Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
неўзабаве могуць увесьці карткі. I ў людзей сапраўдная паніка картак баяліся.
Карацей, пачаўся заўважны балаганчык, які ў ліпені вырас у вялікі балаган. Электрастанцыю, праўда, хутка направілі, і электрычнасьць вярнулася. Бамбілі немцы таксама і частку турмы Арлоўскага цэнтралу, але турму вельмі хутка падрамантавалі. Тады нямецкая авіяцыя разбамбіла рэйкі, якія вялі я ўжо ня ведаю куды, і расклады на чыгунцы перасталі дзейнічаць. Паніка расла, зачыняліся магазыны, трамваі пачалі хадзіць нерэгулярна. Пачалі вывозіць фабрыкі і іншыя прадпрыемствы.
Папаўзьлі чуткі, што ня будзе заняткаў у школах. Ну, да заняткаў было яшчэ амаль два месяцы, але чуткі мацаваліся, што школы могуць увогуле не адчыніцца.
Вайскоўцы, бежанцы
Узрастаў наплыў вайскоўцаў, бо Арол вялікі чыгуначны вузел і вайсковыя эшалёны ішлі з усіх бакоў. Было добра відаць, што вайскоўцы вельмі стомленыя, часам і галаднаватыя наляталі на крамы, раскуплялі прадукты. Пры 12-й чыгуначнай школе, дзе я пачынаў вучыцца, быў вельмі добры пляц, дзе мы гулялі ў футбол. I вось аднойчы я праходзіў каля гэтай школы там праз плот можна было бачыць і на гэтым пляцы ў школе можа чалавек дзьвесьце чырвонаармейцаў сьпяць, іх аднекуль некуды гналі, знайшлі гэты пляц, дзе яны могуць прылегчы дык яны там і паснулі.
Пачалося ў тым часе і бліжэйшае знаёмства зь «вялікай Беларусьсю», бо праз Арол вельмі шмат уцякала бежанцаў ехалі абозы, машыны. I, бывала, стаіш у чарзе па хлеб на 1-й Курскай быў вялікі магазын а едзе абоз беларускіх бежанцаў, то яны налятуць на гэты магазын, чаргу разгоняць і забяруць увесь хлеб! Міліцыя на такія «забурэньні» не рэагавала зусім альбо нават спрыяла бежанцам. Таму да бежанцаў паўставала пэўная варожасьць. Гаварылі яны пабеларуску некаторыя трасянкай, некаторыя чыста. Уцекачоў было поўна на станцыі, у буфэце, спалі ў пачакальнях. Часам я пытаўся ў бежанцаў адкуль яны, дык зь Менску было мала, былі ўсё магілёўскія і віцебскія. 3 магілёўскімі быў нават такі кантакт. Мы часта хадзілі лавіць рыбу на Аку, і ў тым месцы, дзе мы лавілі, раз прыходзім а там разьбіты цэлы лягер, 5-6 вазоў, сядзяць людзі. Я зь імі пагаварыў, па-беларуску. Памятаю, яны зьдзівіліся, што мы ўжо так даўно жывем у Арле, яны думалі, што беларусы жывуць толькі ў Беларусі 1 нідзе болей. Я расказаў пра гэтую сустрэчу маці, і яна мне загадала, каб менш гаварыў. Маці не цярпела, калі я пра нас расказваў, яна хацела, каб я наагул маўчаў чым менш гаварыць на вуліцы, тым лепей. Думаю, што гэта была пазыцыя ўсіх матак у тага-
часным Савецкім Саюзе чым дзеці менш гавораць, тым спакайней. Такая была эпоха...
Фронт набліжаецца
Адчувалася, што ваенныя падзеі набліжаюцца да Арла. Людзі ўспрымалі гэта па-рознаму. Адны казалі, што рыхтуюцца выяжджаць, 1ншыя сядзелі спакойна, а некаторыя нават чакалі прыходу немцаў. У мяне былі знаёмыя яўрэйскія сем’і у адной бацька Марк Яфімавіч, прозьвішча ня памятаю, і яшчэ сям’я Баскіных яны літаральна чакалі немцаў. Марк Яфімавіч быў цырульнік, дык казаў, што «калі саветаў выганяць», ён адчыніць сваю цырульню ў добрым месцы 1 будзе сваёй працай зарабляць. Дзед Боркі Баскіна прадаваў цукеркі, якія ён сам рабіў: ірыскі і мятныя, і макавыя ён насіў на плячах вялікі латок і станавіўся заўсёды каля 12-й школы, а дзеці куплялі па пяць капеек за ірыску. Дык ня толькі дзед, а і ўся сям’я чакала немцаў спадзяваліся наладзіць ірысавую фабрычку.
