камітэт і Вініцкі быў старшынём. У яго быў загад: людзей з Усходняй Беларусі не запісваць. Ён 1дзе да камэнданта гораду, чэха, і кажа: «Слухай, ня ведаю, што мне рабіць, у мяне столькі людзей з Усходняй Беларусі!» А той кажа: «А што, у іх на лобе напісана, што яны з Усходняй Беларусі? Ну дык і рабі, што хочаш!»
    У Гармішы савецкая місія пабыла месяцы тры і выехала. Немцы адчынілі магазыны, можна было купіць прадукты бяз картак. Да таго ж у горадзе было вельмі шмат амэрыканцаў. Я ішоў кожную раніцу дапамагаць разгружаць таварныя цягнікі з прадуктамі, якія пасьля грузілі на грузавікі. Дык прыйдзеш пад станцыю і грузчыкам цябе бяруць адразу. Нагрузіш, і амэрыканец пытаецца што ты хочаш браць, дае табе пустую скрынку, набіраеш у гэтую скрынку што хочаш, так што ежы хапала. Такія, як бацька ці Жамойда, не хадзілі, бо баяліся, што іх схопяць амэрыканцы і выдадуць. Старэйшыя людзі амэрыканцам не давяралі.
    Ці ісьці ў школу
    Пасядзеў я ў Гармішы лета, а пасьля паехаў шукаць беларусаў. I з гэтага пэрыяду ўжо пачынаецца новая старонка мае біяграфіі.
    А сталася гэта так. Канчаецца лета, маці ў мяне пытаецца а што ж са школай, ты ж яшчэ сярэдняй школы ня скончыў! Я, прызнацца, пра школу 1 ня думаю, а маці думае наперад, каб яе хлопец не скруціўся. У маці, дый у бацькі, было цьвёрдае пераконаньне, што я мушу вучыцца далей школа, унівэрсытэт.
    Аднаго дня маці прачытала ў мясцовай газэце (а газэта пачала выходзіць ужо праз два дні пасьля прыходу амэрыканцаў як выходзіла 80 гадоў перад тым), што ў Вайльгайме за 30 кілямэтраў ад Гармішу 15 жніўня пачынае працаваць гімназія, бо ў Гармішы школа зачыненая 1 занятая амэрыканцамі. I маці вырашыла, што мне ў тую нямецкую школу трэба ўладзіцца. Пачаліся гутаркі: сынок, едзь, запішыся, абавязкова скончы гімназію, і больш я цябе чапаць ня буду. Я падумаў, трэба, мабыць, паехаць і запісацца ў тую гімназію, хоць і ня надта хочацца, але відаць усё ж вучыцца давядзецца.
    Але вырашэньне гэтай справы рухалася памалу, вельмі памалу. Прысьпешыла мяне вось якая акалічнасьць. Аднойчы да мяне
    зьвярнуўся на вуліцы чалавек незнаёмы, але недзе я яго бачыў што на могілках трэба выкапаць магілу. Амэрыканскі грузавік зьбіў насьмерць двух чалавек, рускіх, іх трэба пахаваць, а няма каму выкапаць яму. Ясна, я згадзіўся пайшоў на могілкі, выкапаў магілу, забітых пахавалі.
    На тых самых могілках дзеіла невялічкая каплічка. Спадар Жамойда, сын праваслаўнага сьвятара, зладзіў з тае каплічкі царкоўку. Час-часом бываў там праваслаўны сьвятар, але спадар Жамойда быў заўсёды, а каля яго зьбіралася чалавек 10-15 пагутарыць свайго роду Майдан. Пасьля пахаваньня тых дваіх забітых і я стаў заходзіць у тую царкоўку. Заходзілі туды і сэрбы, і ўкраінцы. Ад украінцаў я даведаўся, што на поўначы Баварыі арганізоўваюцца нацыянальныя лягеры зь людзей, што не вяртаюцца ў Савецкі Саюз.
    Навіна мяне заінтрыгавала: я заўсёды быў вельмі адчувальны на тое, калі дзе што рабілася нацыянальнае. Украінец, які падаў гэтую вестку, зваўся Брынза, родам з Харкава. Я пачаў распытваць, што гэта за лягеры, ці ён ведае што пра беларусаў. Брынза мне кажа, што ён быў у Аўгсбургу і што ўсіх беларусаў, якія туды прыходзяць, украінскія ўлады лягеру запісваюць украінцамі. «I што, кажу, усюды?» «Не, кажа, ня ўсюды. Там, дзе беларусы маюць дакумэнты, што яны «западныя», іх запісваюць беларусамі. Ведаеш, як да Мюнхену даехаць?» Там, кажуць, ёсьць беларускі камітэт.
    Гэтая навіна зьмяніла мой жыцьцёвы кірунак. Я быў амаль гатовы ехаць у Вайльгайм, нават і хлопца немца знайшоў, каб разам ехаць паступаць у нямецкую школу. Але калі даведаўся, што ёсьць Мюнхен, ёсьць беларускі камітэт, пляны зьмяніліся, і паехаў я ў Мюнхен.
    Мюнхен
    Летам 1945 году ў Нямеччыне цягнікі хадзілі вельмі дрэнна сталага раскладу не было. У Гармішы, ходзячы на станцыю пару дзён, я нарэшце здолеў сесьці на цягнік, які 1шоў на Мюнхен.
    На цягніках тады часта бывалі рабункі яўрэі, якія з канцлягераў павыходзілі, рабавалі рэдкіх пасажыраў. Рэчаў, ясна, у мяне ніякіх не было апрача невялікай торбачкі, дзе ляжала пару бутэрбродаў. Калі мы пад’яжджалі да станцыі Мурнаў, каля мяне з двух бакоў падселі яўрэі. Я бачу, да чаго ідзе справа і па-беларуску ім кажу: «Хлопцы, я бачу, вы паглядаеце на сумку. Па-першае, у сумцы нічога няма, а па-другое, я ня немец, а беларус». Яны ўхмыльнуліся і, ні слова ня кажучы, адышлі ад мяне пайшлі ў іншы вагон.
    Падарожжа з Гармішу ў Мюнхен трывала гадзін 10-12, хоць нармальна гэта займае паўтары-дзьве гадзіны. Я прыехаў у Мюнхен пад раніцу наступнага дня. Фактычна, ні гораду, ні вакзалу не было былі руіны, руіны, руіны 1 сярод іх шыльда “Munchen». Праўда, ад
    вакзалу застаўся каркас жалезныя аркі але гэта была будовіна! Ну, думаю, што мне рабіць? Куды падацца, дзе нечага шукаць? Ад станцыі некуды як мне здалося, у цэнтар была вялікая расчышчаная дарога, і па гэтай дарозе соўгаўся натоўп, і ў той натоўп уліўся, усмактаўся 1 я. Гэтак з натоўпам я падсунуўся пад рэчку Ізар і за мостам пабачыў велізарную будову цэлую! Deutsches Museum. Пра гэты музэй я чуў ведаў, што каля музэю зьбіраюцца людзі, былыя савецкія, дык там, мабыць, можна сёе-тое даведацца.