Жыць і дзеіць
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 442с.
Мінск 2015
Маці мне дазваляла хадзіць на гэты базар праўда, пасьля «бурных» гутарак, бо спачатку ўпіралася: «На той базар ты ня пойдзеш!» Але неяк мне ўдалося перамагчы, і на птушыны базар я хадзіў досыць рэгулярна.
Базар быў раз на тыдзень настойліва прыхіляюся да прыпаміну, што гэта бывала ў нядзелю. Ён пачынаў працу рана, гадзіне а 5-6-й, а канчаўся каля 9-10-й гадзіны. Раніцай яшчэ цёмна, людзі зь ліхтарыкамі ідуць, нясуць клеткі, расстаўляюць, разьвешваюць на спэцыяльныя «козлы». Іншыя прыяжджалі з спэцыяльнымі возікамі-
клеткамі. Былі гэта якбы прафэсіяналы. Яны сярод тыдня лавілі птушак пераважна шчыглоў і чыжоў недзе ў палёх за горадам.
Птушак лавілі тысячамі, пачынаючы ўвосень, калі тыя шчыглы адлятаюць. На іх ставяць сетк1-«тайнік1», пасыплюць канопляў, шчыглы садзяцца і хлоп, якіх 50-60 папаліся, іх садзяць у клетачкі або ў вялікай клетцы прыносяць на базар і па 10-15 капеек прадаюць.
А цыганы ўвесь гэты час танцуюць гэта была дадатковая забаўная праграма, бо на базар ідзеш ня толькі, каб нешта купіць.
I вось, помню, гэтыя «рэпэры» танцуюць і сьпяваюць такую песьню:
Базар бальшой н народу многа. Русскнй барышня ндёт, дайте ей дорога...
Эй джан, дмлнджан, захады к нам в лавка, мы торгуем баклажан м разлмчный травка..
(Значна пазьней у жыцьці, калі я прыпамінаў гэты куплет, то задумоўваўся якая там магла быць траўка?)
Так цыганы сьпявалі, а я думаю чаму яны так сьпяваюць «русскнй барышня мдёт»... Але пазьней, кал1 праходзілі ў школе Шаміля і гісторыю Каўказу, дык я зразумеў, што да рускіх асаблівае стаўленьне. Мяне самога ніхто не накручваў, але я ўжо пачынаў асэнсоўваць, што ёсьць нацыянальныя розьніцы ёсыдь Расея, і тая Расея неяк не ўспрымаецца сваёй... Сваім я сябе адчуваў толькі ў дзеда ў Менску.
На птушыныя базары прыходзіла міліцыя ці там ня б’юцца, ці не выпіваюць. Выпіваць там ніхто не выпіваў, прынамсі я ня бачыў, а біцца дык біліся. Дык тых «рэпэраў» міліцыя адразу разганяла, бо рэпэртуар у іх быў даволі антысавецкі 1 вельмі народны 1 сацыяльны:
Базар балылой,
купнл поросенка, всю дорогу целовал думал, что девчонка.
Калі міліцыя прыходзіла на базар глядзець за парадкам, дык найперш яны ішлі ці нават беглі якраз туды, дзе выступалі гэтыя сьпевакі-танцоры.
Цікава, што калі прыйшлі немцы, дык любыя зборышчы былі забаронены, а птушыны базар не: як працаваў, так і працаваў далей.
Маці, калі пераканалася, што яна мяне не пераможа і на птушыны базар я пайду, дык хадзіць туды мне дазволіла, але чытала лекцыі каб я не купляў тога, не купляў сёга, і калі я ўбачу, што мужчыны пачынаюць сварыцца, каб я адыходзіў. Ну, там бывалі эмоцыі ці хто
што скраў, ці што яшчэ, ці прадасьць труску котную, а яна някотная, дык той пасьля прыходзіць і трах у морду, што ты мне някотную прадаў! I я хадзіў і глядзеў на гэта ўсё, разявіўшы рот мяне і птушкі цікавілі, 1 тое, і сёе...
Сам я меў дзьве клеткі у адной шчыгла, у другой чыжа.
Птушак купляеш восеньню, праз цэлую зіму трымаеш, і яны пачынаюць сьпяваць. Вясной выпускаеш, каб на восень зноў купіць.
Калі ўжо прывезьлі дзеда, я сказаў, што ўсё роўна шчыгол і чыж мой застаюцца ніяк ня вынесу, нікуды! I маці саступіла: былі мы зь дзедам і з птушкамі ў адным маленькім пакойчыку.
А фальклёр птушынага базару быў жывучы. Ня ведаю, можа на тым базары 1 што іншае было, але наркотыкаў ніякіх не было дакладна я ня бачыў 1 ня чуў. Пра наркаманаў мы ведалі у горадзе іх звалі «марфіністы», але на базары мне пра іх чуць не даводзілася.
