• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    На базары была трасянка, працэнтаў на 75 беларуская расейскія словы ўстаўляліся, але пераважалі беларускія.
    Час ад часу на базары можна было пачуць нямецкую мову. Базар гэта гул натоўпу і дзесяткі ўскрыкаў накшталт: «Каму соды!?», «Каму сахарын дзесяць на марачку?» і так крыкі, крыкі, усё на беларускай базе, і гутарка паміж людзьмі, і ўсё зьліваецца ў базарны гул.
    Думаю, агульны моўны тон задавала тое, што на рынку было шмат людзей з Заходняй Беларусі. іх прыяжджала ладна куплялі галянтарэю, соду, пабытовыя вырабы, якія яшчэ засталіся з савецкіх часоў і «западнікі» выдатна гаварылі па-беларуску, так што іх можна было пазнаць і па адзёжы, і па мове. Яны былі добра апранутыя, у ботах, а асабліва падабаліся нам, «усходнікам», гэтыя іхныя кажушкі вышытыя, прыгожыя, якіх у нас пры саветах ніколі ніхто ня бачыў, прынамсі я. /Іюдзі з Заходняй Беларусі часта ўстаўлялі ў гаворку польскія словы, a то і сказы.
    Польскай мовы я ў Менску ня чуў. Ну, «дзенькуе», «пані», «пшэпрашам» гэта былі стандартныя менскія словы, з гэтым мы на Горным завулку расьлі, яны й не ўспрымаліся як польскія, гэта былі звычайныя тэрміны менскага этыкету.
    Расейскай мовы было значна менш, чым цяпер, ніяк нельга сказаць, што яна панавала, дый у трасянцы расейскага элемэнту было менш.
    Ідыш, вядома, ужо нідзе не гучаў, але асобных словаў у гаворцы было «з гакам». Я больш чуў ідыш у словах маёй маці. Яшчэ пры цары на Горным завулку на двух рагох вуліцы Дрэваапрацоўчай былі дзьве крамы (пазьней гэта былі дом Славікоўскага і дом ДоўнарЗапольскага), і ў тыя дзьве крамы ў пятніцу ўвечары клікалі заўсёды Маню Зубкоўскую патушыць сьвятло і там толькі на ідышы й гаварылі, і мая мама свабодна навучылася штодзённаму пабытоваму ідышу.
    Яшчэ з мовы ваколіцаў Залатой Горкі «файна». Можна было пяцьдзясят разоў на гадзіну пачуць «файна», «фэцка!»
    Лаянка
    Лаяліся людзі па-беларуску: «А каб ты хадзіў па гары і сонца ня бачыў!», «Каб табе вантробы заняло!», «Каб табе духі заняло!», каб табе тое, каб табе гэтае такое было. А мату сэксуальна-вульгарнага я ніколі ў Менску ня чуў, і для мяне гэтая розьніца з Арлом была вельмі яскравая і відавочная. У Арле мат-перамат гэта было нармальна, а мянчане не мацюгаліся.
    Ад маіх сяброў на вуліцы на Горным завулку, на Берасьцянскай, на Чырваназорнай я ніколі не пачуў ня толькі мацюга, але нават выразаў накшталт «сукін сын», «выдзерну з жопы ногі», якія ў Расеі ўжываліся направа 1 налева. Мая думка такая, што мат, «сквернословне» прыйшлі ў Беларусь пасьля вайны.
    Друк
    Наагул, Менск пасьля Арла рабіў уражаньне арганізаванага гораду, у якім наладжана жыцьцё. Кідаліся ў вочы кіёскі, дзе можна было купіць газэту на вакзале, каля Чырвонага касьцёла, быў магазын, дзе прадаваліся і газэты, каля Інстытуту фізкультуры, на базарах былі кіёскі.
    У кіёсках прадаваліся беларускія і расейскія газэты. У будынку БНС быў невялічкі кіёск, дзе я першы раз пабачыў «Новы шлях» і яшчэ нейкі беларускі часопіс.
    Газэты былі «Беларуская газэта», «Баранавіцкая газэта» прадавалася ў Менску, «Голас вёскі». Было пару расейскамоўных газэтаў,
    ня памятаю назовы. Бэрлінскай «Раніцы» я ў Менску ня бачыў, як 1 віленскага «Беларускага голасу».
    «Беларуская газэта» разыходзілася досыць шырока прыпамінаю, як людзі разгортвалі яе й чыталі на Суражскім рынку, 1 на Камароўцы, дзе былі два кіёскі.