Ну, безумоўна, наш сусед Іван Радзянкоў ён проста казаў: «Як толькі прыйдуць немцы, я паеду ў сваю вёску і забяру тую зямлю, якую ў мяне забралі, калі раскулачвалі...»
Але бальшыня жыхароў рыхтавалася да эвакуацыі на ўсход.
Мы засталіся ў Арле
Наша сям’я нікуды выяжджаць не рыхтавалася, бо не было і магчымасьці. У нейкім часе ў жніўні зьявіўся бацька можа на адзін дзень і сказаў дзіўную рэч, што ён цяпер «прызыўны» і мае паперку з ваенкамату, паводле якой мае зьявіцца ў ваенпункт, здаецца, у Пензе, а можа ўЯльцы, а там яму дадуць абмундзіраваньне. Так што ён будзе падавацца на Ўсход, а мы застаемся. Здаецца, я яго нават і ня бачыў, зь ім маці гаварыла.
I так бацька разам з савецкім войскам пайшоў на Ўсход. Што бацькі я ня бачыў дзіва няма. Я часта бываў на начной рыбалцы, далекавата ад гораду, дык і той «заскок» бацькі да нас «празяваў». Але добра помню, што мяне моцна зьдзівіла, калі маці мне сказала, што «тата ўцякае на ўсход»! Хоць мне ніхто і не казаў, але я сам разумеў, якія ў бацькі былі пачуцьці да савецкай улады. I таму ягоны «марш на ўсход» мне быў проста незразумелы. Але я маўчаў і маўчаў. Маці прывучыла. Поўнасьцю я зразумеў бацьку пазьней, асабліва прачытаўшы ягоныя «Эпізоды» пра падзеі лета 1941 году.
Маці нікуды ехаць не зьбіралася, хоць ёй Тамара Сяргееўна Шапіра прапаноўвала дапамагчы з машынай. Але падавацца ў бежанства маці ня думала, зрэшты зь дзедам і не было як, ягоная хвароба пра-
грэсавала, ён ужо амаль ня мог хадзіць дый разважаў ужо цьмяна. Так мы й засталіся.
Рух у горадзе
Пад канец лета горад быў ахоплены ўцякацкім псыхозам. Асабліва гэта заўважалася каля вакзалу. Я часта хадзіў на вакзал, хоць было гэта няблізка, але там можна было купіць абеды. Па абеды бывалі вялікія чэргі, але абедаў хапала. Вакзал літаральна быў запруджаны вайскоўцамі, хоць яны ў чэргах і не стаялі. Найбольш вайскоўцы трымаліся ў вельмі старым і прыгожым прывакзальным парку. Там яны займалі ўсе лаўкі, спалі на газонах, часта раскладалі вогнішча ды нешта варылі. Непараўнальна шмат сярод вайскоўцаў было салдатаў зь сярэднеазіяцкіх рэспублік, чаго ў горадзе перад вайной зусім не было.
Улады яшчэ не эвакуаваліся, міліцыя дзейнічала, я часта сустракаў участковага дзядзю Ваню Новікава. Нешта было і новага ў той панічнай сытуацыі. Прыкладам, раней, калі мы дзятва або дарослыя хадзілі лавіць рыбу, рыбакоў бывалі дзесяткі, але апрача іх на беразе ракі нікога не бывала. А цяпер па берагах пачалі праяжджаць конныя міліцыянты. Языкі казалі, што міліцыянты езьдзяць, каб вылоўліваць арыштантаў, якія разьбягаліся з турмаў і працоўных калёнаў у часе бамбёжак. Але ўлада заставалася спакойная паніка была сярод насельніцтва.
Было відаць, што некаторыя прадпрыемствы рыхтавалі да эвакуацы1 яны нешта грузілі, нешта забіралі, нешта вывозілі, а ў некаторых былі ўжо забітыя бляхай дзьверы і вокны. УАрле было некалькі старых расейскіх заводаў, дзе выраблялі зброю, не зусім як у Туле, але, прыкладам, быў там вядомы Мядзьведзеўскі завод па вырабе зброі.
