Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
таксама. Звычайна немцаў хавалі на Маскоўскай шашы там былі нямецкія вайсковыя могілкі, а гэтых двух пахавалі зь беларусамі, ня ведаю чаму.
«Што будзе з намі, калі прыйдуць нашы?»
3 розных крыніцаў газэт, «адзін аднаму сказаў», дзе-нідзе радыё людзі сачылі за тым, што робіцца на фронце і што робіць Амэрыка. Як толькі ў Арле даведаліся, што Амэрыка ўступіла ў вайну, то паўсюдна я чуў развагі: «А што ж Амэрыка? Цікава, як Амэрыка?» Усходні фронт і Амэрыка былі галоўныя тэмы палітычных дыскусіяў у любы час і ў любым месцы. Прычым пра Ўсходні фронт гаварылі з боязьзю: што будзе з намі, кал1 вернуцца «нашы»? Гэтага баяліся. Вельмі баяліся звычайныя мяшчане, як «татусь» Варатніцкі, якому ў той час было добра за семдзесят той, якому я гліну вазіў часам на маім возе вярталіся з працы дахаты, і ён так і пытаўся: «Што будзе з намі, калі прыйдуць нашы?» Ну, такія як я, мая сям’я, казалі, што мы «нашых» больш ніколі не пабачым. Дый увогуле ў маёй сям’і слова «нашы» не было, але іншыя яго ўжывалі направа і налева.
Жыла на Горным завулку Маня Ждановіч, гадоў на восем за мяне старэйшая, іхная хата захавалася яна была вельмі актыўная ў сэнсе дапамагаць старым. I адзін раз яна бачыць, як я іду ў форме СБМ, і кажа: «Вітка, вы тут напэўна ўжо ня будзеце, як нашы прыйдуць?» Я кажу: «Напэўна ня будзем...» «А што будзе са мной?» «Я ня ведаю». «Я ж нікуды не паеду у мяне татусь хворы, мама хворая...» I боязь! /1юдз1 баяцца! Яны гэтых немцаў ня лічаць «нашымі», ні ў якім разе, і баяцца тых, хто для іх «нашы»! Што я мог Мані адказаць? Разупэўніць?
Развагі, думкі пра «нашых» нікога не пакідалі ў спакоі. Думаю, людзі спадзяваліся на зьмены, на тое, што «нашыя» ня будуць такімі, якія яны былі да вайны. I гэтым яны, мабыць, апраўдвалі сваё рашэньне, што яны нікуды не паедуць.
Стаіш у чарзе па ваду у нас быў артэзіянскі калодзеж, дзе Горны завулак упіраецца ў Дрэваапрацоўчую чалавек пяць-дзесяць стаяць, я помню, зімой і расказваюць, што пад Сталінградам залом наступае можа радыё слухалі ці газэту па-свойму прачыталі -1 адзін другому кажа: «Божа-божа, хто яго ведае, ну можа нічога ня будзе я ж нічога не раблю...» Во такая гутарка.
Для мяне гэта ўсё былі пустыя развагі, бо я ведаў, што маёй сям’і бацька яшчэ ў Арле задаў кірунак уцякаць далей, кажа: «Я доўга хадзіў, цэлы тыдзень, і разважаў ці застацца пад немцамі. I вырашыў, што мне горш, чым было пры саветах, нідзе ўжо ня будзе...» Толькі ўцякаць далей, далей і далей. Ну, безумоўна, па-сыноўску, я да-
лучаўся да бацькавых паглядаў. Я пачынаў усьведамляць, што і мне пры савецкай сыстэме ходу ня будзе калі й выжыву, то ў Сібіры.
Кангрэс
Чэрвень 1944 году. Скончыліся заняткі ў школе можна цяпер спакойна хадзіць на возера.
У горадзе адчувалася ня тое што паніка але большы рух, больш зьявілася нямецкага войска, аўтамабіляў, танкетак.
Панаваў настрой, што нешта рыхтуецца, хоць у хаце я асабліва не заўважаў. Праўда, прыходзіла шмат незнаёмых людзей з правінцыі. Але дакладна я нічога ня ведаў, мяне ніхто не інфармаваў, што рыхтаваўся Другі ўсебеларускі кангрэс. Пра кангрэс мне сказала маці ў сам дзень кангрэсу, так і сказала, што бацька шмат працаваў арганізацыйна. I тыя людзі, якія бывалі ў хаце гэта ўсё зьвязана з кангрэсам.
Кангрэс адбыўся 27 чэрвеня. У гэты сонечны 1 вельмі прыгожы дзень горад быў урачысты, трамваі хадзілі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Я ў гэты дзень з раніцы быў на Нямізе і бачыў, што беларускія сьцягі луналі нават на пляцы Волі, што бывала не заўсёды. У горадзе было поўна людзей, шмат незнаёмых, што прыехалі на кангрэс.
