• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Дарэчы, адзін раз я пра гэтыя «зважай» 1 «сьмірна» расказаў Кушалю, калі ён у бібліятэку прыходзіў. «А, кажа ён па-салдафонску, што там думаць! Каманда гэта каб ня думалі, а слухаліся!»
    Нічога нямецкага ці пранямецкага ў прагімназіі абсалютна не было. Праўда, раз дырэктар Акановіч дастаў для анатоміі вырабленыя з гліны муляжы і розныя табліцы, 1 былі надпісы па-нямецку. I памятаю, што наша анатамічка надта выбачалася, што няма беларускіх табліцаў. Гэта былі якраз тыя муляжы, для перавозкі якіх ён шукаў машыну.
    Выпуск
    Год прагімназіі з гледжаньня навучаньня прайшоў для мяне пад знакам паўтарэньня шмат якога матэрыялу. Трыганамэтрыя, алгебра паўтаралася амаль усё тое, што было ў школе. Што было новага, дык гэта беларусазнаўчыя прадметы: гісторыя і, безумоўна, літаратура. Зь літаратуры трэба было шмат чаго чытаць. Часу хапала, і вучыцца было няцяжка. Я выдатнікам ня быў, але навука давалася лёгка.
    Дыплёмы аб заканчэньні прагімназіі мы атрымалі ў сярэдзіне чэрвеня 1944 году, але ў школу я больш не вярнуўся.
    Вечаровае жыцьцё
    Вечаровае жыцьцё ў Менску існавала. Калі мы прыехалі ў Менск і нас «прытулілі» Шабанавы у іх быў сын Коля і дачка Каця, абое на пару гадоў за мяне старэйшая дык у іх хаце амаль кожны тыдзень зьбіралася моладзь і танцавалі пад грамафон. Зьявіліся тады песьні Вярцінскага, Лешчанкі і яны пад іх танцавалі, ціскаліся, круцілі той грамафон. А я празь сьценку ўсё гэта чуў. Адзін раз я жартам кажу Каці: «Кацька, у вас там многа людзей прыходзіць, глядзіце, каб ня трэснула падлога!» «Не, ня трэсьне, кажа яна, ведаеш, хто ў нас быў?» «Адкуль жа я знаю! Чую там шоркалі, танцавалі...» «У нас, кажа, быў Куляшоў!» «Хто такі Куляшоў?» «Ну Куляшоў пісьменьніка Куляшова нейкая радня». Значна пазьней я даведаўся, што ёсьць такі пісьменьнік Аркадзь Куляшоў, дык вось, нехта зь ягонае радні танцаваў у Шабанавых. Можа й праўда, а можа й не.
    Забаўкі і патанцулькі бывалі ня толькі ў Шабанавых. Я на вечарынкі не зьвяртаў увагі. Але ў 1943 годзе быў адзін такі выпадак, які мне вельмі запомніўся. Аднойчы нехта мне кажа прыйсьці на Інтэрнацыянальную насупраць дома, дзе быў Скарынаўскі цэнтар, там жыў фатограф, была ў іх вялікая кватэра з вокнамі ў сад. У фатографа была дачка, і яна ладзіла вечарынку, на якой было шмат гімназістаў. Я туды прыйшоў, яны танцуюць, і там была Зора як яна туды папала, я ня ведаю. Падчас гэтай забавы разыгрывалі фанты нехта станавіўся на крэсла, нехта мусіў скакаць і цалавацца зь некім. Я ў гэтым ня ўдзельнічаў, але выпала такое, што мне трэба было скочыць 1 пацалаваць дзяўчыну яна звалася Гарбузік, Ніна, здаецца. Ну я падскочыў 1 не папаў не пацалаваў. Усе рагаталі, а Зора мне ўсё жыцьцё ўспамінала, што я «гуляў зь дзяўчатамі» «памятаеш, як ты з той Гарбузік цалаваўся!»
    Дарэчы, той фатограф рабіў фатаграфіі ўсіх СБМаўцаў для пасьведчаньняў, 1 ў мяне тая менская фатаграфія захавалася.
    У ваенныя гады Менск мяшчанскі безумоўна жыў сваім жыцьцём. Я гулянкамі мала цікавіўся, але часам чулася то там арганізоўваюць забаву (тады казалі «вечарынку»), то там. Адбываліся гулянкі пад гукі патэфонаў зь вялікімі трубамі, і надта ж папулярная была тады песьня пра «чубчык» адусюль толькі й гучала «Чубчык, чубчык, чубчык кучаравы...» Для савецкай прасторы гэткія песьні былі новыя яны прыйшлі з эміграцыі: «Скбмрь ведь тоже русская земля...»
