Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
На моўныя курсы потым паступіла Галіна Ганчарэнка, Уладак Кушаль, сын Струка з Пазнані і яшчэ некалькі беларусаў, але я зь імі дачыненьня ня меў.
Адзін выпадак мне запомніўся як незвычайны. Было прыняцьцё з нагоды ўнівэрсытэцкае гадавіны а галоўнай арганізатаркай там была доктар Крэймэр. На прыняцьці было чалавек сто публіка вельмі шматнацыянальная. Як заўсёды на такіх імпрэзах новыя знаёмствы, сяброўствы, шчырыя гутаркі. Падыходзяць да мяне два грузіны, якіх я ведаў, і кажуць: мы з табой былі добрыя сябры, а зараз мы
з табой разьвітваемся, бо заўтра нас з дэсантам скідаюць у Грузіі. Я іх прозьвішчы памятаў, яны былі старэйшыя за мяне, колішнія чырвонаармейцы. У той вечар яны мне падаравалі свае фота, але я іх недзе згубіў.
Як выглядае, для грузінскіх палітыкаў гэтая справа была вядомая, бо значна пазьней, калі я працаваў на Радыё Свабода і блізка пазнаёміўся з грузінскім дзеячом князем Вачнадзэ (мы зь ім езьдзілі на паляваньне на козаў на фарме Савёнкаў! князь быў і паляўнічы, і выдатны апавядальнік), ён расказаў мне больш дэталяў і пра той дэсант, і пра грузінска-нямецкае супрацоўніцтва.
Літоўцы. Пагоня
Найбольш сярод студэнтаў, зь якімі я разам займаўся мулярствам, было літоўцаў, і ў мяне зь імі нават адбыўся канфлікт.
Прыйшоў я на працу, у мяне на пінжаку прыколата Пагоня. Літоўцы ўбачылі, і адзін зь іх падыходзіць да мяне і кажа слухай, ты палітоўску не гаворыш, чаму ты носіш Пагоню? Я кажу: я ня ведаў, што яна літоўская, мяне ў школе навучылі, што Пагоня беларуская. Якая, кажа, беларуская? Што гэта такое? Я кажу, ну як што такое (а мы гаворым па-нямецку). Ну так, Пагоня наша, кажа, а пра беларусаў мы ніколі ня чулі! Я кажу: Пагоня наша, гэта я пра вас ніколі ня чуў. А іх там многа, а я адзін! I той літоўскі студэнт мне заяўляе: ты ня будзеш насіць Пагоню. Я яму: як гэта ня буду насіць? Я яе насіў, мне гэтую Пагоню ў Менску падаравалі зь бел-чырвона-белым сьцягам наверсе, бурачковага колеру, прыгожая Пагоня і буду насіць! Тады падышло пару іншых літоўскіх студэнтаў, і адзін зь іх кажа: у цябе на бірцы на руцэ (мы ўсе насілі біркі зь імем і прозьвішчам) напісана «Вітаўт», дык ты напэўна літовец. А я кажу: ды абсалютна не! I так мы неяк перакідваемся словамі 1 варожа, і прыязна, не разумеючы адзін аднаго. Яны мне даводзяць, што я, ня будучы літоўцам, ня маю права насіць Пагоню, а я ім: спадары, адчапіцеся ад мяне! Мне ў школе было сказана, што гэта маё, Пагоня беларускі знак!
Нарэшце паклікалі прафэсара, старэйшага чалавека, ён слаба гаварыў па-нямецку, але добра валодаў расейскай мовай і ведаў пару словаў па-беларуску. Дык ён мне кажа: ясна, ты насі Пагоню, але добра, каб ты і літоўскую мову ведаў. Я яму: слухайце, мне хапае і нямецкай мовы, я буду з вамі вельмі добра, але застануся, як быў. Гэтак канфлікт быў зьліквідаваны, і я зь літоўцамі жыў добра.
Працы было шмат, бо як толькі бамбілі нешта зьвязанае з унівэрсытэтам, будынкамі, лябараторыямі, нас паднімалі пераважна літоўцаў і мяне калі можна, мы ехалі S-Bahn’aM, калі можна, давалі машыну, і мы ехалі разьбітае замуроўваць, хоць часьцей сталі абносіць дротам.
Памятаю, як мы замуроўвалі нешта каля станцыі Zoo 1 цягнулі возікі з цэмэнтам праз Brandenburger Tor. I той літовец, зь якім я калісьці спрачаўся за Пагоню, кажа: давай станем і пакінем успаміны. I мы ўсе спыніліся і пасцалі пад той Брандэнбурскай брамай...
