Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Я часта хадзіў на вакзал, бо там былі прадуктовыя ларкі, сталоўка, дзе можна было таньней паесьці, дык памятаю, што там віселі лёзунгі «Прмнммаем в наш обіцмй союз братьев-украннцев н братьев-белорусов» ці нешта падобнае. На вакзале часта віселі палітычныя лёзунгі, бо Арол быў важны чыгуначны вузел, адтуль ішлі цягнікі на поўдзень, на поўнач, на захад, таму палітычная прапаганда там была пастаўлена на шырокую нагу.
У школе кампанія была праведзеная хоць і аднабакова, але досыць інфармацыйна, бо я пасьля гаварыў зь дзецьмі і на вуліцы, 1 на рыбалцы, у мяне нават дзеці пыталіся, ці ёсьць у мяне родзічы ў Заходняй Беларусі, я кажу не, нікога няма...
Была яшчэ пушчана такая «качка», што ў горад прыедзе беларускі пісьменьнік і польская пісьменьніца Ванда Васілеўская, было, здаецца, паведамленьне ў газэце «Орловская правда», але ніхто зь іх так ніколі і не прыехаў.
Чэргі, натоўпы і канвоі
У сувязі з чэргамі, натоўпамі і канвоямі мне прыпомніліся пару здарэньняў, якія заселі ў памяці вельмі яскрава і нечым адрозьніваюцца ад«звычайных>> гісторыяўу чарзе. Мушу падкрэсьліць і гэткае: для жыхара Арла канвоі былі амаль штодзённым зьявішчам. Справа ў тым, што Арлоўскі цэнтрал знаходзіўся на адным канцы гораду, а вакзал на другім. Арыштаваных з эшалёнаў вялі ў цэнтрал праз увесь горад, бо быў толькі адзін вялікі мост Красны мост, які злучаў абедзьве часткі гораду і не разьбіраўся на час ледаходу. Канвой вялі праз самы цэнтар гораду, 1 гэта займала пару гадзінаў.
Пачатак кастрычніка 1939 году. Настрой у жыхарства нэрвовы пару тыдняў перад тым, у верасьні, савецкія войскі напалі на Польшчу (людзі казалі менавіта так «напалі», хоць прапаганда трубіла, што «вызвалілі братоў беларусаў і ўкраінцаў ад панскай няволі»), На вуліцы Маскоўскай, непадалёк ад былога Глагольеўскага гастраному, стаіць вялікая чарга каля хлебнага магазыну: «прывезьлі і даюць хлеб». Ясна, чарга на тратуары, а ў той самы час па вуліцы гоняць калёну польскіх палонных. Было ўжо халаднавата яны ў абмотках. Пазнаваліся тыя палонныя найперш па дзіўных шапках, шынялях Іншага колеру, па абутку. Выглядае калёна стомлена і замучана. Гэтых палонных гналі шмат, думаю, іх усіх гналі ў Казельск, які быў недалёка, па дарозе на поўнач на Тулу.
Мінуўшы хлебны магазын і чаргу пры ім, канваіры дазволілі калёне спыніцца і... тры-чатыры палонныя адлучыліся ад калёны і, выцягнуўшы наперад рукі з шапкамі, пайшлі ўздоўж чаргі, выгаворваючы з акцэнтам: «Радм Хрмста, братья, подайте, шесть дней не елм, радн Хрмста просмм!»
Гандляры нічога не казалі, а ў шапкі ляцелі рублі, пяцёркі, манэты. Я кінуў апошнюю, сьціснутую ў кулаку, пяцёрку. Хутка шапкі напоўніліся грашыма. Палонным было дазволена прапусьцілі без чаргі! зайсьці ў магазын. Там яны купілі буханак 10-15, а мо й болей, хлеба, паразразалі той хлеб, раздалі і калёна рушыла. I толькі тады пачала рухацца «звычайная» чарга. Ня ведаю, ці ўсім хапіла хлеба, бо я пайшоў дахаты бяз хлеба і бяз грошай. Затое, расказаўшы маці пра здарэньне, атрымаў ад яе ў адказ: «Маладзец, сынок» і моцны пацалунак у лоб.
Я бачыў толькі адно такое здарэньне, але казалі, што такое ў горадзе здаралася часта.