    Як мы прыяжджалі ў Менску пры саветах, то з Горнага завулку я, мая сяброўка Янька Варатніцкая і яшчэ пару дзяцей кожны дзень хадзілі пад Дом сьпецаў купляць газэты: я для сваёй мамы, яны для татуся. Пад Домам сьпецаў можна было купіць «Правду», «№■ вестня», іншыя штодзённыя газэты і мы штодня вельмі любілі прайсьціся, тры-чатыры гадзіны мы разам, пакуль мы тыя газэты прынясем. I вось гэты «татусь» Варатніцкі ўжо ў нямецкія часы заўсёды, як мяне пабачыць з акна, прасіў: «Вітка, куды йдзеш? Купі мне «Беларускую газэту!»
    Радыё
    Пры немцах ні ў кога я радыё ня чуў. Радыёстанцыя працавала, нехта можа і слухаў, але дзе я ні бываў у людзей нідзе нічога ня чуў. Нас, вучняў, пару разоў з школы вадзілі на радыё, мы там выступалі, але каб хто гэта слухаў ня ведаю.
    Наагул радыёпрыёмнікі ў людзей былі, іх слухалі. Мой траюрадны брат Сярожка Ваўчок слухаў савецкія зводкі і прыходзіў расказваць.
    Кіно, тэатар
    Кіно было вельмі папулярнае. Фільмы мяняліся часта. Вялікае «платнае» беларускае кіно было спачатку адно (здаецца, на вуліцы Апанскага). Амаль усе фільмы былі перакладзеныя па-беларуску у кадры ішлі субтытры. Потым, здаецца, адчынілася яшчэ адно платнае, я ўжо дакладна не прыпамінаю.
    У Менску было некалькі кінатэатраў, дзе трэба было купляць білет. А Арганізацыя Тодт, чые майстэрні былі каля Батанічнага саду, зрабіла маленькую кіназалю, дзе для моладзі пускалі фільмы бясплатна. Фільмы былі нямецкія. Самая папулярная акторка была Марыка Рок. Я кіно любіў і пры саветах хадзіў часта, але пры немцах я такі кінаман ня быў, пачаў больш чытаць, захапіўся нацыянальным больш хадзіў у штаб СБМ, хоць там асабліва не было чым заняцца. Але фільмы з Марыкай Рок прапусьціць было нельга.
    Вельмі папулярны быў і тэатар. У маім уяўленьні тэатар быў нават больш папулярны, чым кіно. Тэатар быў жывы, дзейны, ставілася шмат п’есаў, п’есы мяняліся, былі спэктаклі і дзённыя, і вечаровыя. Я ў тэатар хадзіў досыць часта «На Антокалі», «Шчасьлівы муж»... У маім выпадку тэатар быў часткай штодзённага жыцьця у тэатар
    трэба хадзіць, як у лазьню. Маці каля тэатру нарадзілася і мяне прывучыла.
    Зь білетамі ў тэатар стала прасьцей, калі арганізаваўся СБМ, бо тэатар заўсёды даваў 50-100 білетаў на штаб. Раней трэба было ісьці ў касу, але там маладым ня надта прадавалі, казалі раскуплена.
    У травені 1944 году ў Менску зьявіліся афішы спэктаклю «Загубленае жыцьцё». Гэтая п’еса Тодара Лебяды пра раскулачваньне, калектывізацыю ў пастаноўцы Вячаслава Сэляха зрабіла фурор. А на другі тыдзень рэклямуюць, што будзе выступаць тэатар РОНА (РОНА «Русская освободнтельная народная арммя» Браніслава Камінскага). Нас, моладзі, прыйшло ладна на той выступ. Там пераважна гумар «пмджак утпль особый стнль», «чулкм зеленыя, туфлн голубые» эстрада, расейскія песьні. I раптам у залі сьвіст: «Давайце беларускую праграму!» Сьвіст, гром! Артысты спынілі выступ, заслона апусьцілася, нехта выйшаў і сказаў, што паказ скончаны, заля затупала нагамі і разышлася. Больш расейскіх эстрадных спэктакляў не было. Выступ тэатру РОНА ў травені 1944-га ў Менску быў сарваны і асьвістаны. Кал1 мы ішлі ніхто ня ведаў, што там дакладна будзе, пісалася эстрада, гумар. А там была пашляціна нізкага густу. Пасьля «Загубленага жыцьця» беларуская моладзь гэтага не хацела, не прыняла, змусіла спыніць выступ РОНА быў страшны дысананс, Менск беларускі такога выступу прыняць ня мог.
    Транспарт
    Калі людзям трэба было перавезьці дровы або 1ншыя рэчы то наймалі прыватных вазакоў. Нават такое было, што вазілі 1 ў шпіталь калі наш сусед ніжэй па Берасьцянскай паламаў нагу, то знайшлі возік і павезьлі ў бальніцу ў горад. Цяжка было, але магчымасьці знаходзілі. Наколькі ведаю таксі ў часе акупацыі ў горадзе не было.
