Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Школьнайсправайя займаўсясамі вырашыўпайсьціў інспэктарат, каб знайсьці школу, дзе былі вольныя месцы, і мне там сказалі: паспрабуй школу на вуліцы Горкага. Гэта было досыць далёка, але месцы ў школе былі, і я паступіў у сёмую клясу. Школа мясьцілася ў старым яўрэйскім будынку было мала просталінейных архітэктурных элемэнтаў, усё паўкругамі, зыгзагамі, была таксама маленькая паўпадвальная заля.
Запіс у школу адбываўся прыблізна так: былі патрэбныя дакумэнты, была строгая бюракратыя. Мне сакратарка, маладая жанчына, аўтарытэтна, па-начальніцку сказала: мы вас прымаем, але гэта ня ваш раён, так што ведаеце... Я ёй кажу: «Таварыш...» (Трэба сказаць, што слова «спадар» тады яшчэ не было ў шырокім ужытку, а слова «товаршц» у Арле гучала нармальна, і хоць немцы прыйшлі, «господмном» там ніхто яшчэ нікога не называў.) I вось я кажу сакратарцы «таварыш», а яна так мяне адчытала, маўляў, тут ужо «таварышы» скончыліся. Я кажу: «Выбачайце, я толькі два месяцы як прыехаў зь іншай зоны і ня ведаю, як тут зьвяртацца». Яна папярэдзіла, каб я нідзе больш слова «таварыш» не казаў. Уся гэтая размова, вядома, была па-беларуску.
Гэтак пачалася мая навука пры немцах. У клясе было чалавек IQ12. Вучні мяне прынялі досыць холадна, бо я быў не так1 мянчанін, як вучні, я для іх быў «прыежджы», хоць і гаварыў па-беларуску. Бальшыня вучняў таксама гаварылі паміж сабой па-беларуску, але дзьве-тры дзяўчынкі гаварылі па-расейску. Я чуўся ня надта добра, бо, па-першае, я ўсё ж быў «прыежджы», а па-другое, я адчуваў, што яны ведалі больш пра літаратуру, пра геаграфію Беларусі гэта ж ужо сёмая кляса. А я апрача мовы амаль нічога ня ведаў. Пачалася лекцыя літаратуры, праходзілі Багушэвіча, а я сядзеў, як на турэцкім казаньні. Пасьля была лекцыя сьпеваў, настаўнік Лешчанка і прынамсі той рэпэртуар, які яны сьпявалі, мне быў новы. Далей прыйшло грамадазнаўства, 1 зноў жа ў мяне веды былі вельмі слабыя...
Павучыўшыся тыдзень, я прыйшоў да маці і кажу, што ў гэтай школе я дрэнна чуюся. Я быў гатовы кінуць гэтую школу, бо не было кантакту ў ведах. Я адчуваў, што ўсе вучні ведалі добра беларусаведныя прадметы, і мне гэта было балюча, хоць гаварыў я свабодна і нармальна, нават, як мне здавалася, лепш за некаторых іншых вучняў. Была яшчэ ў мяне гутарка з дырэктарам дырэктарам быў Пётра Сямёнавіч Кісель паклікаў ён мяне ў дырэктарскую і кажа: бачу, што табе нечага не хапае, я ведаю твайго бацьку, разумею, ты новы, табе цяжка, я пагавару з бацькам.
У адным, у чым я сябе адчуваў значна лепш за ўсіх вучняў гэта ў нямецкай мове. Я жыў шэсьць месяцаў разам зь немцамі, дык ужо прыстойна гаварыў, а менскія вучні па-нямецку яшчэ слова не маглі зьвязаць.
Карацей, я нагаварыў маці «сорак бочак арыштантаў» супраць гэтай школы. Мне яшчэ ў Арле падабалася, што ня трэба ў школу хадзіць, ня трэба рана ўставаць гэта захапляе. Думаў: буду гуляць... Маці мае нараканьні на школу рэзка спыніла і сказала: выкінь гэтыя думкі з галавы беларускую школу ты закончыш!
Антон Лёсік
Невясёлая для мяне стварылася сытуацыя. Але аднойчы ўвечары бацькі мне кажуць: «Мы табе нанялі рэпэтытара». Я аж падскочыў! У мяне ў галаве: ну, зноў пачынаецца як з музычнай школай. (Маці спрабавала мяне запісаць у Арле ў музычную школу, але я выкруціўся!) Само слова «рэпэтытар» гучала для мяне адмоўна калі табе наймаюць рэпэтытара, дык у маім уяўленьні гэта азначала, што з табой ня ўсё ў парадку. У школе пры саветах, калі некаму наймалі рэпэтытара, то мы адчувалі, што гэты дзіцёнак зусім «выкінуты за борт». I тут мне нанялі рэпэтытара! Гэта было для мяне вялікім шокам, я ня ведаў, што рабіць. Як-ніяк пятнаццаць гадоў, ты чуесься чалавекам незалежным. Я, вядома, сказаў, што ў ніякім выпадку, нікуды я не пайду, не кажыце мне, я лепей за вас ведаю. Ну ж, бацькі гэта бацькі надзьмесься, паходзіш, а пасьля вернесься ў хату трэба слухацца. Я пагадзіўся.