    Ці такое ладзілася ў вялікіх клюбах я ня чуў. Праўда, мой добры сябра Чэсік Запольскі, ён быў вучнем мастака Волкава, хадзіў на іншыя вечарыны, але куды я дакладна ня ведаю.
    Прысяга СБМ
    Адна зь пільных і цягучых навучальных спраў па-за школай была падрыхтоўка да прысягі Саюзу беларускай моладзі ў 1944 годзе. Да прысягі рыхтаваліся як у штабе, гэтак і ў школах памятаю, у прагімназіі наша дружына зьбіралася, або нават цэлы зьвяз, пад кіраўніцтвам Жэнькі Кавалеўскага. (Заўвага: Быў яшчэ іншы Аўген Кавалеўскі артыст зь Беларускага тэатру, які пасьля вайны жыў у Парыжы, яго драматычныя творы друкаваліся ў зборніку «Беларуская драматургія на эміграцыі», каля дзесяці п’есаў.) У 1944 годзе ў СБМ была прынятая пастанова, што юнакі, якія ня склалі прысягу летам 1943-га пры стварэньні арганізацыі, прымуць прысягу 25 сакавіка 1944-га.
    Для прысягі выкарыстоўвалася кніжачка Ластоўскага пра дзесяць запаведзяў беларуса, некаторыя вытрымкі з падручніка Ігнатоўскага па гісторыі Беларусі мы мусілі навучыцца іх напамяць, вывучыць таксама пару вершаў Цёткі гэтак выглядаў курс падрыхтоўкі да прысягі. Кіравалі падрыхтоўкай кіраўнікі СБМ, прыходзілі і іншыя настаўнікі.
    25 сакавіка 1944 году на пляцы Волі была вялікая дэманстрацыя пляц быў поўны, прыйшлі дзесяткі тысяч людзей. 3 балькона выступаў бургамістар Анатоль Філіпавіч Комар. А моладзь чалавек 100-150 пайшла на Вайсковыя могілкі і там каля магілы Ігнатоўскага прымалі прысягу. Тэкст я ня памятаю. Запомніўся барабанны дробат, горн, сьцягі, штандары, здаецца, нават быў залп усё выглядала тэатральна. I мы, менскія юнакі з прагімназіі, фэльчарскай школы, здаецца і з радыёзаводу былі, зь іншых месцаў мы складалі прысягу: У імя Беларусі мы, юнакі, прысягаем, што будзем служыць для Беларусі 1 г. д. Быў халодны дзень, здорава памёрзьлі ў форме у сакавіку форма ня надта грэла, дый дзень быў пахмурны, але настрой быў прыўзьняты.
    Акупацыйны рэжым
    Акупацыйны рэжым адчуваўся ў тым, што па вуліцах хадзілі жаўнеры са зброяй. Іх было ня так шмат, але кожны адчуваў, што войска тут прысутнае. Але ў параўнаньні з Арлом можна было б сказаць, што войска ў Менску амаль і не было. Аднак, вядома, было відаць, што горад пад акупацыяй. У цэнтры гораду шыльды былі па-нямецку і па-беларуску. На нямецкіх установах такіх, як як Soldatenheim надпісы былі толькі нямецкія.
    Найбольш акупацыя адчувалася на Пляцы Волі, дзе мясьціўся Generalkommissariat fur Weissruthenien. На пляцы было поўна немцаў. Функцыянэры камісарыяту хадзілі ў бронзавых уніформах і выклікалі непрыемнае пачуцьцё бо яны адчувалі сябе гаспадарамі. Кожны ведаў, што камісарыят працуе разам зь беларускай адміністрацыяй. Людзі майго веку шмат у гэтым не разьбіраліся.
    Калі ў канцы 1943 году зьявіліся лёзунгі, што пакліканая Беларуская Цэнтральная Рада, гэта выклікала пачуцьцё, што будзе больш беларускага. У чым гэтая беларускасьць мелася выяўляцца дакладна ніхто не ўяўляў, бо і так навокал было беларускае асяродзьдзе. Атрымлівалі картачкі і плацілі падаткі мы ў беларускай установе камароўскім аддзяленьні гарадзкой управы, якое мясьцілася недалёка ад акадэміі, там была і беларуская паліцыя.
    Аднак нямецкасьць была адчувальная, прысутная, яна прыгнятала.
    Паліцыя
    Беларускасьць улады напэўна заўважалася ў паліцыі, бо паліцыя была беларускамоўная і паліцыі было шмат. Паліцыя была і на базарах, і ў горадзе паліцаі хадзілі ў чорнай форме, і на пілотках, дзе ў чырвонаармейцаў зорка, у іх была Пагоня, бел-чырвона-белых павязак у паліцыі я ня бачыў.