Музыкі-цыганы сьпявалі з акцэнтам і іх любілі. Адзін раз я прыйшоў на базар а таму ўсе мужыкі рагочуць, за жываты бяруцца. Ну, трэба ж 1 мне ісьці паглядзець, што там. А там музыка, бубен і сьпяваюць:
Как в нашем-то колхозе зарезалм мермна, елм-елч трм неделн вспоммналм Ленкна...
I ўсе пляскаюць у ладкі... Гэта ішло, гэта любілі. Была там і мацяршчына:
Ты е**сь-е‘*сь, Матрёна, ннкому не сказывай. Заболнт п‘**а м ж**а вазелмном смазывай!
I такое сьпяваюць. Ну, міліцыя такога дазваляць ня можа... Або:
Мы по улмце мдем, охаем да ахаем. Еслм девку не найдём бабу оттарахаем.
Дарэчы, я пазьней у расейцаў пытаўся я такіх птушыных базараў нідзе не спатыкаў, каб існавалі стагодзьдзі а таму арлоўскаму было каля 200 гадоў. Бо пры немцах я пазнаёміўся з чалавекам, якога звалі Ягор Парамонаў, старэйшы чалавек, і аднойчы мы зь ім ішлі немцы далі нам работу, дык гэта ён мне расказаў, што птушыны базар у Арле існуе ўжо 200 гадоў.
Базарных танцораў звалі «сербіяншчыкі», паводле песьні:
Сербмянка, моя мамка, не ходм на улнцу.
Оторвалм девке смськм оторвут м курмцу...
Я прмшел она спала, попросмл она дала. He подумай что такое стакан водкн налмла.
Сербіяншчыкі на базары былі «тэатральнай» забавай: наведнікі зробяць сваю справу купяць-прададуць 1 ідуць паглядзець на «артыстаў».
Ляжыць вялікая дзяружка, ім там кідаюць грошы, а яны мяняюцца, іх там два-тры сядзяць крышку далей. Калі міліцыя наляціць, то тыя, хто сядзяць далей, умомант хаваюцца ў натоўпе і іх няма. Міліцыя пайшла яны нанова пачынаюць.
Міліцыя за імі сачыла найбольш, бо ў іх у рэпэртуары была ня толькі вульгаршчына, але і антысавеччына, напрыклад:
Атаман-то у нас Ленмн Вовочка, а верховный бандмт Троцкмй Лёвочка.
А яшчэ з бубнам, з гармонікам! I так яны прасьпяваюць штук дзесяць чыста пабытовых, а тады раз-два і палітычнае. Міліцыя вельмі за гэтым пілнавала і часам затрымоўвала «сьпевакоў».
Мая маці за мяне баялася. Сама яна на птушыным базары ніколі не была, але падазравала, што на базары магло быць нешта дрэннае і мець на мяне дрэнны ўплыў. Алею ў агонь падлівалі і Падшывалавы: «Марня Васнльевна это же ужас! Птмчьн базары очень опасное место, туда нельзя ходмть!» Але маё пакаленьне туды цягнула якія б н1 былі добрыя дзеці. Праўда, дзяцей ваенных і партыйных як тую Ларысу я там не спатыкаў. Але звычайныя дзеці, у тым ліку дзеці інтэлігенцыі на рынак прыходзілі. Нешта там было іншае, незвычайнае, не такое, як усюды.
Прыпамінаецца адно цікавае здарэньне, пасьля якога базар на тыдзень зачынілі...
Птушыны базар разьмешчаны там, дзе Орлік упадае ў Аку, і часам Орлік выходзіць зь берагоў, дык там была невялікая дамба з драўлянымі бар’ерамі. I вось адзін птушкалоў на бар’еры разьвесіў крыжам шчыглоў гарызантальна, а чыжоў вэртыкальна. I гэты «крыж» у базарныя дні вісеў там можа паўгода, аж аднойчы мы прыходзім яго няма, а стаіць міліцыянэр.
Так насельніцтва выяўляла сваё незадавальненьне, прычым гэта была не эліта, а мяшчанства і нават ніжэй за мяшчанства пралетарыят. I мяне ўсё гэта вельмі цікавіла, бо за дзьве гадзіны ты наслухаесься столькі я дзівіўся, адкуль яны столькі песень ведаюць? Прычым былі і чыста мясцовыя песьні пра горад Арол. Каля Перасыханкі была фабрыка «Прамвата», там рабілі вяроўкі, рагожу,
канаты. Вада адтуль сіняватая, з тонкай плеўкай газы на паверхні выцякала з трубаў у Перасыханку. Жанчыны ў той вадзе паласкалі бялізну, стоячы ў вадзе вада заўсёды была цёплая. Часам нават была чарга, каб даступіцца да той вады. Аднойчы я праходжу каля гэтага ручая, а жанчыны палошчуць бялізну і сьпяваюць:
Стонм, кругом всё тмхо, «Промвата» лмшь стучят двнгатель-коптмтель, н сажа в нос летмт...
