Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Бацька кажа: «Пачакай, як пойдзем у паліцыю, дык скажам, што мы бежанцы». Я запярэчыў: «Якія бежанцы?» Для мяне гэта было наагул дзіка я ўжо зжыўся з Арлом, Арол стаўся мне блізкім. «Не, кажа бацька, скажам, што мы бежанцы, уцякалі зь Беларусі, адсталі ад абозу, згубіліся, а цяпер хочам у Беларусь». Ну я зусім збунтаваўся, думаю што ён пляце? Як гэта так я пайду ў паліцыю, нарвуся на некага, хто мяне знае, і буду казаць, што я бежанец! Карацей, была ў нас сварка, а бацька цьвёрда заявіў: «Ты маўчы, я ведаю, што раблю!»
Тады я поўнасьцю сытуацыі не разумеў, а бацька відавочна адразу скеміў, што ёсьць магчымасьць вярнуцца ў Беларусь. Ён ведаў, што, не скарыстаўшы гэтай нагоды, яму на Бацькаўшчыну вярнуцца ня ўдасца. Пасьля вялікіх перамоваў са мной я ўсё артачыўся! мы пайшлі ў паліцыю. Добра памятаю, як я хваляваўся. Ну як я буду выглядаць, калі ў паліцыі надарыцца нехта, хто мяне ведае! Але бацька ўзяў сытуацыю ў свае рукі.
Я ўпэўнены, што мае пярэчаньні бацьку, канфлікт зь ім гэта было ня што іншае, як маё неўспрыманьне ягонага аўтарытэту. Якніяк дзесяць гадоў я быў толькі з маці усё вырашалася паміж намі дваімі, а тут зьяўляецца трэцяя асоба ды заяўляе пра свой аўтарытэт. Але ўсё ўладзілася, і я згадзіўся бацькаў аўтарытэт быў галоўны.
У паліцыі бацька, праўда, пачаў гаварыць больш за мяне, я толькі пасьпеў сказаць адрас, а калі спыталіся, колькі я тут жыву, дык бацька пераняў гутарку мы не жывём, «мы только так, временно». Паліцыянт слухае, а я маўчу, мяне злосьць бярэ, думаю ну што бацька пляце, зараз паліцэйскі дасьць у морду і ўсё на гэтым скончыцца. А бацька прадаўжае: мы ўцяклі, мы былі ў Магілёве, адсталі ад абозу, а пасьля згубілі тое і сёе, прыехалі сюды, і цяпер мы разгубленыя, і нам «самое хорошее это как бы возвратмться на родмну...» I паліцэйскі кажа: «Да-да, конечно, на роднну это лучше всего» 1 пачаў сам сабе разважаць. Я думаю, што ж стары (ну які стары 43 гады) яму такога наплёў! А паліцэйскі прыносіць сіненькую картачку, дзе напісана, што мы бацька, маці, дзед і я бежанцы, і дае бацьку. Я ўнутрана супакоіўся: пранесла.
Калі мы выйшлі, бацька быў на дзясятым небе ухмыляецца, хоча неяк сваю радасьць перадаць мне. А я надзьмуты, іду зь ім і думаю стары зусім здурнеў, што ён хоча? Я разумеў, што бацька хоча ў Беларусь, але мяне абураў сам тэрмін «бежанец» ну які я бежанец? Я ж тут жыў! Але ж так маніць адкрыта проста нельга.
Тым часам усё выйшла на дабро. Празь нейкі час зьявілася новае нямецкае распараджэньне, што такія і такія катэгорыі насельніцтва павінны зарэгістравацца, а бежанцы не павінны! Бежанцы павінны ісьці ў мясцовыя камэндатуры, якіх у горадзе было некалькі, але канкрэтных прадпісаньняў не было. I я пачаў разумець, што ў бацькавым пляне ёсьць рэальнасьць можа й выйдзе на тое, што мы паедзем у Беларусь. Тады я ўжо замаўчаў 1 супраць бацькі не выступаў. У сям’і наступіла прыемнае пагадненьне, а маці была асабліва задаволеная.
Пачаліся халады. Амэрыка ўступіла ў вайну
Што ўрэзалася ў памяць у той год вельмі рана наступілі халады. У дадатак да нястачы ежы не было чым ацяпляць хаты. Платы немцы разабралі ў першыя тыдні акупацыі для палявых кухняў. У лепшым стане былі дамы з цэнтральным ацяпленьнем, бо ў іх у запасе быў вугаль.
Вельмі запамяталася дата 7 сьнежня 1941 году страшэнны холад, выпаў сьнег. Мяне ды яшчэ аднаго хлопца немец узяў працаваць на кухню. Нешта немцы варылі такое, што патрабавала шмат вады ваду трэба было прынесьці разы чатыры, 1 нам трэба было далёка хадзіць. Праўда, немцы сказалі, што пакормяць. Вады мы нанасілі, і немцы далі нам есьці. I так мы ямо, а немцы м1ж сабой гавораць, а мы па-нямецку нядрэнна разумелі і чуем зь 1х гутаркі: Амэрыка ўступіла ў вайну.