Калі я празь некалькі гадоў паступіў у Цюбінгенскі ўнівэрсытэт, аднойчы іду па вуліцы і лоб у лоб з тым бэрлінскім літоўцам сустракаюся. Мы абняліся, і ён кажа: слухай, Вітаўт, давай старое не ўспамінаць! Я кажу дык няма чаго 1 ўспамінаць... Пасьля ён выехаў у Амэрыку, а перад тым дапамог мне атрымоўваць гарачую ежу з кухні UNRRA, якая была поўнасьцю абсаджана літоўцамі.
Беларускі Бэрлін
Беларускі Бэрлін у тым часе быў актыўны. Выходзіла газэта «Раніца». Гэтую газэту а выходзіла яна раз на тыдзень можна было купіць у звычайным нямецкім газэтным кіёску. Я яе купляў звычайна ў адным з двух кіёскаў на Stadtmitte, я туды даяжджаў, калі езьдзіў да бацькоў, ці на Alexanderplatz. (Alexanderplatz гэта было месца, дзе можна было купіць што душа жадала, або выменяць, сустрэцца зь людзьмі.)
Другая газэта, якая выходзіла ў Бэрліне «Беларускі работнік» таксама прадавалася ў кіёсках, але «Работнік» пазьней зьліўся з «Раніцай», і «Раніца» пачала выходзіць двойчы на тыдзень.
У памешканьні газэты «Раніца» сустракалася шмат беларусаў, і яшчэ ня ведаю, ці ў памешканьні газэты, ці дзе беларусы мелі вялікую залю, і бадай што кожны тыдзень там адбываліся вечары. Якраз я ўпершыню там пабыў на вялікім вечары, прысьвечаным Слуцкаму паўстаньню, і там раздавалі ўсім, хто прыходзіў а там было, можа, асобаў сто лятучкі, што будзе сьвяткавацца Новы Год у гэтым памешканьні.
Адбываліся вечары 1 ў будынку Беларускай Цэнтральнай Рады на станцыі Weissensee.
Як я зазначаў раней, лекцыя пра БНР прайшла ў Deutsches Institut fur Auslander, праўда, не для шырокай публікі, але тым ня менш гэта была беларуская падзея.
Дзеілі ў Бэрліне 1 беларускія студэнты, зь імі я сустрэўся аднойчы ў сталоўцы у тыя дні, калі я працаваў, нам давалі талёны ва ўнівэрсытэцкую сталоўку, дзе я ўбачыў групу беларускіх студэнтаў, яны гаварылі па-беларуску. Былоіхчалавекдзесяць. Праўда, я толькі зь імі павітаўся, але яны на мяне не зьвярнулі ніякае ўвагі. Мне зь іх прыпомніўся толькі Стась Грынкевіч, зь якім я пазнаёміўся пазьней і прыпомніў пра тую сустрэчу. Ён мяне нібыта таксама прыпомніў, але я ня веру.
За гэты час я два ці тры разы быўу «Вінэце» там бывалі беларускія
канцэрты, а артысты казалі, што гэта рэпэтыцыі для пазьнейшых выступаў у остаўскіх лягерох. У «Вінэту» прыходзіла шмат народу і беларусы, і небеларусы.
Была таксама праваслаўная царква, я раз туды езьдзіў, там бывалі беларусы-остаўцы і вайскоўцы. Прыпамінаю адзін сьмешны выпадак у сувязі з той царквой. У адну нядзелю мы ў царкву паехалі разам з бацькам. Бацька заўсёды любіў езьдзіць туды, дзе можна было сустрэць беларусаў. Апранутыя мы былі яшчэ па-летняму у пінжаках, а ў пятліцах у нас былі «Пагоні». I вось каля царквы да нас падыходзіць афіцэр у нямецкай форме, але з расейскай кукардай і пытаецца: «Какого войска, господа, будете?» Ну й раззлавала гэтае пытаньне майго бацьку, 1 ён таму афіцэру даў добрую лекцыю. Праўда, афіцэр выбачыўся і сказаў, што ўпершыню сустракае беларусаў з «Пагоняй».
Так што беларускі Бэрлін у той час быў досыць людны і дзейны.
Люфтвафэ
Дапаможная служба Люфтвафэ Luftwaffenhelfer гэта былі аддзелы моладзі, як1я дапамагалі зэнітнай артылерыі падаваць патроны, абслугоўваць гарматы, кулямёты. У Нямеччыне іх было поўна пераважна былі балтыйцы, літоўцаў, думаю, было найбольш, і беларусы яны был1 апранутыя ў шэрую ўніформу з нацыянальнымі сьцяжкамі на рукавах. Зь вядомых нямецкіх людзей там служылі Гюнтэр Грас, Гельмут Коль, папа Бэнэдыкт.
