Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Камароўскія людзі
Дарэчы, Горны завулак і ўся Камароўка гэта каталіцкі раён Менску, людзі ўсе вельмі сымпатычныя, але сьведамых беларусаў было ня так і шмат. Яны хадзілі ў касьцёл, 1 ня толькі ў тутэйшы Сьвятога Роха, але і ў Чырвоны касьцёл, і паколькі маліліся па-польску, дык і лічылі сябе палякамі. Памылкова, але яны думалі, што калі немцы прыйдуць, то палякі будуць граць галоўную скрыпку, а атрымалася інакш.
На Горным завулку апрача майго дзеда праваслаўных не было. Але быў каталік Суднік сьведамы беларус, хоць і безь вялікай асьветы. Ён меў сваё прадпрыемства выраблялі кафлі. Нават каля Чырвонага касьцёла перад паперцю быў выкладзены квадрат гэтымі кафлямі, на іх стаяла і ягонае прозьвішча, ён браў удзел у пабудове касьцёла. Пазьней кафлі Судніка выламалі і заклалі іншымі кафлямі, бо Судніка арыштавалі ў 1938 годзе, вельмі катавалі, усё шукалі ў яго золата маўляў, ён польскі шпіён 1 мае золата але пасьля выпусьцілі. Суднікава хата не згарэла, але пры немцах ягонае прадпрыемства не працавала, хоць кафляў ляжала тысячы, і шмат людзей яшчэ прыяжджалі 1 куплялі тыя кафлі.
Пра беларускасьць Судніка я ведаў ад дзеда. Дзед, будучы блізка да царквы Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках, калі за ёй ужо не было ніякага нагляду, дапілноўваў, каб яна не разбуралася. У царкве часта трэба было рабіць рамонтныя працы, 1 дзед заўсёды браў Судніка, бо той і з цэмэнтам меў дачыненьне, і ведаў дзе матэрыялы купіць. Я папрасіў гісторыка Захара Шыбеку, і ў другім выданьні сваёй кніжкі пра Менск ён згадаў пра прадпрыемства Судніка.
Нашыя былыя суседзі Шабанавы ўзялі нас да сябе, але трэба было ўладжвацца самастойна, бо ў нас нічога не было. Ложак і канапу нам далі Шабанавы, далі таксама пару лаваў у сенцах каб ваду прынесьці паставіць, далі ладна судзьдзя, сёе-тое з адзежы.
Такім парадкам жытлом нас забясьпечылі Шабанавы, у іх мы й харчаваліся. Дапамагалі з харчамі і Ваўчкі, і Варатніцкія. Знайшлася таксама радня Рачкоўскія дапамагалі і яны. Але мы і самі пачалі «афармляцца». На Камароўцы, непадалёку ад Інстытуту фізкультуры, на Маскоўскай шашы дзеіла кантора сацыяльнай апекі гарадзкой управы. Зарэгістраваліся мы там, каб атрымаць харчовыя карткі. Але бюракраты ў той канторы сказалі, што картак адразу не даюць трэба чакаць пару месяцаў. Маці кажа пакуль картачкі атрымаем, трэба ж зь нечага жыць, нельга ж увесь час у людзей карміцца.
Пастушкоўства
Каб трошкі «ўнезалежніцца», я ўзяўся за першую работу быць пастухом. Мне сказалі, якія суседзі ў шырокім навакольлі маюць патрэбу ў пастуху, у каго адна-дзьве каровы, у каго козы іх трэба было раніцай забіраць, ганяць па пагарэлішчах і пасьвіць цэлы дзень, толькі прыгнаць удзень падаіць. Работа была па-свойму цікавая, тых пагарэлішчаў поўна, ад Залатой Горкі і да тэатру опэры і балету адна пустэча. Раскопваць пагарэлішчы было цікавым заняткам козы і каровы пасьвяцца, а пастух поркаецца ў пагарэлішчы. Бывала, нешта знойдзеш, нешта раскапаеш ніякіх вялікіх скарбаў, але аднойчы знайшоў збанок зь мёдам, што было вельмі добра.
Вельмі модна было ў тыя часы расшукваць на пагарэлішчы арытмомэтры дакампутарныя вылічальныя машыны. Калі знойдзеш машынку ў добрым стане, дык можна было занесьці ў камісіёнку на Нямігу і нядрэнна прадаць за тысячу рублёў. Арытмомэтры былі хадавым таварам.