Я да гэтага ўсяго ніякага дачыненьня ня меў, а бацька быў поўнасьцю заняты ў падрыхтоўцы, дык я яго й ня бачыў. Маці была занятая тэхнічнымі пытаньнямі падрыхтоўкі кангрэсу. Іх фактычна ўжо за пару дзён да 27 чэрвеня не было дома, я начаваў у хаце сам.
Парабіўшы свае справы на Нямізе, я пайшоў пад тэатар 1 пабачыў там вельмі шмат народу відаць, быў перапынак.
He прыпамінаю, ці ўвечары бацькі былі ў хаце, але я дамовіўся зь сябрамі, што наступны дзень, 28 чэрвеня, мы ідзем на возера. I так мы з паўтузіна хлопцаў з Камароўкі, пару дзяўчат аднекуль правялі цэлы дзень на возеры, купаліся, каталіся на лодках, пасьля нават у нейкіх сяброў на Старажоўцы заначавалі, бо плянавалі ісьці на возера 1 на наступны дзень.
Выезд зь Менску
На наступны дзень, 29 чэрвеня я прыйшоў дахаты на Берасыдянскую, а маці ўся ўсхваляваная на мяне: «Дзе ты быў, што ты рабіў!?» «На возеры...» Раптам па абедзе прыяжджае машына, а ў машыне спадар Антон Шукелойць, я яго трохі ведаў, часам бачыліся: «Зараз жа зьбірайце, што ёсьць выяжджаем!»
Гэта было як абухам па галаве... Я абсалютна не спадзяваўся ніхто нічога не казаў і не прадказваў, што будзем выяжджаць, усё
вакол было спакойнае і раптам такое. Шукелойць з шоферам зайшлі ў хату, схапілі пару лахманоў: «Зараз жа выяжджаем, я машыну дастаў для вас, каб вас забраць...» Маці на мяне таксама пачала крычаць, каб зьбіраўся. Ну, я таксама схапіў сёе-тое, сунуў у мяшок і кажу: «Я і веласіпед свой бяру...»
Сапраўды для мяне гэта было як гром зь яснага неба. Мы сабе на возеры гулялі і нічагусенькі ніхто не сказаў, народу было поўна, дні былі прыгожыя. На тое, што набліжаюцца саветы, вялікай увагі не зьвярталася, хоць было ведама, што пачаўся савецкі наступ. Маё асяродзьдзе мае аднагодкі мы былі абсалютна спакойныя і ўпэўненыя, што нічога не адбываецца.
Папярэдняе адчуваньне было, што стабілізуецца беларуская ўлада адбываецца кангрэс, фармуецца беларускае войска нешта будзе больш беларускае, чым было. Такі быў настрой.
Было, вядома, усьведамленьне, што немцы не такія моцныя, як раней, што яны адступаюць, саветы наступаюць, недзе ваююць амэрыканцы. Было адчуваньне, што Нямеччына слабее. I адначасна ўзмацоўвалася пачуцьцё, што пашыраецца беларуская ўлада. Беларуская краёвая абарона, афіцэрская школа усё гэта дадавала нам, маладым, пачуцьця, што беларуская ўлада мацнее. Газэты ў такім узросьце звычайна чытаюць мала, хто чытаў можа й ведаў, што case™ магутна наступаюць, але як далёка ці блізка, які гэта прыме абарот пра гэта ні я, ні мае сябры не задумоўваліся. А час быў ваенны, абставіны мяняліся хутка.
I вось мы ў нашай хаце, маці нэрвовая, спадар Шукелойць стаіць і чакае, шофер крычыць «Быстрэй, быстрэй!» Сёе-тое вынесьлі з ха™: мяшок пшаніцы, я зь веласіпедам. Пасьля я пачаў крычаць: у мяне было шмат трусоў я 1х не пакіну, забяру з сабой! Шофер крычыць: «Ты што здурэў?!»
Я ў Шукелойця пытаюся што, сапраўды трэба ехаць? Ён адказвае: «Так, так! Мы выяжджаем зь Менску, і то зараз жа!» Мы хутка закінулі ў кузаў наша барахло і паехалі. Гэта было маё апошняе падарожжа па Менску зь Берасьцянскай пад будынак Цэнтральнай Рады.
Пад будынкам Рады сабралася ладна народу, выглядала, што адтуль проста выяжджаюць на цягнік. Я быў разгублены я быў да гэтага не гатовы. Спадар Шукелойць скінуў нашыя рэчы на траве зьлева перад уваходам у Цэнтральную Раду.
Мяне гэтая сьпешка так выбіла з каляіны, што я нават ня памятаю, ці быў там недзе бацька. Наогул той дзень прыпамінаў сумбурна.