    Паліцыя была ня толькі на базарах, яна пілнавала парадак каля ўваходу ў кіно. Шмат беларускіх паліцаяў было на вакзале. Гэта была рэальная ўлада, якая адчувалася: часам маглі і дакумэнты праверыць, і разьняць бойку, разабраць непаразуменьне паміж людзьмі. Адзін раз я нават быў сьведкам, як паклікалі паліцаяў людзі пабіліся ў трамваі, дык вагонаважаты спыніў трамвай, паслаў некага па паліцыю, людзі крычаць, а два паліцаі на веласіпедах пад’ехалі і разьбіралі канфлікт.
    Орг-Тодт
    Апрача нямецкіх вайскоўцаў (вэрмахту) у Менску хадзілі ва ўніформе члены Орг-Тодта арганізацыі, якая займалася будаўнічымі і тэхнічнымі работамі, названая паводле нямецкага інжынэра Тодта, нешта накшталт інжынэрна-тэхнічных войскаў. У іх была зеленкавата-карычневая форма, на руках свастыкі. Вялікай улады яны ня мелі, я нават ня памятаю, ці была ў іх зброя. У раёне Залатой Горкі каля могілак і далей пад Сьляпянку апрача оргтодтаўцаў я іншых немцаў ніколі ня бачыў. Гэтыя «тэхнічныя» немцы там хадзілі, стукалі ў хаты 1 пыталіся, ц1 ў вас часам няможна купіць сала. Яны думалі, што людзі мелі сваіх парсюкоў парсюкоў білі часьцей, чым кароў, 1 сала было больш, чым масла. I часта выменьвалі сабе сала у немцаў был1 розныя практычныя рэчы, як мыла, і людзі зь ім часта вадзілі такія гешэфты. Недзе ў канцы Берасьцянскай оргтодтаўцы мелі склады, там былі вялікія майстэрні. Было шмат нямецкіх грузавікоў, якія яны рамантавалі. Ахоўвалі майстэрні тыя самыя оргтодтаўцы, толькі ўзброеныя і за калючым дротам.
    Палявая жандармэрыя
    Час ад часу ў горадзе можна было спаткаць палявую жандармэрыю яны былі ў касках, а на грудзях бляхі ў форме паўмесяца. Гэтыя былі небясьпечныя. Яны езьдзілі і хадзілі па горадзе, часам прыходзілі і на базар але такое ўяўленьне, што іх мэта была застрашыць людзей адным сваім выглядам. Ідуць у касках па горадзе, заўсёды па двое, зь вінтоўкамі, з бліскучымі бляхамі на грудзях яны наводзілі страх. На пляцы Волі гэткія жандармы былі прысутныя заўсёды, яны там прагульваліся каля камісарыяту. Былі жандармы і каля гарадзкой управы. Прыпушчаю, што іх ставілі на розныя важныя аб’екты, дзе спадзяваліся нападу партызанаў. Для насельніцтва яны былі найстрашнейшыя. Вельмі непрыемна было іх нават на вуліцы бачыць. Езьдзілі яны і на машынах, браневічках, на матацыклах з прычэпам, а часам хадзілі і пешкі.
    СД
    У Менску было СД, і ў людзей СД выклікала вельмі непрыемнае, страшнае пачуцьцё. Мы, дзятва, нават не хацелі каля таго будынку хадзіць галоўная будова СД была насупраць Чырвонага касьцёла, там, дзе ўнівэрсытэцкія будынкі дык усяляк абыходзілі, абы толькі не праходзіць каля будынку. Я, прыкладам, хадзіў на Суражскі рынак у абыход па Нямізе. Дарэчы, каля будынку СД заўсёды стаялі два-тры нямецкія жандармы з кулямётам напагатове.
    Кантакты зь немцамі
    Зь нямецкімі вайскоўцамі кантактаў бадай што й не было, дый зь немцамі наагул, хіба што былі кантакты ў адміністрацыі. А на «народным» узроўні пад базары немцы прыходзілі, але ўваход на базар немцам быў забаронены, і беларускі паліцай мог арыштаваць немца на базары. Перад уваходам на базар стаялі вялікія шыльды з абвесткамі па-беларуску і па-нямецку, дзе пісалася, што далей немцы ісьці ня могуць. Таму немцы, калі нешта хацелі прадаць, прыходзілі 1 станавіліся за паўквартала ад базару, да іх падбягаў якінебудзь хлопец, пытаўся, што яны хочуць прадаць або купіць. Пераважна немцы куплялі сала і масла.