Празь дзень ці праз два чуткі пайшлі шырэй, і трэба сказаць, што
людзі актыўна гэта абмяркоўвалі, калі сустракаліся: «Слышалм? Слышалн новость?» Аднак есьці ўсё роўна не было чаго, і навіна хутка замёрла, але ўсе ведалі, што Амэрыка ўступіла ў вайну. Навінаў пра Амэрыку не было, у газэтах, у «Речк», пра гэта не пісалася. Гэтая навіна людзям ня тое што дала надзею, але крышачку падбадзёрыла, хоць асабліва бадзёрыцца ў 1941 годзе не было ад чаго жыцьцё было зусім беспрасьветнае.
Пераезд на іншую кватэру
Прыход бацькі, калі нас стала чацьвёра ў маленькім пакойчыку, пагоршыў нашы пабытовыя ўмовы. Мы з бацькам спалі на падлозе, бо дзед ляжаў на ложку адзін, а маці на кушэтцы. Найцяжэй было зь дзедам яго трэба было і паварочваць, і мыць, і садзіць на гаршчок 1 ўсё ў гэтым пакойчыку. Вялізарная праблема была і з кармленьнем дзеда ён пераставаў есьці. Калі я прынясу нейкія лушпіны дык ён часам адмаўляўся есьці. I паступова ён пачынаў паміраць, ужо было відаць ён ляжаў, зьявіліся пролежні, ад яго пачынала сьмярдзець. Мыла, якое ў нас было, мы вельмі ашчаджалі.
Бацька сказаў, што нам трэба іншую кватэру. Я пайшоў у паліцыю і прадставіў нашу справу: чатырох у маленькім пакоі. Паліцыянт на маё зьдзіўленьне сказаў такое: мы кватэрамі не займаемся, кватэраў у горадзе поўна пустых, ідзі шукай і дамаўляйся з «упраўдомам». Ведаючы адзін з «жактаўскіх» дамоў на вуліцы Старамаскоўскай (вуліца паміж Прадзільнай і 2-й Курскай, знаёмы мне раён), пустую кватэру я знайшоў. 3 «упраўдомам» я дамовіўся, што часам буду яму прыносіць суп зь нямецкай кухні.
Кватэра была нядрэнная: чатыры пакоі, невялікі калідор, прыбіральня 1 сарай (каля кватэры), цэнтральнае ацяпленьне, але не на ўсе пакоі. Сапраўдны рай у параўнаньні з папярэднім жытлом. Людзі, якія там жылі тры партыйныя працаўнікі падаліся ў эвакуацыю.
Мы вырашылі на «новую» кватэру пераехаць. Змайстравалі з бацькам саначкі, паклалі ў іх дзеда і паехалі. Падшывалавы былі вельмі незадаволеныя, бо ўсё ж я і ім прыносіў есьці, але маці кажа: «Марыя Іванаўна, ня можам мы ўчатырох быць у гэтым пакойчыку». Урэшце гаспадары зьмірыліся, і мы зь імі разышліся.
Новае месца каля цэнтральнай вуліцы было вельмі выгоднае. У тым доме жылі немцы, і таму там было ацяпленьне.
Жывем разам з жаўнеромі
Як толькі мы ў кватэру перабраліся, прыйшоў нямецкі жаўнер і кажа: у гэтым пакоі будуць жыць чатыры ці шэсьць немцаў. I так цэлую зіму чаргаваліся: мы займаем тры пакоі, у адным ляжыць дзед,
у адным кухня, яшчэ ў адным мы з маці і бацькам, а ў вялікім пакоі немцы.
Жыцьцё зь нямецкімі жаўнерамі было напружанае яны нам ня надта давяралі, і нельга сказаць, каб мы іх любілі. Было вымушанае сужыцьцё.
Яны выяжджалі на фронт, пастаяць на фронце, тады варочаюцца ў Арол і зноў жывуць у той самай кватэры. Вечарамі разам вошы душылі, бо вошай было брат ты мой! Вечарамі немцы запаляць капцілку у іх былі капцільныя лямпы і ўсе мы каля гэтае капцілкі здымаем кашулі і хлопаем вошы.
3 жаўнерамі жылося нават і магчыма, бо тое, што яны не даядалі, то яны давалі нам. Мы аддавалі ўсю нямецкую ежу дзеду.
Калі немцаў пашлюць на фронт яны пакінуць свае рэчы, і тыдняў тры іх няма. Пасьля вернуцца могуць і іншыя быць, бывае, што каго й забілі, дык яны часам, бывала, і рэчы аддадуць.