А рэпэтытарам мне нанялі Антона Лёсіка. Бацька пагаварыў з Кісялём, і Кісель яму кажа: з хлопцам усё ў парадку, але ж адкуль ён будзе ведаць літаратуру Багушэвіча, Неслухоўскага... А бацька з 20-х гадоў ведаў Язэпа і Антона Лёсікаў.
Завёў мяне бацька да Антона Лёсіка. Жыў ён на рагу Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай, насупраць нямецкага Soldatenheim’y, на другім паверсе. Дом гэты стаіць і цяпер. I дамовіліся мы, што два разы на тыдзень я буду з школы, з вуліцы Горкага, хадзіць да яго, і ён будзе са мной займацца літаратурай, гісторыяй, геаграфіяй. Бацька дамовіўся зь ім, што на тыдзень будзе даваць за гэта дзьве буханкі хлеба ён будзе заносіць сам, бо працаваў у цэнтры гораду, непадалёку ад школьнага інспэктарату, дзе працаваў бацька.
Першы паход да рэпэтытара быў асьцярожны іду я па Нямізе, плятуся, ня ведаю, што мяне чакае, і ўвесь сьвет мне нямілы, хопіць ужо таго, што школа занятак мусовы, а яшчэ й рэпэтытар ну проста канец сьвету. Прыходжу я да Лёсіка дзядзька наагул маларазмоўны, але пытаецца па-настаўніцку: ну як, што, адкуль прыехаў... Ляжыць у яго пару кніжак як цяпер помню: «Полацка-віцебская старына», прыгожая, з царквой на вокладцы. Пачнем, кажа, з гэтага і пачаў тлумачыць мне гісторыю, досыць займальна. На першай лекцыі ён яшчэ мову не кранаў, а пачаў гістарычнае апісаньне і так між намі пачаўся дыялёг. Наступная лекцыя была пра мову, і ён мне пачаў даваць крышку граматыкі паглядзеў, колькі я ведаю, якія я правілы вучыў.
Паступова на працягу месяца Лёсік ахапіў і геаграфію, 1 гісторыю, і літаратуру, і мову. Кожны раз я праводзіў зь ім паўтары-дзьве гадзіны, і мне ўсё рабілася цікава. А тады ўжо ён пачаў даваць больш сыстэматычныя веды па гісторыі, якой я ніколі не вучыў, якая за-
сяроджвалася на Беларусі у маіх ранейшых школах такога й блізка не было.
Зь Лёсікам было вельмі цікава, я правучыўся зь 1м ад верасьня 1942 да травеня 1943 годумы сустракаліся два разы на тыдзень і гаварылі, 1 гаварылі... Часам у яго ў хаце бывала дзяўчына большменш маіх гадоў, але яна хутка сыходзіла. Хата ў яго была застаўлена кнігамі. Цікава, што Лёсік як настаўнік рыхтаваўся да гэтых лекцыяў кожны раз, як прыходзіш, ляжыць стос кніжачак, якія ён табе ў часе гэтых гутарак пакажа. I я хутка зразумеў, што даганяю іншых у маёй клясе, а па гісторыі ці па геаграфіі ведаў нават і больш за іх. Адным словам, я за той год нашмат перагнаў сваіх аднакашнікаў у школе ў беларусаведзе.
Пасьля выпускных экзамэнаў у школе я зайшоў да Лёсіка, паказаў яму адзнакі ён ухмыльнуўся, пахлопаў мяне па плячы і сказаў: «Ну, хлапчына, працуй далей». I хоць ён быў чалавек негаваркі, у нас атрымаўся кантакт. Я лічу яго адным з сваіх першых добрых настаўнікаў беларусазнаўства ён закранаў усё. Ён быў мне нават не як настаўнік, а як старэйшы чалавек, які захоплівае цябе сваімі ведамі. I я ўжо безумоўна ніколі бацькам не сказаў, але тое, што яны нанялі яго для мяне гэта было вельмі добра. Пазьнейшае навучаньне таксама шмат дало, але Лёсік сапраўды даў мне вельмі шмат, гэтае рэпэтытарства мне запомнілася на ўсё жыцьцё. Ён нават падараваў мне кнігу паэзіі, здаецца «Маладняк Аршаншчыны». Яна пасьля недзе згубілася, здаецца, мы пакінулі ў Менску, калі выяжджалі зь Беларусі.