Другое зьвязанае з арыштантамі здарэньне ў чарзе, якое я назіраў і якое мне сапраўды ўрэзалася ў памяць, было такое. Навагодні (чытай: калядны) сэзон 1940 году. Незадоўга перад тым улады дазволілі ставіць навагоднія (калядныя) ялінкі, адчыніліся спэцыяльныя магазыны навагодніх цацак. Адзін такі магазын адчыніўся
ў Арле ў вельмі бойкім месцы на скрыжаваньні Маскоўскай, 5-й Курскай, Пушкінскай і яшчэ адной (назвы ня памятаю) вуліц no634 зь Першамайскім сквэрам. Вельмі-вельмі жывое і люднае месца. Я быў у магазыне з цацкамі і раптам чую крыкі: «Нм с места!», і некалькі міліцыянтаў літаральна ўрываюцца ў магазын. Я гляджу празь вялікае акно на вуліцу, стаю амаль па стойцы «сьмірна» і бачу на вуліцы калёну арыштантаў, якія стаяць на каленях, а паўз калёну ходзяць чырвонаармейцы з аўчаркамі. Публіка стаіць на тратуары, а ходзяць адны міліцыянты. Такая сытуацыя працягвалася хвілін IQ15 усё цывільнае стаяла нерухома, а арыштанты на каленях. Хвілін праз 20 міліцыянты ў магазыне дазволілі рухацца, калёна паднялася з каленяў і рушыла ў напрамку «Краснага моста».
На маё запытаньне ў міліцыянта на вуліцы што гэта было, той ціхенька, прыкладаючы пальцы да вуснаў, сказаў спроба ўцёкаў з калёны. На маё другое пытаньне ці злавілі, адказ быў яшчэ цішэйшы здаецца, не.
1939-1941. Фінская вайна
Ад 1939 да 1941 году ў дзяцей быў неспакойны настрой, шмат было сем’яў, зь якіх нехта быў забраны ў армію. Далучэньне Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўсе віталі, сярод дзяцей адчуваўся ўздым Чырвоная Армія ідзе, усіх вызваляе з барабанным боем. Але пасьля раптам выбухнула фінская вайна, і яна рабіла адваротнае ўражаньне. Зь людзей, якія былі ў арміі, мы шмат каго ведалі і былі такія, што не вярнуліся. Людзі прападаюць, вайна доўга цягнецца. Прапаганда ўсё трубіла, што мы гэтых снайпэраў «кукушак» страляем і страляем, а мы, дзеці, думаем добра замаскаваны снайпэр можа шмат каго панастраляць. Пра значэньне снайпэраў нам шмат гаварылі на лекцыях «Варашылаўскага стралка». Усе інструктары падкрэсьлівалі небясьпечнасьць снайпэраў-«кукушак».
Раней казалі «врагов народа» з кніжак выкідаць, там фашысты, а тут прапаганда прымоўкла, сталася спакойнай. Два гады перад Вялікай вайной настрой у школах, прынамсі ў маёй, быў вельмі няясны, прыбіты.
У 1939 годзе мы першы раз не паехалі ўМенск, бо, па-першае, не было ўжо хаты забралі, а па-другое, маці сказала: «Ай, я не хачу ісьці ў міліцыю, не хачу гаварыць...» Я пачаў распытвацца што і як, а маці мне кажа: «Ведаеш, сынок, пачнуць пытацца, ці я з кімнебудзь з «Западнай» не сустракалася». Дык, як я цяпер думаю, яе час ад часу выклікалі і пыталіся з кім яна мае кантакты. А кожная паездка ў Менск азначала сустрэчы зь сябрамі, і маці не хацела ніякіх наступстваў і пытаньняў з кім, што і як. Ня езьдзілі мы ў Менск і ў 1940 годзе.
Пасьля фінскай вайны настрой у людзей быў вельмі прыгнечаны. Як гэта мы, Савецкі Саюз, вызвалілі Заходнюю Ўкраіну і Заходнюю Беларусь, прыпаміналі мы і «перамогі» на Хасане, сьпявалі «На Хасане наломалм мм бока, бмлм-бмлм, говормлм» ну, пока...», а тут супраць гэтых белабандытаў нічога ня можам! Яны ў сваіх белых халатах на соснах сядзяць 1 страляюць.
Зь фінскай вайны шмат хто не вярнуўся. У нас ужо ў 1940 годзе я ўжо перайшоў у 5-ю клясу быў настаўнік Гвозьдзік, ён выкладаў маляваньне і крэсьленьне яго забралі на вайну, 1 ён ніколі не вярнуўся. He вярнуліся і пару галубятнікаў з 2-й Курскай.
Настаўніцкі аўтарытэт
Маці працавала вельмі шмат першая зьмена, другая зьмена, тэхнікум, прыватныя лекцьп расейскай мовы розным «чынам», тады яшчэ запрашалі на курсы падрыхтоўкі. Арол зрабіўся абласным цэнтрам, дык было шмат курсаў для адміністратараў, бо яны н1 чарта па-руску ня ўмелі гаварыць гаварылі вельмі няправільна, мова руская там была даволі дзіўная, і яны так і пісалі. Дык на настаўнікаў палявалі, асабліва на настаўнікаў мовы. I такім настаўнікам, як мая маці, было вельмі добра: дзьве-тры лекцыі, добра плацяць.