Кожны такі, як я, пастух меў торбачку, у якой ляжала пару кавалкаў хлеба, амаль у кожнага была кніжка. Я памятаю, першае, што дала мне Каця Шабанава нешта Бядулева, чаго я не чытаў. Кніжак па руках хадзіла шмат.
3 «пастушкоўскага пэрыяду» мне прыпамінаецца 1 тое, што сярод менскіх кароваў не было ніякіх «Бурёнок» адны Красулі, Чарнухі, Пярэстыя. Русыфікацыя да кароваў тады яшчэ не дайшла.
Былі ў гэтым «пастухоўскім» раёне і адміністрацыйныя будынкі, якія ў часе пажару абваліліся. I мы, пастухі, шукалі у паўпадвальных памешканьнях і засыпаных гаражах тых будынкаў маглі быць засыпаныя аўтамашыны. Калі знойдзеш такую аўтамашыну, то за яе можна атрымаць некалькі мяхоў бульбы. I вось такую засыпаную машыну я знайшоў на рагу Чырваназорнай і Ямнай там пры савецкай уладзе перад вайной быў двухпавярховы дзіцячы дом, а пад домам быў гараж. Я раскопваў, пакуль не праваліўся ў гараж, а там засыпаная газагенэратарная палутарка! Я сказаў Колю Шабанаву, сыну гаспадароў, Коля арганізаваў зацікаўленых людзей, яны за два-тры дні прыехалі з коньмі, крыху больш расчысьцілі 1 выцягнулі машыну. Я атрымаў за гэта дзесяць мяхоў бульбы.
Пастухі літаральна «палявалі» на пагарэлішчах. У раёне каля гарадзкога саду, дзе некалі была хата Якуба Коласа (непадалёку ад цяперашняга забранага ў пісьменьнікаў Дома літаратара), жыло шмат вайскоўцаў. На пагарэлішчах тых дамоў можна было пазнаходзіць цікавыя рэчы. Прыкладам, знаходзілі біноклі добрая цана на базары. Альбо, прыкладам, можна было знайсьці лягарытмічную лінейку! За такую лінейку можна было выменяць пару кіляграмаў сала. Так пастухі «прамышлялі». А каровы і козы тым часам хадзілі побач і шчыпалі травічку.
Ня быў гэта надта вясёлы занятак, але тым ня менш пастушкі зьбіраліся ў свае групкі, бліжэй знаёміліся, сьпявалі песьні, шмат чыталі, у вольны час рабілі паходы ў Сьляпянку, на азёры, у Батанічны сад.
Так прайшло лета 1942 году.
Бацькі ўладкоўваюцца
Тым часам бацькі ўладжваліся. Бацька пайшоў у БНС (Беларуская народная самапомач дабрачынная арганізацыя з мэтай дапамогі беларусам пацярпелым ад ваенных дзеяньняў) і там атрымаў працу ў інспэктараце беларускіх школаў, ягоным непасрэдным начальнікам
быў ксёндз Гадлеўскі, бацька зь ім вельмі блізка сышоўся, і яны супрацоўнічалі ў школьнай справе. Паколькі бацька ведаў Менск, бо доўгі час у Менску жыў, дык ксёндз Гадлеўскі яму сказаў: знаходзьце больш людзей, каб прыцягнуць настаўнікаў, навукоўцаў. Часам бацька затрымоўваўся на ноч, ня ведаю, у каго ён быў у Гадлеўскага ці яшчэ ў каго словам, аддаваўся працы поўнасьцю, у хатнія справы не мяшаўся.
У 1943 годзе бацька стаў рэдактарам «Голасу вёскі», і працы ў яго стала значна больш. Таксама стала больш кантактаў з раёнамі прыяжджалі людзі і часта затрымоўваліся ў нас у хаце на Берасьцянскай.