Школьнікаў паслалі ў калгасы
У сярэдзіне жніўня школьнікі атрымалі лісты зьявіцца ў школу на пару дзён раней, даты дакладнай ня памятаю, яшчэ да 1 верасьня. Дачакаліся мы той даты, прыйшлі ў школу, а нам кажуць, што трэба заўтра прынесьці з сабой пэрсанальныя рэчы, і мы паедзем у калгас зьбіраць бульбу. Раніцай я прыйшоў у школу, прынёс рэчы бялізну, пару кашуляў а на школьным двары ўжо стаяла дзесяток запрэжаных коней, Вазакі палічылі нас 30-40 вучняў і павезьлі ў калгас, кілямэтраў за 20 ад Арла. Калі мы прыехалі ў вёску, нас разабралі па хатах гаспадары 1 па абедзе павялі на поле, дзе мы меліся працаваць. Мы там выбіралі бульбу, працы было вельмі шмат. Кармілі нас нядрэнна малако, кашу, катлеты давалі, але і працавалі мы нядрэнна трактар араў, мы выбіралі бульбу, грузілі на машыны. Працавалі
мы 10-12 гадзін штодня і так стамляліся, што пасьля працы толькі паесьці і спаць.
Над намі лётала шмат нямецкіх самалётаў, пераважна яны раскідвалі лістоўкі грубаватыя, зь нейкімі прымітыўнымі вершыкамі, і самыя адозвы былі прымітыўныя, маўляў, «кідайце ўсё, нямецкая армія пераможная, вітайце нямецкую армію...» Памятаю, у адной лістоўцы быў такі вершык:
Сталнна сын Яша к немцам в плен попал. Говорнт: «Папаша, я жмв, а ты пропал!
Лучше сдавайся сразу!»
Лістоўкі гэтыя мала каго пераконвалі, яны выклікалі хутчэй зласьлівы настрой супраць немцаў. Людзі пачыналі разумець: «Вось мы неяк жылі, і раптам нехта пачынае нас біць, якое яны маюць права...»
Адбылі мы гэтых пару тыдняў на бульбе, вярнуліся ўАрол. Нам далі з сабой бульбы па два мяхі, паабяцалі даць пару коней, каб разьвезьці нас па хатах. I гэта калгасныя ўлады выканалі прывезьлі пад школу бульбу і за дзень ці два разьвезьлі яе вучням па хатах.
Як толькі скончылася гэтая праца, мы вярнуліся ў школу, і нам кажуць, што нас накіроўваюць у іншы калгас, там трэба было выбіраць цукровыя буракі. Паехалі мы й туды. Нам там было па 14-16 гадоў, здаецца, бралі ад пятай клясы, ад 13 гадоў. Калі пасьля буракоў нас прывезьлі ў Арол, то гэтым разам нам нічога не развозілі разгрузілі буракі каля школы, а далей вазіце самі. Я змайстраваў невялікую тачку (кола ў мяне было) і прывёз буракі дахаты. Для нас мяне, маці і дзеда заробленыя мною бульба 1 буракі сталіся проста жыцьцёва неабходнымі. Пазьней мы варылі буракі, яны былі салодкія, а як мукі дадасі, дык выходзіў так1 цудоўны як бы пірог, які мы зь вялікім апэтытам елі, запіваючы цёплай вадой. Mae першыя заробкі былі выдатныя.
Напярэдадні прыходу немцаў
Так прайшоў верасень 1941-га. У верасьні рабілася відавочна, што немцы хутка наступаюць, бо бежанцаў было больш і больш. Некаторыя прадпрыемствы, што эвакуаваліся, пакідаліся зусім адкрытыя, і людзі ня тое што рабавалі, але сёе-тое адтуль несьлі то нейкі інструмэнт, то лямпу...
Першага кастрычніка пачалася кананада. Маці хадзіла ў школу штодня, а я перастаў. Пасьля другой паездкі ў калгас ніхто школьнікам не казаў, што рабіць. Нават мая маці, вельмі строгая і дысцыплінаваная настаўніца, мне казала: ну калі ні дырэктар, ні завуч нічога ня кажуць, дык і ня трэба ісьці. Яна сама ідзе, вучняў
у школе няма, заняткаў ніякіх, але адміністрацыйная праца была. Мяне тая сытуацыя зьдзіўляла, і маці я зразумець ня мог.
Спроба выехаць з гораду
Нэрвовая сытуацыя ў горадзе перадалася і маёй маці. 2 кастрычніка яна мне кажа, што чуваць зусім блізка страляніну, і мабыць, усё ж з гораду трэба будзе выехаць, бо, магчыма, горад будуць бамбіць, дзед хворы у бамбасховішча ня пойдзе, можа загінуць у часе бамбёжкі. Яна гаварыла з Радзянковым, каб я 1 Сямён, сын ягоны, пайшлі ў вёску, адкуль яны былі, пазычылі ў некага каня і падводу, каб прыйсьці ў Арол, забраць дзеда і вывезьці яго ў вёску перачакаць гэты небясьпечны час. Радзянкоў на гэта згадзіўся, кажа: добра, у мяне поўна знаёмых, зробім.