• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыць і дзеіць  Вітаўт Кіпель

    Жыць і дзеіць

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 442с.
    Мінск 2015
    133.87 МБ
    Дарогаў Беларусь
    Аднаго дня чаканьне нашае нарэшце аплацілася: нас чатыры ці пяць сем’яў беларусаў селі ў таварны вагон і разьвіталіся з Арлом. Эшалён ішоў спачатку да Карачава, гэта кілямэтраў за 80, там трэба было высядаць, але начальнік саставу, немец, нешта зьмяніў і дазволілі ехаць да Добрушу. А ў Добрушы сказалі, што можна ехаць далей да Гомелю. У Гомелі дзьве сям’і вылезьлі, бо яны былі з Мазыра, і ў Менск ехалі ўжо толькі дзьве сям’і: сям’я Мароз яны былі сапраўдныя ўцекачы, тры ці чатыры чалавекі, і мы ўтраёх.
    Даехалі мы з Гомелю ў Менск безь вялікіх перашкодаў і выйшлі ў Менску, здаецца, 25 чэрвеня 1942 году,
    Тое, што мы ў Беларусі, адчулася ўжо ўГомелі. Там у цягнік зайшоў з праверкай беларускі паліцай у чорнай форме. Ня ведаю, да якіх частак ён адміністрацыйна належаў бел-чырвона-белага на ім нічога не было але гаварыў ён па-беларуску, тым часам як у Карачаве, Бранску гаварылі па-расейску (у Добрушы я ўжо ня памятаю). I той паліцыянт быў першы, хто паглядзеў на дакумэнт, што мы бежанцы (у нас былі два дакумэнты дазвол на цягнік і пасьведчаньне бежанцаў).
    Менск
    Прыезд
    Прыехалі мы ў Менск у апошнія дні чэрвеня 1942 году. У Менску мы не былі ад зімы 1938-га.
    Калі пад’яжджалі да гораду, кінуліся ў вочы разьбітыя дамы, але поўнай карціны яшчэ не было відаць.
    У Менску, як нам здалося, была іншая атмасфэра адчувалася цывільная ўлада. Таксама кінулася ў вочы на вакзале шыльда кірыліцай «Менск» пры ўваходзе на Віленскі вакзал над дзьвярмі было напісана па-нямецку і па-беларуску.
    Калі цягнік спыніўся, бацька вылез з вагона і адразу пабег, задраўшы галаву. Я зьдзівіўся і раззлаваўся. Пытаюся ў маці куды ён пабег? Яна кажа, газэту купляць. Я думаю, навошта яму газэты, мяне злосьць бярэ бо мне даводзіцца цягаць рэчы. Але ён хутка вярнуўся, усьміхаецца, трасе газэтай.
    I толькі тады яны мне расказалі ўсё і пра Жылку, пра ягоны пераезд з Прагі ў Менск 1 пра «Тэстамэнт». Нарэшце я зразумеў, чаму ў Арле быў такі вялікі ператрус. Маці пытаецца: памятаеш дзядзя такі прыяжджаў аднойчы ў Налінск? Ён перадаў нам «Тэстамэнт» Жылкі, беларускага пісьменьніка. I ўжо як прыехалі ў Менск то яны з бацькам вырашылі, што найлепш будзе гэта аддаць у рэдакцыю газэты, калі там выдаецца беларуская газэта, 1 надрукаваць.
    Мяне ў той час такія справы мала цікавілі, хоць і было прыемна, што бацькі робяць нешта нацыянальна значнае. Я кажу: «Ну дык і што? А хто будзе валізкі цягаць?» Такая была гутарка з маці, і ёй самой было трохі непрыемна, але што зробіш. 3 вакзалу мы выходзілі моўчкі.
    Калі мы выйшлі з Прывакзальнай плошчы і пайшлі ў бок Унівэрсытэцкага гарадка і Дому Ўраду, каб ісьці па Савецкай, я ўжо ўбачыў, як было навокал шырака разьбіта, але яшчэ ня так. Страшнае ўражаньне зрабіла вуліца Савецкая, калі мы дайшлі да ўзгорку, дзе цяпер ГУМ, і далей адкрываўся від уніз, на Сьвіслач кругом былі адны руіны. Мне аж плакаць захацелася, бо я памятаў Менск, як мы былі апошні раз зімой 1938-1939 году, калі забіралі дзеда горад квітнеў, а тут руіны, усё зьнішчана.
    Зарослыя травой пагарэлішчы, пагарэлішчы... Вельмі непрыемнае адчуваньне 1 нястрымныя парываньні да плачу. Я прасьлязіўся,
    але маці плакала. Гэтак мы з маці, несучы цяжкія клумкі, чамаданы, варочаліся з чужыны ў свой горад, у іншае жыцьцё. Аднак было ў мяне адначасна і пачуцьцё вялікай прыемнасьці я вяртаўся ў горад, дзе я сябе заўсёды адчуваў сваім.