У Люфтвафэ, як я прыпушчаю, у Нямеччыне было куды болей беларускай моладзі з СБМу, чым па-за Люфтвафэ у Шпандаў, прыгарадзе Бэрліну, а таксама ў Кюстрыне, на ўсход ад Бэрліну. У Кюстрын мы езьдзілі па цэмэнт, калі я працаваў памагатым муляра ў Нямецкім інстытуце для замежнікаў, і там у сьнежні 1944 году я сустрэўся з групай у публічнай сталоўцы можа, чалавек 150гэтых дапаможнікаў Люфтвафэ. Мы ўжо елі, і бачу заходзіць адзін, другі, у шэрай уніформе, ва ўсіх бел-чырвона-белыя сьцяжкі на рукавох, а тады цэлы пакой! Я ўхмыльнуўся і думаю во дзе група. У тым пакоі было больш за сотню юнакоў. Але я зь імі н1 ў які кантакт не ўступаў.
СБМавец
Адзін раз я сустрэўся й разгаварыўся зь юнаком у беларускай уніформе СБМаўца. Я быў тады ў Deutsches Institut fur Auslander, дзе былі людзі розных нацыянальнасьцяў, і мы дамовіліся я, украінец, адзін ці два армяне і расеец што сустрэнемся ў нядзелю ў Потсдаме. Нам трэба было напісаць укладаньне па-нямецку пра Потсдам па праграме вывучэньня нямецкай мовы, але заданьне было аба-
вязкова адведаць Потсдам. Я жыў тады ў інтэрнаце, а астатнія былі ў розных месцах, і кожны дабіраўся да Потсдаму як мог. Я ехаў у мэтро (S-Bahn) сеў, здаецца, на Фрыдрыхштрасэ і ехаў на Потсдам. У электрычцы я сустрэўся зь юнаком у СБМаўскай форме, я падышоў, сказаў, што я таксама ў СБМ, паціснулі адзін аднаму рукі. Ён быў родам з-пад /Іепелю і выехаў у Нямеччыну з працоўнай арганізацыяй, стаўся сябрам СБМ, але 1м яшчэ ня выдалі працоўнай вопраткі, і таму ён хадзіў у СБМаўскай форме.
Бамбёжка 3 лютага
На Новы Год я, здаецца, быў у інтэрнаце і нікуды не хадзіў, бо было шмат працы бамбёжкі былі штодня і вялікія.
Вельмі моцна разбамбілі Бэрлін 3 лютага думаю, што 80% цэнтру было зьнішчана і пасьля гэтага налёту нашай групе муляраў трэба было шмат працаваць, па 18 гадзін на дзень.
Бамбёжка 3 лютага была сапраўды зьнішчальная. Пазьней я бачыў статыстыку у налёце бралі ўдзел каля 8000 амэрыканскіх самалётаў. Бамбілі якраз той раён, дзе я жыў, недалёка ад унівэрсытэту.
Бамбёжка пачалася рана, каля 10-й гадзіны раніцай. Калі загула трывога, я выйшаў з памешканьня была цудоўная, амаль вясновая пагода, ярка сьвяціла сонца, неба было блакітнае-блакітнае. Я ўбачыў самалёты-бамбавікі каля дзесятка як я прыпушчаю, над раёнам Stadtmitte. Пабачыў я 1 першыя бомбы, і тады хуценька зайшоў у бамбасховішча. Праз пару хвілін бомба трапіла ў дом над бамбасховішчам, і мы чалавек 15-20 апынуліся пад руінамі. Электрычнасьці не было, а вады было амаль да калена. Ясна, мы думалі, што гэта канец. Але немец як выглядала, уласьнік дому не разгубіўся і ў пацёмках пачаў казаць, каб мы па чарзе плячом ціснулі ў дзьверы бункера, бо, як ён казаў, дом, які быў над намі, складаўся з дзьвюх частак вышэйшай, дзе было і бамбасховішча, і ніжэйшай. Калі ніжэйшая частка не заваленая, то, папіхаючы дзьверы, можна сапхнуць цэглу, якая заваліла дзьверы, у ніжэйшую прастору. Гэта выглядала варажбой на кававай гушчы, але атрымаўся цуд як і прадбачаў немец! Сапраўдны цуд. I гадзін праз 5-6 нашы дзьверы крыху прачыніліся, нават бліснула неба сапраўды, дом быў разбураны толькі напалову! Мы ўсе таго гаспадара абдымалі, вылазячы з бамбасховішча.
Вылезьлі і няма куды ісьці, усюды ўсё гарыць. Але ў немцаў быў такі звычай, што ў іх стаялі сырэны ў пэўных месцах, дзе ёсьць выхад са сховішчаў. Дык на гук сырэнаў пасьля бамбёжак можна было ісьці, каб выйсьці з полымя. Так выйшлі і мы усё было абсалютна ў полымі, усё зьнішчана, навокал не было ніякага жыцьця, кругом агонь.