Мушу падкрэсьліць: у мяне з расейскай мовай было вельмі добра цёці Каця і Паша ў Налінску добра мяне «нацягалі». А ў Арле «афіцыёз» гаварыў жудасна і нелітаратурна: «моя солнца», «моя коленка», «ряка» замест «река», «он ндёть», «он кладёть», замест «он пошел» «он пошедшн». Дык настаўнікам расейскай мовы працы хапала!
Я заўсёды суб’ектыўна зь вялікай сымпатыяй стаўлюся да настаўніцтва, бо бачыў колькі маці аддавала сваёй энэргіі, жыцьця, ведаў, думаньня, каб дзяцей выхоўваць.
Нягледзячы на цяжкасьці настаўніцкай працы ў Савецкім Саюзе, бо там трэба было быць вельмі асьцярожным з прычыны ідэалёгіі, пэўную ўладу яны мелі. У 5-й клясе ў нас быў такі выпадак. На суседняй парце праз праход ад мяне сядзеў Борка Левіт, яўрэй, я зь ім блізка сябраваў, і мы адзін з адным дзяліліся сваімі плянамі. I гэты Борка мне кажа, што наступны раз ня прыйдзе на гэтую лекцыю. Тады якраз чвэрць канчалася. I вось праходзіць міма настаўнік, і Борка яму кажа, што ня прыйдзе. Настаўнік пачынае тлумачыць, што не, што мусіць прыйсьці, а Борка паднімае крышку парты і дастае з парты фінку ды пагрозьліва паказвае настаўніку. Настаўнік яго моцна хапае за шкірку, ідзе зь ім за дзьверы і вядзе да дырэктара. Дык мы таго Борку, можа, зь месяц ня бачылі, а калі вярнуўся, дык быў ужо ціхі, як бы нічога й не было. Такі быў настаўніцкі аўтарытэт.
Каб цяпер тут, у Амэрыцы, ты ўзяў вучня за шкірку ды яшчэ даў у карак, дык цябе б можа яшчэ і ў турму пасадзілі.
Няшчаснае каханьне ў школе
Недзе пад канец 1937 ці ў пачатку 1938 году была ў нас яшчэ такая гісторыя, зьвязаная з настаўнікамі. Маці была кляснай кіраўніцай у 8-й клясе, 1 ў гэтай клясе адна дзяўчына Ніна Чакмарова улезла ў палонку на рэчцы Ацэ і ўтапілася. Ніна была школьная актывістка, зграбная дзяўчына, добрая, алеўкляпаласяў настаўнікафізкультуры марака, які прыехаў у Арол на шэсьць месяцаў, і ў школе яго ўзялі за настаўніка. Ён не зьвяртаў на Ніну ўвагі, дык яна ўтапілася. Ну і ўзяліся за маці дзе «бдзіцельнасьць», гэта ж «мяшчанства», «разврат», дзе «палітычнае выхаваньне»?! Але наш дырэктар «М1шкаФараон» быў вялікая шышка (а ў Чакмаровай бацька яшчэ большая шышка), і калі пачалі разьбірацца па партыйнай лініі, Мішка-Фараон кажа бацьку Ніны Чакмаровай: як ты партыйны, дык што ты ў маю школу лезеш, што там няма «бдзіцельнасьці»? Ну ладна, я там Марыю Васілеўну «прыцісну»... I гэтую справу замялі, праўда, маці за гэта нічога не зрабілі, бо Ільлюшын паставіў пытаньне так: сям’я гэта першае, прычым сям’я партыйнага начальніка, калі ён дапускаў такое «мяшчанства», што дачка закахалася, а той марак н1 Богу душой не вінаваты. Ну як яно дзеўка ўявіла, што гэта «мой», а ён прыехаў з Балтыйскага флёту, у яго там недзе сям’я... Знайшлі яе толькі праз два тыдні, калі цела яе падагнала пад плаціну.
Птушыны базар. Сербіяншчыкі
У Арле існаваў птушыны базар можа 200 гадоў дзе прадавалі галубоў, шчыглоў, іншых птушак, трусоў, корм, клеткі. I на гэтым базары існавала свая культурная зьява вулічныя сьпевакі-танцоры, пераважна цыганы. Яны танцавалі пад бубен і сьпявалі, а людзі кідалі ім грошы у іх была раскладзена дзяружка ім кідалі 5 капеек, 10 капеек.