    Так мы па Савецкай ішлі на Камароўку, цягнулі нашыя рэчы ніякіх таксістаў, вядома ж, не было і бачылі ўшчэнт зьнішчаны Менск. Хада ад вакзалу да Савецкай вуліцы прайшла незаўважна. Але па Савецкай уніз пад Сьвіслач мы йшлі доўга: па-першае, было цяжка цягнуць на сабе ўсё барахло, а па-другое маці, плачучы, затрымоўвалася то тут, то там, успамінаючы 1 сваіх сяброў, і сваё дзяцінства і юнацтва, зьвязанае зь мясьцінамі, дзе цяпер быў толькі друз руінаў, папялішчы, пагнутыя рэйкі каркасы будынкаў. Маці плакала і плакала. Абраз руінаў выступіў вельмі рэльефна на фоне ўзыходу сонца, цудоўнае раніцы і ярка зялёных лебяды і лапухоў, якія запоўнілі руіны 1 пусткі. Відовішча кранала пачуцьці!
    Калі мы прыйшлі пад мост, электрастанцыя стаяла, вакол яе руінаў не было. А як перайшлі мост, незакончаныя паўкруглыя дамы на плошчы, а за гэтымі дамамі фактычна ўжо была пустка панарама была жудасная: тырчаць коміны, там-сям пастушкі ганяюць козы 1 каровы, усё парасло лебядою. Раніца, пастушкі, бур’ян... Надвор’е было вельмі добрае сонечнае, прыгожае такую раніцу часта апісваюць пісьменьнікі.
    Ад моста, калі глядзець налева, усё было відаць, тэатар опэры і балету стаяў нібы на п’едэстале, вакол ніводнага дамка не было, толькі коміны, пагарэлішчы.
    Горны завулак
    Мы прайшлі па Савецкай да месца, дзе на рагу Даўгабродзкай быў Дом сьпецаў, павярнулі направа па Даўгабродзкай. Паміж Даўгабродзкай і Горным завулкам ніводнага дамка не было, і бачым адтуль, што на ўзгорку, дзе мусіла быць наша хата, стаяць зялёныя дрэвы 1 пару дамоў паміж імі. Гэта нас абнадзеіла можа й наша хата ацалела... Мы крочым далей, цягнем багаж і прысьпешваем крок у бок Горнага завулку. У Горным завулку першыя дамы справа і зьлева ацалелі дом Варатніцкіх справа, дом Судніка зьлева, за Суднікам дом Кучынскіх, а з правага боку за Варатніцкімі дом Шабанавых, а за Шабанавымі некалі стаяў наш дом, і там ужо было пуста, пагарэлішча... Маці залілася сьлязьмі. Раней ціхенька плакала, а тут загаласіла: «Ой, Божанька! Божанька!» Я стаяў і нічога не казаў, але і мне хацелася плакаць.
    Куды ж нам ісьці? Хаты няма, пляц засеяны бульбай, бачым: бульба якраз цьвіце, на нашым месцы нечы гарод. Маці плача, прыхіліўшыся да драцянога плота, і тут мы чуем, як з воклічам «Ах, мілыя мае!»
    выходзіць суседка спадарыня Шабанава. Яна нас пазнала, мы абняліся. I яна пачала плакаць ды кажа: ня бойцеся, будзеце жыць у нас, падбадзёрвае.
    Мы з маці трохі ачунялі, але не зусім. Што мы будзем рабіць? Менск спалены, хаты няма, мы ня ведаем хто жывы, хто загінуў у Менску ж была радня, знаёмыя, і вось мы вярнуліся на Бацькаўшчыну, а ранейшага Менску ўжо фактычна няма. Цяжкі, цяжкі настрой.
    Шабанавы падбадзёрылі, што мы будзем жыць у іх. Яны збудавалі хату пасьля пажару сям’я была дружная, нацягалі бярвеньня, зрабілі вялікую, лепшую, новую хату. Яны нам саступілі пакойчык, і ў гэтым пакойчыку мы пачалі нашае менскае жыцьцё.
    Бацька ў той дзень не вярнуўся відаць, ён маці папярэдзіў, што можа затрымацца. Потым ён сказаў, што затрымаўся ў горадзе з Адамовічам, бо калі ён прыйшоў у рэдакцыю, там сустрэў Адамовіча, зь якім быў знаёмы яшчэ з 20-х гадоў. Яны абняліся, расцалаваліся, бацька даў яму Жылкаў «Тэстамэнт», і гэты твор быў надрукаваны празь некалькі тыдняў у «Беларускай газэце», маці мне пра гэта ўжо расказала пазьней.