Фатаздымак зь Менску
У часе сужыцьця зь нямецкімі жаўнерамі я, па-першае, меў выдатную нагоду практыкавацца ў нямецкай мове 1 так я мову добра апанаваў. А па-другое, здарылася і гэткае: немцы хутка скемілі, што мы міжсобку гаварылі не па-расейску у сям’і заўсёды была толькі беларуская мова, а немцы па-расейску сёе-тое кумекалі. Нам давялося растлумачыць, што мы высланыя беларусы. I здарылася так, што адзін з тых жаўнераў перад Арлом быў нейкі час у Менску нарабіў там ладна здымкаў, і на адным здымку менскага вакзалу быў газэтны кіёск пераважна зь нямецкімі часапісамі і газэтамі, але адзін загаловак газэты быў беларускі. Для маіх бацькоў гэта была велічэзная радасьць! Яны пачалі ўяўляць, што ў Беларусі, напэўна, парадак, беларуская ўлада 1 г. д. Адным словам нам хутчэй трэба вырывацца з Арла ў Беларусь. Жыць, працаваць у Беларусі была мара і мэта жыцьця бацькоў. I ўвесь пэрыяд жыцьця пад немцамі ў Арле быў для мяне «стрэсавым»: знайдзі нешта паесьці і пытайся ды шукай, як можна выехаць у Беларусь. Аднак, поўнасьцю настроіўшыся ехаць у Беларусь, мы разумелі, што зь дзедам ён ляжаў цалкам нерухомы мы нікуды рухацца не маглі. Цяжкая была сытуацыя.
Баранова галава
Сьнежань 1941 году быў вельмі халодны, а пад канец месяца выпаў ладны сьнег. У сярэдзіне месяца немцы зьехалі, хоць у кватэры заставалася шмат іхных рэчаў. Побач з нашым домам а дом быў рагавы па вуліцы Пушкінскай, былой Навасільскай, немцы адчынілі бойню Schlachthof. Ці дакладней, міні-бойню, бо рэзалі
толькі малую жывёлу авечак, сьвіней, але не кароў. Абсталяваньне для бойні там было раней у тым будынку быў гастраном, дык былі халадзільнікі, жалезныя сталы, падвясныя крукі. На бойню прыяжджалі салдаты з палявых кухняў па мяса.
Перад Новым Годам я заўважыў, што немцы паставілі на вуліцы, каб было ўсім відаць, пахваліцца на сьвята а было гэта на рагу 1-й Курскай і Навасільскай баранову галаву і шыльду «Schlachthof» «Бойня». Я ўдзень убачыў 1 думаю: от файна... У навагоднюю ноч я выйшаў праз заднія двары на вуліцу я рызыкаваў, бо калі б мяне ўбачылі, то хлопнулі б адразу трэба было прайсьці агародамі і выйсьці трошкі далей на вуліцы і вярнуцца да таго месца, а тады бегчы назад. Крадучыся, я дайшоў да гэтай галавы, схапіў яе і пабег назад. Скраў! Па дарозе выкінуў тую шыльду, прыходжу з гэтай галавой дахаты і кажу маці, і бацька мяне падтрымаў: бяры сякеру, зараз расьсячэм і зварым. А мусім зварыць усё, бо я баяўся, што немцы будуць шукаць галаву. Але паколькі гэта навагодняя ноч, дык яны, падпітыя, не адразу агледзяцца.
Маці ў плач Божа, мяне й сын забівае, і бацька... ай, прыйдуць, расстраляюць. Я кажу: правільна, прыйдуць, расстраляюць, а ты пакуль што вары і канец! А немцаў у хаце няма вельмі добра. Паставіла яна адзін гаршчок, другі, расьсеклі мы чэрап адным словам, наварылі добра. Я ўсе косьці ўзяў, выйшаў і пайшоў гародамі, ззаду, параскідаў іх, пазакопваў пад сьнег неяк замаскаваў. Гаршкі і каструлі парасстаўлялі па хаце. Пару гаршкоў з булёнам я вынес у сарай і прыкрыў іх нейкім барахлом. Адным словам правёў апэрацыю і замёў сьляды.
Але я не памыліўся: пад канец навагодняга дня па хатах пачалі хадзіць нямецкія патрулі, шукаючы баранову галаву. Яны былі ў злосьці з-пад носа скралі галаву! I вось да нас стукаюць 1 пытаюцца: ці тут жывуць салдаты? Жывуць, кажу. А дзе яны? Я адказваю ня ведаю, напэўна на фронт паехалі, вось іхныя рэчы... Калі яны паехалі? Кажу я працаваў на кухні, дні два таму паехалі, перад навагодняй ноччу. А я добра гаварыў па-нямецку бацька гаварыў слаба, маці зусім амаль не гаварыла. Ну, кажуць, пакажыце, дзе печка? Дзе духоўка? Я паказаў, яны паглядзелі. Дзе душ? Я паказаў там нічога, яны панюхалі і пайшлі. I на гэтым усё скончылася.