Пераначавалі мы каля Рады. Было там з паўсотні-сотня людзей з рэчамі спалі на зямлі. Нікога знаёмага я ня бачыў.
Раніцай зноў жа спадар Шукелойць прыехаў з машынай, пагрузіў нашы рэчы ў кузаў, і мы паехалі на вакзал. Прыехалі а там эшалён ужо поўна набіты, нідзе няма месца. Там ужо прыпамінаю і бацьку.
I Шукелойць нас упіхвае ў вялікі таварны вагон, а там пачынаюць крычаць. У гэтым вагоне я пазнаў Шчаглова, бо ён часта ў тэатры выступаў, Арсеньневу, якую таксама пару разоў бачыў і яны крычаць, што месцаў больш няма. А Шукелойць ім кажа: гэтыя людзі будуць тут, інакш прывяду паліцая панічная, крыклівая сытуацыя... Ну, неяк ён нас усё ж упхнуў у вагон.
Я ў Шукелойця пытаўся пазьней, што й як было. Ён спахапіўся каля Беларускай Цэнтральнай Рады дзе Кіпель? Ніхто ня ведаў. Дык ён паехаў шукаць дахаты і так нас выцягнуў. Так што выезд на эміграцыю зь Менску я заўдзячваю толькі Антону Шукелойцю у гэтыя дні пасьля кангрэсу мы маглі разгубіцца і застацца.
У цягніку разышлася чутка, што Чырвоная армія ўжо за якіх 50 кілямэтраў ад Менску тады ў мяне расплюшчыліся вочы: ага, вось што робіцца, пачаўся савецкі наступ, і гэты выезд уцёкі ад наступу. Бо да таго я ніяк ня мог асэнсаваць, што адбываецца я рыхтаваўся правесьці добры летні адпачынак, усё навокал выглядала так спакойна, і раптам гэтыя ўцёкі... У вагоне, здаецца, Кушаль ці ягоны сын прачыталі ў нямецкай газэце, што Чырвоная армія на подступах да Менску 1 мяркуецца, што за дзень-два савецкія войскі будуць у Менску. Тады ўжо ўсё стала ясна. Настрой у мяне канчаткова сапсаваўся, бо я бачыў, што з маіх плянаў прыемна правесьці лета зь сябрамі ў Менску нічога ня будзе.
I мы паехалі. Хто б мог падумаць, што зь Менскам мы разьвітваемся зноў аж на 47 гадоў...
Нямеччына
Выезд зь Менску
У цягніку я трымаўся сам адзін, збоку. Было няўтульна, бо пасадка ў цягнік была непрыемная і на Кіпеляў глядзелі скоса.
Праўда, я ўбачыў, што ў вагоне ехала Зора адзіная асоба, якую я больш-менш знаў зь Менску, дык падумалася: будзе кампанія.
Успаміны з дарогі ў мяне ўрывачныя. Памятаю, што ноччу затрымаліся каля Баранавічаў, там бамбілі. Больш застаўся ў памяці той мамэнт, калі цягнік нарваўся на міну каля Мастоў на станцыі Скрыбаўцы. Мы, моладзь, сядзелі я, Сямёнаў, Зора, Кушаль, 1 раптам бух! бах! глядзім наперад, а на завароце вагоны пачынаюць падаць адзін за адным, але за пару вагонаў да нашага перасталі, і мы не зваліліся. Немцы бягуць у жыта, рыхтуюць кулямёты, крычаць, каб людзі скакалі з вагонаў і клаліся на зямлю баяліся партызанаў. Думаю, калі б партызаны напалі прыбілі б усіх, а эшалён быў вялікі.
Забітых выцягнулі, некаторых там адразу і закапалі. Эшалён затрымаўся.
Прыпамінаю, што ў той самы дзень я хадзіў па ежу ў вёску. Трэба ж было есьці, а ў нас быў мяшок пшаніцы, якую я прыцягнуў у вагон у Менску. Дык мы з сынам Кушаля пайшлі ў вёску, абмянялі пшаніцу на хлеб, на масла, так што было што есьці.
Далей прыпамінаецца, што затрымоўваліся ў Беластоку. Дакладней памятаю прыезд у Кёнігсбэрг. Мушу сказаць, што падарожжа зь Беларусі ў маёй памяці не было надта прыемным. Я быў проста прыбіты, што гэтак раптоўна, безь ніякай падрыхтоўкі, прыйшлося літаральна ўцячы зь Менску, дзе я пакінуў свае заняткі, зацікаўленьні зборкі ў СБМ, трусоў, зборку другога веласіпеда. Магчыма, a то і напэўна, што гэта банальнасьці, але гэта было пачуцьцё, што я ўжо быў пачаў прырастаць да радзімы, і раптам уцёкі. Стваралася прыкрае адчуваньне, што пакідаеш усё сваё.