    Першы дзень
    Як бы там ні было, а на радзіме жыцьцё трэба было пачынаць. Цікавы запомніўся мамэнцік Шабанава кажа: «Ну, вы ж напэўна есьці хочаце? Дык зараз я каржоў напяку, яешню зраблю...» Я пабеларуску ведаў, але слова «каржы» для мяне было незнаёмае. Я ў маці ціхенька пытаюся: «Мама, што такое каржы? Гэта, відаць, нейкі хлеб з крухмалу?» Бо я баяўся, што будзе тое, што і ў Арле няма хлеба, і яны будуць частаваць нейкім эрзацам. Маці мне на вуха шэпча: «Не, гэта такія таўстыя бліны...»
    Сьнедаем і паступова, асьцярожна пачынаем распытваць: «Як вы тут жывяце?» А Шабанавы спакойна адказваюць, што ёсьць картачкі, ёсьць тое, ёсьць гэтае. Мы раскрылі рот і амаль не даем веры, бо выехалі з гораду, дзе нічога з харчоў не было, час ад часу немцы давалі пахлёбку і на гэтым канец, хлеба мы ня бачылі, апрача як жабруючы ў немцаў. А ў Менску сапраўдны парадак людзі маюць картачкі, пякуць яешню, каржы!
    Шабанавы нас накармілі і пацьвердзілі, што мы будзем у іх і жыць, і... харчавацца. I ад гэтага палепшыўся настрой. Найперш, напэўна, таму, што мы добра, нармальна паелі, бо ня елі ўсю дарогу амаль нічога дастаць ежы было немагчыма. А па-другое Шабанавы нас упэўнілі, што праблемаў з харчамі ў Менску няма. Гэта паддавала энэргіі і абнадзейвала.
    У той самы дзень маці хуценька пабегла на Берасьцянскую, дзе перад вайной жыў ейны дзядзька Лукаш Ваўчок, брат маёй бабкі. I сапраўды,
    хата Ваўчкоў не згарэла, яны надалей там жылі і нават набылі карову. Ваўчкі падышлі да Шабанавых і таксама запэўнілі, што і яны нас падтрымаюць харчамі, адзеньнем каб ні мы, ні Шабанавы ня падалі духам.
    Менск мяшчанскі, суседзкі, які быў вакол, паставіўся да нас вельмі прыязна, бо ўсе памяталі дзеда Васіля Зубкоўскага, ён там быў старажыл, памяталі Маню Зубкоўскую, калі яна расла. Нас прынялі вельмі сымпатычна прыйшлі іншыя суседзі Ждановічы, Кучынскія і Варатніцкія. Дарэчы, Варатніцкія старыя суседзі, вельмі сымпатычныя людзі, якія мелі хату, збудаваную яшчэ гадоў на дваццаць раней за дзедаву гэта была першая хата на Горным завулку.
    Праблема Варатніцкіх
    Але Варатніцкія мелі і сваю праблему. I спадарыня Варатніцкая усе яе называлі «пані Варатніцкая» адразу да маёй мамы: «Манечка, ну, напэўна твой муж вярнуўся, 1 ты сама напэўна будзеш працаваць дык ты памажы мне». Маці кажа: «Пані Варатніцкая, я толькі сёньня прыехала, яшчэ нічога тут ня ведаю, што ж вы хочаце?» А рэч у тым, што адна дачка пані Варатніцкай арыштаваная. Варатніцкая расказала: «Першы дзень, як прыйшлі немцы, мой стары дурань вывесіў бела-чырвоны сьцяг, што мы палякі...» I калі арганізоўвалася беларуская паліцыя, пачалі арыштоўваць тых, у каго віселі бела-чырвоныя сьцягі, дык арыштавалі і дачку, і яна дагэтуль сядзіць у СД.
    I гэта ў першы дзень! Маці ціхенька адказала: «Пані Варатніцкая, як прыйдзе Яўхім ня ведаю, ці сёньня, ці заўтра я буду пытацца, каго ён ведае...» Псторыя гэтая закончылася так. Празь дзень вярнуўся Яўхім, маці пытаецца каго ён бачыў, і ён кажа, што бачыў Комара працуе ў гарадзкой управе. Ага, кажа маці бачыў Комара, дык хадзем да Комара (Комара ведала і маці, у 20-х гадох яны разам удзельнічалі ў працы маладзёвых клюбаў). Пайшлі да Комара, і ён недзе некага ведаў з паліцыі, знайшлі дачку Варатніцкай і выпусьцілі яе. Яна вельмі шчасьлівая, атрымала працу ў гарадзкой управе, і я зь ёй гутарыў у 1991 годзе яна, калі вярнуліся саветы, 10 гадоў адседзела ў лягеры. (He падаю імя, бо дакладна ня памятаю у Варатніцкіх было чатыры дачкі: Чэся, Рэня, Маня, Яня і сын Юзік.)