Школьны год
3 школьнага году мала што запомнілася. 3 настаўнікаў самы цікавы быў дырэктар Пётра Кісель беларускамоўны, вельмі патрабавальны і вельмі дбайны. На працягу году ён нам прынёс падручнікі Ігнатоўскага спачатку адзін, потым пяць, потым кожнаму вучню. Дырэктар Кісель таксама прынёс фізычныя карты Беларусі і даў кожнаму вучню. Потым дзякуючы спадару дырэктару зьявілася чытанка «Родны край». Трэба сказаць, што ў яго былі вялікія сувязі ў Менску.
Само навучаньне ў школе гэта быў працэс штодзённы, шэры, трэба было хадзіць на лекцыі, рабіць канспэкты, бо падручнікаў шмат якіх не было, некаторыя былі няпоўныя, настаўнікі іх адмянялі. Задавалі ладна хатніх заданьняў.
Усяго ў школе было сем клясаў 1 каля 150вучняўкалі мы зьбіраліся ў нашай маленькай залі, яна набівалася паўнюткая. Сам школьны будынак быў нестандартны, у ім было, здаецца, толькі дзевяць пакояў.
Першая грамадзкая праца
Прыпамінаю, што ў школах, асабліва з восені 1942 году, амаль кожны тыдзень трэба было браць удзел у грамадзкай працы дапамагалі сіротам, займаліся з малодшымі вучнямі. У Менску ў той час было шмат дамоў для сіротаў у каго бацькі загінулі або ўцяклі, а дзеці засталіся і ім у тых дамах трэба было шмат чаго зрабіць. Дык часам у вучняў пыталіся ці твой бацька можа тое ці тое дапамагчы зрабіць. А раз дырэктар Кісель прыйшоў і кажа, што па цэлым горадзе будзе збор грошай на сірацінцы, і вучні шостай і сёмай клясаў павінны ў гэтым браць удзел. Адбылася тая падзея ў канцы кастрычніка ц1 пачатку лістапада, і гэта быў мой першы досьвед грамадзкай дзейнасьці.
У пятніцу пасьля заняткаў вучні разам з дырэктарам цэлай клясай пайшлі пад царкву на Нямізе. У прыцаркоўным доме сабралася каля 150 дзяцей, і нам сказалі, што заўтра раніцай мы мусім сюды прыйсьці, нам раздадуць скарбонкі і з гэтымі скарбонкамі трэба будзе пайсьці, куды накіруюць, і зьбіраць грошы.
Назаўтра раніцай, у суботу, я атрымаў бляшаную скарбонку зь беларускім сьцягам, 1 мяне паслалі ў раён, дзе трактарны завод. Заводу тады яшчэ не было, але былі паасобныя вялікія будынкі і баракі, людзі ўжо жылі. Той раён як бы лічыўся і не зусім менскі, жылі там людзі новыя, прыежджыя, мянчане да іх ставіліся непрыязна. Калі мы выходзілі з зал1, нас праводзілі «напутственным словом» сьвятары. Я запамятаў айца Кушнера і айца Лапіцкага яны пытаюцца: «А ты куды ідзеш?» Я сказаў куды. «0, кажуць, ты там асьцярожней з гэтым сьцягам...» Я ведаў у чым, справа у Менску ня ўсюды зь беларускім сьцягам было бясьпечна хадзіць. Я нічога не сказаў, але сам думаю: ладна, мне абы адбыць дзень, грамадзкі абавязак. Гэта быў першы раз, і я не хацеў «ударыць тварам у гразь». Запісалі нас у сьпіс, 1 каля гадзіны пятай ці шостай мы мусілі вярнуцца і здаць скарбонкі.
I я пайшоў... Хаджу, стукаю ў дзьверы, кладуць хто 10 марак, хто 100 рублёў. Я так да паўдня бачу, што мая скарбонка набітая, а гадзіне а 3-й ужо не было куды пхнуць! Думаю, як ня пхнецца, дык трэба ісьці назад. I нічога, што сьцяг быў пастукаеш у дзьверы, «мы зьбіраем на дзяцей-сіротаў». Дык людзі або адразу лезьлі ў кішэню, або казалі «заходзь» і давалі грошы. А нас папераджалі, каб гаварылі ўсюды па-беларуску, каб сказалі, што вучні такой і такой школы, каб не выглядала, што нейкі жулік. Я быў зьдзіўлены: ня памятаю дакладна больш за дзесяць тысячаў сабраў. Але справа нават ня ў суме, а ў тым, што я найбольш набраў марак, а ў той час марка каціравалася больш, чым рубель. За маркі і ў немцаў можна было нешта купіць, а на рублі яны не прадавалі. Здаў я сабраныя