А маці, каб нам стаць на ногі матэрыяльна, вельмі хутка «пайшла ў Западную» (Заходнюю Беларусь) мясцовыя менскія жанчыны «хадзілі ў Западную» па прадукты. Найбольш хадзілі пад Івянец ці, можа, там больш заможныя людзі былі, ці былі нейкія знаёмствы. Гэтыя паходы ў Западную можна было назваць прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Тры-чатыры жанчыны дамаўляліся «пойдзем у Западную» і ўстанаўлялі сабе маршрут, куды яны пойдуць, да якой найдалейшай мясцовасьці дойдуць. Тады дамаўляліся, што яны панясуць: кожная жанчына мае нешта ці то прасьціны, ці соду, іншыя «гарадзкія» прадукты для абмену на сельскагаспадарчыя і каб не дубляваць адна адну. Пару тыдняў перад тым яны ходзяць на базар, робяць закупы. I вось, падрыхтаваўшыся, зрабіўшы закупы, зьбіраюцца, бяруць мяшкі наперавес і ідуць пехатою ў Западную. Пройдуць 30-40 кілямэтраў і тады разьбіраюць вёскі адна ў адну, другая ў другую і гэтак далей, а там ходзяць ад хаты да хаты, як «карабейнікі». Заходзяць жанчыны ў хату і кажуць, вось, гаспадар, у мяне ёсьць тое і тое, расчоскі, гузікі, спадніца, ёсьць губны гармонік, можа ў вас дзеці ёсьць, а гаспадар выбірае вось за гэта я табе дам кіляграм масла, або кіляграм сала. Калі гаспадар незгаворлівы, жанчына ідзе ў другую хату і так далей. Перад тым вызначаюць адну хату, дзе яны ўсе свае рэчы зьбіраюць, і калі кожная ўсё сваё абмяняе, зьбіраюцца назад і наймаюць падводу, каб усё завезьці назад у Менск. Вазаку, вядомая справа, плацілі таксама.
Паходы ў Западную былі тыповай зьявай у ваенным Менску. Пакуль маці ўладзілася на работу, яна схадзіла раз у Западную. А ўсяго яна была там некалькі разоў і заўсёды затрымоўвалася ў аднаго гаспадара.
Хаджэньне ў Западную мела і небясьпеку. Вельмі часта жанчыны ішлі ў вёскі, што былі ў партызанскай зоне. Партызаны начамі хадзілі па хатах і калі бачылі чужых людзей, то пачыналі пытацца адкуль ты і што ты. Часта пыталіся пакажыце, што вы прынесьлі, 1 некаторыя рэчы маглі забраць. Мац1 аднаго разу набрала хадавы крэм, і пар-
тызаны забралі дзесяць бляшанак таго крэму і нічога не далі. Жанчыны заўсёды маўчалі, бо пачні гаварыць, дык яшчэ й паб’юць. Чым яшчэ былі небясьпечныя партызаны вельмі часта яны не зачэпяць, але дадуць лістоўкі, каб іх занесьці ў горад. Жанчыны партызанскія лістоўкі бралі, бо адмаўляцца няма як, але перад горадам амаль заўсёды стаіць паліцыя і правярае што ты вязеш. Дык што рабіць выкінуць тыя лістоўкі яшчэ да паліцыі? А калі перад паліцыяй будзе партызанскі дазор, і яны правераць, ці вязеш ты лістоўкі? Трэба было вазьніцу заўсёды сказаць, што ты маеш лістоўкі, і той амаль заўсёды злаваўся: «Слухайце, бабы, я вас вязу і нічога з палітыкай мець не хачу зарабіць пару капеек, і на гэтым канец! Выкідайце вашыя лістоўкі, бо інакш не паеду!»
Маці асабліва баялася мець з сабой дакумэнты, бо магло стацца, што партызаны будуць ведаць, што Марыя Зубкоўская жонка Яўхіма Кіпеля, а ён рэдактар газэты, дык мала што можа быць, але ніколі нічога такога ня сталася.
Неўзабаве маці ўладзілася на працу спачатку ў школьны інспэктарат, а потым у выдавецтва падручнікаў, дзе кароткі час была карэктарам, а потым перайшла ў газэту. Спачатку працавала ў «Голасе вёскі», а пасьля адначасна і ў «Голасе вёскі», і ў «Беларускай газэце» была карэктарам.
Народная школа
У верасьні 1942 году я паступіў у 29-ю народную школу на вуліцы Горкага (цяпер там музэй прыроды ў Траецкім прадмесьці). Пры саветах я скончыў 6 клясаў, затым цэлы год гуляў, бо 7-я кляса ў 1941 годзе ў Арле не пачалася, а ў Менску я пайшоў у 7-ю клясу народнай школы.
Найперш я плянаваў запісацца ў школу, якая мясьцілася на вуліцы Падлеснай той, што выходзіла на Савецкую за радыёзаводам (па вайне там быў прыборабудаўнічы завод імя Леніна). Гэтая школа была найбліжэйшая да Берасьцянскай вуліцы, дзе мы жылі вялікі будынак але яна была ўжо ўкамплектаваная, і мне сказалі, што ня могуць узяць ніяк, хоць я і жыву ў школьным раёне.
Іншая школа была ў бок галянтарэйкі, недзе на Правіянцкай зусім далёка і ў другі бок, я туды не пайшоў.