    Трамвай
    У канцы 1943 ці ў пачатку 1944 году пусьцілі ў Менску трамвай, 1 першы дзень ён езьдзіў цэлы дзень пусты нібыта пробны. А пасьля кажуць, што зробяць так, каб у першым вагоне маглі толькі немцы езьдзіць, а ўжо ў другім «людзі». Праз два ці тры тыдні трамвай ходзіць садзіся дзе хочаш, немцаў у вагонах няма. Казалі, што нібыта ў Ліцманштаце ўзарвалі ў трамваі першы «нямецкі» вагон, дык яны цяпер пушчаюць і ў адзін і ў другі, але немцаў у трамваі я ніколі й ня бачыў. Трамвай хадзіў з Камароўкі пад Суражскі рынак ад плошчы Якуба Коласа проста па Савецкай аж да цяпе-
    рашняга пэдунівэрсытэту, адзіны маршрут. Другая лінія, на якой рамантаваліся рэйкі гэта на Ленінскую налева ад Савецкай, але я ня памятаю, пусьцілі гэтую лінію ці не.
    У дзень Кангрэсу, 27 чэрвеня 1944 году, трамваі былі ўпрыгожаныя бел-чырвона-белымі сьцягамі. Наагул, у дзень Кангрэсу белчырвона-белых сьцягоў па горадзе разьвесілі парадачна па Савецкай вуліцы ледзь не на кожны слуп.
    Я езьдзіў на трамваі ў нядзелю на рынак ішоў на плошчу Якуба Коласа, трамвай яшчэ быў пуставаты, так што можна было сесьці. Садзіўся звычайна ў задні вагон і ехаў аж пад Суражскі рынак гэта займала добрую гадзіну. Цана білета ў трамваі была, здаецца, 1 марка.
    Электрычнасьць, тэлефон
    Электрычнасьць была ў горадзе недзе за Сьвіслаччу, ад Гарадзкога саду ўверх, а таксама ў грамадзкіх установах у іншых частках гораду.
    На Берасьцянскай электрычнасьці не было. У нас была лямпа, якая запальвалася раз на тыдзень. А на кожны дзень была вялікая шклянка з жалезнай накрыўкай, у шклянку быў наліты бэнзін, тырчаў кнот, падсыпана солі, і кнот гарэў. Гарэў памалу, бэнзін быў самы танны, газу мы ашчаджалі. Але раз на тыдзень запальвалі лямпу вычысьціш шкло, падкруціш кнот гэта было цэлае сьвята.
    Зрабіць усе хатнія заданьні трэба было засьветла, бо ўвечары не было як рабіць.
    Тэлефоны я бачыў толькі ў канторах, але ніколі не карыстаўся. У прыватных хатах я тэлефон ніколі ня бачыў 1 ня чуў, каб хто меў.
    Лазьня
    Дзейная была лазьня на Мар’еўскай яна і цяпер ёсьць. Каля гэтай лазьні былі два ці тры ларкі. У лазьні прадавалі толькі піва я, калі бываў у Менску пры саветах, часта туды хадзіў зь дзедам. А ў ларках ужо прадавалася і водка і ў чацьвяртухах, і паўлітра, літровак чамусьці не было. Мужчыны з лазьні выйдуць і адразу ў ларок, за ларкамі стануць, гэтую бутэлечку хлоп, на двух, на трох. I вось мы з Зорай пайшлі ў 1991 годзе, падыходзім пад лазьню а там два з бутэлькі, з горла выпіваюць! Зора ахнула, а я прыпомніў дзяцінства каля лазьні нічога не зьмянілася.
    (Праўда, гэта я Зору нагаварыў падысьці пад лазьню. Ідучы, я ёй расказваў, як бывала раней. I трэба было ўбачыць нашу рэакцыю, выразы твараў, калі мы ўбачылі тую самую карцінку, якую я бачыў 50-60 гадоў перад тым!)
    Зьяўляецца Зора
    3 Зорай пасьля сэмінарыі бачыліся рэдка. Я быў у прагімназіі, яна у сэмінарыі. Я ня меў ніякага дачыненьня нейкая дзеўка ходзіць у форме. Адзін раз яна мяне на забаве ўбачыла ў гэтай Ніны Гарбузік і ўсё сьмяялася, але ніякага пачуцьця яшчэ не было. Я ведаў, што вось яна, была яшчэ такая Лялька Кошалева свае, СБМаўскія дзяўчаты...