Людзі ўжо тады крытыкавалі, што гэты тэкстыльны завод поўны сажы, адкідаў у Перасыханцы такія былі тагачасныя экалягісты. Мне і такім, як я, падлеткам было цікава гэта слухаць. Праўда, калі я прыпамінаю тую сіняватую ваду з «Прамваты», дык становіцца не па сабе жанчыны і стаялі і паласкалі ў атруце.
Забароненае
Ці былі забароненыя кнігі? Нельга было паказваць царскія кнігі, што хадзілі па руках нармальныя, чытэльныя кнігі. Калі табе даваў кнігу сябар гэта было бясплатна, адзін аднаму перадавалі, але старых кніжак хадзіла шмат. У нашых суседзяў Радзянковых апрача Сямёна было дзьве дзяўчыны, старэйшая Тоня і Вера. I адзін раз Тоня мне кажа: я табе дам нешта такое пачытаць з карцінкамі. I дала мне Някрасава царскае выданьне. Значна прыгажэйшае, чым савецкае, савецкія былі досыць тапорныя... Зачытаны літаральна да дзірак хадзіў па руках «Шэрлак Холмс» Конана Дойля. Калі б такое што знайшлі, дык канфіскавалі б, маглі б бацькоў пачапаць. Я чытаў і стараўся хутчэй аддаць.
У нас у хаце была нядрэнная бібліятэка маці выпісвала шмат часапісаў 1 купляла кніжкі у пакоі стаялі дзьве вялізныя плеценыя этажэркі поўныя кніжак.
Што яшчэ было забаронена. У вялікія рэлігійныя сьвяты заўсёды бывалі заняткі, і калі хто ня прыйдзе ў гэты дзень у школу, дык маглі быць непрыемнасьці. Я аднойчы прыходжу са школы яшчэ да дзеда, але жылі мы ў Падшывалавых адчыняю духоўку, а там вялікі-вялікі пірог. Я ціхенька зачыніў духоўку і пазьней сказаў маці, а маці мне кажа: нікому нічога не кажы, гэта будзе сьвята тады я даведаўся, якое сьвята Вялікдзень. Так людзі цішком сьвяткавалі.
Строга быў забаронены Сяргей Ясенін. Недзе нехта пра яго ўспамінаў, людзі казалі, што гэты паэт забаронены. Я яго чытаў ужо ў Лювэне, мне ня надта й спадабалася некаторыя вершы добрыя, а іншыя ныцьцё, бярозкі, плачы усё гэта надакучвае. Калі «рэпэр» сьпяваў на птушыным базары, мне было прыемней, чым калі з паэта робіцца ікона.
Паміж вучнямі многа хадзіла «частушак» супраць Дзям’яна Беднага (у «рэпэраў» я такіх ня чуў). Насьмешка зь Дзям’яна была поўная, глыбокая пагарда. Але тых куплетаў я ня памятаю.
Найбольш баяліся, каб не злавілі з эмігранцкай літаратурай. У мяне быў сябра Сярожа Сінельнікаў, ягоны дзед, купец, уцёк у часе рэвалюцыі ў Рыгу. Дзед там жыў і часам прысылаў сям’і лісты. Сярожа мне пра гэта расказваў і казаў, што сям’ю бадай што кожны месяц пытае НКВД, асабліва ці не прысылае дзед кніжак.
Цёмны бок вуліцы
Курыць дзеці на вуліцы пачыналі вельмі рана. Калі мы прыехалі ў Арол і жылі на вуліцы Прадзільнай гэта мне было восем гадоў дзеці там курылі. Зьбіралі бычкі, і бычкі пазнавалі які ад «Беламору», які ад чаго іншага 1 тады смакталі. Калі пераехалі на 2-ю Курскую мне было дзесяць то там дзятва поўнасьцю курыла. Але я ніколі не курыў, хоць мой бацька курыў гадоў зь дзесяці і цыгарэты, і махорку.
Піць дзеці вуліцы пачыналі таксама досыць рана. Піцьцё было своеасаблівае. Пераважна «падпівалі» на вялікія сьвяты хадзілі ў паркі, асабліва на Першае мая, і ў парках зьбіралі бутэлькі, калі былі недапітыя, бо ў парках людзі пілі і выкідалі пустыя бутэлькі. Пацаны з такіх недапітых бутэлек і цягалі.